• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    Правадыр. Гэта добрая вестка. Так, наша вядзьмарка, Янга, яна разбіраецца ў сваёй справе. Мы зойдзем да яе і пахвалім.
    Жонка правадыра. Япрынясумаленькіпадарунак для вядзьмаркі, ты зможаш перадаць яго ёй у знак ПЭДЗЯКІ. (Дае другому герольду веер івыходзіць.)
    Правадыр (прыслухоўваецца). Што гэта? (Герольдыпрыслухоўваюцца.)Ах, так, школьнікі спяваюць. Яны зноў стараюцца. (Усе перастаюць прыслухоўвацца.) Але я чую там яшчэ нешта: (угэты час за сцэнай чуваць ціхія гукі барабана) вядзьмарка б'еўбубен! Алетое, якяна сёння барабаніць, мне не падабаецца! Вядзьмарка раззлаваная, ай-я-яй...
    Першы герольд. Яна спявае і б'е ў бубен ад узыходу сонца. Людзі кажуць, што сёння яна сіпіць, спяваючы.
    Правадыр. I пра гэта вы не паведамілі мне адразу? Яна сіпіць, спяваючы? Гэта нядобрая навіна.
    Жонка правадыра (вяртаеццазкошыкамібутэлькай). Яйкі ддя вядзьмаркі, пальмавае віно для ахвяры продкам, дарагі гаспадар!
    Правадыр (дагерольдаў). Пачнем наш абход! Але пачнем з чагосьці радаснага. Пойдзем у школу. Мне б хацелася ведаць, як у дзяцей ідуць справы з гэтымі новымі песнямі... Падымі парасон трошкі вышэй, мой добры Нконголо. Вось так добра. Ты ж ведаеш, я заўсёды хачу ўсё бачыць! /Правадыр з герольдамі прагульваюцца па сцэне. Час ад часу першы герольд крыху стукае парасонам правадыра па галаве, пры гэтым другі герольд кожны раз пакутліва ўздрыгвае. Другі герольд ідзе, балансуючы веерам, кошыкам і бутэлькай з выключным пачуццём элегантнасці.)
    (У час прагулкі правадыра сцэну «перабудоўваюць», аменавіта: хату крыху адсоўваюць, перад уваходам вешаюць іншую заслону, можа быць прымацавана шыльда з надпісам «ШКОЛА». У гэты час жонка правадыра і жыхары вёскі сядзяцьнакукішкахуздоўжсцэнынарампеіспяваюць.)
    Сцэна2
    Жыхары вёскі з жонкай правадыра (рэчытатыў з плясканнем у далоні і суправаджэннем бразготкаў. Строфы можна спяваць на выбар):
    Наш правадыр па вёсцы гуляе, наш правадыр з парасонам.
    Што сапсавана — ён узнавіць загадае, наш правадыр з парасонам.
    Наш правадыр па вёсцы гуляе, наш правадыр з парасонам.
    Колы, што гучна рыпяць, змазаць ён загадае, наш правадыр з парасонам.
    Наш правадыр па вёсцы гуляе, наш правадыр з парасонам.
    Хворага ён вядзьмарцы лячыць загадае, наш правадыр з парасонам.
    Наш правадыр па вёсцы гуляе, наш правадыр з парасонам.
    Слухаць павінны мы ўсё, што ён загадае, наш правадыр з парасонам.
    (Угэтычас настаўнікі і дзеці занялі месцы за хатай-школай, з боку гледачоў іх не бачна.)
    Правадыр (скончыў свой абход, паказвае на школу). Ведаеце што, мае дарагія герольды? Цяпер мы падкрадземся да школы. Зусім ціха, каб не перашкаджаць дзецям. Бо калі настаўнік мяне заўважыць, ён адразу ж зноў загадае дзецям расказваць на памяць вершы, альбо мне давядзецца слухаць, колькі ангельскіх словаў яны ўжо вывучылі. He, не. Ці памятаеце вы маё апошняе афіцыйнае наведванне школы? Маленькі Ніуры запнуўся пасярэдзіне верша, а я нават не мог падказаць яму.
    Герольды. Загадвай, о наш гаспадар, і будзем красціся. (Яны падкрадваюцца да школы. Са школы чуваць спеў, тупанне і плясканне ў далоні.)
    Голас настаўніка. Так, вельмі добра, толькі слова «аллелюя» яшчэ раз, крыху болып выразна! Чаму «аллелюя» ўцябе гучыцьтак невыразна, Ніуры?.. Ніуры, перастань, калі ласка, жаваць гэтую жудасную жуйку, калі спяваеш «аллелюя». Калі ласка, выплюнь яе! (Нейкі хлопчык высоўвае галаву з-за заслоны і плюе.)
    /Правадыр адскоквае).
    Голас настаўніка. Так, а цяпер яшчэ раз спачатку.
    Дзеці.
    Бог паслаў да нас свайго Сына! Аллелюя!
    Брава, брава, аллелюя!
    Сын Божы зрабіўся нашым сябрам! Аллелюя!
    Наш брат, наш дарагі сябар —Божы Сын! Ура!
    (Утой час, калі дзеці рытмічна пляскаюць удалоні, правадыр выходзіць наперад да рампы і сядае на перавернуты чан.)
    Правадыр. Вельмі прыгожая гэтая новая песня. Толькі словы для мяне незразумелыя. Нейкія незнаёмыя і нязвыклыя. Вы іх зразумелі?
    Другі герольд. Яведаюгэтуюпесню. Моймалодшы сын і дома яе развучвае.
    Правадыр (нецярплівы жэст рукой). Ну, ну!
    Другі герольд.
    Бог паслаўнам свайго Сына, аллелюя...
    Сын Божы зрабіўся нашым сябрам, Аллелюя!
    А потым ідзе, я думаю:
    Наш брат, наш дарагі сябар —
    Божы Сын! Ура!!!
    Правадыр. Божы Сын — наш сябар і брат! Гэта нечувана!
    Першы герольд. Гэтую песню напісаў Муціма, хрысціянскі святар.
    Правадыр. Я ведаю Муціма з таго часу, калі ён быў во-о-ось такім маленькім. Муціма заўсёды быўдобрым, сціплым хлопчыкам.
    Герольды. О, так, наш гаспадар, зразумела, ён быў такім.
    Правадыр. Ён быў другім сынам нашага вязальшчыка цыновак, і вельмі таленавітым. Мы далі
    яму магчымасць вучыцца далей. Ён добра вучыўся і нават стаўхрьісціянскім святаром. Потым вярнуўся ў нашу вёску. Ён застаўся адным з нас, нягледзячы на яго хрысціянскую рэлігію. Тым больш я здзіўлены, што такі сціплы чалавек прыдумвае такую дзёрзкую песню! Божы Сын — наш брат... як непачціва!
    Другі герольд. Гаспадар... але хрысціяне вераць, што Божы Сын стаў чалавекам!
    Правадыр. Ах... ігэтадаеім праватакфамільярна звяртацца да Бога і Божага Сына?! Калі я думаю пра нашага Гаспадара Нгвілмпу, які стварыў неба і зямлю, і ўсё навокал, у мяне галава круціцца. Я нават не адважваюся і думаць пра Яго. Ніколі я б не назваў Гаспадара, які там, наверсе, айцом ці братам, ці сябрам. Я не пакрыўдзіў бы яго фамільярнасцю, я, маленькі чалавек... чарвяк... (кідае погляд на герольдаў) нават калі сярод іншых людзей я, зразумела, вельмі вялікі чарвяк, я маю на ўвазе: правадыр! Трымай парасон вышэй!
    Другі герольд (дапершага). Так, трымай жа парасон...
    Першы герольд. Гаспадар, можна я раскажу табе штосьці пра Муціма?
    Правадыр (з цікаўнасцю). Ну зразумела, мойдарагі хлопчык! Герольдам заўсёды дазваляецца расказваць штосьці новае, яны нават павінны расказваць. Ты ведаеш, я заўсёды... цікаўны. Ну!
    Першы герольд. Муціма, хрысціянскі святар, гаворыць так: «Нгвілмпу — гэта імя, якое нашыя продкі далі Богу ў небе. Айцец у небе і Нгвілмпу — гэта адзін і той жа Бог, бо ёсць толькі адзін... — кажа Муціма, — але народ яшчэ надта мала ведае пра Яго».
    Правадыр. Адзін і той жа? Ну, чаму б і не? У вёсцы ж таксама толькі адзін правадыр. А нашыя продкі былі недурныя. Яны навучылі нас, што Нгвілмпу — гаспадар над усім.
    Герольды (урачыста). Нгвілмпу стварыўусё, але яго ніхто не ствараў!
    Правадыр. Нгвілмпу жыве ў велічы ў сваёй вёсцы па той бок свету. Ён далёка ад нас, людзей.
    Герольды. Вельмі, вельмі далёка.
    Правадыр. Нашмат далей, чым правадыр можа быць ад жыхароў сваёй вёскі.
    Другі герольд. Ці ж гэта не сумна, о наш гаспадар?
    Першы герольд. Даволі сумна, о наш гаспадар? Калі ўяўляеш, як далёка Нгвілмпу... Я клічу, a мой голас губляецца на гэтым далёкім шляху...
    Правадыр. Калі Гаспадар там, наверсе, хоча быць далёка ад людзей, ці можна з-за гэтага крыўдзіцца? Людзі спрачаюцца і шумяць. Яны з зайдрасцю глядзяць на суседскае поле. Яны пакутуюць ад болю ў жываце і іншых хваробаў і баяцца духаў у кустах буша. Людзі ўбогія. Чаму Гаспадар Нгвілмпу павінен важдацца з імі?
    Другі герольд (сядзіцьнакукійікахпобач з правадыром, але вельмі паважліва). Прынамсі з правадырамі ён можа важдацца. Бо ты, о наш гаспадар, самы вялікі ў вёсцы, а ты ж важдаешся з самымі маленькімі людзьмі. Чаму ты гэта робіш, о гаспадар?
    Правадыр. Герольд, сёння ўтваёй старой галаве блукаюць дзіўныя думкі.
    Другі герольд. Прабач,гаспадар.Песніхрысціянаў зусім збілі мяне з панталыку.
    Правадыр. Чаму я важдаюся ? (Падымаецца, першы герольд быў не гатовы да гэтага, ён стукае правадыра
    парасонампагалаве. Правадыр, уздыхаючы і паціраючы галаву.) Чаму я важдаюся?.. Але я лічу, што правадыр павінен важдацца, незалежна ад таго, прыемна гэта яму ці не. Зрэшты, для мяне гэта найчасцей прыемна. Я хачу быць з усімі. Я хачу быць нават з самым маленькім хлопчыкам, якому баліць жывоцік. Баліць жывоцік! Мы ж хацелі ісці да вядзьмаркі!... Ты зноў трымаеш парасон так нізка, што я амаль нічога не бачу! (Крочаць.) Па дарозе да вядзьмаркі я хачу прынесці ахвяру на магілах маіх продкаў. У цябе пальмавае віно?
    Другі герольд. Восьбутэлька, гаспадар. (Абход вёскі. Жыхары вёскі спяваюць адну ці дзве страфы. Школьнікі, настаўнік і школа знікаюць. На пярэднім плане з'яўляецца магіла продкаў — пагорак з пераплеценага кардону, упрыгожаны некалькімі сукамі ці сухімігалінамі.)
    СцэнаЗ
    Жонка правадыра і жыхары вёскі (спяваюць). Наш правадыр па вёсцы гуляе...
    Правадыр (на пярэднім плане побач з пагоркам продкаў, абодва ге рольды, поўныя глыбокай павагі, побач з ім. Гэтую сцэну трэба іграць вельмі сур'ёзна). О мае продкі! Прыміце гэты глыток пальмавага віна! (Вылівае крыху з бутэлькі над пагоркам продкаў.) Вы схаваныя ад нашых вачэй, але не ад нашых сэрцаў! Вы жывяце разам з намі і побач з намі, вы ахоўваеце нашу вёску. Я ведаю, што я адзін з вас. Да вас я прыйду, калі мой час скончыцца. Няхай ваша моц і ваша спрыянне напоўняць маё цела, тады я буду ведаць, што я не адзінокі ў сваім клопаце пра вёску! (Больш таемна, нахіляецца над пагоркам.) Будзьце ЛІтасцівыя, калі наша вядзьмарка ад імя ўсіх нас прыносіць
    вам ахвяры! Між іншым, о добрыя продкі, сёння яна зноў сіпіць! Яна сіпіць, спяваючы, а вы ведаеце гэтак жа добра, як і я, што гэта дрэнны знак. (Амаль што сяброўскім тонам.) Падарыце ёй добрыя думкі, добра? Дзякуй! (Дагерольдаў.)Мы можам ісці далей!
    Другі герольд (зноўзабіраебутэльку). О наш гаспадар, як добра ты маліўся за нашу вёску!
    Правадыр. Так, размова з продкамі даецца мне няцяжка, у рэшце рэшт я таксама калісьці стану продкам... Але так, як хрысціяне размаўляюць з Богам... (Круціцьгалавой.) Як, уласна кажучы, называецца свята, да якога дзеці рыхтуюць свае песні?
    Першы герольд. Яно называецца Нараджэнне Божага Сына.
    Правадыр. Нараджэнне — гэта заўсёды цудоўнае свята. А гэтае, напэўна, усе хрысціяне святкуюць разам ?
    Першы герольд. Нават хрысціяне з суседніх вёсак, о наш гаспадар.
    Правадыр. Наватхрысціянезсуседніхвёсак! I пра гэта я даведваюся толькі цяпер! Трэба перад гэтым яшчэ раз добра прыбраць і вымесці вёску і падрыхтаваць намёты. Можа, некаторыя госці пажадаюцьпераначавацьу нашых шатрах... Скажыце мне абавязкова, калі настане гэтае свята, я хачу таксама паглядзець!
    Другі герольд. Ты жадаеш наведаць свята хрысціянаў, гаспадар?