• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    Другі рабаўнік.
    Хрысціянін... Ara... Ну, а яшчэ?
    Марцін.
    I гэта ўсё.
    Другі рабаўнік.
    Эх, хрысціянін, гэтага замала.
    Каб быў сынком багатага купца, маглі б мы здзерці выкуп з твайго бацькі! А так ты мусіш згінуць... Што, баішся?
    Марцін.
    Ніколькі. Пачуваюся ў бяспецы, у гэтакай бяспецы, як ніколі.
    Другі рабаўнік.
    Ты што, сляпы? Дубіны, мо, не бачыш?
    3 найлепшае драўніны! Ганаруся я гэтаю штуковінаю слаўнай.
    Марцін.
    Мяне цяпер Пан Бог абараняе.
    Я з Ім у небяспецы, як дзіця, бо Ён заўжды стае на бок няшчасных, якія апынуліся ў бядзе.
    Другі рабаўнік (адступаекрыхуназад).
    Хм... Хм... Набокняшчасных? Гэта значыць, што Ён надзвычай блізка, твой Пан Бог!
    Марцін.
    I твой! Таму мне страшна за цябе, калі ты не пакінеш рабаўніцтва.
    Другі рабаўнік.
    Чаму? Ты гэта лепш мне растлумач.
    Марцін.
    Паслухай... Цябе моцналюбіць Бог.
    Ён прагне, каб і ты Яго, пазнаўшы, бязмежна, надзвычайна палюбіў.
    Ці здольны да такога рабаўнік?
    Твой розум, сэрца поўніцца разбоем — не месціцца там Божая любоў.
    Пакінь жа сваё злое рамяство і мужна навярніся, з Божай ласкай пачаўшы цалкам новае жыццё!
    Другі рабаўнік.
    Я бачу, ты някепская здабыча!
    Мне ёсць над чым цяпер паразважаць...
    Хадзем... Я патаемнаю дарогай адсюль цябе ціхенька правяду...
    Спускайся вунь тудою, праз даліну, і дойдзеш да шырокай пуцявіны, а там ужо не стрэнеш небяспекі... і часам... за мяне крыху маліся...
    (Абодва выходзяць.) Сульпіцый.
    Шчаслівым быў канец тае прыгоды, Марцін жывым вярнуўся ў родны дом.
    Марцін і бацькі
    Сульпіцый.
    Матуля сына з радасцю сустрэла.
    I стала хрысціянкаю сама.
    А бацька, раззлаваўшыся, у гневе адрокся ад Марціна назаўжды.
    Бацька.
    Клянуся Марсам, мне падараваны адзіны толькі сын — гвардзеец, коннік, не здраднік, а сумленны чалавек.
    Цяпер ты хрысціянін? Ты не сын мне! Чаго тады ў чужым шукаеш доме ?
    Ну, прэч адсюль! Каб я цябе не бачыў! Сульпіцый.
    I выправіўся ў доўгую вандроўку па ўсёй зямлі Ілірыі Марцін, як сейбіт Добрай Весткі, як пасланец. Там шмат жыло тым часам арыянаў, што верылі, нібыта Бог ніколі для нас не нараджаўся Чалавекам,
    які сабою збавіў цэлы свет. I біскуп таго краю, арыянін, дачуўшыся, зусім не ўпадабаў, таго, што прапаведаваў Марцін.
    Узяў яго пад варту й загадаў нелітасціва высекчы прутом на плошчы кірмашовай перад людам. 3 пагардай і нянавісцю прагналі Марціна з таго месца жыхары.
    Ён марыў пра які-небудзь куток, каб жыць у адзіноце і спакоі, далёка ад прынадаў чалавечых, але ў таемнай блізкасці да Бога.
    I ў Галію пайшоў як бедны мніх.
    Марцін і спакуснік
    Сульпіцый.
    Ці бачанні, ці мроі то былі — як хочаце цяпер іх называйце: не кожнае змаганне нам відочна. Марцін жа, як разважлівы ваяр, глядзеў на ўсё глыбей і больш шырока, чым просты мітуслівы чалавек.
    I дар яго таксама быў цяжарам. Хто мір ладкуе — мучыцца з-за войнаў, хто прагне дабрыні — знаходзіць зло, а хто сабе абраў за мэту Неба, той бачыць скрозь варожасць, зайздрасць, пекла...
    Вось прыклад, які маю ад Марціна. Спакуснік (ласкава).
    Марціне! Ці пазнаў жа ты мяне? Марцін.
    Якісьці каралеўскі ў келлі госць!
    У пурпуры, у золаце і ззянні...
    He ведаю цябе. He пазнаю...
    Спакуснік.
    Я мушу нагадаць? Няўжо забыўся? Са слугаў для мяне ты наймілейшы, найлепшы, найсмялейшы, найвярнейшы. Таму цяпер, падчас свайго вяртання, спачатку я з'явіўся да цябе...
    (Марцін маўчыць.)
    Павер жа мне! Я вось — перад табою... Убачыўшы, паверыць вельмі лёгка.
    Павер хутчэй! Я — Хрыстус, Божы Сын. Марцін.
    He Хрыстус ты! Цяпер я пазнаю...
    Ты — бедаў вінаваўца, ты — спакуснік. Як вернецца зноў Хрыстус на зямлю, у бедны і спакутаваны свет, то прыйдзе Ён ізноў Укрыжаваны, на голаў склаўшы церневы вянок.
    Спакуснік (злосна).
    Ну, так! Цябе, я бачу, не падманеш! Аднак жа ты ашукваешся сам у справах, што ўчыняеш, вельмі часта. Мне смешна, калі ў кляштары я чую, як ты пра ласку Божую балбочаш такім жа неразважлівым братам.
    Вар’ят! Яшчэ на ласку спадзяешся! Марцін.
    Мярзотнік! Ашуканец! Бог нас любіць, заўжды даруе нашыя правіны.
    I нават ты, пакаяўшыся шчыра, спыніўшы пераследаваць людзей, знайшоў бы ў Бога ласку! Несумненна!
    Спакуснік.
    У гэта не паверу я ніколі!
    (Выходзіць.)
    Марцін і гусі
    Сульпіцый.
    Стаў вольным Турскі біскупскі сталец, і ўсчаўся выбар біскупа нанова.
    3 усіх бакоў сцякаўся ў Тур народ, каб голас свой за лепшага аддаць.
    Народ.
    Марціна! Больш нікога мы не хочам! Мы выманім яго з манаскай келлі!
    Марцін.
    Ды тут я, людзі родныя. Скажыце, дзе тая нешчаслівая кабета, якую мне суцешыць неабходна?
    (Чуваць радасны смех.)
    Прашу вас, завядзіце да яе, я мушу тут жа ёй дапамагчы, (Смех.)
    Што смеяцеся? Хіба гэта смешна?
    Народ.
    Няма тут гэтай дзіўнае жанчыны. Ёсць места, што чакае дапамогі.
    Касцёльная супольнасць, пра якую павінен ты цяпер паклапаціцца.
    За біскупа цябе мы абіраем!
    Марцін.
    За біскупа! Мяне! Я не хачу!
    He, не, я не хачу і не змагу!
    (Спехам выходзіць, хаваючыся ўправым баку.) Народ.
    Куды ж ён знік? Куды ён мог схавацца?
    Гусі (зправагабоку).
    Песня гусей
    Га-га, га-га, вох-вох-вох!
    Гэткі ў нас перапалох!
    Хтосьці страшны заляцеў і заняў увесь наш хлеў.
    Ён чужы... га-га-га!
    Ён не наш... га-га-га!
    Праганіце вы яго!
    Го-го-го!
    Народ.
    Чаму такі спалох сярод гусей?
    Ніколі яны так не гагаталі!
    Што спудзіла раптоўна іх з хлява?
    (Выходзяць управа за гусямі; вяртаюцца разам з Марцінам.)
    О біскуп! Новы біскуп наш! Вітаем! Марцін.
    О людцы, майце літасць, адпусціце!
    Які ж я біскуп! Я таго не варты!
    Народ.
    Марцін! Ты самы варты! I шчаслівы той горад, дзе кіруе гэткі біскуп!
    Марцін-біскуп
    Сульпіцый.
    У біскупстве Марцін застаўся тым жа манахам — вельмі сціплым і пакорным.
    Як Езус, ён да беднасці імкнуўся і быў узорам святасці для ўсіх.
    Народ (шэптам).
    Вы ці чулі? Наш Марцін — цудатворца, цудадзей!
    Mae моц аздараўляць надзвычайны яго чын хворых, немачных людзей, і спакой душы вяртаць.
    Вы ці чулі? Быццам гром, па бажках старых ён б'е, трушчыць кожны іхні храм і ахвярнікі суздром.
    Ад магутнасці тае
    стала страшна ўсім бажкам...
    Марцін (прапаведуе).
    Будзь мужным і адважным, мой народзе! Хацеў бы распавесці я пра Бога, які нас па-бацькоўску, моцна любіць. Вы ўсё жыццё насілі ў сэрцы страх, маліліся сваім старым багам, што прагнулі ахвяраў чалавечых.
    Дрыжалі вы, пачуўшы нечакана ўначы чужыя крокі ля дзвярэй. А добры Бог ад нас не патрабуе ахвяраў чалавечых і дароў.
    Ён сам сябе прыносіць у ахвяру і дорыць сваім дзецям улюбёным. He бойцеся чароўных чорных сілаў! Я навучу вас, дзеці Пана Бога, заўжды ісці свабодна ўслед за Ім.
    Народ.
    Марцін, Марцін, о добры наш Марцін! Маліся і прасі за нас, Марцін!
    Смерць Марціна
    Сульпіцый.
    Але Марцін не толькі перамогу з усіх пачатых справаў здабываў. Аслаблы, састарэлы, ён нямогла глядзеў на чалавечыя пакуты, на зло, несправядлівасць, ашуканства, бо нават між сапраўдных хрысціянаў
    ні згоды, ні адзінства не было, спрачаліся ўвесь час пра навучанне, пра Слова Божае і праўды веры.
    Марцін.
    Калі хто-небудзь з вас, мае браты, ашукваецца, — помніце заўжды — найперш яму патрэбна не змаганне, а ваша міласэрная любоў.
    Ягоныя памылкі выпраўляйце не шабляй, а духоўнай вашай зброяй. Духоўнае адолееце духам!
    Любоўю пераможаце ману!
    Калі ж не атрымаецца, прызнайце, што сілы не стае. Але ніколі любіць і прабачаць не пакідайце! Сульпіцый.
    He ўсе пайшлі за словамі Марціна.
    3 часоў, калі Касцёл усталяваўся, у свеце ўпершыню распачалося ганенне на няшчасных чужавераў, якіх не ўпадабалі хрысціяне, і, жорстка вінавацячы ў хлусні, для іх смяротнай кары вымагалі. Ды як ні бараніў Марцін няшчасных, рашуча імператар іх караў.
    I ўсё жыццё, да самага сканання Марціну не давала супакою такая беззаконнасць хрысціянаў.
    Цяпер жа мне належыць распавесці пра тое, як Марцін пакінуў свет. Аднойчы лістападаўскай віхурай ён выправіўся ў цяжкую дарогу з намерам неадкладна супакоіць раз'ятраныя спрэчкі, што здаўна
    ў адной з яго парафій лютавалі. Калі ж браты дазналіся пра тое, што ўжо Марцін смяротна занямог, са страхам і журбой забедавалі...
    Народ.
    He пакідай нас! Што ж мы без цябе? Сульпіцый.
    Мы можам безуттынку дзівавацца з таго, як у пакорлівай малітве Марцін знаходзіў моц і суцяшэнне.
    Марцін.
    О Пане мой, служыць Табе нялёгка.
    I ўжо даволі доўга я змагаўся.
    Стамлёны, састарэлы — ўсё ж стаю на варце Твайго войска, хоць сумую, мой Пане, па Тваім я супакоі, па велічы Тваёй і па Нябёсах.
    Калі мяне паклічаш да сябе — я з радасцю прыйду; калі ж захочаш, каб я яшчэ між люду паслужыў — хай споўніцца Твая святая воля.
    He страшна мне. He страшна мне памерці.
    I жыць мне для Цябе не страшна. Амэн.
    Сульпіцый.
    Памерлага Марціна ў Тур прывезлі і годна, з пашанотай пахавалі.
    Там біскупам служыў ён свайму люду. Цяпер яго ў апошнюю дарогу праводзілі дзве тысячы братоў і процьма незлічоная народу.
    Па ўсёй зямлі пра гэта пахаванне у песнях Божы люд апавядае.
    Народ.
    Праз край ішла жалобная павозка з дамоўкаю нябожчыка Марціна.
    На гэта пахавальнае расстанне выходзіў Божы люд з усёй краіны.
    Праводзіла яго ўсё духавенства: і біскупы, абраныя народам, дзве тысячы братоў, і незлічона сясцёр ішло за сумнаю падводай.
    Той шлях, якім праводзілі Святога, квітнеў зазелянелаю травою.
    I скрозь дзівосна краскі расцвіталі сцюдзёнай лістападаўскай парою.
    Уздоўж ракі туман вільготны слаўся, дзе глуха патанала крумкатанне.
    I ўся зямля, нібы пагодным маем, блішчала ў прамяністым, светлым ззянні.
    Гісторыя пра адвэнтавую батлейку мае сваю перадгісторыю. Гэта прыгода з адвэнтавым вянком, якая здарылася так...
    У доме нумар пяць на Гердэргасэ, на першым паверсе, ёсць вялікі свабодны кут паміж ліфтам і паштовымі скрынкамі. Раней там заўсёды стаяла дзіцячая каляска сямейства Фрэнцэляў, але іх малодшая дачушка Ангеліка ўжо падрасла і ўсюды можа хадзіць сама; ёй больш не патрэбна каляска. Стэфан, дзевяцігадовы брацік Ангелікі, задумліва агледзеў пусты кут.
    — Што нам цяпер рабіць са свабодным месцам, гер Конрад? — спытаў ён у вартаўніка.
    — Няўжо паўсюль нешта мусіць стаяць? — прабурчаў гер Конрад.
    — He абавязкова «стаяць», — сказаў Стэфан. — Мы можам увагнаць у столь крук і пачапіць на яго адвэнтавы вянок, каб кожны, хто тут праходзіць, радаваўся Божаму Нараджэнню.