• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    Пячору, сагрэтуюлагодным сапеннем жывёлаў, Тут Дзіця было захаванае ад слаты і ветру, Яно было схаванае, быццам ва ўлонні маці. Гэта я падарыла Яму на пачатку жыцця, як і пасля смерці, месца для спачынку;
    тры дні я трымала Яго ў сваіх нетрах, пакуль Айцец не ўваскрасіў Яго для вечнага жыцця.
    Я ахоўвала Яго — і маленькае Дзіцятка, і скатаванага да смерці мужчыну — у сваёй цемры.
    Калыханка зямлі Спі ў маёй пячоры, спі, дарагое Дзіцятка! Ты не павінна чуць шуму і хваляванняў свету!
    Усе істоты, што ёсць ля Цябе, вол і асёл, жанчына з мужчынам, жаба, святляк і кажан, белая і чорная авечка, стаілі дыханне, каб не збудзіць Твой сон, маё дарагое Дзіцятка!
    Сцэна5
    Дыктар.
    Пустка, небяспечна блізкая да пячоры, ці ж не магла ты Дзіцятку ў дарунак адсюль аддаліцца як мага хутчэй са сваімі голымі камяністымі скаламі?
    Пустка (падсвістветру).
    Сябра, падумай.
    Як жа я магу адсюль аддаліцца?
    Заўсёды пустка была блізкая чалавеку, у нетрах сваіх ці на паверхні.
    Я маю лепшы дар для Дзіцяткі: я хачу быць блізкаю Яму з самага пачатку, я падарую Яму калыску — яслі з каменю, як сялянскі жалабок.
    У гэтай краіне драўніна — каштоўнасць. Паглядзі на гэтую шчыліну ў камяні.
    Янаўсланая саломаю.
    Тысячагоддзямі я працавала над ёй, выдзёўбвала шчыліну ўсё глыбей і глыбей, пакуль там не магло змясціцца Дзіцятка. Сонечная спякота, начны мароз і дробныя пясчынкі былі маімі прыладамі. А вось мая калыханка для Божага Дзіцяткі.
    Калыханка пусткі
    Сын чалавечы, паслухай! Мы станем сябрамі, калі Ты прыйдзеш у маю глухую цішыню і спазнаеш, які Ты маленькі, як моцна падлеглы спакусе.
    Спазнаеш, як блізка ёсць Бог.
    3 бездані страху, з глыбіні адзіноты — маленечкі крок у абдымкі Бога.
    Ён прытуліць Цябе, быццам маці сваё дарагое дзіця, быццам пяшчотны юнак сваю каханую.
    Але месца для гэтага досведу — я, нетры мае ці паверхня.
    /Музыка.)
    Сцэнаб
    Дыктар.
    Гэй, пастухі ў начным полі, вы першыя пачулі вестку анёлаў, вы знайшлі Дзіця ў калысцы.
    Што вы падарылі Яму?
    Пастухі (яны кажуць нязграбна, як людзі, нязвыклыя да размоваў).
    Падарылі? Эх, зусім нічога. На жаль.
    Мы анямелі ад здзіўлення.
    Хто ж выстаіць перад гэткім жудасным ззяннем! Нават вогнішча нашае стала цьмянаю, нікчэмнаю іскаркай
    у нябесным святле. Страшна гэта было.
    Яны былі з намі цярплівыя.
    Яны настойліва ўтаворвалі нас, падбадзёрвалі нас: «Не бойцеся!» Тады мы пабеглі ў Бэтлеем.
    Спалоханыя, як і раней.
    I сапраўды ўсё было так, як аб'яўлена. Дзіця, спавітае ў пялюшкі, у калысцы. Збаўца свету — нованароджанае Дзіця. Што трэба было казаць?
    Ад страху нам адняло мову.
    Толькі пасля, на наступны дзень, мы паслалі аднаго з нас
    3 малаком і воўнай да маладой Маці.
    Але ноччу перад калыскай... мы маглі толькі дзівіцца.
    Здзіўленне... Калі б гэта было дарункам... тады мы б далі багата...
    Дыктар.
    Здзіўленне — добры дарунак для Дзіцяткі ў калысцы.
    (Гукі флейты, якія павольна змаўкаюць.)
    Сцэна 7
    Дыктар.
    Шмат дарункаў сабралася.
    Цяпер мы пытаемся ў вас, чалавечая сям'я, усё чалавецтва, пра ваш дарунак.
    Людзі.
    Шмат дароў могуць людзі прынесці.
    Але самым лепшым дарункам чалавечага роду была дзяўчынка Марыя, чалавечае дзіця, якая сказала «так» Божай волі, якая сказала «так» мацярынству, якая казала «так» Дзіцяці ўсё сваё жыццё.
    I яшчэ адзін дарунак: Юзаф, верны мужчына, які быў Дзіцятку на зямлі добрым бацькам.
    Дыктар.
    Няма больш каштоўнага падарунка.
    I кожнаму новаму дзіцяці мы павінны дарыць яго зноў, кожнаму маленькаму браціку і сястрычцы Езуса, які стаў нашым братам.
    Няхай кожнаму дзіцяці матуля скажа «так», няхай кожны бацька любіць сваю сям'ю.
    (Праектар паказвае сцэну каля калыскі: Дзіця, Марыю і Юзафа і, па магчымасці, — мудрацоў і пастухоў.)
    Тады мы можам радасна заспяваць старую песню пра дары:
    Песня пра дары (яе спявае хор)
    Хто прынёс дары Дзіцяці?
    Анёл — песню хвалы, нябёсы — зорку, мудрацы — золата, ладан, міру, зямля — пячору, пустка — калыску, пастухі — здзіўленне, а мы ўсе — маладую жанчыну, Маці Марыю, і Юзафа, абаронцу.
    Радуйцеся, аллелюйя!
    Аллелюйя, аллелюйя!
    ПЕРАД КАЛЯДАМІ
    Мудрацы ў бездарожжы крок за крокам дарогу шукаюць.
    Мяркуюць, гадаюць...
    Яны яшчэ мэты свайго падарожжа не ведаюць і не маюць.
    Нішто не дае мудрацам упэўненасці. Толькі надзея вандруе з імі ў зорнай сукенцы.
    Хто ўсхваляваў пастухоў, бедакоў, хто даў ім надзею? Крочачы ўздоўж агароджы, напружваюць сэрцы, вочы і вушы, яны бачаць адчыненыя нябёсы. Яны пакідаюць свой звыклы свет. Песня анёлаў, словы радасці вядуць іх да Дзіцяткі.
    Змест
    Бэтлеемская зорка	3
    Калядны малюнак Якаба	32
    Марыя, якая побач	34
    Песня Марыі Дарылы	35
    П'еса пра Марціна	58
    Адвэнтавая батлейка	76
    Маленькі Ніколас	93
    Заўсёды своечасова	110
    Цуд святога Юзафа	142
    Жабрак хвілінаў	163
    Дарога да ясляў	183
    Размеркаванне роляў	196
    Дарога магла б быць раўнейшай	210
    О ласкавая Марыя	211
    Аніта і Дзіцятка Езус	212
    Маленькі пастух і вялікі разбойнік	232
    Адведзіны бабулі	236
    Падарунак	264
    Калядная ялінка дзядзькі Віктара	268
    Правадыр з парасонам	277
    Калядныя падарункі	304
    Тры пастухі	326
    П'еса пра дары	340
    Перад Калядамі	350
    Майер-Скуманц, Л.
    М14 Бэтлеемская зорка: гісторыі, п'есы і вершы на Каляды / Ленэ Майер-Скуманц;пер.зням.А. Сямёнавай. — Мінск: ПроХрысто. 2007 352 с.
    ISBN 978-985-6825-02-9.
    Кнігу вядомай аўстрыйскай пісьменніцы Ленэ МайерСкуманц склалі вельмі цікавыя апавяданні, п'есы і вершы, прысвечаныя Божаму Нараджэнню. Пісьменніца надзвычай займальна расказвае пра падзеі, звязаныя з нараджэннем Божага Сына, пра вялікіх святых і незвычайныя гісторыі з жыцця простых людзей. Героі гэтай кнігі сведчаць, што кожны з нас можа знайсці дарогу ў Бэтлеем, да Езуса, адольваючы свае маленькія і вялікія слабасці, і прынесці Езусу свой каштоўны падарунак.
    УДК 821.112.2
    ББК 84 (4 Ням)
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Майер-Скуманц Ленэ
    БЭТЛЕЕМСКАЯ ЗОРКА
    Гісторыі, п'есы і вершы на Каляды
    Адказная за выпуск I. Бурак Карэктар Л. Камінская Тэхнічны і мастацкі рэдактар А. Глекаў Камп'ютэрная вёрстка Г. Венславовіч
    Падпісана да друку 20.12. 2007 г.
    Фармат 60x90 1/іб. Папера афсетная. Гарнітура Baltica. Друкафсетны. Ум.друк. арк. 22. Ул.-выд. арк. 12,74.
    Наклад 3000 асобнікаў. Зак. № 1284.
    УП «Выдавецтва „Про Хрысто"». AM № 02330/0056927 ад 1.04.2004 г.
    220030 г. Мінск, пл. Свабоды, 9, п. 2.
    Надрукаванаўдрукарні «Юстмаж». ЛП№ 02330/0131681 ад 30.04.2004 г.
    г. Мінск, вул. Кнорына, 50.
    го a ш
    a
    ф
    П %
    & a