• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    — Ты думаеш, што я вар'ят, мой хлопчык? He. Мяне толькі перапаўняе гарачае жаданне. Я чакаю. Я так прагну паслухаць іх, што мне баліць сэрца. Чалавек жыве не толькі жменькаю ежы. Чалавек жыве тым, чаго ён прагне. Няўжо ў цябе няма нічога, чаго б ты вельмі моцна жадаў, акрамя ежы?
    Маркус маўчаў. Калі ён прачынаўся ўранку, ён быў галодны. Калі ён вечарам клаўся спаць, ён быў галодны. Калі ён сядзеў і прасіў каля касцёла, ён бачыў, як міма праплывалі тоўстыя жываты багатых людзей. Ён углядаўся ў гэтыя тоўстыя жываты, і нянавісць закіпала ў ім. Ён уяўляў, як адбірае ў багацеяў іх поўныя міскі. Ён уяўляў, як пракрадваецца з гэтымі поўнымі міскамі ў свой ціхі куток, сядае там і есць, зусім адзін, есць, есць і есць.
    — Я нічога не прагну, — злосна сказаў Маркус.
    — Бедны хлопчык, — прашаптаў Сэрвулюс. — Толькі цяпер я бачу, які я шчаслівы!
    — Шчаслівы? — Маркус засмяяўся, і Паўлініна дзіця зноў захныкала.
    Ён не звярнуў на гэта ўвагі.
    — Шчаслівы? Ды паглядзі, які ты змарнелы. Амаль шкілет, Сэрвулюс. Калі застанецца гэткая ж халадэча або яшчэ больш пахаладае, ты зусім замерзнеш пад сваёй гунькай. Я дык магу схавацца, дзе заўгодна.
    Стары настойваў на сваёй думцы.
    — Трэба да чагосьці імкнуцца, чагосьці жадаць, Маркус. Ты не хочаш нічога, акрамя ежы?
    — Га, жадаць! — Маркус гаварыў ціха, бо ў прысутнасці кульгавай Паўліны ён не хацеў расказваць пра сябе. — Таго, чаго жадаеш, усё роўна не атрымліваеш. Часам... але ты будзеш смяяцца з мяне, Сэрвулюс!
    Сэрвулюс сціснуў сваю кнігу.
    — He, я не буду з цябе смяяцца. Скажы, мой хлопчык, мне ты можаш даверыцца.
    Маркус крыху бліжэй падсунуўся да старога:
    — Часам мне хочацца, каб ад маёй ежы нешта засталося. Жменька чагосьці або добрая костка... ці прынамсі некалькі скарынак хлеба. Тады я спусціўся б да тых халупаў, што стаяць на руінах за цыркам. Там бадзяюцца сабакі, якія нікому не патрэбныя. Яны ўжо зусім здзічэлі. Як ваўкі. Галодныя і худыя, з ускалмачанай поўсцю. Я завабіў бы аднаго такога сабаку сваёю косткаю. А потым назіраў бы за ім, як ён есць і радуецца. I, можа, ён зрабіўся б даверлівым і дазволіў бы мне яго пагладзіць... Але я яшчэ ніколі не меў столькі, каб нешта засталося... Сэрвулюс, вунь зноў нехта ідзе... Адну мізэрную манетку для беднага сляпога хлопчыка!
    Зноў хорам завылі жабракі. Сэрвулюс выцягнуў уверх сваю кнігу.
    — Мой пане, ці ёсць у Вас для мяне крыху часу? Пане, ці ўмееце вы чытаць?
    Мужчына ў цёмным саддацкім шынялі спыніўся перад Сэрвулюсам:
    — Я ўмею чытаць. А што?
    — Тады я ўсім сэрцам прашу Вас, пачытайце мне крыху з гэтай кнігі!
    Мужчына ўзяў кнігу, пазнаў Святое Пісанне, пагартаў і спытаў:
    — Што ж ты жадаеш паслухаць?
    — Я якраз разгарнуў на гэтым месцы, — сказаў Сэрвулюс. — Там, дзе тырчыць маленькая чырвоная стужачка. Г эта калядная гісторыя, дарагі пане.
    Салдат адкашляўся, жабракі прыціхлі. Здзіўлена глядзелі яны на старога жабрака, які падрыхтаваўся слухаць. Здавалася, што Сэрвулюс прыслухоўваўся ўсімі порамі свайго цела.
    I саддат пачаўчытаць: «Сталася ўтыя дні: Выйшаў ад цэзара Аўгуста загад зрабіць перапіс па ўсёй зямлі. Гэты перапіс быў першы падчас панавання Квірынія ў Сірыі. I пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў свой горад. Пайшоў таксама і Юзаф з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у горад Давіда, званы Бэтлеем, бо ён быў з дому і роду Давіда, каб запісацца з Марыяй, заручанай з ім, якая была цяжарнай. Калі ж яны былі там, надышоў час нарадзіць Ёй. I нарадзіла Сына свайго першароднага, і спавіла Яго, і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе».
    — He было месца! — закрычаў Сэрвулюс і моцна схапіў Маркуса за плячо, так што хлопчык спужаўся. — He было ім месца ў заездзе! «Ідзіце адсюль, — сказалі яны Марыі і Юзафу. — Вы не бачыце, што ўсё занята? » А Яна ж чакала Дзіцятка Езуса і, можа, Яна баялася. Многія жанчыны баяцца нараджаць, праўда, пане?
    — He ведаю, — сказаў салдат.
    — Вы думаеце, калі б людзі ведалі, што павінен нарадзіцца Дзіцятка Езус, Збавіцель, Адкупіцель свету — калі б яны гэта ведалі, то тады б знайшлося месца ў заездзе? — спытаў Сэрвулюс.
    Салдат паціснуў плячыма:
    — Пазней яны даведаліся, хто Ён, і прыбілі Яго цвікамі да крыжа, — сказаў салдат і вярнуў старому жабраку кнігу.
    — Гэта таямніца, вялікая таямніца, — шаптаў Сэрвулюс. — Дзякуй Вам за тое, што Вы мне пачыталі.
    Салдат махнуў рукою на развітанне, потым пайшоў цераз плошчу перад базылікай і знік у адной з бакавых вуліц. Маркус прыслухоўваўся да яго аддаленых крокаў.
    — Дзіўна, згадзіўся пачытаць менавіта той, на якога я не спадзяваўся б, — неразборліва прамовіў ён, запіхваючы сабе ў рот хлеб і сыр.
    Сэрвулюс пагладзіў кнігу, быццам яна была жывая:
    — У яслях, ты можаш гэта ўявіць? Сярод жывёлаў... маленькага Сына Божага.
    — Я б ахвотна жыў сярод жывёлаў, — сказаў Маркус.
    — Але ж Немаўля! Ці бачыўты немаўля? Якое яно маленькае і бездапаможнае? Зусім-зусім безабароннае! I такім Сын Божы прыйшоўдалюдзей, без ззяння і велічы.
    — Сэрвулюс, дзядуля, не хвалюйся! — сказаў Маркус і адкусіў кавалак скарынкі. — Ты вельмі ўсхваляваны. Нібыта чуеш гэтую гісторыю ўпершыню.
    — Кожны раз я яе слухаю так, быццам чую першы раз, — сказаў Сэрвулюс. — Быццам гэта здарылася толькі цяпер... цяпер... так незвычайна, так цудоўна, так дзіўна. 3 велічы Нябёсаў... такой велічы, што нам і не даўмецца... уніз, у наш мізэрны свет, у хлеў. А потым пастухі... гэта на-
    пісана пазней, тое, як анёлы абудзілі пастухоў! Вось бы яшчэ хто-небудзь прыйшоў і змог мне пачытаць... А потым тры святыя Каралі з Усходу... Як цудоўна яны крочаць за зоркаю! Проста ідуць за зоркаю, бо спадзяюцца знайсці Езуса. Маркус, уяві толькі...
    — Уяўляю... — прамармытаў Маркус.
    — Мудрыя Каралі пакідаюць свае краіны, свае замкі і гарадскія ўмацаванні і ідуць праз пустыні, праз глухмень. I давяраюць толькі зорцы і сваёй надзеі — гэта таксама таямніца, якую мне хацелася б зразумець...
    Маркус паклаў руку старому на плячо:
    — Ц-с-с, дай мне паслухаць.
    Ён прыслухаўся, потым баязліва сказаў:
    — Сэрвулюс, я чую крокі верхаводы.
    — Каго? — спытаў Сэрвулюс.
    — Верхаводы нашай банды, ён робіць абход, каб праверыць, ці ўсе яго людзі на месцы.
    Сэрвулюс агледзеўся:
    — Хлопчыкмой, адкульён ідзе... можа, ёнумее чытаць?
    — О, ды сціхні ж ты, — прашаптаў Маркус. — Я сам з ім пагавару і паспрабую выгарадзіць нас.
    Цяпер Сэрвулюс таксама пачуў блізкія ўжо крокі, а паміж імі раздаваўся нейкі металічны гук, быццам палкаю з жалезным наканечнікам стукалі па бруку. У маленькай групе жабракоў усталявалася маўчанне. Моўчкі сустрэлі яны гэтага чалавека, якога вельмі баяліся.
    Верхавода ішоў проста да Сэрвулюса.
    — Ты хто?
    — Ён пытаеццаўцябе, Сэрвулюс... — прашаптаў Маркус.
    — Бедны чалавек, — сказаў Сэрвулюс і працягнуў верхаводзе кнігу. — Ласкавы пане, ці ўмееце вы чытаць?
    — Маркус, — сказаў верхавода. — Хто гэты стары побач з табою?
    — Ён жабрак, але просіць не грошай... — адказаў Маркус. — Ён нічога не забярэ ў нашых людзей.
    — Так. А чаго ж ён просіць?
    — Ты ж чуеш, — сказаў Маркус і ўхмыльнуўся. — Ён просіць хвіліны!
    — Падарыце мне крыху свайго часу, пане! — пачаў маліць Сэрвулюс. — Прачытайце мне некалькі радкоў з гэтай кнігі, добры Бог адплаціць Вам за гэта!
    Верхавода нахіліўся да Маркуса і груба штурхануў яго:
    — Вар'ят, які займае лепшае месца... Хлопча, чаму ты не паведаміў мне пра гэта?
    Маркус спрабаваў выкруціцца:
    — Я думаў, што ты згодзішся на гэта. Бедны спаралізаваны дзядуля, пра якога павінен клапаціцца бедны маленькі хлопчык, — такое заваблівае людзей, верхавода. Вечарам ты ўбачыш.
    Верхавода адпусціў Маркуса:
    — Калі не... хлопча, тады ты ведаеш, што цябе чакае.
    Маркус выглянуў з-пад чорнай павязкі. Імгненна ён зноў памужнеў. Бо ўбачыў, што па плошчы крочылі мужчыны з гарадской аховы.
    — Ціха, верхавода, — прамармытаў ён. — Гарадская ахова.
    — Дзе?
    — У цябе за спінаю. Яны ідуць проста да нас.
    Верхавода ўзяў кнігу, якую Сэрвулюс усё яшчэ працягваў яму.
    — Вось, дарагі пане, прачытайце мне, каліласка, гэтае месца!
    Верхавода пачаў чытаць — паспешліва і супраць волі:
    — «У той ваколіцы былі на полі пастухі, якія вартавалі ўначы свой статак. Раптам з'явіўся ім анёл Пана, і хвала Пана асвяціла іх. I сказаў ім анёл...» Глядзіце... гм, не, ён сказаў: «Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць. Бо нарадзіўся вам сёння Збаўца...» Маркус! Ці прамінулаўжо ахова?
    — Кіраўнік стаіць за сем крокаў ад цябе і слухае... — сказаў Маркус.
    — Ага, тады далей: «I раптам з'явілася з анёлам вялікае войска нябеснае, якое праслаўляла Бога і ўсклікала: Хвала на Вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі...» Ён усё яшчэ глядзіць сюды?
    — Так, — сказаў Маркус. — Цяпер, верхавода, увайдзі ў касцёл і праз бакавы ўваход ля сакрыстыі — у завулак Канатчыкаў.
    Потым ён моцна закрычаў:
    — Дзякуй Вам, вялікі, высакародны пане, збаў, Божа добрага пана!
    Сэрвулюс узняў свае спакойныя вочы і зірнуў на мужчыну:
    — Вы прачыталі мне самае цудоўнае месца, пане!
    — Стары дурань, — сыкнуў верхавода і кінуў кнігу Сэрвулюсу на калені. — Гора табе, калі раніцай я зноў цябе тут знайду. Гэта наш участак.
    Ён заспяшаўся ў касцёл. Маркус усміхнуўся. Гарадская ахова пайшла далей.
    — Чаго так баіцца ваш верхавода? — спытаў Сэрвулюс.
    — Яны шукаюць яго, — сказаў Маркус. — Вулічныя бойкі паміж бандамі жабракоў, крадзеж, забойства падчас бойкі, абрабаванне карабля з зернем. Верхаводы — вялікія паны, і мы мусім падпарадкоўвацца ім. Толькі салдатаў гарадской аховы яны баяцца. Але часам яны падкупляюць і іх.
    — Ён пагражаў табе, — прашаптаў Сэрвулюс. — I я ў гэтым вінаваты...
    — Ён кожнаму пагражае, — сказаў Маркус.
    — Але ён прачытаў мне...
    Маркус засмяяўся:
    — Ды з якой лютасцю ён чытаў! Вось дык паскакаў дразда, ха! Варта было гарадской ахове наблізіцца ў патрэбны момант — і ён вымушаны чытаць пабожныя гісторыі!
    Маркус зарагатаў на ўсё горла, і іншыя жабракі таксама засмяяліся разам з ім.
    — Але, Маркус, словы ўсё роўна гучалі прыгожа! — сказаў Сэрвулюс. — Прыгожа, нягледзячы на ягоную лютасць. Гэта не сапсавала іх хараства. Спакой людзям добрай волі на зямлі. Спакой людзям. Бог любіць людзей, Маркус, гэта самая вялікая таямніца...
    — Але ж і думкі ў цябе, старэча! Для мяне гэта няўцямна, — сказаў Маркус і падсунуўся на гуньцы крыху бліжэй да старога. — Халадае, Сэрвулюс! Глядзі, снег пайшоў!