• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    Геральд здзіўляецца.
    — Ты б аддаў Яму ўсё гэта?
    — Паслухай, — кажа Міхаэль. — Гэта ж Дзіцятку Езусу! Яму я аддаў бы ўсё!
    — I новую паліцэйскую машынку? — пытаецца Геральд.
    — I яе, — кажа Міхаэль.
    — Няпраўда, — кажа Геральд. — Яе ты ніколі не аддасі!
    — Аддам! — крычыць Міхаэль.
    — Хлусня, — кажа Геральд. Тады Міхаэль ускоквае і дае свайму брату аплявуху, чырвона-блакітна-жоўта-зялёную аплявуху. Геральд дае здачы. Вось ужо яны качаюцца па падлозе. Міхаэль больш моцны і сядае на свайго брата.
    — Здавайся! — кажа Міхаэль.
    Геральд здаецца.
    — Міхаэль, — кажа ён, — чаму ты не падорыш паліцэйскую машынку мне?
    — Табе? — пытаецца Міхаэль.
    — Я ўжо даўно хачу яе, — кажа Геральд. — Падорыш яе мне?
    — He, — абурана кажа Міхаэль.
    — Чаму ? Дзіцятку Езусу ты ж даў бы ? — крычыць Геральд.
    — Яму, канешне! — кажа Міхаэль. — Але табе? Тыж толькі мой брат!
    — Але ж Дзіцятку Езусу ты ж ужо яе не падорыш, — кажа Геральд. — А мне можаш!
    Міхаэль глядзіць на чырвона-блакітна-жоўтазялёны твар брата і раптам пачынае смяяцца.
    — Ты, індзеец у крапінку, — кажа ён. — Вазьмі гэтую дурную машынку і знікні!
    Г еральд прыціх.
    — Ты сапраўды даеш яе мне?
    — Так, — бурчыць Міхаэль.
    — Пазычаеш ці дорыш?
    — У падарунак ад мяне! А цяпер пакінь мяне ў спакоі! — кажа Міхаэль. — Мне трэба дамаляваць карціну.
    Геральд выдае радасны індзейскі крык і знікае. Міхаэль глядзіць на свой калядны малюнак. Пазірае на намаляванага Міхаэля, Міхаэля-пастуха ў чырвоным світэры. Той усё яшчэ з пустымі рукамі стаіць каля ясляў. Складаны ложак цяжка намаляваць.
    Веласіпед намаляваць яшчэ цяжэй.
    Апаліцэйскую машынку — зусім проста. Міхаэль дакранаецца пальцам да фарбы. Вось і машынка гатова.
    — Так! — задаволена кажа ён. — Гэта сапраўды цудоўны падарунак.
    Калядная ялінка была вінавата ў тым, што ў нашага дзядзькі Віктара з'явіўся шнар на левай назе. Часам ён крыху кульгаў. Перад святам Божага Нараджэння ён кульгаў мацней, і тады мы прасілі яго расказаць нам гісторыю пра яго калядную ялінку. Наш бацька сцвярджаў, што гэтая гісторыя — лухта і што ў дзядзькі Віктара шнар ад таго, што ён у дзяцінстве ўпаў з веласіпеда. Тады дзядзька Віктар падкасваў сваю левую калашыну і апускаў шкарпэтку, паказваў нам шнар, пераканаўча глядзеў на нас і пытаўся:
    — Гэты шнар — ад няшчаснага выпадку на веласіпедзе?
    Мы, дзеці, з дакорам глядзелі на нашага бацьку, ён уздыхаў, і тады дзядзька Віктар пачынаў сваю гісторыю. Калі ён быўяшчэ маленькім хлопчыкам, дзядзьку Віктару дазвалялася дапамагаць упрыгожваць калядную ялінку. Кожны год ён шмат тыдняў майстраваў упрыгожанні для яе. Ён плёў саламяныя зоркі, размалёўваў драўляных конікаў і анёлаў, пакрываў пазалотай арэхі і загортваў цукеркі ў махрыстую паперу.
    Калі ён падрос, яму ўжо дазвалялася дапамагаць выбіраць калядную елку на кірмашовай плошчы і несці яе дадому. Яшчэ пазней ён атрымліваў грошы і мог ужо адзін выбіраць і купляць елку. На жаль, грошай заўсёды хапала толькі на маленькую елку. А дзядзька Віктар марыў пра вялікую елку каля піяніна; і каб залатая зорка на яе верхавіне крайнім зубцом дакраналася да столі.
    Дзядзька Віктар крыўдзіўся, калі яму з сям'ёй даводзілася наведваць на Каляды сваякоў і сяброў, бо тады яму даводзілася захапляцца чужымі ялінкамі.
    У ягоных сяброў калядныя дрэўцы ўзвышаліся да столі. У іх былі елкі, якія займалі палову пакоя. I патрэбны былі драбіны, каб упрыгожваць гэтыя дрэўцы. Кожны раз яны вельмі падрабязна расказвалі сябрам, наколькі ім давялося падкараціць свае дрэўцы, каб яны ўвогуле маглі змясціцца ў кватэры.
    Дзядзька Віктар зайздросціў сваім сябрам.
    Калі ён першы раз святкаваў Божае Нараджэнне ў сваёй уласнай кватэры, у яго ўсё яшчэ не было грошай на вялікую елку. Ён прынёс з кухні табурэтку, святочна ўпрыгожыў яе залацістай зялёнай паперай і паставіў на яе маленькую елачку. Упрыгожыць яе было няцяжка. Дзядзьку Віктару не трэба было ўзбірацца на лесвіцу, яму нават не трэба было станавіцца на пальчыкі. Яму амаль што не давялося падымаць рукі. Ён упрыгожыў дрэўца старымі размаляванымі драўлянымі фігуркамі, пазалочанымі арэхамі і саламянымі зоркамі са свайго дзяцінства, расставіў свечкі па галінах і ўмацаваў на верхавіне зорку з залатой паперы. Самыя нізкія галіны, кароткія і радкавыя, пакідалі
    досыць месца для калядных ясляў. Дзядзька Віктар устанавіў іх, а таксама хлеў з валом і аслом, Марыю, Юзафа і паклаў Дзіцятка ў яслі. Паміж самымі нізкімі галінамі ўсё яшчэ заставалася месца. Дзядзька Віктар паставіў двух пастухоў і трох авечак, а таксама маленькага фарфоравага сабачку з карычневымі плямкамі.
    Дзядзька Віктар разглядваў сваё дрэўца.
    Ён паківаў галавою.
    — Эх, вось калі б ты было вышэйшым, — сказаў ён. — Калі б ты магло расці! Гэта было б маім адзіным калядным жаданнем: каб ты магло расці, каб у мяне, нарэшце, была прыстойная, вялікая калядная ялінка!
    Ён уздыхнуў, пачаў збіраць на стол і чакаць сваіх сяброў, з якімі хацеў сустракаць свята. Калі ўсе сабраліся, ён запаліў свечкі. Спачатку сябры не хацелі спяваць, але дзядзька Віктар сеў за піяніна, а перад яго выкананнем ніхто не мог устаяць. Сябры ўсё ж такі заспявалі. Яны глядзелі на полымя свечак і казалі, што гэта вельмі прыгожае дрэўца.
    — Толькі, на жаль, вельмі маленькае, — сказаўдзядзька Віктар.
    — He такое ўжо і маленькае, — сказалі сябры.
    Дзядзька Віктар паглядзеў на дрэўца, усміхнуўся і сказаў:
    — Калі гараць свечкі, яно здаецца большым.
    Свечкі мігцелі. Дзядзька Віктар падышоў да дзвярэй, каб зачыніць іх, але яны ўжо былі зачыненыя.
    — А што тут так трашчыць? — пыталіся сябры.
    Усе прыслухаліся, потым дзядзька Віктар сказаў:
    — Гэта, напэўна, ацяпленне.
    Перш чым сесці за стол, яны патушылі свечкі. Дзядзька Віктар паспрабаваў задзьмуць дзве самыя верхнія, але гэта ўдалося толькі тады, калі ён стаў на пальчыкі.
    — Як добра, што ты паставіў свае старыя яселькі, — сказала адна дзяўчына. — Шкада толькі, што няма авечак.
    — Авечак? — спытаў дзядзька Віктар. — Авечак я паставіў.
    — Я не бачу ніводнай, — сказала дзяўчына.
    Дзядзька Віктар ускочыў і падышоў да дрэўца. Ён адхіліў ніжнія галіны ў бок і падсунуў пастухоў з авечкамі бліжэй да камля. Маленькі сабачка з карычневымі плямкамі таксама быў схаваны ў галінах. Дзядзька Віктар пасадзіў яго побач з яселькамі.
    — Вельмі хораша, — сказала дзяўчына.
    Пасля таго як паелі, ён зноў сеў за піяніна. Сябры ціха падпявалі. Дзядзька Віктар уздрыгнуў, калі нешта дакранулася да яго пляча, але гэта была толькі галінка яго каляднага дрэўца.
    Сябры падзякавалі за свята і разышліся. Дзядзька Віктар прыбраў са стала і аднёс посуд на кухню. Вярнуўшыся ў пакой, ён убачыў, як рухаліся фіранкі, і вырашыў адразу пасля свята закітаваць рамы. Потым ён заўважыў, што паставіў дрэўца занадта блізка да вакна. Самыя ніжнія галінкі прыціскалі фіранку да падваконніка, так што на ёй утварыліся нейкія нязвыклыя складкі.
    Дзядзька Віктар сеў на канапу і з замілаваннем разглядаў сваю калядную ялінку. Ён палічыў саламяныя зоркі. Ці ўсе ён павесіў? Некаторыя галінкі, асабліва самыя верхнія, здаваліся яму пустымі. I залатая зорка на верхавіне сядзела крыва,
    дзядзька Віктар убачыў гэта толькі цяпер, з канапы. Ён падняўся, падсунуў крэсла ад пісьмовага стала бліжэй да дрэўца, залез на яго і паправіў зорку. Самыя верхнія галінкі выглядалі яшчэ болып пустымі, чым перад гэтым. Дзядзька Віктар успомніў, што купіў на калядным кірмашы бліскучы дожджык і шкляныя шары. Напэўна, ён дзесьці схаваў іх, а потым забыўся.
    Дзядзька Віктар шукаў ва ўсіх шуфлядках пісьмовага стала. Дожджык і шары ляжалі ў другой шуфлядцы справа, але выцягнуць яе было няпроста, бо гэтак далёка працягнула дрэўца адну са сваіх самых ніжніх галінак. Дзядзька Віктар развесіў дожджык і шары на тых галінах, якія здаваліся яму ўпрыгожанымі менш за ўсё. Ён падумаў, што самыя ніжнія, моцныя галіны спакойна вытрымаюць некалькі яблыкаў, і прынёс з кухні маленькія чырвоныя яблыкі. Пачапіў іх за чаранкі ніткамі і павесіў на ялінку.
    — Вельмі прыгожая елка, — сказаў ён. Потым ён дастаў бялізну з шуфляды ў канапе і сабраўся класціся спаць. У піжаме, босы, ён яшчэ раз падышоў да дрэўца. Шкляныя шары блішчалі. Яны павольна пагойдваліся туды-сюды на доўгіх залатых шнурочках. Дзядзька Віктар выцягнуў руку, вызваліў святога Юзафа з-пад іголак і падсунуў яго зусім блізка да яселькаў. Потым ён патушыў святло і лёг у ложак. Начная прастора была напоўнена шамаценнем і трэскам.
    «Напэўна, зноў пахаладала, — падумаўдзядзька Віктар, — што дрэва так трашчыць...»
    Звонкае брынканне абудзіла яго ад першага сну. Ён падняўся, хістаючыся, і ўключыў святло. На падлозе перад пісьмовым сталом ляжалі галіны
    і шкляныя аскепкі. Ён зірнуў на стол і ўбачыў, што самая доўгая галіна яго каляднай ялінкі скінула вазу. Дзядька Віктар нахіліўся, сабраў аскепкі і галіны і аднёс іх у кухню. Аскепкі ён выкінуў у сметніцу, галінкі паставіў у іншую вазу, на піяніна. Пры гэтым нешта кінулася яму ў вочы. Самыя крайнія правыя галіны яго каляднай елкі апынуліся над табурэткай, што стаяла каля піяніна. Дзядзька Віктар утаропіўся ў табурэтку. Потым павярнуўся і ўпіўся вачыма ў дрэўца. Ён не хацеў гэтаму верыць, але потым адчуў, як яму зрабілася горача. Яго сэрца шалёна калацілася. Калядная елка вырасла. Яна ўсё яшчэ расла.
    — Дзякуй! — сказаў дзядзька Віктар. — Нарэшце!
    Адразу пасля гэтага ён вылаяў сам сябе.
    — Ты вар'ят, Віктар! — сказаў ён гучна. — Альбо табе гэта сніцца!
    Ён вярнуўся у ложак і выключыў святло. У цемнаце яшчэ чуў, як патрэсквае дрэўца. Яно ўвесь час хрусцела, бо працягвала расці.
    Такога не бывае, думаў дзядзька Віктар. Гэта пярэчыць усялякаму разумнаму сэнсу.
    I думаў так, пакуль не заснуў.
    Раніцай ён прачнуўся ад таго, што нешта вострае казытала яму шыю. Ён правёў рукой па шыі, намацаў галіну і адкрыў вочы. Адным рыўком ён сеў.
    Калядная елка займала палову пакоя. Яе галіны паўзлі па коўдры, дакраналіся да падушкі. 3 другога боку яны разрасліся над піяніна. Пісьмовы стол быў цалкам схаваны. А верхавіна каляднай ялінкі — дзядзька Віктар глыбока ўздыхнуў і павольна, павольна паглядзеў уверх — яе верхаві-
    на дакраналася да столі. Зорка з залатой паперы, нібы раздзелены на две часткі веер, звісала з абодвух бакоў.