Бэтлеемская зорка
Ленэ Маер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 352с.
Мінск 2007
Пасланец.
Міма мяне шлях вядзе, у верным напрамку дарога ідзе.
Першы афрыканец. Цудоўна! I нават у рыфму! Мне яшчэ хацелася б ведаць, ці ёсць які-небудзь знак, на які мы павінны звяртаць уваіу?
Пасланец (падаеяму аскепаккаляднай зоркі).
Вазьміце, гэта будзе для вас такім знакам, даю яго вам за вашу міласэрнасць у падзяку.
Першы афрыканец (да другога і: трэцяга). Наш кірунак правільны, гэта ўжо нешта! А гэта знак, нейкі ДЗІўны, праўда? (Ён паварочвае яго так і гэтак.)
Другі афрыканец. Выглядае, як частка ад чагосьці цэлага...
Трэці афрыканец. Гладкі, як люстэрка. Бліскучы, як месяц. Падымі яго вышэй. (Да трэцяга.) Цяпер у нашага шамана зноў ёсць над чым ламаць галаву!
Другі афрыканец. Гэтаямунакарысць!
Першы афрыканец (чэша галаву). Будзьце ласкавыя, пабразгайце крыху!
(Бубен і бразготка.)
Гучней! Яшчэ гучней!
(Эскімосы прачынаюцца.)
Першы эскімос. Хто тут так шуміць?
Першы афрыканец (хавае аскепакзоркі). Там нешта варушыцца!
(Яны бачаць адзін аднаго і палохаюцца.)
Усе. Ах!!!
(Абедзве групы ўзрушана перашэптваюцца.)
Э с к і м о с ы. Яны чарнатварыя і дзікія!
Афрыканцы. Яны пласканосыя і нявыхаваныя!
Эскімосы. Страхалюды без клёку ў галаве... і бедныя... і не маюць чаго апрануць...
Афрыканцы. Напаловулюдзі,напаловузвяры, немаведама чаму ўкручаныя ў скуры і футры...
Эскімосы. Гэй, вытам!
Афрыканцы. Вытам, прывітанне!
Э с к і м о с ы. Хто вы ?
Афрыканцы. Як вас завуць?
(Невялікая паўза.)
Першы эскімос. Мы прыйшлі з Поўначы, мы — людзі, іншыя людзі называюць нас эскімосамі. Мы ідзём да Дзіцяткі Езуса. А вы?
Другі і трэці афрыканцы. Да ДзІЦЯТКІ Езуса ідуць? Трымайце мяне!
Першы афрыканец. Мы прыйшлі 3 Поўдня, 3 Афрыкі, дзе жывуць самыя прыгожыя і разумныя людзі, і... гм... мы таксама ідзём да Дзіцяткі Езуса.
Эскімосы. Негры! Чорныя, як насы марскіх коцікаў! I яны яшчэ хочуць да Дзіцяткі Езуса і зусім не саромеюцца...
Афрыканцы. Эскімосы! Смярдзяць рыбіным тлушчам і яшчэ адважваюцца хадзіць сярод людзей...
(Абедзве групы пачынаюць нюхаць паветра.)
У с е. Фу! 3 вамі не можа мець справы ніводзін нармальны чалавек!
Трэці эскімос. Усе негры брудныя.
Другі афрыканец. Усе эскімосы смярдзяць. (Вялікаехваляваннеўабедзвюхгрупах.)ЯкІ Што? Так! He! (Правадыры спрабуюць супакоіць сваіх спадарожнікаў.)
Першы афрыканец (да другога). Адкуль ты ведаеш, што ўсе эскімосы смярдзяць? Ты ж да гэтага часу не сустракаў ніводнага.
Першы эскімос (дадругога).Адкультыведаеш, што ўсе негры брудныя? Ты пераканаўся ў гэтым асабіста?
Другі афрыканец. He...
Другі эскімос. He, але жгэтавядома.
Трэці эскімос. Агульнавядомая ісціна!
(Хор абвінавачванняўnagгукі бубна і бразготкі;магчымае музычнае суправаджэнне.)
Другі і трэці эскімосы.
Так, бываюць рэчы ў свеце, што усім вядомы, дзеці. негр — заўсёды брудны, брудны, брудны.
Другі і трэці афрыканцы.
Так, бываюць рэчы ў свеце, што усім вядомы, дзеці.
Эскімос — ён смярдзіць рыбай, смярдзіць рыбай, смярдзіць рыбай.
Другі і трэці эскімосы.
Чуў пра гэта я ад бацькі, чуў ад маці, цёткі, дзядзькі. ад сястрычак і братоў і ўсіх іншых сваякоў.
Другі і трэці афрыканцы.
Гэта мне казаў дзядуля, маці, бацька і бабуля, мае цёткі і дзядзькі і ўсе нашы сваякі.
Усе разам.
3 тым народам мы не ходзім, разумення не знаходзім, таму лепей будзе ўсім, калі пойдзем па адным.
(Разыходзяцца ўрозныя бакі.) Пасланец.
Па зачараваным коле ходзяць, бо Зорку падзялілі на друзкі. Няўцямна ім, сляпым, што не прыводзіць
Да Божага Дзіцяткі шлях такі.
(Насцэнупачарзевыходзяць тры індзейцы:разведчык — першы індзеец, правадыр — другі індзеец, дзяўчынкаіндыянка, нагружаная цяжарам; воіны ўзброеныя коп'ямі.)
Першы індзеец (асцярожнакрадзецца, шукаючысляды, махае астатнім). Уф, уф! Вялікі Правадыр Жудасная Страла, сюды, за мною! Тут пасля некага засталося месца ддя прывалу!
Правадыр. Уф! Шлях да Сына Манітуса цяжкі. Mae правадырскія пяткі ўсе ў мазалях, а ў правым вялікім пальцы тырчыць калючка. Але індзеец не ведае болю... Мая Маленькая Сястра Пярынка, прысядзь тут і адпачні. Яна смелая і дужая дзяўчынка, таму ёй можна ісці з намі.
Дзяўчынка-індыянка. Так, каб маім братам, адважным воінам, не даводзілася несці паклажу, мне было дазволена ісці з імі! Уф! (Сядае.)
Правадыр. Маленькая Сястра Пярынка, не будзь дзёрзкай! Маленькая Сястра Пярынка мае гонар несці падарунак Сыну Манітуса — намёт, зроблены з самай тонкай скуры буйвала.
Дзяўчынка-індыянка. I мяса буйвала, і кукурузныя праснакі, і пшанічную крупу ддя жывата Вялікага Правадыра, у якім увесь час бурчыць, і агонь, і дровы, і коўдры...
Правадыр. Маленькая Сястра Пярынка, дай адпачыць сваім вуснам!.. Якія там сляды адшукаў Малодшы Брат Сакалінае Вока?
Першы індзеец. Правадыр Жудасная Страла, слухай! Да нас тут былі тры чалавекі з Поўначы, якія елі рыбу і былі апранутыя ў адзенне са скуры і футра. Яны сустрэлі трох людзей з Поўдня, якія ходзяць без макасінаў. Адзін з іх нёс нейкі цяжар у круглай пасудзіне, якую ён ставіў тут. Другі доўті час пра нешта разважаў. Таму ён стаяў нерухома на адным месцы і яго пяткі глыбока ўціснуліся ў зямлю. Потым адбылася ажыўленая гутарка. Людзі з Поўначы і людзі з Поўдня
тупалі нагамі. Пасля яны раздзяліліся. (Шукае сляды.) Люлькі міру яны не курылі.
Правадыр. Малодшы Брат Сакалінае Вока заслугоўвае свайго імя! Ці ёсць яшчэ нехта паблізу?
Першы індзеец. Нікога, Вялікі Правадыр.
Дзяўчынка-індыянка. Але ж, мае адважныя браты, я адчуваю, што нехта сочыць за намі.
Правадыр. Маленькая Сястра Пярынка, дай тваім пачуццям таксама адпачыць... Малодшы Брат Сакалінае Вока, даследуй наступны адрэзак шляху. Маё сэрца імкнецца да маленькага Божага Сына.
Першы індзеец. Маётаксама.
Дзяўчынка-індыянка. Маётаксама.
Правадыр. Й-е! Ну, дык куды далей ідзе дарога?
Першы індзеец. Уф! Малодшаму Брату Вялікага Правадыра цяпер гэта не зусім ясна...
Дзяўчынка-індыянка. Дыкняхайёнзапытае чалавека ў цёмным плашчы, які сядзіць вунь там і ўвесь час пазірае на нас...
Правадыр. Уф! Хоць Маленькая Сястра Пярынка толькі дзяўчынка, але яна мае ясны чалавечы розум, як гавораць бледнатварыя!.. Малодшы Брат, спытай!
Першы індзеец (падыходзіцьдапасланца івітаеяго па-індзейску, узнятай рукой).
Пасланец.
Без дахуя... Паспагадайце!
I ўбогаму намёт ваш дайце...
Першы індзеец (імчыць назад). Уф! Уф! Правадыр Жудасная Страла, моцна трымайся за сваё
кап'ё і навастры вушы! Чужынец хоча забраць наш намёт!
Правадыр. ПадарунакдлямаленькагаБожага Сына?
Першы індзеец. ГэтасказаўПравадыр.
Правадыр. Навошта ён чужынцу?
Дзяўчынка-індыянка. Напэўна, ён не мае свайго намёта. Бо ён бедны і стары, а яшчэ слабы і стомлены; бо ён баіцца дажджу і снегу, і халодных бураў.
Правадыр. Маленькая Сястра Пярынка мае багатую фантазію, як і ўсе дзяўчынкі... Хто гэты чалавек?
Першы індзеец. Хто ты, чужынец?
Пасланец. Я бедны братчалавечы.
Першы індзеец. Бедны чырванаскуры!
Правадыр. Братучалавечамутрэбадапамагчы.
Першы індзеец і дзяўчынка-індыянка. Гэта сказаў Вялікі Правадыр!
Правадыр. Мы будзем з пустымі рукамі стаяць перад Сынам Манітуса і адчуваць у сваіх cappax сорам. Але яшчэ больш сораму зазнаем, калі мы не дамо намёта беднаму брату чалавечаму. Ох!
Першы індзеец і дзяўчынка-індыянка. Ох!
Правадыр. Малодшы Брат, аддай яму намёт і спытай шлях да Дзіцяткі Езуса!
(Ветліва перадаюць намёт.)
Першы індзеец. Брат чалавечы, пакажы нам шлях да Дзіцяткі Езуса!
Пасланец.
Папраўдзе простая дарога
Праходзіць паўз мяне, нябогу.
I той, хто з добрай воляй крочыць, Са шляху Божага не збочыць.
Першы індзеец. Братчалавечы, пакажызнак, на які нам трэба зважаць!
Пасланец (працягваеямукавалакзоркі).
Прыміце гэты ўцінак знака За вашу літасць у падзяку.
Першы індзеец. Дзякуйтабезадапамоіу,брат чалавечы! (Індзейскае прывітанне.) Вялікі Правадыр Жудасная Страла, расплюшчы вочы! Вось знак!
Правадыр. Аскепак з вастрыём, як ад кап'я.
Дзяўчынка-індыянка. I ззяе, як нейкая надзвычай прыгожая зорка!
Правадыр. Маленькая Сястра Пярынка, устрымай сваю фантазію!
Першы індзеец (усхвалявана). ВялІКІ Правадыр, слухай! Набліжаюцца чужыя людзі! (Прыкладвае вуха да зямлі.) Яны ідуць з усходу, двое мужчын і адна дзяўчынка. Дзяўчынка ідзе вельмі дробнымі крокамі, як цяцерка.
Дзяўчынка-індыянка. I яна не нясе нічога цяжкага?
Правадыр. Маленькая Сястра Пярынка, не задавай недарэчных пытанняў!
Першы індзеец. Ніхто не нясе нічога цяжкага.
Правадыр. Схаваемся! Будзем сачыць за незнаёмцамі!
(Усезнікаюць.)
* * *
(Тры кітайцы, сярод іх дзяўчынка, выходзяць на сцэну. Дзяўчынка нясе сувой шоўку.)
Другі кітаец. Ай-йя! Якою ж доўтаю выдалася гэта дарога да Дзіцяткі Езуса! I заўсёды небяспечна трапіць у рукі чужых дэманаў і варвараў!
Дзяўчынка-кітаянка (пагладжвае шоўк). Ах, сапраўды! Будзем спадзявацца, што ніякі разбойнік не забярэ ў нас гэтага цудоўнага шоўку, нашага падарунка юнаму Нябеснаму Валадару... О, мой старэйшы брат, ногі не слухаюцца мяне, яны не хочуць ісці далей. Давай крыху адпачнём!
Першы кітаец. Толькі працягласцю шляху выпрабоўваецца сіла каня; толькі з цягам часу пазнаецца сэрца чалавека.
Дзяўчынка-кітаянка. Добра, добра, маё сэрца ляціць, як жораў, але мае ногі параненыя. (Сядае.) Навошта вы ўзялі мяне з сабою? Адныя — без мяне — вы б ужо дайшлі.
Першы і другі кітайцы. Мы не пойдзем без цябе, маленькая сястра. Ты — адна з нас. Дзіцятка Езус чакае і цябе.
Дзяўчынка-кітаянка. Але калі ў нас не хопіць сілаў і мы зляжам у дарозе?
Першы кітаец. Таксама не страшна. Іншыя браты і сёстры прыйдуць пасля нас і працягнуць шлях! He будзем цяпер ламаць над гэтым галаву!
Другі кітаец. Падумаемлепш,кудыдалейідзе дарога.
Дзяўчынка-кітаянка. Там нехта сядзіць. Давайце спытаем у яго.
Другі кітаец. Найшаноўнейшы! Ці можна нам патурбаваць цябе адным пытаннем?
Пасланец.
Сцюдзёнамне! Паспагадайце!
I ўбогаму апратку дайце.
Другі кітаец (да іншых). Гэта бедны сын чалавечы! Ён змёрз. Ёнпросіць, кабямудаліякое-небудзь адзенне.
Дзяўчынка-кітаянка. У нас ёсць ТОЛЬКІ ГЭТЫ тонкі каштоўны шоўк...
Другі кітаец. Цінесорамнанам будзе прыйсці без падарунка да маленькага Нябеснага Валадара?
(Яны глядзяць адно на аднаго.)
Пасланец. Я мерзну!
(Дзяўчынка нясмела перадае шоўк першаму кітайцу, той — другому кітайцу.)