Бэтлеемская зорка
Ленэ Маер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 352с.
Мінск 2007
Правадыр. Зразумела, я наведаю гэтае свята!
Першы герольд. Але, гаспадар,тыжнехрысціянін.
Правадыр. Калі ў адной сям'і брат вясёлы і святкуе, іншы брат сядае каля яго і святкуе разам.
Таму ўсе ў вёсцы пойдуць на гэтае свята: і хрысціяне, і іншыя таксама!
Герольды. Мыабвесцімтваесловы, онашгаспадар! (Усетроевыходзяць.)
(Будуецца хата вядзьмаркі, а таксама прыносіцца некалькі рэквізітаў — прадметаў, якія належаць вядзьмарцы. Магільны пагорак выносіцца. Угэты час жыхары вёскі спяваюць адну страфу сваёй песні.)
Жыхары вёскі.
Наш правадыр па вёсцы гуляе...
Хворага ён вядзьмарцы лячыць загадае...
Сцэна4
(Вядзьм арка,упрыгожанаяпацеркамі іфутрамі, збубнам у руцэ, выходзіць са сваёй хаты, падчаспесніяна танцуе, робячы дзікія рухі.)
Вядзьмарка.
О духі кустоў, о духі палёў, о духі ценю магілаў... Цсс-цсс-цсс... я заклінаю вас, ці чуеце вы мяне?
Цсс-цсс-цсс...
Я вам аддавала ў ахвяру курэй, дарыла арэхі вам і карані, о духі нястомныя, чуеце вы? Хіба не спявала я мольбаў для вас, ці не танцавала?!
О духі!
Чаму ж не шляце вы дажджу?
Чаму ж не шляце вы дажджу? каб збавіць нас, бедных,
ад свята чужога Бога?
He будзе на свяце тым месца для вас, не будзе і месца для Янгі, вядзьмаркі!
(Яна апускае бубен і затуляе твар рукамі.) Цяпер вы тут, духі! (Апускаецца на кукішкі.) Я адчуваю, што вы тут! Пачуйце мяне! (Назаднімпланез'яўляюцца правадыр і герольды.)
Правадыр. Прывітайце вядзьмарку, але ветліва, і скажыце ёй, што я жадаю яе наведаць!
Другі герольд. О наша мудрая вядзьмарка!
Першы герольд. Бабулявёскі!
Другі герольд. Гаспадынякракадзілавыхчараў!
Першы герольд. Сяброўкадухаў!
Правадыр (падказваючы). ЛюбІМІца самога правадыра!
Першы герольд. Любіміцасамогаправадыра!
Правадыр. 3 вядзьмаркамі трэба ўстанавіць добрыя адносіны, эй, нягоднікі без фантазіі! Працягвайце, старайцеся! Гаспадыня фантастычных сноў!
Другі герольд. Гаспадыня фантастычных сноў!
Правадыр. Мне ўжо таксама больш нічога не прыходзіць у галаву!
Першы герольд. Ямуўжотаксамабольшнічога не прыходзіць у галаву!
(Другі герольд дае першамукухталя. Першы герольд спатыкаецца і стукае правадыра парасонам па галаве.)
Правадыр. ОЙ!
(Вядзьмарка падымаецца.)
Правадыр (выходзіцьнапераддавядзьмаркі, паціраючы сабелоб). Янга, мая дарагая, калі ты аднойчы прыдумаеш амулет ад дурноты, тады падары яго майму слузе, вось гэтаму!
Вядзьмарка. Правадыр, ты перашкаджаеш мне гутарыць з духамі?
Правадыр. Я перашкодзіўтабе, кабперадаць гэтыя яйкі! (Другі герольд працягвае правадыру кошык з яйкамі, той падае яго вядзьмарцы.)
Правадыр (выходзіць далей наперад, зручна ўладкоўваецца на зэдлічку). Мамуэ зноў здаровая. Я дзякую табе за добрыя лекі. Гэтым самым ты дапамагла і мне, бо стогны маленькай дзяўчынкі да глыбіні ўразілі маё сэрца. Ведаеш, Янга, я вельмі рады, што ў нас ёсць ты! Такая руплівая вядзьмарка! I сёння, як мне паведамілі, ты ўстала на досвітку і ўжо б'еш у бубен? Няхай пачуюць духі ўсе твае добрыя жаданні!
Вядзьмарка. Духіпачулімяне!
Правадыр (заклапочана). Ты задаволена! Аякія... якія гэта былі жаданні?
Вядзьмарка. Я маліла духаў спаслаць навальніцу!
Правадыр. Навальніцу!... Табе заўсёдыдобра ўдавалася выклікаць дождж! Але нашто ж менавіта цяпер навальніца! Янга, мая дарагая, калі паміж намі: ці ж не даволі ўжо было дажджоў апошнім часам?
Вядзьмарка (у дзікім парыве). Я хачу знішчыць, затапіць іх свята! У вадзе, грамах і маланках усё раструшчыць дашчэнту!
Правадыр. Янга,дарагаямая,апамятайся,ядумаю, ты дарэмна растрачваеш свае сілы! Ты, напэўна, маеш на ўвазе... гэтае нязначнае дзіцячае свята, да якога дзеці рыхтуюць свае песні?
Вядзьмарка. He дай сябе падмануць, правадыр! He такое ўжо бязвіннае гэтае дзіцячае свята! Яно вялікае і магутную сілу мае! Іх маленькі лагодны Бог жадае ўсіх нас знішчыць!
Правадыр (супакойваючы). Ты ШТО, ты што!
Вядзьмарка. Яны хлусяць нам, што ўсе людзі стануць дзецьмі Божымі! Але я скажу табе, людзі ніколі не стануць дзецьмі якога-небудзь Бога! Я ведаю людзей. Яны замаўляюць у мяне злыя сродкі, каб падманваць гандляроў, і іншыя сродкі, каб іх саміх не ашукалі! I такія людзі павінны стаць дзецьмі Божымі? Хрысціяне падманваюць нас, бо хочуць забраць нашу ўладу! Яны хочуць заняць наша месца ў краі! Калі будзе правіць гэты маленькі Бог, ім больш не спатрэбяцца вядзьмаркі і правадыр са сваім парасонам!
Правадыр. He спатрэбяцца вядзьмаркі? Але хто ж тады будзе дапамагаць ім нараджаць дзяцей, лячыць хворых, чараваць надвор'е? Янга, ты зусім дарэмна турбуешся!
Вядзьмарка. Ты таксама ўжо на іх баку, правадыр ?
Правадыр. Я? Ты што, Янга!
Вядзьмарка. Хто не супраць іх, той з імі! Але я скажу табе, я пракляну ўсіх, хто будзе святкаваць разам з імі! Яны страцяць свае добрае імя! (Герольды пачынаюць пабойвацца.) Яны страцяць сваё добрае месца!
Герольды. О наш гаспадар, не дай вядзьмарцы праклясці гэтае свята!
Вядзьмарка (люта і дзіка). Хто спрычыніцца да гэтага свята, няхай стане вялым і стомленым! Хто спявае, няхай ахрыпне! Хто барабаніць, няхай у таго лопне бубен! А хто, як Валуба, выразае для свята маленькага Бога з дрэва, таму нож няхай пакалечыць палец!
Правадыр (дапершагагерольда). НягоднІК, перастань дрыжаць, парасон занадта хістаецца!
Першы герольд. Якжамне не дрыжаць, чуючы гэтыя жудасныя пракляцці?
Правадыр (устае). Вядзьмарка,тысённянеўтуморы! Няхай духі продкаў падораць табе мір!
Вядзьмарка (здзекліва). Мір ? Дожджяны мне падораць і вельмі магутную сілу для маіх кракадзілавых чараў! (Ідзе ў сваю хату.)
Правадыр (задумліва, сам сабе). Бедная ВЯДЗЬмарка!
Другі герольд (ціха). Бедная? О наш гаспадар, хіба ты не верыш, што яе пракляцці здзейсняцца? Злыя пажаданні маюць моц, гаспадар! Чаму ты маўчыш, гаспадар? Намжудасна! (Маленькаяпаўза.) Паразмаўляй са сваімі слугамі, о наш гаспадар!
П р а в а д ы р (як быццам прачнуўшыся). Такая навіна!
Першы і другі герольды. Што мае на ўвазе наш гаспадар?
Правадыр. Авы пра гэта нават і не здагадваецеся, хоць я вам строга даручыў заўсёды ведаць пра ўсё новае!
Другі герольд. Якая навіна, гаспадар?
Правадыр. Валуба, наш разьбяр, выразае маленькага Бога! Ну вось, мы павінны зараз жа абавязкова пайсці да Валубы! Трымай парасон высока! Вышэй! Я хачу ўсё бачыць!
(Абход. Між тым хату вядзьмаркі забіраюць іўзводзяць своеасаблівы паркан з цыновак. За ім сядзіць разьбяр Валуба іпрацуе.)
Жыхары вёскі (спяваюць).
Наш правадыр па вёсцы гуляе...
Сцэна5
(Правадыр і герольды спыняюццаперадпарканам з цыновак.)
Правадыр. Вуньпрацуенашразьбяр! (Дадругогагерольда.;Увайдзі і спытай, ці магу я наведацьяго.
Другі герольд. Але гаспадар! Правадырузаўсёды дазволена! Ён не павінен пытацца!
Правадыр. НашВалуба — вялікімастак.Умастакоў трэба пытацца. Калі яны паглыбляюцца ў сваю працу, у іх жывуць духі. Ім патрэбна цішыня і адзінота для іх творчасці.
Першы герольд. Духі? О наш гаспадар, можа, давайце лепш не будзем яго турбаваць?
Правадыр. Гэта добрыя духі. Схадзі і спытай, мой дарагігерольд! (Другі герольд знікаезапарканам.)
Правадыр (прыслухоўваецца). I СЮДЫ даносяцца гукі бубна вядзьмаркі...
Першы герольд. Яна б'е, каб пайшоў дождж.
Правадыр (задумліва). Дождж, бура, навальніца і засуха. Я не ведаю, як яна ўсё гэта начаруе, я толькі ведаю, што яна гэта можа
Першы герольд. Ячамусьцібаюсягэтагасвята хрысціянаў. Ты праўда хочаш яго наведаць, гаспадар?
Правадыр. Так, але каліты баішся, Нконголо, можаш не ісці са мною.
Першы герольд. Аякты, гаспадар? Хіба ты не баішся страціць месца правадыра, самае прыстойнае месца, якое чалавек можа займаць?
Другі герольд (выходзіцьз-запаркану). Гаспадар, разьбяр Валуба рады твайму візіту! (Адсоўвае napKan з цыновакубок.)
(Бачна разьбяраВалубу. Ён сядзіцьналавачцы івыразаеяслі.)
Правадыр. О, мой дарагі Валуба...
Валуба (угэтымомантножпадаеўягозрук, іёнміжволі ўскрыквае). Пракляты нож!
/Першы герольд ад страхукідае парасон.)
Правадыр (хуткападбягаедаВалубы). Што здарылася?
Другі герольд. Ножпакалечыў ямупалец!
Першы герольд. Пракляцце вядзьмаркі!
Правадыр (строга). Ды не дрыжы ты і падымі вышэй парасон! (ДаВалубы.) Пакажы мне сваю руку! (Аглядае рукуВалубы.) Рана вельмі баліць?
Валуба. Яна баліць, так, але гэта не самае горшае. Горш, што я не змагу далей выразаць; я не змагу трымаць нож і страціў ад^іуванне ўсіх тонкасцяў свае справы. (Разглядае нож і руку.) He разумею, як гэта магло здарыцца! (Падымае кулак і паказваеўтой бок, адкуль даносяцца гукі бубна.) Пракляты бубен вінаваты ў гэтым!
Правадыр. О... гэтае нязначнае бум-бум-бум, якое даносіцца адтуль?
Валуба (глядзіцьнаправадыра). Гаспадар, яведаю, як б'е Янга. I добра разумею мову бубна. Яна жадае мне зла.
(Герольды засмучана ківаюць адзін аднаму. Парасон таксамаківае.)
Правадыр (сур'ёзна). Валуба, паглядзі мне ў вочы! Калі ты верыш у злыя пажаданні, то таксама верыш і ў добрыя, ці ж не так?
Валуба. Зразумела, гаспадар. Але гэта павінны быць сапраўдныя, шчырыя пажаданні.
Правадыр (урачыста).Я, правадыр, сябрапродкаў і неўзабаве адзін з іх, жадаю табе паспяховага завяршэння тваёй працы! Няхай благаслаўленне
сыйдзе на твае рукі, каб ты мог добра тварыць!... Цяпер, Валуба, я цябе суцешыў?
Валуба. Дзякуютабе,гаспадар!
Герольды. Гэта было надзвычай шчырае і магутнае пажаданне, о наш гаспадар.
Правадыр. Трымай парасон крыху вышэй, я хацеў бы паглядзець на працу Валубы.
Валуба. Вось, паглядзі СЮДЫ. (ПадаеямуДзіцятка, якое выразаў.)
Правадыр (разглядае Дзіцятка з ўсіх бакоў). Гэтаж маленькае Дзіця! Хлопчык, якому, хіба, чатыры тыдні! Ты прыгожа выразаў яго, Валуба!
Герольды. Вельміпрыгожа...
Валуба. 3 добрага, цвёрдага карнявішча.
Правадыр. А якія круглыя шчочкі ў дзіцяці. А ямачкі на локціках! Акурат так выглядалі і мае сыны. Дужыя, таўсматыя, з маленькімі насамі і прытуленымі вушамі. Хто гэтае Дзіця, Валуба?
Валуба. Ён Сынам Божым мае быць, што чалавекам стаў, каб збавіць усіх людзей.
Правадыр. Хм-м. Ага. Цудоўна.УДзіцяціёсць маці?
Валуба. Маціятаксамаўжовыразаў. ВосьЯна СТаІЦЬ. (Паказвае на далейтую фігуру.)
Правадыр (абыходзіць вакол фігуры. Першы герольд з парасонам ідзе за ім). Ох... ах... Яна нагадвае мне маю старэйшую жонку, сорак гадоў назад. Гэты прыгожы мілы твар! Валуба, ты майстра! Сапраўдны, вялікі майстра!