• Газеты, часопісы і г.д.
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    Так «раскручвалася» кола знаёмых, аб’яднаных адной ідэяй і агульнымі інтарэсамі, для якіх не існавала межаў. Заўсёдная адкрытасць і шчырасць Барыса Уладзіміравіча была для гэтага выдатнай глебай. Ветлівы, са светлай, прыязнай усмешкай, ён выклікаў пачуццё даверу, і таму новыя сувязі і знаёмствы доўжыліся.
    Вялікай перамогай амерыканцаў было тое, што па праекце «Апалон» быў запушчаны карабель на Месяц. Ляцеў ён на паліве, у вынаходніцтве якога браў удзел і беларус, якому Амерыка дала ўсе магчымасці выявіць свой талент і досвед.
    Прыходзіла сапраўдная вядомасць ў самай перадавой галіне чалавечых всдаў, і Кіт разумеў, што наступае яго зорны час: ён, эмігрант, вымушаны з’ехаць са сваёй зямлі, цяпер належаў да эліты навукоўцаў у краіне, на якую раўняліся многія ў свеце.
    Але ў душы ён заўсёды заставаўся беларусам і сэрца яго шчымела ад думкі, што на радзіме яму няма месца, што ўсё, чаго ён дасягнуў, невядомае для тых, хто быў яму дарагі, што лёс, які яму паспрыяў, усё ж трымае яго так далёка ад родзічаў, блізкіх людзей. А найперш ад самага блізкага чалавека — бацькі.
    У самыя патаемныя для душы хвіліны ён спрабаваў здагадацца, ці адчувае бацька, што ягоны сын жывы, што ён, прайшоўшы пакутныя шляхі
    выгнанца, дабіўся тут, у далёкай Амерыцы, прызнання. Жалезная заслона, якая апусцілася паміж Кітам і ягонай радзімай, была настолькі шчыльная, што ніводная вестачка гіраз яе не прабівалася. Да таго ж мучыў страх, што калі ў Беларусі даведаюцца пра тое, дзе і над чым працуе, то могуць пераследаваць бацьку. Але і ставіць іншае прозвішча альбо псеўданім на кнігу яму не хацелася.
    Нашмат пазней Кіт даведаўся, што яго сапраўды «вылічылі». Нездарма савецкая разведка лічылася адной з лепшых у свеце, а тут справа датычала самага прыярытэтнага для любой краіны накірунку — космасу. Бацьку неяк паведамілі ў мясцовым КДБ: «Ваш сын за мяжой, ён стаў вялікім чалавекам», але рэпрэсій супраць яго не чынілі. Былі, і праўда, ужо іншыя часы, чым пры Сталіне, і пацяпленне паміж Амерыкай і СССР, якое пачалося пры Хрушчове, зрабіла сваю справу. Так, хаця і праз Камітэт дзяржаўнай бяспекі, вызнаў нарэшце Уладзімір Кіта, што ягоны сын, з якім ён у 1944 годзе развітаўся назаўсёды, жывы і здаровы.
    Барыс, напісаўшы свае першыя лісты на радзіму, таксама даведаўся, што і бацька, і ягоныя сястра і брат таксама жывыя, што яны ганарацца ягонымі поспехамі. Але паехаць на радзіму ён не мог. Гэта зрабілі нявестка і сын праз некалькі гадоў.
    Уладзімір Кіта паспеў пабачыць свайго амерыканскага ўнука Валодзю, названага ў ягоны гонар.
    Жыццё Барыса Кіта ў Франкфурце-на-Майне
    (3 інтэрв'ю Барыса Кіта. Снежань /998 года)
    Гэты горад займае ў маім жыцці асаблівае, адметнае месца. і не толькі таму, што я жыву тут апошнія дваццаць шэсць гадоў, але і таму, што ён раней, у дзяцінстве, прыходзіў у маё жыццё як нейкае прадчуванне.
    Некалі ў Карэлічах я жыў у яўрэя Абяржанскага. Ягоная дачка Хася вучылася ў Франкфурце-на-Майне.
    Тады, упершыню пачуўшы назву горада, я нібы адчуў у ёй нешта асаблівае, таямнічае. Далёкая, нязнаная краіна, далёкі горад, у які мне ніколі не трапіць, — усё гэта надавала і Хасі, і гораду, дзе яна вучылася, рамантычны арэол. Часам я спрабаваў сабе ўявіць гэты Франкфурт, тым болей што і сам Абяржанскі ўжываў гэтае слова з асаблівым задавальненнем і гонарам.
    Дарэчы, быў ён уладальнікам таго дамка, дзе некалі спыняўся Пётр Першы і які амаль адзіны застаўся ад тых часоў. Цяпер ён успрымаецца як гістарычная рэліквія (хаця менавіта пры гэтым цары мы былі ўцягненыя ў Паўночную вайну, якая разбурыла Мірскі замак і забрала мноства жыццяў). Тады ж гэта быў звычайны дом, дзе жыць было больш зручна, чым у іншых дамах, бо наш гаспадар моцна рупіўся аб сваёй маёмасці.
    Я быў зусім хлопчыкам і многае не памятаю. Аднак вось што асабліва ўрэзалася ў памяць: пры сваім адступленні недзе ў 1918 годзе палякі заскочылі ў гэты дом. Нешта яны, відаць, хацелі ад гаспадара, бо ён закрычаў. Я, увайшоўшы ў пакой, убачыў, як уланы паклалі яго на стол і спрабавалі адрэзаць яму бараду — што, вядома, было страшнай абразай для артадаксальнага яўрэя. Ён так крычаў, што я, страшэнна спалоханы, уцёк. Што было далей, я не ведаю, бо памяць мая гэта не захавала. Аднак у ёй усё ж засталіся гэты эпізод і ўспамін пра таямнічы горад Франкфурт-наМайне...
    Я, вядома, не мог і здагадвацца, што жыццё некалі дасць мне магчымасць прыехаць сюды болып чым праз паўстагоддзе (я пасяліўся ў Франкфурце-на-Майне ў 1972 годзе). 1, можа, у тым, як склаліся абставіны, і ёсць
    БарысКіт у Наваградскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Восень 1994 г.
    нешта ад таго, даўняга, падсвядомага жадання на свае вочы ўбачыць гэты адзін з найвыдатнейшых гарадоў у Нямеччыне.
    Можа, і сапраўды сваімі імкненнямі мы ў нечым самі творым свой лёс? Прыехаўшы ў Германію чытаць лекцыі ў еўрапейскім аддзеле Мэрылендскага універсітэта ў Г айдэльбергу,
    я здзівіўся, што гэта якраз у нейкіх ста кіламетрах ад Франкфурта-на-Майне, горада маёй дзіцячай мары.
    Ужо даўно былі разабраныя руіны. што засталіся ад страшных бамбёжак амерыканцаўу 1944 годзе. Аднак, хаця немцы ўсё болей набіралі рытм свайго «эканамічнага цуду», як пазней сталі называць тэмпы эканамічнага развіцця Германіі, усё ж амерыканцы мелі большыя заробкі.
    Мне тады было шэсцьдзесят два гады, я толькі выйшаў на пенсію, атрымаўшы дзяржаўнае пасведчанне падзякі за шматгадовую плённую працу.
    Яшчэ адзін этап жыцця застаўся ззаду. Шматгадовыя вялікія нагрузкі на працы ўжо адчуваліся, да таго ж мяне заўсёды вабіла выкладчыцкая дзейнасць. У Міністэрстве паветраных сіл мне хацелі прапанаваць працу навуковага аташэ ў Маскве, ды перашкодзіла тое, што я не быў доктарам навук. Аднак выкладаць ва універсітэце я меў права. Больш таго — мой падручнік усё больш трывала ўваходзіў у навуковыя праграмы, і калі мне прапанавалі выкладчыцкую дзейнасць у Германіі, менавіта ў Гайдэльбергу, я згадзіўся з радасцю.
    Гайдэльберг мне спадабаўся адразу. Я ведаў, што тут знойдзенае паселішча людзей, якое належыць ажно да 550 года да нашай эры, што тут раней жылі кельты, а рымскія вартавыя вежы былі пабудаваныя недзе ў 80-х гадах ад нараджэння Хрыстова. Чые толькі імёны не звязаныя з горадам — Фрыдрыха Барбаросы, Кайзера Фрыдрыха Другога і Людвіга Чацвёртага, якія аддавалі гэтыя землі сваім набліжаным як найвялікшую ўзнагароду, курфюрста Рупрэхта Першага, які ў 1386 годзе заснаваў тут універсітэт —
    трэці пасля Вены і Прагі на землях Еўропы. Кожны, хто любіць гісторыю, мог тут нешта адшукаць на свой густ, нават тое, што менавіта ў Гайдэльбергу ў 1815 годзе аўстрыйскі кайзер, рускі цар і прускі кароль заключылі «Свяшчэнны саюз» супраць Напалеона. Я таксама знайшоў тут успамін пра беларусаў: тут у XV-XV1 стагоддзях вучыліся многія мае землякі, шляхта і магнаты з земляў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Менавіта ў гэтых старажытных будынках, дзе давялося працаваць і мне, атрымлівалі яны добрую еўрапейскую адукацыю, і гэта сагравала мне душу, калі я ўяўляў сабе тыя старажытныя часы, той «залаты век Беларусі», пра які некалі расказвалі нам яшчэ ў Наваградскай беларускай гімназіі. Былое было тут са мной, ім дыхаў у гэтым славутым нямецкім універсітэцкім гарадку кожны камень, і я адчуваў тут вялікае натхненне ў працы.
    Вайна абышла Гайдэльберг, хаця, кажуць, ён застаўся непашкоджаным дзякуючы складаным перамовам паміж немцамі і амерыканцамі, у якіх бралі ўдзел і самі гараджане, і ўсё тут засталося як было ў даўнія гады: і славуты палац курфюрстаў, узнесены на галавакружную вышыню над горадам, і універсітэцкая бібліятэка з яе больш чым двума мільёнамі кніг і старажытных рукапісаў, і масты, і шматлікія вежы і дамы з чырвонымі востраверхімі чарапічнымі дахамі. Асабліва важным было тое, што захаваўся тут дух студэнцтва — вольналюбнага, трохі дзёрзкага, вясёлага і стараннага адначасова. Усё гэта паўплывала на мянс самым лепшым чынам — я адчуў сябе тут маладзейшым, мне захацелася вялікай, сапраўднай навуковай працы. 1 я падумаў, што змагу зрабіць тое, на што не ставала часу ў Амерыцы — напішу і абараню доктарскую дысертацыю. Германія некалі прытуліла мяне як уцекача — я вярнуўся ў яе ўжо знаным ў пэўных колах навукоўцаў свету, і мой другі прыезд сюды таксама натхняў і надаваў упэўненасці ў сваіх сілах.
    Дарэчы, недалёка ад Гайдэльберга, у невялікім гарадку Ляймэне жыў, як я ведаў гэта яшчэ да пераезду ў Германію, былы паплечнік Хведара Ільяшэвіча па беларускай справе Юры Попка. Вядома, амаль адразу па прыездзе я паехаў да яго.
    Сустрэў ён мяне з вялікай радасцю.
    Ён застаўся тут яшчэ з 1944 года, калі большасць беларусаў выехала адсюль у іншыя краіны. Працаваў у адміністрацыі аднаго з амерыканскіх ваенных лагераў блізу Саарбрукена, якіх шмат заставалася ў Германіі яшчэ з часоў вайны. Марыў, што выйдзе на пенсію і зможа сабраць грошы на справу, якую задумаў яшчэ з часоў, калі натхняў яго сваімі вершамі і сваім прыкладам Хведар Ільяшэвіч, а менавіта выдаваць часопіс і сабраць экспанаты для музея.
    Музей — гэта тое, што застаецца для нашчадкаў. Колькі б працы ты ні рабіў, яна, не зафіксаваная ў слове ці экспанаце, як бы бясследна раствараецца ў часе. Юры Попка сам спрабаваў пісаць вершы, і, можа, будзь Хведар жывы, гэта б прадоўжылася, але смерць сябра нібы прыгнула яго. Аднак прозу і гістарычныя даследаванні ён не кідаў, толькі вось часу на сталае пісьменніцтва ў яго не было.
    Ён быў адзінокі, без сям’і, і, выйшаўшы на пенсію, пастараўся здзейсніць сваю мару — аддацца пісьменніцкай і грамадскай працы. Гэты час яго жыцця аказаўся самым плённым. Пераехаў у Ляймэн, дзе разгарнуў сваю дзейнасць. Неўзабаве яго кватэра стала асяродкам для адкрыцця «Інстытута Беларусаведы». Доўгія гады марачы пра стварэнне музея, узяўся за ягонае стварэнне. Траціў усе грошы на збіранне экспанатаў, а таксама на выданне часопіса «Беларусаведы». Жыў у звычайнай трохпакаёвай кватэры шасціпавярховага шэрага дома, якую купіў для будучага музея. Пазней, з гадамі, ажыццявіў і другую сваю мару — на свае грошы паставіў у Ляймэне помнік беларусам, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны.
    Мы тады шмат успаміналі Хведара. Попка, як і я, ведаў многія ягоныя вершы на памяць. Многія з іх і дагэтуль у маёй памяці, хаця прайшло столькі гадоў!