Бэтлеемская зорка
Ленэ Маер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 352с.
Мінск 2007
•л
Ленэ Майер-Скуманц
Бэтлеемская зорка у Гісторыі, п'есы і вершы V / на Каляды \
Мінск
« ГІро Хрысто» 2007
УДК 821.112.2
ББК 84 (4 Ням)
М 14
Пераклад з нямецкай Алены Сямёнавай Паэтычная апрацоўка Ганны Серэхан Літаратурны рэдактар Крыстына Лялько
Пераклад зроблены паводде выдання:
Lene Mayer-Skumanz. Der Stern. Geschichten, Theaterstiicke und Gedichte fur Weihnachten. Herder, Wien Freiburg Basel
Ha вокладцы малюнак Ігара Гардзіёнка
Застаўкі
Монікі Лаймгрубэр
ISBN 978-985-6825-02-9
© Herder & Co., Wein 1989
© Афармленне. УП «Выдавецтва «Про Хрысто», 2007
15 дзейных асобаў:
пасланец; першы эскімос, другі эскімос, трэці эскімос; першы афрыканец (шаман), другі афрыканец, трэці афрыканец; першы індзеец (разведчык), другі індзеец (правадыр), дзяўчынкаіндыянка (Маленькая Сястра Пярынка); першы кітаец, другі кітаец, дзяўчынка-кітаянка; брат (белатвары), сястра (белатварая).
* * *
Пасланец (у цёмнымплашчы цінакідцы, выходзіцьнаперад на пустой сцэне і вітае публіку).
Хвала Хрысту! Шаноўны дружа!
Ты не чакай дзівосаў дужа
Ад нашай сённяшняй гульні:
Анёлы з зорнай вышыні
Тут не крыляюць таямніча, He будзе іскраў маляўнічых 3 нябёсаў, зоркі над хлявом I ні авечак з пастухом.
Тут — толькі я, жабрак убогі,
Я й ёсць анёл, пасланец Бога.
(Робіць крок наперад, прыветліва.)
Дзве тысячы гадоў таму ўрачыста На небе ўзышла зорка ноччу мглістай. Я з весткай паляцеў да пастушкоў Аб тым, што сёння Бог на свет прыйшоў. (Паглыблены ва ўспаміны.)
Збудзіўшыся са сну, яны знянацку Спужаліся майго святога бляску I ўпалі ніцма з жудасным чуццём, Нябогі, за сваё яны жыццё.
Мне доўга давялося іх упрошваць, «Не бойцеся!» — упарта заахвочваць, I з долу падымаць — з тае пары Ніколі не з'яўляюся ў зары.
Калі ж я мушу несці ў свет пасланне, Ніхто майго не бачыць болей ззяння. Спускаюся ў абліччы жабрака, Але ддя ўсіх, хто весткі той чакаў, Нясу дзівосны знак святою ноччу. Бо сказана ў Евангеллі прароча, Што Зорачка Калядная людзей Ў Бэтлеем, да Дзіцяткі прывядзе.
(Выцягвае з-nag плашча зорку, зробленую з залатой паперы, ззубцамі іхвастом.)
Зірніце, як святло яе ірдзее, За годам год яснее, прыгажэе. Няма ў ёй ні загібаў, ні друзкоў, He траціць яна бляску прамянёў. Магла б яна і сёння ззяць у небе, Калі б вы адчувалі ў тым патрэбу, Але ніхто не ўзніме ўверх вачэй — Таму я з ёй спускаюся хутчэй, Нясу ў далонях знак З'яўлення Бога, Хто прагне да Яго знайсці дарогу —
Адкуль бы ён ні йшоў, таму кажу, Што хутка гэты шлях я пакажу.
(Ён хавае зоркупад сваім плашчом і садзіцца на кукішкі назямлю.)
* * *
(Тры эскімосы выходзяць на сцэну, адзін з іхзаахвочвае асташніх ісці наперад, другі бурчыць, трэці з усімі згаджаецца. Другі і трэці эскімосы нясуцьурукахрыбіны,зробленыя з рознакаляровай паперы, правадыр нясе плоскі бубен.)
Першы эскімос.Хадзем, хадзем! Heпалламося стоме! Хутка мы ўжо будзем на месцы. Ужо, мабыць, недалёка.
Другі эскімос. Я чую гэта ўжо колькі дзён! Заўсёды толькі ісці, ісці, ісці... па гэтай невыноснай мясцовасці, дзе няма ні айсбергаў, ні паўночнага ззяння. Можа, мы зусім не ў той бок ідзём... хто ведае?!
Трэці эскімос.Сапраўды.Хтоведае?
Другі эскімос.Яхацеўбыстацьбуравеснікам і паляцець да Дзіцяткі Езуса. Я хацеў бы стаць цюленем, каб паплыць да Дзіцяткі Езуса. А гэтыя цяжкія рыбіны, што мы нясём! А раптам Дзіцятка Езус зусім не любіць рыбы, што тады?
Трэці эскімос. Сапраўды. Аштотады?
Першы эскімос. Ну зразумела, што Дзіцятка Езус любіць рыбу. Рыба — гэта цудоўны падарунак. Хіба вы ведаеце каго-небудзь, хто не любіць рыбы?
Трэці эскімос (да другога). Ну, бачыш. Яно любіць рыбу.
Другі эскімос. I ўвогуле дома было б нашмат утульней, у снежным доме пад мядзведжым футрам...
Трэці эскімос. Ax...
Другі эскімос. У нартах, якія імчаць...
Трэці ЭСКІМОС. Ах...
Другі эскімос. У хуткім, як страла, чаўне...
Трэці эскімос.Адтваіхслоўумянесэрцакроўю абліваецца. (Да першага.) Гэта была твая вар'яцкая ідэя, каб мы шукалі Дзіцятка Езуса.
Першы эскімос.Так, мыпавіннышукаць, ане сварыцца.
Другі эскімос. Наватсварыццанам нельга.
Трэці эскімос.Наватсварыцца...
Першы эскімос. Дзіцятка Езус чакае нас!
Трэці эскімос (дадругога). Аты прагэта забыўся! Як жа можна было пра такое забыцца? Яно чакае нас! Наперад! Хадземдалей!
Другі эскімос (цяжкаўздыхае, алепаддаецца). Там нехта ёсць. Запытай у яго дарогу!
Першы эскімос. Гэй, прывітанне! Ёсць тут хто-небудзь?
Пасланец (павольнаўстае).
Мяне мучыць голад.
Злітуйцеся і дайце вашай рыбы жабраку!
Другі эскімос.Чаго ёнхоча?
Першы эскімос (здзіўлена). Ён хоча нашай рыбы!
Другі эскімос. Нашага падарунка? Ён з глузду з'ехаў.
Трэці эскімос. 3 глузду з'ехаў.
Першы эскімос. Ён кажа, што ёнгалодны.
(Невялікая пауза.)
Другі эскімос. Спытай у яго, хто ён увогуле такі!
Першы э с к і м о с. Хто ты такі?
Пасланец. Брат чалавечы!
Першы эскімос (дадругога ітрэцяга). Братчалавечы.
Другі эскімос.Гэтазначыць — эскімос?
Трэці эскімос. Ясна, што эскімос.
Першы эскімос.Дацьямурыбы?
Другі эскімос. Ну, мы ж не можам дазволіць яму памерці з голаду, брату чалавечаму. Ці ж не так?
Трэці эскімос.Так, так. Дайяму рыбу!
Першы эскімос (дапасланца). На, бяры! Мыхацелі падарыць яе Дзіцятку Езусу. (Да астатніх.) Цяпер нам давядзецца стаяць перад Ім з пустымі рукамі!
Трэці эскімос.З пустымі рукамі. Шкада. (Да другога.) Але ж у цябе язык добра падвешаны, ты растлумачыш гэта Дзіцятку Езусу.
Другі эскімос. Так, калі мыўвогуле дойдзем.
Першы эскімос.Сапраўды,яжхацеўспытаць у яго дарогу. Гэй! Ты часам не ведаеш дарогі да Діцяткі Езуса?
Пасланец.
Папраўдзе простая дарога
Праходзіць паўз мяне, нябогу.
I той, хто з добрай воляй крочыць, Са шляху Божага не збочыць.
Першы эскімос.Аціне пакажаш ты нам якінебудзь знак, па якім можна было б кіравацца? Ці не ведаеш ты, часам, такога?
Пасланец (адломваезубецадзоркііпадаеягоэскімосу). Вазьміце, гэта будзе для вас такім знакам, даю яго вам за вашу міласэрнасць у падзяку.
(Зноўхаваецца ў свой плашч.)
Першы эскімос.Бліскучыкавалакаднечага...
Другі эскімос.Зубец! Аскепак.
Трэці эскімос.Так! Аскепак!
Другі эскімос. Схавайяго! (Датрэцяга. )Хтоведае, для чаго ён прыдасца.
Трэці эскімос. Іятак думаю. Хто ведае...
Першы эскімос.Галоўнае, што мынаправільным шляху! У мяне ёсць прапанова: давайце адпачнём тут крыху, тады мы зможам выправіцца ў дарогу са свежымі сіламі.
(Яны сядаюць спінамі адзін да аднаго і кладуць галовы на калені.)
Першы эскімос.Неспаць,толькіадпачываць! (Ён бярэ свой бубен і напаўголасунапявае.)
(Рэчытатыўпад ціхія гукі бубна.)
Йо-хо!
Йо-хо!
У нашай краіне ночы доўгія, йо-хо!
У нашай краіне вецер мае крылы, ён дзьме днём і ўначы, і дзеці баяцца яго, йо-хо!
У нашай краіне
ў навакольнай цемры блукаюць духі, йо-хо,
як чорныя вораны з крыламі цемры, і дзеці баяцца іх. Йо-хо!
У нашай краіне сумуюць па добрым Богу, йо-хо!
Якога дзеці не баяцца, а любяць.
Йо-хо! А-а, э-э...
(Ёнзадрамаў.)
* * *
(Насцэнувыходзяць тры афрыканцы, збубнам, бразготкай і бутэлькай, зробленай з гарбуза.)
Першы афрыканец. Замною! Увесьчас ідзіце проста за мною!
Другі афрыканец. Ага, атыідзеш засваімносам, нібы ён ведае, куды ісці далей.
Трэці афрыканец. Гэта нос шамана, ён адчувае правільны кірунак.
Другі афрыканец. Будземспадзявацца. (Назіраюць за першым.) Ну? Куды ісці далей? Ты ў нас самы разумны, на табе футра з малпы і пацеркі з ракавінак, ты прыгатаваўлекавы напой, ты павінен гэта ведаць!!
Трэці афрыканец. Толькі паспрабуй не ведаць!!!
Першы афрыканец (чэша галаву). Я ўжо думаю пра гэта.
Другі афрыканец (да трэцяга). Гэта надоўга. Я тым часам прысяду.
Трэці афрыканец.Я таксама! Бутэлька з зёлкамі даволі цяжкая.
Другі афрыканец. Можа, мы дармацягнемяе да Дзіцяткі Езуса. Я зусім не разумею, што будзе рабіць з ёю маленькае Дзіця.
Першы афрыканец. He Дзіця, а Яго Маці! Маці ўзрадуецца гаючаму напою. Я ўзяў першакласнае пальмавае віно, самы лепшы салодкі мёд і духмяныя травы, якіяведаю толькія! Тамуне ганьце добрых лекаў.
Другі афрыканец (да трэцяга). Цягнуць нам можна, а ганіць — не!
Першы афрыканец. Прашу вас, пабразгайце трохі, стварыце крыху шуму, каб мне лепш думалася!
(Бразготка і бубен.)
Першы афрыканец. Прыдумаў! (Сяроднапружанага маўчання ён, распраменены, кажа.) Я СПЫтаю ў кагонебудзь дарогу!
Другі і трэці афрыканцы /глядзяць адзін на аднаго без асаблівага захаплення). Выдатная Ідэя!
Першы афрыканец. Там сядзіцьчалавек! Гэй! Ты!
Пасланец (працягвае рукі). Я слабы і хворы. Ах, злітуйцеся і падлячыце мяне, беднага!
Першы афрыканец (збіты з панталыку, вяртаецца да астатніх).
Другі афрыканец. Нушто, пашанцавала? Ведае ён дарогу?
Першы афрыканец. Ён... ён... ён хоча нашых зёлак!
Другі афрыканец. Чаго ён хоча? Нашага дарагога падарунка для Дзіцяткі Езуса і Яго Маці? Ён, напэўна, крыхутаго... бзз-бзз-бзз...
Трэці афрыканец. Крыху? Ёнзусімтаго... бззбзз-бзз...
Першы афрыканец (кідае пранізлівы позірк у бок пасланца). Ён хворы і загіне без лекаў.
(Невялікая паўза.)
Другі афрыканец. Загіне? Ты што?! На нашых вачах?
Трэці афрыканец. Пад нашымі нагамі?
Другі афрыканец. У нас на дарозе?
Трэці афрыканец. Ды сціхніце вы! Хто ўвогуле гэты хлопец?
Першы афрыканец. Гэй! Хто ты такі?
Пасланец. Брат чалавечы ў вялікай бядзе.
Першы афрыканец. Братчалавечы.
Другі афрыканец. Што гэта значыць? Негр?
Трэці афрыканец. Зразумела, адзін з нас.
Першы афрыканец. I ў ВЯЛІкаЙ бядзе.
(Яны нахіляюцца адзін да аднаго і шэпчуцца.)
Другі афрыканец. Яквыдумаеце? Ці можна пакінуць Маці Дзіцяткі без зёлак?
Трэці афрыканец. Калі мы на падмацунак праспяваем Ёй песню...
Першы афрыканец. ...кабнамнестаяцьперад Ёю з пустымі рукамі...
Другі афрыканец. Гэта выйсце! Песня для падмацунку Маці і Дзіцяткі...
Трэці афрыканец. ...і зёлкі для брата чалавечага. Хуценька дай іх яму!
Першы афрыканец (да пасланца). На, трымай! Трэба тройчы на дзень зрабіць адзін добры глыток, потым моцна чыхнуць — і праз некалькі дзён ты зноў ачуняеш.
Пасланец. ДзякуЙ табе.
Першы афрыканец. Калі ласка, калі ласка, рады памагчы.
Другі і трэці афрыканцы (падказваюць). Прадарогу! Цс-с! Спытай у яго пра дарогу!
Першы афрыканец. Iкаліўжомытакміларазмаўляем, скажы мне, дзе тут далей дарога да Дзіцяткі Езуса?