• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    Было гэта летась, напрыканцы лістапада.
    Вартаўнік увагнаў у столь крук.
    Калі фрау Сабельмайер, якая жыве на чацвёр-
    тым паверсе, адчыніла дзверы сваёй кватэры і ўбачыла гэта, яна злосна ўскрыкнула:
    — У гэтым доме ніколі няма спакою!
    Стэфанава маці ўздыхнула і ціха прамовіла: «Калі гэта так неабходна...» — і спляла яшчэ адзін, вялікі адвэнтавы вянок.
    Старэйшая сястра Гелі павыварочвала ўсе кішэні ў джынсах, шукаючы дробныя грошы, і ўсклікнула:
    — Свечкі мы купім на свае кішэнныя грошы. Няхай гэта будзе наш, дзіцячы, адвэнтавы вянок.
    Дзеці з другога паверха, Фрыц і Клаўдыя, таксама прыбеглі сюды. Усе разам яны купілі чатыры свечкі: тры фіялетавыя і адну ружовую. Маленькая Ангеліка тупала ножкамі і верашчала:
    — I я хачу купіць свечку! I я! — Гэты крык разносіўся па ўсім доме.
    Фрау Конрад, вартаўнікова жонка, нарэшце злітавалася. Яна знайшла недзе залацістую стужку, паклікала да сябе маленькую Ангеліку і дапамагла ёй абвіць гэтаю стужкаю зялёны вянок.
    I вось адвэнтавы вянок спускаецца са столі і надзвычай упрыгожвае пусты кут.
    Раніцаю наступнага дня вартаўнік заўважыў на вянку новае аздабленне: маленькую саламяную зорачку, прычэпленую да вянка чырвонаю шаўковаю ніткаю. I да сённяшняга дня ніводзін чалавек у доме нумар пяць па Гердэргасэ не ведае, хто прывязаў да вянка гэтую зорку. Гер Вэбер з першага паверха, які працуе афіцыянтам і вяртаецца дадому позна ноччу, адразу сказаў, што гэта не ён, яго не цікавяць такія дзяцячыя забаўкі. Студэнтка з другога паверха, бялявая Міхаэла, усміхнулася геру Вэберу і сказала:
    — Але яна добра глядзіцца, гэтая зорка.
    А праз пяць хвілін дзяўчына прынесла калысачку, зробленую з арэхавай шкарлупіны і пачэпленую да вышытай стужкі. У гэтай калысачцы ляжала немаўлятка з драўлянай пацеркай замест галоўкі, і Міхаэла спытала ў вартаўніка, ці можна ёй павесіць тут арэхавую калысачку. Той прабуркатаў, што гэта ж не ягоны адвэнтавы вянок, і дазволіў.
    Праз некалькі дзён побач з арэхавай калысачкай вісела залатая сасновая шышка, а настаўніцапенсіянерка з чацвёртага паверха, фрау Лашы, склікала ўсіх дзяцей з гэтага дома і сказала:
    — Адвэнтавы вянок без запаленых свечак несапраўдны. Давайце запалім сёння дзве свечкі і заспяваем ля іх агеньчыкаў песню.
    Настаўніца іграла на гітары, таму спяваць было зусім проста. Пачуўшы дзіцячыя спевы, фрау Сабэльмайер расчыніла свае дзверы і прарэзліва закрычала:
    — Зноў няма спакою ў гэтым доме!
    * * *
    Усё гэта адбывалася ў леташні Адвэнт.
    Гэтай восенню, прыблізна ў сярэдзіне лістапада, стары гер Лашы сказаў вартаўніку:
    — He забудзьце толькі зноў павесіць адвэнтавы вянок!
    3 гэтага і пачынаецца гісторыя пра адвэнтавую батлейку.
    Стэфан задумліва глядзіць на пусты кут паміж ліфтам і паштовымі скрынкамі і кажа геру Конраду:
    — Гер Конрад, я прыдумаў штосьці новае! Мы маглі б зрабіць адвэнтавую батлейку, Вы і я!
    — Ты і я, як гэта? — бурчыць гер Конрад. — I што гэта такое, адвэнтавая батлейка?
    — Я толькі што яе прыдумаў, — кажа Стэфан. — Гэта нешта падобнае да звычайнай батлейкі, з яселькамі, але на ўвесь час Адвэнту, і кожны дзень у ёй можна нешта мяняць. Марыя і Юзаф блукаюць ад аднаго заезнага двара да другога і нідзе не моіуць знайсці прытулку... Пастухі сцерагуць авечак, а дзесьці збоку, за пагоркам, ужо спяшаюцца тры святыя каралі, і іх зорка кожную ноч пасоўваецца крыху бліжэй. Хіба ж гэта не цудоўна?
    — Абмяркуй гэта са сваім бацькам, — бурчыць гер Конрад.
    — У яго ніколі няма часу, — сумна кажа Стэфан. — I да таго ж ён не ўмее майстраваць. Штораз, калі ён за нешта возьмецца па гаспадарцы, маці мусіць перавязваць яму пакалечаныя пальцы... Вы, гер Конрад, напэўна, зможаце зрабіцьадвэнтавую батлейку...
    — He ўяўляю, як... — мармыча гер Конрад.
    — Нам патрэбны стары стол, — кажа Стэфан. — Мы паставім яго ў гэты пусты кут. Пад адвэнтавы вянок. А на стальніцы зробім батлейку — змесцім тут які-небудзь краявід, як для дзіцячай чыгункі — з пагоркамі, са стаенкай і некалькімі хаткамі. На самым высокім узгорку паставім яселькі. Але пакуль што пустыя. Яны спатрэбяцца нам толькі 24 снежня. Авечкі могуць пасвіцца з самага пачатку. Магчыма, з авечкамі нам дапаможа Фрыц...
    — Хвілінку, хвілінку, — кажа гер Конрад. — Ты хочаш змайстраваць усю батлейку з пап'е-машэ, так? He, мой даражэнькі, з пап'е-машэ мы ў лепшым выпадку можам зрабіць стаенку і адзіндва маленыйя пагоркі. Мы возьмем пенапласт. Вы-
    ражам з яго тэрасы, якія ты размалюеш альбо разам з іншымі дзецьмі пакрыеш мохам, камянямі і маленькімі галінкамі. Фройляйн Міхаэла нядаўна купіла халадзільнік, збегай да яе папрасі ўпакоўку з пенапласту!
    — Адвэнтавая батлейка? — спытала бялявая Міхаэла. — Ніколі не чула пра такое. Але чаму б і не. Можа, табе яшчэ што-небудзь патрэбна, акрамя пенапласту, Стэфан?
    — Заезд, — кажа Стэфан, — патрэбны заезд, з якога выглядае гаспадар і крычыць: «Вы што, з глузду з'ехалі? У нас усё перапоўнена, усе пакоі занятыя, вам трэба было зарэзерваваць сабе месца!»
    — Разумею, — кажа Міхаэла. — Дамы тады былі пафарбаваныя ў белы колер, маленькія, быццам белыя кубікі з дробненькімі акенцамі, садам на даху і дваром. Такія дамы можна выразаць з пенапласту. Гэта робіцца хутка і проста, Стэфан.
    — Добра, — кажа Стэфан. —Але гаспадар? Як нам зрабіць гаспадара?
    — А як ён павінен выглядаць? — пытае Міхаэла. — Можна, напрыклад, вылепіць яго з пластыліну ці з гліны. Або пашыць з тканіны...
    — У яго мусіць быць тоўсты твар з абуральнаю мінаю, — кажа Стэфан. — I яшчэ ён можа мець фартух.
    — Мы зробім яму лысую галаву з драўлянай пацеркі, — смяецца Міхаэла. — А тулава наб'ем ватаю. Атрымаецца мяшэчак, не большы за мой вялікі палец.
    — Я ж ведаў, што Вы не зануда, — кажа Стэфан і тут жа звоніць у дзверы да Вэбераў.
    — Стары столу пральні? — пытае гер Вэбер. — Так, ён калісьці належаў мне. Можаце ўзяць яго.
    Але больш не дурыце мне галавы са сваімі дзіцячымі глупствамі. Адвэнтавая батлейка! Гэта ж трэба!
    Фрыц і Гелі лепяць з пластыліну Марыю і Юзафа. У Марыі — блакітная накідка. Юзаф атрымаў белую бараду.
    — А чаму ён з белай барадою? — пытае Клаўдыя. — Хіба ж дзе-небудзь напісана, што Юзаф быў стары і нямоглы? Можа, ён быў малады і ўдалы, ды іншыя дзяўчаты ў Назарэце казалі Марыі: «Табе так пашанцавала, што Ты выйшла за яго замуж!»
    — Па-мойму, ён сапраўды быў малады і ўдалы, — кажа Фрыц. — Але старога Юзафа лягчэй рабіць. Барада і капялюш з шырокімі палямі хаваюць твар, паглядзіце. Твары ў мяне заўсёды дрэнна выходзяць.
    Стэфан выляпляе пастухоў, Клаўдыя спрабуе зрабіць авечку. Зубачысткаю яна малюе маленькія завіткі на пластылінавай авечай поўсці.
    — Мяне сапраўды здзіўляе тое, што гер Конрад так старанна вам дапамагае, — кажа гер Фрэнцэль увечары сваім дзяцям.
    — Я думаю, яму нас шкада, — кажа Стэфан. — Бо ў цябе ніколі няма часу для нас! Вось ён і дапамагае нам змайстраваць адвэнтавую батлейку.
    Гер Фрэнцэль злуецца:
    — Ніколі няма часу? Ад каго я гэта чую ? А хто ў мінулую нядзелю хацеў пайсці на прагулку, але кагосьці нельга было адцягнуць ад тэлевізара?
    — Калі мы ў наступную нядзелю выберамся за горад, — хуценька кажа Гелі, — то зможам набраць камянёў, шышак і моху. Дзе ў гэты час ёсць мох, татачка?
    Гер Фрэнцэль трошкі пабурчаў, а потым кажа:
    — На гары Святога Пятра. Але калі вы думаеце, што я пайду туды адзін, то...
    Яны ідуць упяцёх — бацька і маці, Гелі, Стэфан і Ангеліка — і збіраюць мох і шышкі, якіх хапіла б на тры адвэнтавыя батлейкі.
    * * *
    У першую нядзелю Адвэнту батлейка ажывае: на імшаным лугу з'явіліся прыгожыя авечкі, якіх ахоўваюць тры пастухі. Тоўсты гаспадар у заезным двары выглядае гасцей. Вялікі наплыў у Бэтлеем пачнецца крыху пазней, тыдні праз два, калі імператар Аўгуст выдасць загад зрабіць перапіс насельніцтва.
    Цясляр Юзаф стаіць у двары сваёй маленькай майстэрні і пераглядае дошкі. Ён надзвычай умела апрацоўвае драўніну. Таму і вырабы цудоўныя.
    Воддаль, каля нізкіх дзвярэй, схіліўся анёл — цяжка з такімі вялікімі крыламі ўвайсці ў такую маленькую хатку. Ён напоўніць пакой Марыі ззяннем і веліччу. Зразумела, што Яна вельмі спалохаецца.
    На адвэнтавай батлейцы ўзвышаюцца разнастайныя лясы, і кожны складаецца прынамсі з трох дрэваў: зацярушаны беллю лес з яловых шышак, пальмавы лес, зроблены з пластыліну і зялёнай паперы, цярновы лес, якім у хуткім часе Марыя будзе ісці да Альжбеты, а далёка-далёка, на другім баку ручая, — лес з шыпшынавых галінак. На голых галінках палыхаюць цёмна-чырвоныя плады. А на самым вялікім шыпшынавым дрэве — залатая зорка з іскрыстым хвастом. Клаўдыя пасыпалаяго бліскаўкамі, змазаўшы папярэдне клеем.
    I вось rep Конрад запальвае першую свечку. Фрау Лашы настройвае сваю гітару. А бялявая Міхаэла шпарка збягае па лесвіцы:
    — Што гэта вы надумалі, пачынаць без мяне! О, вось і ён, мой гаспадар, гэты мяшэчак з ватай! Дык што мы будзем спяваць?
    Яны спяваюць «Свет наш абмыйце» і «Збаўца наш, Цябе чакаем». Дзеці абмяркоўваюць, як фігуркі павінны быць расстаўлены на наступны дзень і хто іх будзе перамяшчаць.
    — Я падсуну зорку бліжэй, — кажа Стэфан.
    — Я сама хачу яе падсунуць, — кажа Клаўдыя.
    — Я! — крычыць Ангеліка.
    — He! Ты замалая. Ты ўсё пабурыш!
    Ангеліка енчыць.
    Зверху даносіцца голас фрау Сабельмайер:
    — Перастаньце гарланіць! Ніколі не будзе спакою ў гэтым доме!
    Дзіўна, але ніхто не чуў, як фрау Сабельмайер адчыніла свае дзверы. Можа, яна ціхенька стаяла на чацвёртым паверсе і слухала песні?
    — Ангеліка, супакойся! — просіць Гелі. — Глядзі, ты можаш ужо цяпер падсунуць авечку бліжэй, бачыш. Ну, вось так!
    — Аднаго я не разумею! — кажа бацька Клаўдыі. — Чаму зорка ўжо цяпер павінна быць тут?
    — Яна ж паказвае шлях тром святым каралям, — кажа фрау Фрэнцэль. — Яны ж не могуць адным махам пераскочыць цераз пустыні і горы. Перад імі доўгі шлях!
    — Ага, — кажа гер Лашы. — Таму іх яшчэ і не відаць!
    — Праўда, іх можна ўжо расставіць удалечыні, — уздыхае фрау Лашы. — Я ўжо зрабіла ўсіх трох. Але вярблюды! Вярблюды!
    — Што з вярблюдамі? — пытаецца гер Фрэнцэль.
    — Яны ў мяне ўвесь час ламаюцца! — скардзіцца фрау Лашы. — Ледзь толькі зраблю аднаго, быццам жывога, і пастаўлю, ён — плюсь, і падае, падагнуўшы калені.
    — А з чаго вы іх робіце? — пытаецца Міхаэла. — 3 гліны?