• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    Рушлі адкашляўся і выклаў козыра:
    — Зрэшты, мой бацька і высокашаноўны пан былі добрымі сябрамі з таго часу, калі айцец Цюфтлі яшчэ чытаў лекцыі па этнаграфіі ў Цюрыхскім універсітэце.
    — Трэці паверх, з таго боку, які выходзіць у сад, келля 29, — сказаў брат-брамнік і пакорна ўздыхнуў. — Доктар забараніўяму ўсе візіты, якія могуць выклікаць эмацыйнае напружанне. Але айцец Цюфтлі лічыць, што адсутнасць права на такія візіты і ёсць тым празмерным напружаннем.
    Рушлі ішоў доўгімі разгалінаванымі калідорамі. Святло, якое падала скрозь рознакаляровыя вокны ў скляпенні, пазначала ягоны шлях узорамі з дзіўных кветак. Рушлі ажно чатыры разы заблудзіўся. Першы раз ён апынуўся ў кляштарнай кухні, дзе смачна пахла — не супам, а калядным печывам. Адзін з братоў, якія працавалі на кухні, падарыў яму пернік у выглядзе зоркі і растлумачыў, як трапіць на розныя паверхі. Нягледзячы на гэта, ён пераблытаў той бок, які выходзіць на вуліцу, з тым, што выходзіць у сад. У адной з нішаў яго ўвагу нечакана прыцягнула эмалевая мазаіка, якая адлюстроўвала Звеставанне. Праўда, Рушлі не пазнаў гэты сюжэт, але адна з асветленых пражэктарам шыльдаў падказала яму, што ў пяшчотным бірузовым адлюстраванні ў правай ніжняй частцы карціны можна было пазнаць Марыю, a ў жмутку залацістых прамянёў у левай верхняй частцы карціны — арханёла Габрыэля. Збянтэжаны Рушлі паспяшаўся ўверх па лесвіцы, але зноў памыліўся, тады ён пабег уніз па іншай лесвіцы, паўз святога Юзафа і прыгожую Кацярыну, якія пазіралі на яго зверху, са сваіх пастаментаў.
    Калі Рушлі нарэшце дабраўся да 29-й келлі, ён быў ушчэнт знясілены.
    Айцец Флорынус Цюфтлі цёпла прывітаў яго, адразу ўспомніў Рушлі-старэйшага і вясёлыя моманты з універсітэцкага жыцця, запрасіў Рушлі-
    малодшага ў плеценае крэсла і наліў яму чарачку травяной настойкі. Незвычайныя здарэнні, якія адбываліся на працягу наступных гадзін, Рушлі пазней тлумачыў дзіўнымі пачуццямі, выкліканымі блуканнем па кляштарных калідорах, падобных да джунгляў, і даволі моцнай травяной настойкай.
    Ён піў яе, паглыблены ў роздум, бо зноў і зноў яму даводзілася пазіраць на старога маленькага манаха. На Рушлі нахлынулі ўспаміны. Айцец Флорынус Цюфтлі яшчэ быў крыху падобны да дзядзькі Цюфтлі з яго дзіцячых гадоў. Ягоны твар у сваёй прамяністай ветлівасці ўсё яшчэ быў крутлым, як поўня, але чырвоным, такім ярка-чырвоным, што Рушлі прыгадалася палітра школьнай скрынкі з фарбамі. Айцец Цюфтлі выглядаў так, быццам у яго кожную хвіліну мог здарыцца інсульт, і быццам ён весела прымірыўся з гэтай небяспекаю. Яго жывот усё яшчэ быў выпуклы, поўныя і маленькія рукі выклікалі давер. Айцец Цюфтлі сядзеў за сваім пісьмовым сталом, які займаў палову пакоя, за разбітаю пішучай машынкай. Шматлікія густа спісаныя лісты ляжалі на стале, ложку і нават на падлозе. Рушлі падняў адзін з іх і з прафесійнай цікавасцю прачытаў некалькі радкоў: «Адзнач крыжыкам правільныя словы — іх пачатковыя літары дадуць назву птушкі, пёры з хваста якой заўсёды карысталіся вялікім попытам у нашай краіне для ўпрыгожвання правадыра».
    Глыбокаўзрушаны, Рушлі апусціўлісток. Яму стала шкада айца Цюфтлі. Разумны чалавек, які працаваў як місіянер у многіх краінах і пры гэтым разблытваў самыя таямнічыя крымінальныя справы, напрыканцы свайго жыцця займаўся дзіцячымі загадкамі!
    — Я яшчэ дакладна не ведаю, ці на літаратурную ангельскую мову ці на піджын-інгліш буду перакладаць гэтыя загадкі, — сказаў раптам айцец Флорынус Цюфтлі. — У спрыяльныя дні я прыдумваю да дваццаці загадак. Калі няма натхнення, я ўсё яшчэ магу ўспомніць старыя казкі і легенды мясцовых жыхароў і запісаць дзве-тры з іх.
    Рушлі расчулена кіўнуў:
    — Чалавеку трэба чымсьці займаць час, асабліва таму, у каго мозг усё жыццё напружана працаваў...
    Айцец Цюфтлі засмяяўся, ягоны твар яшчэ больш пачырванеў:
    — Займаць час? Ха-ха-ха, гэта праца! Цяжкая праца! Каб заняць час, я разгадваю заблытаныя крымінальныя справы, але яны амаль не пакідаюць мне часу для майго хобі. Гэты вось дзіцячы занятак... — ён паказаў на раскіданыя лісты, — гэтыя загадкі і інструкцы па майстраванні розных цікавых вырабаў, пытанні для віктарыны і задачкі-галаваломкі прызначаны для аднаго маладзёжнага часопіса ў Папуа-Новай Гвінеі. Я вельмі ганаруся гэтым часопісам, я быў адным з яго заснавальнікаў, некалькі гадоў таму, разам з мясцовымі святарамі і настаўнікамі. Як Вы думаеце, колькі адзін часопіс можа зрабіць для самасвядомасці маладой нацыі? Але дзеці павінны знаходзіць у ім задавальненне і ўцеху, не толькі магчымасць паглыбіць сваю эрудыцыю. Ці ведаеце, што я ў дзяцінстве рабіў з неімаверна мудрагелістымі ўстаўкамі і страшэнна доўгімі апісаннямі прыроды ў кнігах? Я іх прапускаў, так-так, перагортваў, пакуль зноў не знаходзіў тое, што мяне захапляла.
    Ён паказаў Рушлі празрыстую папку з машынапіснымі лісткамі і эскізамі.
    — Кожны месяц я адпраўляю такі пакет у Новую Гвінею, для нашага часопіса. Такім чынам я прынамсі магу яшчэ крыху дапамагчы ім... Калі я згадваю, што ў той час мне давялося змагацца з мастаком, які выразаў маскі духаў, з атручанымі стрэламі і ўрэшце з тэрміналогіяй рэдакцыі часопіса, то прызнаюся вам, мой дарагі, што мы прасунуліся далёка наперад.
    Рушлі пагадзіўся з ім. «У мяне ўжо ёсць гісторыя, — з палёгкай падумаў ён. — Стары місіянер з апошніх сіл працуе для дзіцячага часопіса на далёкім востраве...»
    — Адкуль у Вас столькі энергіі? — спытаў Рушлі, бо ён хацеў даць сваім чытачам у калядным нумары штосьці павучальнае: «Бог дорыць мне сілу», ці: «Я заўсёды атрымліваў ад Святога Духа болып за сем дароў»...
    — А, якая там энергія, — сказаў айцец Флорынус Цюфтлі. — Я люблю Новую Гвінею, і таму мне заўсёды штосьці прыходзіць у галаву. А калі думаецца горш, тады мне дастаткова толькі зірнуць на свайго «мысляра», і ідэі пачынаюць круціцца ваколмяне, нібы чарада непаслухмяных дзяцей.
    Айцец Цюфтлі паказаў сваёю маленькаю поўнаю рукою на падваконнік:
    — Вы не бачыце яго? Пачакайце, я скірую на яго святло сваёй настольнай лямпы.
    Рушлі ўскрыкнуў.
    У жоўтым святле лямпы вынырнула нейкая фігура на кукішках, з тварам, скрыўленым у грымасу.
    — Малпа! — закрычаў Рушлі. — О Божа, як я напалохаўся! Я падумаў, што яна жывая. Але гэта, напэўна, чучала.
    — Малпа! — сказаў айцец Цюфтлі. — Але ж, дарагі сябра, гэта не малпа. Гэта драўляная статуя чалавека, які сядзіцьу глыбокім роздуме, твор знакамітага сучаснага скульптара з Новай Гвінеі. Прыгледзьцеся ж да яго болып уважліва! Вы будзеце ў захапленні. Я атрымаў фігуру, якую называю «Мысляром», шмат гадоў назад у падарунак ад яе стваральніка. — Ён засмяяўся. — Прабачце за гэтыя ўрачыстыя словы! Стваральнік! Але ведаеце, гэты разьбяр — вялікі мастак. Ён уклаў у гэты твор шмат вопыту і сілаў.
    — Гэтая статуя магла б стаяць у якім-небудзь музеі, — прамармытаў Рушлі і падышоў бліжэй, каб разглядзець мысляра.
    Фігура мела прыкладна 65 см у вышыню, выразана была з цэльнага кавалка дрэва. Драўніна была цёмная, амаль што чорна-шэрая. Мысляр абапёрся локцямі на калені, а падбародак паклаў на пучкі пальцаў. Такім чынам, ён трымаў свой твар насупраць гледача. Лоб здаваўся нізкім, можа таму, што ён быў вельмі зморшчаны. Вочы былі з ракавін кауры, блізка пасаджаныя і скошаныя ў бок вялікага энергічнага носа. Hoc быў агідны, з вялікімі крыламі і плоскі. Пад ім выступалі вусны і падбародак. Куточкі вуснаў былі апушчаны ўніз і, здавалася, выражалі гнеў, але дзіўны пагляд неяк змякчаўяго. На мысляры была накідка з трыснягу, якая звісала на сцёгнах. Запясці рук, ногі, плечы і ўвесь твар у яго былі размаляваны белымі, жоўтымі і яркімі вохрыстымі фарбамі.
    — Oro! — сказаў Рушлі са значна глыбейшаю пашанаю, чым тады, калі разглядаў эмалевую мазаіку. — Ого! гледзячы на нешта падобнае, і сам напаўняешся думкамі...
    — Ці ж не так? — сказаў айцец Флорынус Цюфтлі. — Гэтая задумлівасць, цішыня, што сыходзяць ад мысляра...
    — Задумлівасць? — закрычаў Рушлі. — Я акурат хацеў спытаць, як вы трываеце цэлы дзень каля гэтага мысляра? Ягоны... уплыў вельмі ж моцны, праўда? Я вельмі ўражлівы чалавек, я адчуваю такія рэчы адразу.
    Айцец Цюфтлі ўсміхнуўся і сашчапіў рукі на жываце:
    — Я вельмі добра ведаў разьбяра. Ён быў мудрым чалавекам. Амаль усё сваё жыццё ён выразаў маскі духаў для свайго народа.
    — Маскі духаў... а... ведаю, — захоплена сказаў Рушлі. — Я памятаю іх з музея.
    — У Новай Г вінеі яны былі выстаўлены ў Доме духаў, — сказаў айцец Цюфтлі. — У прыцемку, поўным ценяў і таямнічасці. Там яны ажывалі. Там яны прамаўлялі да людзей. He ў музеі... — Ён уздыхнуў. — Цяпер яны выразаюць маскі для турыстаў. Але не мой разьбяр, не мой сябра-разьбяр. «Я не магу больш выразаць маскі, — сказаў ён мне. — У старажытныя часы яны прамаўлялі, а цяпер змоўклі. Цяпер трэба выразаць новыя вобразы, вобразы новага часу, ці тваіх святых, якіх ты так хочаш мець у сваім касцёле. Але я не магу іх цяпер выразаць. Мне спачатку трэба зразумець сутнасць новага вучэння. Магчыма, я больш ніколі не змагу выразаць». Я не прыспешваў яго. Часта мы сядзелі побач і паглыбляліся ў думкі, кожны
    мысліў пра сваё. А аднойчы, перад святам Божага Нараджэння, ён прыйшоў да мяне з гэтай фігурай. «Вось, дару табе... — сказаў ён. — Я выразаў яго для цябе. Святы кароль ці Дзіцятка ў ясельках у мяне не атрымаліся, а гэты выйшаў нядрэнна».
    — Ён атрымаўся цудоўна! — закрычаў PymAi. — Гэта шэдэўр, і я моцна зайздрошчу, што Вы маеце такую рэч.
    Айцец Цюфтлі зноў усміхнуўся:
    — Ці ёсць у Вас вялікі кабінет з прыгожым падваконнікам? — спытаў ён.
    — Так, — сказаў Рушлі, — якім чынам...
    — Я падару Вам мысляра, — сказаў айцец Цюфтлі. — Загарну яго ў газетную паперу, і Вы адразу зможаце забраць яго з сабой.
    — Ніколі ў жыцці я не змагу прыняць такога падарунка, — сказаў Рушлі.
    — He, зразумела, зможаце, — усклікнуў айцец Цюфтлі. — Як сын майго старога калегі! Хто ж яшчэ, апроч Вас? Я стары чалавек, я цешыўся мысляром шмат плённых гадоў, цяпер хтосьці павінен мяне змяніць, гэта ж справядліва. Паверце мне, я не прывязаны да рэчаў. I дару іх са страшэнным задавальненнем, толькі — як манах — маю вельмі мала таго, што можна было б падарыць. Таму ўсцешце мяне — прыміце гэты калядны падарунак!