• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    Якаб. Я спалохаўся... спачатку. А потым зразумеў іх. Памалу. А потым я ўзрадаваўся.
    Андрэас. Што ты зразумеў, Якаб? Гэта было пасланне?
    Томас. Ціха, Андрэас! Дай яму сказаць! Няхай ён раскажа нам, што перажыў. Нічога яму не падказвай. Ён жа дурны, сам ён нічога не можа прыдумаць і наплесці. Ён скажа нам праўду. Ну, што ты бачыў... і чуў?
    Якаб. Іх было вельмі шмат. Яны смяяліся ад радасці. Яны сказалі: «Не бойцеся. Мы аб'вяшчаем вам вялікую радасць. Нарадзіўся Збаўца». Вось так яны сказалі.
    Андрэас. Збаўца, якога мы так доўга чакалі!
    Томас. Значыць, нам гэта не прыснілася. Далей, Якаб!
    Якаб. I вось вам...
    Андрэас (дапамагае яму далей). ...ЗНак...
    Якаб. Дзіця...упялюшках...якоеляжыцьуяслях... (Усхвалявана.) Коўдра! Коўдра! Коўдра!
    Томас. Ён ужо зноў зусім збіўся з панталыку... Давай, Якаб, збярыся з думкамі. Скажы нам яшчэ што-небудзь. Яны спявалі?
    Я ка б. Хвала... Хвала на вышынях... Богу... а на зямлі супакой...
    Андрэас. ...людзямдобрайволі.
    Якаб. Так, гэта было так. Менавіта так. Слова гонару.
    Томас. Нарадзіўся Збаўца! Там, у Бэтлееме!... Слухайце, вы абодва! Сцеражыце маіх авечак! Я пайду ў Бэтлеем прывітаць Збаўцу!
    Якаб. Так, так, так! I коўдру!
    Томас. Што ён балбоча?
    Я к а б. Коўдра. Яслі. Мякка ляжаць.
    Андрэас. Ён хоча сказаць, што мы павінны ўзяць з сабою коўдру, каб Дзіцяці ў яслях не было так мулка ляжаць.
    То м а с. Добра, я вазьму коўдру для Дзіцяці.
    Андрэас. Ая вазьму збан з малаком.
    Я к а б (высока падымае свой клунак). Вось. Вось. Усё падрыхтавана!
    Андрэас. ЯяшчэхуценькаскажуДавіду, Еве, і Сузанне, што мы бяром іх з сабою. А калі ўсе збяруцца разам, адправімся.
    Томас. Стоп! Хто адправіцца?
    Андрэас. Мыўсе!
    Якаб. Так, так! Усе!
    Томас. Андрэас, ты гэта сур'ёзна? Ты хочаш узяць з сабою ўсіх астатніх?
    Андрэас. Ясная рэч! I усім, хто яшчэ не чуў гэтай весткі, мы павінны аб'вяшчаць яе. Каб усе пастухі маглі пайсці, вялікія і малыя, старыя і маладыя. (Хочабегчы.)
    Томас (стрымлівае яго). Андрэас, ТЫ звар'яцеў. Нельга ісці такім натоўпам! Гэта будзе толькі затрымліваць. У Давіда хворая нага, ён можа толькі кульгаць, любы смоўж рухаецца хутчэй за яго. A Сузанна са сваім дзіцём, якое ўвесь час нечага просіць! Ды яшчэ Ева — яна ж такая баязлівая, яе заўсёды трэба супакойваць, бо ёй чуецца, як гыр-
    каюць ільвы ці крадуцца разбойнікі! Андрэас, будзь разважлівы! Толькі аднаму можна рухацца наперад.
    Андрэас. Я хаця б спытаю, ці не хочуць яны пайсці разам. /Выходзіць.)
    Томас (крычыць яму ўслед). Дык сам 3 Імі і важдайся! Я не дазволю, каб мяне затрымліваў невядома хто, я пайду без вас!
    (Якаб падымаец ца).
    Томас. Аты, Якаб, што скажаш?
    Якаб. Ісці разам!
    Томас. Вось!.. Але паслухай, дарагіЯкаб, ты ж, напэўна, разумееш: хтосьці павінен застацца пры авечках!
    Якаб. Авечкі таксама разам!
    т о м а с. He! Нам жа патрэбна некалькі дзён, каб дабрацца да Бэтлеема! Якаб, ты застанешся тут. Ты дужы, наш добры Якаб, табе можна даверыць жывёлу. Гэта ж можна не кожнаму, ці ж не так?.. Прывітанне маленькаму Божаму Дзіцятку перадай праз мяне. Там трэбаўмець прыгожа гаварыць. Ты слаўны пастух, але зусім не ўмееш гутарыць.
    Я к а б. Я не хачу нічога казаць. Толькі маўчаць, Глядзець на Дзіця.
    Томас. Але Якаб, ты такі кудлаты хлопец, Дзіця можа спалохацца цябе, ты ж не хочаш Яго напалохаць, праўда?
    Якаб. Напалохаць?
    Томас. Паглядзі, выпраўляюцьзвычайнатых, хто робіць лепшае ўражанне... А я табе ўсё раскажу, калі вярнуся. (Хутка выходзіць гаворачы.) Усё падрабязна раскажу!
    Якаб (адзін). Кудлаты... Дурны... Напалохаць маленькае Дзіця... не, не! Хтосьці павінен застац-
    ца пры авечках! Гэта праўда. (Глядзіцьна свойклунак.) Хм-м! Ну, так. (Выходзячы.) Разумееш, Божае Дзіцятка, хтосьці павінен клапаціцца пра авечак...
    Сцэна2
    (Андрэас крочыцьна чалегуртупастухоў.Янынясуць ліхтары, коўдры і збаны. Сузанна трымае немаўля. Ева ўвесьчасбаязліваазіраецца. У Давіда наступніпавязка, ён ідзе з кіёчкам. Нягледзячы на гэта, ва ўсіх радасны настрой.)
    Андрэас. Асцярожна, тоўсты корань.
    Сузанна. Перадай далей: корань.
    Ева. Гэта не змяя, Давід?
    Давід (стукаесваімкіемпазямлі). He, корань. Калі б гэта была змяя, яна б імгненна адпаўзла. He бойся, Ева.
    Ева. Добра. Ты можаш абаперціся на мяне, Давід.
    Сузанна. Ой-ой, у майго маленькага Сімона зноў мокрыя пялюшкі. Ці можам мы на хвіліначку спыніцца? Калі я адразу не пераспаўю дзіця, у яго пачырванее попа і ён расплачацца.
    Андрэас. Ну, тады спавівай. Мы чакаем.
    (Сузанна спавівае.)
    Ева (неспакойна прыслухоўвацца ва ўсе бакі). Я не хачу вас непакоіць, але магу паспрачацца, што наперадзе хтосьці ідзе.
    Давід. ЦінеТомас гэтабудзе?
    Сузанна (спавіваючы). He, ён, напэўна, ужо прыйшоў да маленькага Збаўцы.
    Е в а (прыслухоўваецца). Гэта не Томас. Па гукупадобна на разбойнікаў, нібы крадуцца разбойнікі!
    Андрэас (робіцьпарукрокаўнаперадзліхтаром). Ева, ніхто тут не крадзецца!
    Е в a. Ну, тады прабач, калі ласка, ты ж ведаеш, што я палахліўка.
    С у з а н н a. Такой бяды, лепш быць палахліўцам, чым хватам, які ніколі не сцеражэцца. Ну вось, мае дарагія, мы гатовы! (Высока падымае дзіця.) Калі ласка, свежы і духмяны, як належыць.
    Андрэас. Наперад, ідзёмдалей. (Яныкрочаць.)
    Ева. Надта ж ужо змрочная гэтая дарога ў Бэтлеем.
    Давід. Ай! Ай-я-яй!
    Андрэас. Тваяступня?
    Давід. Так, мневельмішкада. Але, напэўна, мне трэба нанава перавязаць яе.
    С у з а н н a. Я дам табе пялюшку Сімона, яна мяккая, акурат для павязкі. Ева, патрымай, каліласка, малога.
    Ева (бярэ дзіця і калыша яго). Лю-лі, лю-лі, ЛЮ-ЛІ! А-а, а-а-а! He плач, не плач. Зараз мы пойдзем далей, да маленькага Сына Божага.
    (Андрэас і Сузанна перавязваюцьДавідуступню.)
    Давід. Прыкра, што я вас гэтак затрымліваю. I што вам даводзіцца важдацца са мною.
    Сузанна. He лямантуй. Кожнаму бывае патрэбна дапамога іншых людзей.
    Андрэас. Апроч таго, мне вельмі даспадобы, што я магу табе зараз дапамагчы. Мы ж таксама хочам служыць маленькаму Збаўцы. I калі нас спытаюць: «Ці можаце вы наогул служыць? », тады мы ўпэўнена адкажам: «Так, мы ўжо крыху напрактыкаваліся!»
    Сузанна. Напрыклад, кормячы і гушкаючы дзіця.
    Давід. Напрыклад, перавязваючы ступню.
    С у з а н н a. Напрыклад, адганяючы львоў і пераконваючы ў тым, што няма чаго баяцца.
    (Янысмяюцца.)
    Андрэас. Вам добра смяяцца. Але мне становіцца зусім дрэнна ад хвалявання, калі я думаю пра тое, што я павінен прывітаць маленькага Збаўцу. Я не скажу ні слова.
    Е в a. Мы будем табе падказваць.
    Сузанна. Мы будзем размаўляць з Ягонай Маці. Двум маці вельмі лёгка паразумецца. «Табе патрэбны пялюшкі? — спытаю я. — У Цябе хапае малака? Ці дапамагчы Табе купаць Дзіця?»
    Давід. Ясная рэч, што жанчынам лягчэй размаўляць.
    Сузанна. «Дазволь нам паглядзець на тваё Дзіця! — скажам мы. — Мы толькі бедныя пастухі, і людзі ў горадзе пагарджаюць намі. Ад нас надта моцна пахне хлявом і жывёлай. Мы наогул не адважыліся б прыйсці, калі б пасланцы ясна не сказалі: „Вы знойдзеце Дзіця ў пялюшках..."»
    Ева. Цс-с! Цс-с! Там, наперадзе, янештачую!
    Сузанна. Так, там стаіць дом! У цемры яго амаль не відаць.
    Андрэас. Выходзіць нейкі мужычна.
    Ева. Дом? Гэта хутчэй хлеў.
    Андрэас. У мужчыны ліхтар.
    Ева. Прынамсі не разбойнік. Разбойнікі не ходзяць з ліхтарамі.
    Андрэас. Гэй, сябра?
    Юзаф. Вы шукаеце Дзіця?
    А н д р э а с. Дзіця ў яслях, Збаўцу і Яго Маці.
    Юзаф. Гэта мая сям'я. Уваходзьце!
    Ева. Яго сям'я?
    Сузанна. Ты думаеш, што мудры Бог пакіне свайго Сына, пакуль Той яшчэ такі малюсенькі, на свеце без добрага абаронцы? У мужчыны ветлае аблічча, давайце ўвойдзем.
    Марыя (зДзіцяткам, ветлівавыходзіцьнасустрачпастухам). Глядзі, Дзіцятка Езус, вось прыйшлі пастухі наведаць Цябе.
    (Пастухі падштурхоўваюць адзін аднаго, вельмі саромеючыся.)
    Ева (ціха). Андрэас, ты павінен павітаць Дзіцятка.
    С у з а н н a. Ну, скажы што-небудзь.
    Андрэас (адкашліваецца). Гм-М, ГМ-М. (Да Давіда.) Гавары ты, калі ласка!
    Давід (кавыляе са сваім кіем бліжэй ).Гм-М, ГМ-М. Ну, вось і мы!
    (Марыя і Юзаф усміхаюцца.)
    Юзаф. Вы прайшлі доўгую дарогу. Вы, напэўна, хочаце піць. Вось... (прыносіць збан) тут вада з крыніцы.
    Андрэас. Малако! He забыцца пра малако ддя Дзіцяткі!
    Ева. Яйкі!
    Сузанна. Восьнекалькіпялюшкаў,якія, напэўна, могуць Табе спатрэбіцца.
    (Пастухі, задаволеныя, што яны могуць неішпа зрабіць, разгортваюць свае дарункі.)
    Ева. Я магу зварыць вам суп. Альбо прыгатаваць што-небудзь назаўтра, каб Табе не мучыцца.
    М а р ы я. Так, я буду вельмі ўдзячная. Гатаваць мне яшчэ вельмі цяжка. I спавіваць, і купаць...
    С у з а н н a. Так заўсёды, спачатку баішся, ці правільна ўсё гэта робіш. Ты яшчэ ніколі не дапамагала гадаваць дзіця і не вучылася, як трэба спавіваць?
    Марыя, О, так! У сваёй залвіцы Альжбеты я добра навучылася гэтаму, я дапамагала ёй гадаваць маленькага Яна.
    Сузанна (нахіляецца над Дзіцяткам Езусам). Якое прыгожае Дзіця!
    Ева. Сапраўдны маленькі волат! Хіба жне?
    Сузанна. Добра, калі Ён будзе дужы да працы, якая Яго чакае! Так шматлюдзей, якія спадзяЮЦЦа наЯго! (ПяшчотнадакранаеццадаДзіцяткіЕзуса.) Зычым Табе ўсяго найлепшага, дарагое Дзіцятка! I каб Ты знайшоў шмат сяброў, якія будуць дапамагаць Табе!
    (Жанчыны ўваходзяцьухлеў.)
    Давід (ківае галавой). Ім сапраўды лёгка паразумецца, жанчынам!
    А н д р э а с (да Юзафа). Чым мы можам дапамагчы ? Дай нам якую-небудзь працу, каб мы не стаялі склаўшы рукі. Пасячы дровы, прынесці вады, вычысціць хлеў ці штосьці такое — гэта мы добра ўмеем!
    Давід. Томас,напэўна,таксамадобрагаварыў, вітаючы Дзіцятка!
    Андрэас. Томас! Я і забыўся пра яго. (Да Юзафа.) Дарагі пане, ці быўужо ў вас Томас?
    Юзаф. Тут не было ніякага Томаса!
    Андрэас. Такі высокі пастух з карымі вачыма...
    Юзаф. Яго яшчэ тут не было.
    Андрэас. Неможабыць. Ёнжавыйшаўраней за нас.
    Юзаф. Ён адзін пайшоў?
    Андрэас. Адзін, каб хутчэй рухацца наперад.
    Ю з а ф. Можа, ён заблукаў.
    Давід. Ах, ён ведае дарогу ў Бэтлеем як свае пяць пальцаў. Кожны тыдзень ён прыходзіць сюды прадаваць сыр.
    Юзаф. Хто адзін ідзе да Дзіцяткі Езуса, той з вялікай цяжкасцю знойдзе дарогу. Хто бярэ з сабой іншых, той не заблукае. Гэта вельмі, вельмі цяжка — знайсці дарогу толькі для сябе аднаго. (Уваходзіць з пастухамі ўхлеў.)
    СцэнаЗ