• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    Начальнік паліцыі (зноў прыходзіць). Спадар бурмістр, Вы можаце не хвалявацца. Кампесіно тут з мірнымі намерамі. Святар абяцаў ім стары парафіяльны дом пад навучальную ўстанову.
    Бургамістр. Паднавучальнуюўстанову?
    Начальнік паліцыі. Пад навучальны цэнтр, дзе будуць праводзіцца курсы. Для катэхетаў, якія выкладаюць рэлігію ў сельскай мясцовасці. Тут яны змогуць вучыць і кампесіно на катэхетаў, каб тыя дапамагалі бедным сялянам і падтрымлівалі святароў.
    Бурмістр. Парафіяльны цэнтр. Навучальны цэнтр для кампесіно...
    Начальнік паліцыі. Правільна. I больш нічога. Зразумела, суседзі ўсхваляваліся. Гарадскім жыхарам не падабаецца, калі кампесіно жывуць побач з імі. I таму суседзі святара хочуць пабіць
    кампесіно. Яны хацелі арганізаваць у доме святара моладзевы клуб. I кажуць, што кампесіно адбіраюць у іх дом. Але святар...
    Бурмістр. Пабіць... Заўсёды гэтыя кампесіно правакуюць мяцеж, і пасля яны ні ў чым не вінаватыя. Мне гэта ўжо добра знаёма. He, трэба іх затрымаць. Капітан, разведайце, хто ўзначальвае кампесіно-катэхетаў, і калі выявяцца два ці тры чалавекі, пасадзіце іх на некалькі месяцаў у астрог!
    Начальнік паліцыі. Але, спадар бурмістр...
    Бурмістр. Ніякіх «але»! Існуе небяспека ддя грамадскагаспакою! Завадатараўуастрог! Гэтазагад, разумееце? (Начальнік паліцыі выходз і ць.) Гэта ж бяда, калі начальнік паліцыі сам родам з кампесіно... Заўсёды гэта падазронае ваганне, перш чым выканаць загад... Заўсёды гэтае ўстрывожанае спачуванне ў голасе... (выходзіць з аконнаю рамаю, ківаючы галавою.)
    Сцэна 3
    Феліберто (дапублікі). Начальнік паліцыі выканаў загад і пасадзіў двух катэхетаў у астрог. Большасць сялян у гарах увогуле не заўважыла, што на двух катехетаў стала менш. Іх больш хваляваў новы дарожны падатак. Вось двое кампесіно вяртаюцца з поля дадому. Адзін з іх — бацька Марыі Дарылы, а другі — яго сусед, Пэдро Флорэс. Мужчыны ў дрэнным настроі. 3 самае раніцы яны працавалі за мізэрную плату на вялікіх палях землеўладальніка Хуана Бенавідэса і толькі потым — на сваіхуласных, маленькіх. Цяпер позні вечар, і кампесіно стомленыя і галодныя.
    Бацька. Сёння на кукурузных палях Хуана была сапраўдная катарга. I ўжо амаль не заставалася сілаў, каб узяцца за свой надзел...
    П э д р о. Калі б хоць Хуан Бенавідэс адпаведна плаціў нам! А так — ні добрага заробку, ні нармальнай ежы.
    Бацька. Гэта была ежа, як для жывёлы. Яму здаецца, што для падзёншчыкаў усё сыйдзе!
    Пэдро. Бедных заўсёды ашукваюць і выкарыстоўваюць. Раней — буйныя землеўладальнікі, цяпер — тыя, хто крыху больш разбагацеў.
    Бацька. Тут нічога не зробіш. Багатыя, якія нешта маюць, моцныя. Мы — бедныя, і таму далей павінны маўчаць і працаваць, не разгінаючы спіны.
    Пэдро. Заўтра я пайду ў горад. Хачу занесці на кірмаш сваю бульбу. Можа, гэтым разам за яе дадуць лепшую цану.
    Бацька. Поспехутабе.
    Пэдро. Пазычыш мне зноў свайго мула?
    Бацька. Ахвотна. За шэсць солесаў.
    Пэдро. Алеж, мойсябра, апошні раз ты даваў мне мула за чатыры солесы!
    Бацька. Апошні раз быўапошнім разам! 3 таго часу ўвялі новы падатак. А адкуль я вазьму гроіпы на яго? Мне шкада, Пэдро. Шэсць солесаў.
    Пэдро. Гэта для мяне занадта шмат.
    Бацька. Тады нічога не дам.
    П э д р о. Але дзе я тады найму мула?
    Бацька. Можа, у Хуана Бенавідэса?
    Пэдро. Ага, у гэтагакрывасмока! Ёнпатрабуе восем!
    Бацька. Бачыш? Ая толькі шэсць.
    Пэдро. Тыж ведаеш, што мне патрэбны мул! Ну, добра. Тады за шэсць.
    Б а ц ь к a. Забяры яго заўтра зранку. Дабранач! (Адыходзіць.)
    Пэдро. Дабранач!.. Абдзірала! Брудны абдзірала!.. Адкуль я вазьму грошы? Ды яшчэ і на новы падатак? А я, дурная галава, на мінулым тыдні пазычыў старому Марсіялу Луну 20 солесаў! Ага, я ведаю, што рабіць! /Падыходзіцькрыхунаперад, стукае ўдзверы.; Гэй, Марсіял, сябра, ты ўжо спіш? Гэта я, Пэдро Флорэс.
    Марсіял (выходзіць. Ён трымае ў руцэ яшчэ не даплецены саламяны капялюш). Пэдро! Сядзь, адпачні. Так позна ідзеш з поля?
    Пэдро. Так. Цэлы дзеньпрацаваўне пакладаючы рук.
    Марсіял. Нетыадзін. Ятаксамастаміўся. Глядзі, мне яшчэ трэба даплесці яго, перш чым пайсці спаць.
    П э д р о. Ты робіш самыя прыгожыя саламяныя капелюшы ва ўсёй вёсцы.
    Марсіял. За сёння я сплёў дванаццаць.
    Пэдро. Явазьмуіхуцябе.Заўтраідунакірмаш.
    Марсіял. Гм... калітылічыш...
    П э д р о. Два солесы за штуку.
    Марсіял. Ты што, гэта занадта мала. Эўзэбіо прапанаваў мне тры солесы за штуку.
    П э др о. Два солесы. Альбо вярні мне тыя 20 солесаў, што я пазычыў табе на мінулым тыдні.
    Марсіял. Ах, Пэдро, у мяне няма грошай.
    Пэдро. Тады давай мне капелюшы.
    Марсіял. Пэдро, ты гвалтуеш мяне і змушаеш. П э д р о. Мне вельмі шкада. Але я не магу інакш. Мне патрэбны грошы.
    Марсіял. Але я абяцаў капелюшы дону Эўзэбіо...
    Пэдро. Для яго ты спляцеш заўтра...
    /Марсіял выносіць капелюшы з дому і аддае іхПэдро.)
    Гэта сапраўды прыгожыя капелюшы. Дзякую. Дабранач. (Адыходзіць.)
    Марсіял. Калі б у мяне былі здаровыя ногі, я мог бы сам пайсці на кірмаш прадаваць свае капелюшы... Так, вось так заўсёды. Самага беднага прыгнятаюць і выкарыстоўваюць усе. Святы заступнік, восьдыкбяда! (Выходзіць.)
    Сцэна 4
    (Усялянскай хацесям'я МарыіДарылы. Яны чакаюць бацьку. Дзеці спяць.Марыя Дарыла калыша дзіця.)
    Феліберто (спявае).
    Песня пра прыгнёт
    Так, ты можаш мяне прыгнятаць, бо ты мацнейшы за мяне.
    Ты гэта добра ведаеш, і таму прыгнятаеш мяне.
    Я мушу гнуцца і ўсё глытаць, усё цярпець, бо я слабейшы.
    Але я знайду таго, хто яшчэ слабейшы, і сам буду яго прыгнятаць!
    Мы бярэм віну на сябе і пакутуем без выйсця. Хто можа выратаваць нас і разарваць кола?
    Ад усялякага зла можа выратаваць толькі Той, Хто нам даруе і вызваліць нас ад правінаў, Бог, які ведае нас і нашы імёны, выратуе цябе!
    Бацька (вяртаецца дадому). Я хачу есці!
    Маці (спяшаецца). Зараз, Эладыё, ятабеўжо падагрэла!
    Бацька. Бульбяны суп! Хіба я гэтым наемся?
    Маці. Так. А што мне гатаваць, калі ў хаце нічога больш няма і болып нічога не прыбывае?
    Бацька. Гэта папрок, ці што? Я і так надрываюся!
    Маці. Часам я думаю, што поле давала б болей, калі б ты мог яго лепш апрацоўваць...
    Б а ц ь к a. Што ? Я што, павінен апрацоўваць сваё поле ўначы, калі вяртаюся з палёў Бенавідэса?
    (Іхгаласы становяццаўсё мацнейшымі, дзеці прачнуліся іплачуць.)
    Дзеці. Мы хочам есці! Мама, ці пакінуў нам тата супу?
    Бацька. ЦІха там! (Ён ідзе да дзяцей, яны разбягаюцца.)
    Маці. Што ж ты іх выганяеш?!
    Бабуля (адначасова).Я ведаю, з-зачаго гэтаўсё. Уся галеча. Бо наш святы апякун раззлаваўся, што мы не зрабілі для яго феерверку...
    Б а ц ь к а (пагражае бабулі кулаком, яна забіваецца ўкуток, працягвае мармытаць сабе паднос.)
    Маці. Можна падумаць, што ты прыйшоў з карчмы, а не з поля...
    Бацька (б'емаці). Маўчы! He табе казаць! Сачы лепш за сваёй гаспадаркай, не лянуйся. (Ён натыкаецца на МарыюДарылу.) Аты, гультайка, не знаходзіш ніякага іншага занятку, апроч гульні з дзіцем! Зараз я цябе падганю... (б'е і яе, яна бароніць дзіця.) Так, ну а цяпер я пайду. Цяпер я пайду ў карчму! (Выходзіць.)
    Марыя Дарыла. Мама, чаму ты мяне не абараніла?
    М а ц і. Навошта? Гэта ж не дапаможа. Ён толькі яшчэ больш раз'юшыцца. Ведаеш, дзіця, ён не заў-
    сёды такі дзікі. Напэўна, у яго нешта здарылася, што яго ўстрывожыла. Магчыма, нехта дрэнна абышоўся з ім.
    Бабуля. Магчыма,ёнзнекімдрэннаабышоўся...
    Маці. Сціхні! Сціхніце, абедзве!
    Марыя Дарыла. Я не хачу ўвесь час маўчаць. Я не хачу, каб мяне білі.
    Бабуля. Жанчын б'юць, спачатку бацька, потым муж. Прывыкай да гэтага!
    Марыя Дарыла. He,дагэтагаянехачупрывыкаць. Мой муж не павінен біць мяне, ніколі. I калі я нешта скажу, ён таксама павінен мяне слухаць!
    Маці. Ах, як ты, дурніца, сабе гэта ўяўляеш? Жыццё жанчыны кампесіно — гэта толькі праца і пакуты. Насіць ваду, збіраць дровы, трымаць гаспадарку ў парадку, карміць дзіця, прасці воўну, вязаць, гатаваць, мыць бялізну, карміць жывёлу. I акрамя гэтага, цярпець лаянку і пабоі. Гэта і ёсць жыццё!
    Марыя Дарыла. He! He!
    Маці. Пакуты, нічога, апроч пакутаў!
    Марыя Дарыла. He!
    Маці. He енчы ты так, упартая! (Яна б'е Марыю Дарылу па твары, потым выходзіць, кабпрывесці малодшых дзяцей.)
    Марыя Дарыла (напярэднімпланесцэныздзіцемна руках, гаворыць да дзіцяці). Бачыш, адзін перадае ўдары другому, далей. Калі б у мяне быў сабака, я цяпер магла б яму даць выспятка. У мяне няма нікога, на кім я магла б спагнаць злосць. А ты такі маленькі і слабы. Табе я не магу ўчыніць болю. Хадзем, спі спакойна, не бойся. Мы з табою самыя слабыя, мы павінны трымацца разам, ты і я. (Калыша дзіця.)
    Бабуля (на заднім плане). Я ведаю, 3-за чаго ўсё гэта. Я ведаю. Святыя гневаюцца, бо мы занадта мала зрабілі для іх. Ах, калі б у нас пасля апошняга збору ўраджаю засталося крыху больш грошай! Мы пайшлі б да святара і заплацілі б яму, а ён накрыў бы нас шаўковым пакрывалам Мадонны, кожнага з нас паасобку. Гэта абараніла б нас сёлета ад няшчасцяў! Але мы не маглі дазволіць сабе гэтага, шаўковага пакрывала Мадонны. Можа, Ёй патрэбна новае пакрывала, можа, старое ўжо занадта зношанае і вышыўка абнасілася, можа, Мадонна злуецца на сялян, бо яны не падарылі Ёй новага шаўковага пакрывала...
    Марыя Дарыла. Божая Маці злуецца? У гэта я не паверу!
    Бабуля. Ах, дзіця, што ты ведаеш пра святых?!
    Марыя Дарыла. Я думаю, штоёсцьНехта, Хто не злуецца на нас. Ён нават любіць нас.
    Бабуля. Збаўца на крыжы, магчыма. Але Яму самому трэба паспачуваць. Самы бедны, галодны, спрацаваны да крывавых мазалёў кампесіно павінен яшчэ паспачуваць Збаўцу на крыжы...
    Феліберто (ціха іграе на гітары. Маці з дзецьмі ціха ўваходзяць. Бацька вяртаецца дадому, хочакласціся спаць, бачыць МарыюДарылу.)
    Б а ц ь к a. Ну, ідзі таксама спаць, Марыя Дарыла.
    Марыя Дарыла. Так. Калі дзіця зусім супакоіцца.
    Сцэна5
    Феліберто (дапублікі). Вы не думайце, ШТО ГЭТЫ бацька заўсёды такі жорсткі. Ён злуецца тады, калі адчувае сябе асабліва слабым і бездапаможным. Калі ён не мае выйсця. I калі адчувае згрызоты
    сумлення. Бо ён добра разумее, што сам трапіў у гэтае кола эксплуататараў і эксплуатаваных... Г эты селянін таксама можа быць ветлівым, зычлівым і гасцінным, як прынята ў с'ерры. Мы хочам паказаць вам і гэта. Бачыце, там, па крутой дарозе хтосьці падымаецца ўтору з даліны. Гэта малады чалавек. Новы катэхет Сантас Марын. Ён вандруе ад вёскі да вёскі, вучыць сялян і дапамагае ім быць мужнымі. Доўгі шлях у гэтую горную вёску ён дрэнна прадумаў. Таму ў дарозе яго заспела цемра. Ён не ведае, дзе знойдзе прыстанак і начлег.