• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    Дзядзька Віктар ускочыў з ложка, бо галіны драпалі яго па спіне.
    «Я звар'яцеў», — падумаў ён.
    Ён хацеў кінуцца да тэлефона і патэлефанаваць сябрам, але апарат стаяў на пісьмовым стале і знік пад густымі галінамі. Ціхі шолах на аконнай шыбе падказаў яму, што дрэўца ўсё яшчэ расло. Іголкі скрэблі і ўпіраліся ў шкло.
    — Досыць! — закрычаў дзядзька Віктар.
    Дрэва закрывала акно на дзве трэці. Яно перакрыла праход да піяніна. Радыё і тэлевізара болып не было відаць. Карціны на сцяне, фотаздымкі яго сваякоў таксама былі заслоненыя галінамі.
    А калядныя яселькі?
    Яны былі схаваны пад густой зелянінай іголак.
    А дрэва ўсё яшчэ працягвала расці.
    Дзядзька Віктар хуценька апрануўся, зварыў каву і паспрабаваў падумаць. У пакоі патрэсквала.
    Дзядзька Віктар кінуўся да канапы і адсунуў яе да дзвярэй. Вызваленыя галіны хісталіся тудысюды. Ва ўсім пакоі моцна пахла елкай. Дзядзька Віктар хацеў адхіліць галіны, каб дабрацца да акна, але адчуў супраціўленне дрэва і спалохаўся.
    — Так не пойдзе, дарагі сябра, — сказаў ён. — Ты адымаеш у мяне занадта шмат месца і хутка зусім выцесніш мяне, тут ужо я павінен дзейнічаць.
    Ён абедзвюма рукамі абхапіў бліжэйшую галіну і хацеў яе зламаць. Дрэва моцна затрашчала. Віктару ўдалося надламаць самыя крайнія галінкі. Ён сарваў некалькі саламяных зорак і драўлянага коніка з наступнай галіны і яе таксама зламаў, але
    з гэтага моманту дрэва, здавалася, стала расці яшчэ хутчэй. Моцны трэск напаўняў пакой. To там, то тут на падлогу падалі арэхі, яблыкі, свечкі.
    Дзядзька Віктар пабег у кухню і выцягнуў самую ніжнюю шуфлядку серванта, дзе захоўваліся інструменты. Ён знайшоў нажоўку, паспяшаўся назад у пакой і пачаў пілаваць. Галіна за галінай падалі. Дзядзька Віктар сціснуў зубы. Пот выступіў у яго на ілбе. Ён прасунуўся да ствала, але яму здавалася, што галіны, якія ён яшчэ не спілаваў, абхапілі яго і трымаюць, быццам жывыя.
    Ён расчысціў сабе дарогу, выбег з кватэры, па ціхіх ранішніх прыступках кінуўся ўніз, у склеп. Дрыжачымі пальцамі дзядзька Віктар адамкнуў замок на дзвярах і схапіў сякеру. Ён зноў паімчаўся ўверхпалесвіцы. Каленіўяго дрыжалі, алеёняшчэ паспеў ускочыць у кватэру, каб убачыць, як моцна выраслае дрэва хацела сваімі галінамі перакрыць дзверы ў пакой. Дзядзька Віктар праціснуўся праз шчыліну ў дзвярах і кінуўся з сякераю на дрэва. Гэта была жудасная бітва. Дзядзька Віктар біў па галінах так, што яны з трэскам падалі. Дрэва секанула яго сваімі галінамі па твары, парвала яму куртку, ён падрапаўся да крыві. Пагрозліва нахілілася ўніз верхавіна і ўдарыла дзядзьку Віктара па твары.
    Дзядзька Віктар прарубаў сабе дарогу да яселькаў. Ён бачыў, як скрозь іголкі блішчэла сіняя накідка Марыі, убачыў пасля наступнага ўдару ружовае Дзіцятка Езуса, сілай прасунуў левы кулак скрозь зараснік і выратаваў яслі. Трымаючы Дзіцятка і яселькі ў левай руцэ, правай ён замахнуўся сякерай па камлі. Ад удару атрымаўся глыбокі надрэз, ён замахнуўся зноў. Але пры наступным
    удары сякера не трапіла ў камель, дзядзька Віктар спатыкнуўся і ўсадзіў сякеру сабе ў левую нагу. Ён адхіснуўся назад, да дзвярэй, замок на якіх зашчоўкнуўся, і падумаў: «Цяпер усё. Дрэва дабярэцца да мяне і задушыць».
    У гэты момант дрэва надламалася пасярэдзіне, верхавіна з памятай залацістай зоркай апусцілася, усе галіны бяссільна павіслі. Дрэва было пераможана.
    3 нагі ў дзядзькі Віктара цякла кроў. Ён паплёўся да пісьмовага стала, выцягнуў тэлефон з-пад паламаных галінаў і патэлефанаваў на самую бліжэйшую стаянку таксі. Таксоўкаю ён дабраўся да станцыі хуткай дапамогі.
    — I з таго часу ў мяне гэты шнар! — сказаў наш дзядзька Віктар. — I з таго часу я больш ніколі не хацеў мець вялікай каляднай елкі. Я быў задаволены маленькай елачкай, якая не перашкаджала глядзець на карціны на сцяне, на вакно, кветкі ў вазе, на яселькі з Дзіцяткам. Вялікія рэчы засланяюць краявід, запомніце гэта, дзеці!
    Мы запомнілі. Акалі забываліся, то ўспаміналі пра ўсё, калі дзядзька Віктар перад Калядамі зноў пачынаў мацней кульгаць.
    I ПРАВАДЫР . |
    3 ПАРАСОНАМ
    ^ Афрьіканская калядная п еса^/А •
    Каля 12 дзейных асобаў:
    правадыр, першы герольд, другі герольд, жонка правадыра, вядзьмарка, Валуба, разьбяр, настаўнік, дзеці, жыхары вёскі.
    Сцэна1
    (Пасярэдзіне сцэны стаіцьхата правадыра — пераплецены кардон, намаляваны дах з пальмавых лістоў, адкрыты ўваход завешаны прыгожай коўдрай ці шкурай. Гэтую хату неабходна потым перарабіць у школу і ў хату вядзьмаркі. 3 хаты правадыра даносіцца гучны, выразны храп. На сцэну выходзіць першы — маладзейшы — герольд.Уягоўруцэ парасон. Перад уваходам у хату першы герольд спыняецца, прыслухоўваецца, уздыхае, становіцца каляўваходу. Ён разглядае парасон і спрабуе прыняць некалькі ўрачыстых позаў правадыра. Ямуперашкаджаез'яўленне другога герольда, ёнхутка зноўзакрываепарасон іспрабуе стаяцьз абыякавым выглядам. На жаль, гэта ямузусім не дапамагае.)
    Другі герольд (старэйшы. Ённадаевялікаезначэнне годным манерам. Грэбліва). НКОНГОЛО? ЦІ паводзІЦЬ сябе такім чынам герольд на службе ў правадыра?
    Першы герольд ^знявшнымвыглядам/Аледзядзька Кваме... я не разумею...
    (Другі герольд шматзначна пакашлівае).
    Першы герольд (напаўголасу, кабнеперашкаджаць правадыру, які спіць). Я стаю тут ужо вельмі доўта... стаю тут, як кол, і ахоўваю дрымоту нашага правадыра. (Паказвае на хату.)
    Другі герольд (упэўніваецца, што правадыр спіць. Потым бярэ парасон з рукпершагагерольда). Ты свавольнічаў з парасонам нашага правадыра. Так, дакладна. Я бачыў гэта на свае ўласныя вачы. (Раскрывае парасон і сам дазваляе сабе прыняцьнекалькі позаўправадыра.) Ты хацеў перадражніць правадыра. Нконголо, гэта непрыстойна. (Закрывае парасон і задумліва разглядаеяго.)
    Першы герольд. Ах, дзядзькаКваме,прызнайся, ты б таксама хацеў мець такі прыгожы парасон!
    Другі герольд. He! Я ведаю, што належыць правадыру. Нконголо, я баюся, што ты нічога не варты герольд, і мне давядзецца цяжка папрацаваць, пакуль з цябе выйдзе штосьці вартаснае. Будзь удзячны, што табе дазволілі насіць за нашым правадыром знак яго адрознення.
    Першы герольд (бурчыць). Гэтая заўсёдная ўдзячнасць таксама цяжкая праца.
    Другі герольд (прапусціўмімавушэйгэтуюдзёрзкую заўвагу). Табе яшчэ трэба шмат практыкавацца, мой пляменнік. Кожны раз, калі ты раскрываеш парасон, умянеўнутрыўсёпераварочваецца. Так: цак... вум-М... (хутка раскрывае і закрывае парасон).Не, спрактыкаваны герольд робіць гэта зусім інакш. О наш валадар! Я хачу раскрыць твой парасон! (Раскрываеяго.) О наш валадар, ён раскрыты! (3 паклонам у бокхаты правадыра. Гучны храп з хаты, герольды адскоква-
    юць, другі герольдпадае парасон першаму, яны становяцца па абодва бакі адуваходу. Кароткае маўчанне.)
    Першы герольд. Ёнспіцьдалей...Якёнувогуле можа спаць пры такім шуме ў вёсцы? Школьнікі надрываюцца, гарлаючы гэтыя дзіўныя новыя песні, а вядзьмарка б'е ў бубен з самага ранку.
    Другі герольд. Наш гаспадар стомлены з учарашняга дня.
    Першы герольд. Ха, з сённяшняй ночы, ты, напэўна, маеш на ўвазе. Ён праваждаўся да поўначы, пакуль нарэшце ўладзіў спрэчку паміж ткачом і яго памочнікам. А потым адразу пайшоў спаць? Зразумела, не. Ён яшчэ запрасіў абодвух забіякаў на глыток пальмавага віна. Гэты глыток доўжыўся яшчэ гадзіну. Я ведаю гэта, бо стаяў за правадыром з раскрытым парасонам у руцэ і думаў: «Стаміцеся... Ці ж вы яшчэ не стаміліся... Вы павінны стаміцца!» (Пазяхае.)
    Другі герольд. Ну, я ведаю правадыроў, якія п'юць сваё пальмавае віно адны і не бяруць на сябе клопату ўладжваць спрэчкі. Наш правадыр клапоціцца пра людзей у вёсцы.
    Першы герольд. Ёнклапоціццазанадташмат. Праўда, гэта магло б быць мне ўсё роўна, хай важдаецца, калі мае ахвоту... але ж я павінен цэлы дзень суправаджаць яго з гэтым парасонам.
    Другі герольд. Так-так, гультаям не пасуе быць герольдамі руплівага правадыра.
    Першы герольд. Руплівага? Я скажу табе ШТОСЬЦІ. Але ТОЛЬКІ зусім ціха. (Другі герольд нахіляецца даяго. Іхгаловы знаходзяцца дакладнаперадуваходам.) Ён зусім не руплівы. Ёнтолькі цікаўны! (Узрушаны храп правадыра.)
    Другі герольд. Ц-с-с! Ён варушыцца!
    Першы герольд. He, ён храпе далей. Але часам мне здаецца, што ён нам штосьці выхрапвае.
    (Другі герольд здзіўлена глядзіць).
    Першы герольд. Ён штосьці нам выхрапвае, каб мы думалі, што ён спіць. Пры гэтым ён не спіць і падслухоўвае нашу размову. 3 чыстай цікаўнасці. Каб нічога не прайшло па-за яго ўвагай. Падчас яго прагулкі па вёсцы я вымушаны нават парасон трымаць настолькі высока, каб правадыр усё бачыў. Нашто тады ўвогуле парасон, пытаю я сябе.
    Другі герольд. Вы, маладыя людзі, ужо адвыклі ад старых звычаяў. Правадыр носіць з сабою парасон нават у сонечныя і бязвоблачныя дні. Парасон правадыра — гэта не проста парасон, a знак яго годнасці. Парасон вылучае яго з усіх нас, звычайных людзей. Запомні нарэшце, інакш мне будзе сорамна, што я рэкамендаваў цябе ў якасці герольда. «О наш гаспадар, — сказаў я яму, — вазьмі майго пляменніка за герольда, у яго выключнае пачуццё такту, асабліва да годнасці правадыра...»
    Правадыр (адхіляе заслону ў бок). He бурчы на свайго пляменніка, мой дарагі Кваме, ён яшчэ навучыцца гэтаму.
    (Герольды кланяюцца, прычым другі дакорліва глядзіцьна першага).
    Першы герольд. О наш гаспадар, ты добра адпачыў?
    Другі герольд. Добрай раніцы, о наш гаспадар, добрага блакітнага, бясхмарнага... (дапершага герольда). Раскрый парасон, дурань!
    Першы герольд. О наш гаспадар, я хачу раскрыць твой парасон! (Парасон з цяжкасцю раскрываец-
    ца, геролвд няўмела раскрывае яго.) О наш гаспадар, ТВОЙ парасон раскрыты.
    Правадыр. Вы, нягоднікі, чаму вы дазволілі мне спаць так доўга! У мяне шмат справаў. Ну... ШТО новагаўвёсцы? (Другігерольдмахаеназад.Жонка правадыра прыносіцьвеер ікеліхдляпіцця, правадырківае ёй і п'е.) Як справы ў маленькай Мамуэ?
    Герольды. Мамуэ?
    Жонка правадыра. Нашгаспадармаенаўвазе маленькую дачку каваля, у якой учора так страшна балеў жывоцік.
    Правадыр. Вы не даведваліся пра яе, вы, нягоднікі?
    Другі герольд. Ах, маленькаядачкакаваля! Ну так, яна зноў здаровая.
    Першы герольд. Гэтабыўтолькімоцнызапор, о наш гаспадар! Адвар з кары, прыгатаваны нашай вядзьмаркай, хутка падзейнічаў.