• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    (Томас з патухлым ліхтаром выходзіць на пустую сцэну.)
    Томас. Ну вось, такога са мною яшчэ ніколі не здаралася! Уласна кажучы, гэта было б нават смешна, калі б так не хацелася плакаць! Я не магу знайсці дарогу. Дарогу, па якой хадзіў днём і ноччу, пры ўсялякім надвор'і! Я знайшоў бы яе нават з заплюшчанымі вачыма... так я думаў! I ліхтар у мяне патух, і няма ніводнага чалавека паблізу, каб можна было папрасіць святла! Як быццам у мяне перад тварам дошка, такім я сабе здаюся! Быццам авечка, якая заблукала, толькі яшчэ дурнейшы! (Крычыць.) Гэй! Гэй! Ці ёсцьтутхто? (Выходзіць.)
    Сцэна 4
    (Пастух Якаб, захутаны ў свой плашч, сядзіць перад «вогнішчам». Ён выразае свісток. Час ад часувыпрабоўваеяго і штохвілінна прыслухоўваецца да начной цішы.)
    Якаб. Хтосьці крычаў? (Прыслухоўваецца.) He. Усё ціха. Такая ноч, такая доўгая, быццам тры ночы запар. (Свішча.) Вось, амаль што гатовы. (Выразае.) Цяпер яны ўсе стаяць вакол маленькага Збаўцы і глядзяць на Яго... (Свішча.) Хтосьці павінен сцерагчы авечак, ну так. Нельга пакідаць іх адных. (Прыслухоўваецца.) Аднак там хтосьці крычыць.
    Томас (здалёк). Гэй!
    Якаб (падымаецца). Гэй! Сюды!
    Т о м а с (спатыкаючыся, выходзіць на сцэну і з жахам глядзіцьнаЯкаба). Якаб, гэтаты?
    Якаб. Хіба я стаў яшчэ больш кудлатым, што ты мяне не пазнаеш?
    (Томас стомлена сядае каля Якаба на зямлю.схаваўшы твар у далонях.)
    Якаб. Цудоўна, што ты адразу прыйшоў да мяне... Ну, расказвай!.. Томас, што здарылася? (Усхвалявана, таму зноў заікаючыся.) Што здарылася... з Дзіцяткам? Андрэас! Сузанна! Дзе?
    Т о м а с. Я не знайшоў дарогу. Я ўвесь гэты час хадзіў па крузе.
    Якаб (неразумее). Га?
    Томас. Янезнайшоўдзіця. (Сядаеззаду.) Можа, мне трэба было пайсці разам з іншымі...
    Якаб. БедныТомас! Вось! Цёплысуп! Хочаш? (Томас ківае галавой.) Будзем чакаць разам. Яны нам усё раскажуць!
    Т о м а с. Я не хачу нікога бачыць. Я не хачу нікога слухаць!
    Якаб (супакойваючы). Ну-ну, ну-ну!
    (Марыя і Юзаф выходзяцьназаднімпланезДзіцяткам Езусам, ціха і хутка.)
    Якаб. То зусім нікога няма, a то нават чужыя прыходзяць... Выглядаюць, нібы беглякі. I дзіця з імі.
    Юзаф. Ці можна адпачыць каля твайго вогнішча?
    Якаб. Колькі заўгодна. (Бярэ свой плашч, рассцілае яго.) Для жанчыны.
    Марыя. Дзякуй.
    Якаб (павярнуўшыся да Томаса). ПаГАЯДЗІ на ГЭТЫХ людзей!
    Томас. Адчапіся. Яны мяне не цікавяць.
    Я к a б (паціскае плячыма, паварочваецца зноў да вогнішча). Зараз я падкладу дроў, падагрэю супу, вось у гэтым гаршку. (Рязглядаесям'ю.) Уцякаеце, гэ, так?
    Ю з а ф. Мы павінны перанесці Дзіця ў бяспечнае месца.
    Якаб (здзіўлена). Але хто ж паквапіўся на немаўлятка!
    Ю з а ф. Той, хто дрыжыць за сваю ўладу.
    Якаб. Ёсцьжавьілюдкі... Алеслухай, цяперусё будзе па-іншаму. Нарадзіўся Збаўца. Ён вызваліць нас адусяго злога. Яктолькі ён вырасце, наш Збаўца! (Задумліва шукае і знаходзіць клунак.) Глядзіце, я хацеў прынесці гэта маленькаму Дзіцяці Божаму. Але яны не дазволілі. Хтосьці павінен сцерагчы авечак. (Дае клунак Юзафу.) Вам гэта таксама можа спатрэбіцца. Добры пастуховы хлеб, ён доўга застаецца свежым. (Ідзе да вогнішча.) Суп ужо цёплы. Вось!
    Марыя. Хочаш патрымаць Дзіця, пакуль мы ядзім?
    Якаб. Алежятакікудлаты.
    М а р ы я. Мой Сын не зважае, кудлаты чалавек альбо не. (Марыя дае Дзіця Якабу на рукі, потым разам з Юзафам лыжкамі ядуць суп з гаршка.)
    Я к а б (на пярэднім плане зДзіцём на руках. Ён трымае Яго даволі нязграбна, але з любоўю). Ты не баішся мяне ? He? Ах так, ён хоча паглядзець на вогнішча? Вясёлае, цёплае вогнішча, так? (Трымае Дзіця так, каб Яно бачыла вогнішча.) А вось... бачыш... чорныя і белыя авечкі. Пастух сцеражэ іх. Калі адна з іх заблукае, тады пастух ідзе яе шукаць. «Бэ-бэ», — кажа авечка, якая заблудзілася. А пастух кажа: «Ну, вось ты, уцякачка», — і ён бярэ яе на плечы і нясе дадому. (Назадда Томаса.) Томас, падумай. Я магу размаўляць
    з дзіцем лепш, чым з якім-небудзь звычайным чалавекам. (Томас маўчыць.) Ён надзьмуўся, ведаеш, з ім трэба мець цярплівасць. (Разглядае Дзіця.) Ён надзьмуўся, бо не знайшоў Дзіця з Бэтлеема. (Рапшам да Юзафа.) Адкуль вы ідзяце ?
    Юзаф. ЗБэтлеема.
    Я ка б. Ведаеш, дзіцятка, я зусім дурны чалавек. Мне трэба доўга думаць, каб штосьці ўцяміць. (Павольна, ціха.) Я так хацеў наведаць Дзіця. Магчыма, Яно само прыйшло да мяне...
    Марыя (падыходзіць да Якаба і пяшчопіна бярэ ўяго Дзіця). Маё Дзіця радуецца, калі людзі прыходзяць да Яго. Таго, хто не можа прыйсці, Ён пойдзе шукаць. Ён будзе ісці за людзьмі, бегчы за людзьмі, пакуль усіх не знойдзе. (Глядзіць на Томаса.) А хто не пазнае маё Дзіця адразу, той, магчыма, пазнае Яго друтім, трэцім, сотым разам. Маё Дзіця будзе мець Божую цярплівасць са сваімі чалавечымі братамі!
    Якаб. Цярплівасць і спачуванне...
    Юзаф. Бывай, Якаб.
    Марыя. I вялікі дзякуй табе за ўсё.
    (Якаб, нямы ад здзіўлення, глядзіць ім услед.)
    Томас. Ну, гэтыя незнаёмцы нарэшце пайшлі?
    Якаб. Томас, гэта было Дзіця, якое ты шукаў.
    Томас. Ты вар'ят.
    Якаб. Але не адчайвайся. Яно вернецца і будзе шукаць цябе.
    П а с тух і Ірадасным тлумам выходзяць справа). Вось мы і вярнуліся! Эгэ-гэй, вось мы і вярнуліся!
    Андрэас. Мы знайшлі маленькага Сына Божага!
    Я к а б. Гэта Ён шукаў нас і знайшоў.
    Давід. Мыхочамаб'вясціцьусімлюдзям, што бачылі Яго.
    С у з а н н a. Усе павінны пачуць радасную вестку.
    Ева. Заспявайма, каб радасная вестка чулася паўсюль.
    Давід. Калі намусе падпяюць... (даЯкаба) вы... (дагледачоў) івы...
    (Пастухі, магчыма, разам з публікаю, спяваюць якую-небудзь вядомую калядную песню, напрыклад, «Нарадзіўся, нам з'явіўся» альбо «Зямля інеба».)
    Паводле гімна з літургіі Усходняй Царквы на свята Божага Нараджэння. 7 сцэнаўдля праектара, галасы, хор і аркестр.
    Галасы:
    дыктар, анёлы, нябёсы, мудрацы, зямля, пустыня, пастухі, чалавечая сям'я.
    Сцэна1
    Дыктар.
    Вітаем вас на нашай п'есе пра дары, якую мы падрыхтавалі разам з мноства асобных дэталяў — малюнкаў, песняў, галасоў — на радасць вам і нам
    у калядны час, калі паводле старога звычая многія людзі хочуць і могуць рабіць падарункі; калі пад каляднай ялінкай,
    ляжаць пакункі з маленькімі таямніцамі, як дары, якія павінны прынесці нам радасць і нагадаць нам пра вялікі дар,
    які на самае першае каляднае свята Бог падарыў свету: Божага Сына. Дзіця, у якім Бог стаў чалавекам, таксама прымала дары і падарункі. Ад каго... і якія... ці хацелі б дазнацца?.. Пра гэтыя дары мы распытвалі ўвесь свет. Анёлы, што вы падарылі Дзіцяці, калі Яно нарадзілася ў Бэтлееме?
    Анёлы (гаворачыпадмузычнаесуправаджэнне).
    Як пасланцы Бога, хутчэйшыя за думку, мы пасвячоныя ў таямніцу Яго любові ўжо з пачатку свету.
    I ўсё ж такі мы, стварэнні і слугі, не можам спасцігнуць таямніцу ва ўсёй яе цудоўнай глыбіні.
    Бог любіць вас, людзей, і сам стаў чалавекам, чалавечым Дзіцём у бедных яслях.
    Мы падарылі Яму і вам сваю песню, песню любові, калі яе сэрцам пачуць.
    I зразумелі яе самыя ўбогія — пастухі ў полі.
    Песня анёлаў (у каноне)
    Хвала на вышынях Богу а на зямлі супакой людзям добрай волі.
    Сцэна2
    Дыктар.
    Вы, нябёсы, што неабсяжна распасціраецеся і ззяеце незлічонымі агнямі,
    і ўсё ж такі занадта маленькія ддя Божай велічы, што вы падарылі Дзіцятку?
    Нябёсы (утой час, каліпа іхпралятае зорка).
    Мы, нябёсы... нябёсы... нябёсы... нябёсы... падарылі зорку... зорку... зорку...
    падарылі Дзіцятку зорку...
    вялікую зорку з бліскучым хвастом... палымяны знак нашай радасці...
    радасці... радасці... знак радасці...
    і шмат стварэнняў ішло за ім, калі на адважным начным шляху ён выпраменьваў нашу радасць... рассыпаў палымяныя іскры...
    рассыпаў... рассыпаў... іскры з агню і Духа... і некаторыя людзі рушылі ў дарогу...
    рушылі... у далёкую дарогу...
    СцэнаЗ
    Дыктар.
    А вы, мудрацы з Усходу, што падарылі Дзіцятку?
    (Мудрацы вандруюць па гарах і далінах, чуваць іхкрокі.) Першы мудрэц.
    Ты ў нас пытаешся?
    Ты называеш нас мудрымі? Дзіўна!
    Другі мудрэц.
    Некаторыя называлі нас дурнямі, дурнямі ззяючай надзеі.
    Але нас вяла зорка...
    Трэці мудрэц.
    Мы ўсё ж такі скемілі і пайшлі на покліч, які быў вышэйшы за розум.
    Сярод мноства зорак мы пазналі асаблівы знак. Таму і пакінулі звыклы свой свет, пайшлі шукаць дарогу ў бездарожжы.
    Першы мудрэц.
    Думаць, а пасля дзейнічаць — Гэта нам не падабаецца.
    Практыка і тэорыя мусяць быць з'яднаны. Тлумач мову зоркі, як толькі здолееш, усім сваім майстэрствам і розумам, моцаю духа, якая табе падорана.
    А калі спасцігнеш ззянне зоркі, — ідзі за ёю ўслед.
    Так проста ўсё!
    Другі мудрэц.
    Так проста. Толькі нельга страчваць давер з-за стомленых ног, пякучых мазалёў і голаду, смагі і скавытання лісаў у пустцы, і з'едлівых людскіх усмешак на дарозе.
    Трэці мудрэц.
    I пільна сачыць за тым, каб не збілі цябе з дарогі ўласныя мудрагелістыя думкі. Ты шукаеш Караля Свету ў багатых палацах? Насамрэч ты знойдзеш Яго сярод малых і ўбогіх.
    Так проста ўсё. He будзь упартым.
    Прымі Божы падарунак —
    Нованароджанага Сына, спавітагаўпялюшкі. Дыктар.
    Якія ж дары вы прынеслі Дзіцятку?
    Першы мудрэц.
    Вы чуеце?
    Сябры, а ён не стамляецца распытваць!
    Вось дык дзіўны чалавек.
    Другі мудрэц.
    Мы падарылі Божаму Дзіцятку сваю пашану. А болей што? Ладан, міру і золата —
    карыснае і важнае. За іх паўсюль можна здабыць і хлеб, і надзейны начлег.
    Трэці мудрэц.
    Нам лёгка было на зваротнай дарозе, нібы матылькі, мы ляцелі дамоў, спяваючы песню ў душы.
    Песня мудрацоў
    Мы, вандроўнікі з Усходу, не ведалі ні мэты, ні дарогі, Кірунак мы не самі выбіралі, I ніхто не лічыў тых начэй, калі мы ішлі ўслед зоркай, калі мы ішлі ўслед зоркай...
    Сцэна4
    Дыктар.
    I ў цябе, Зямля, мы пытаемся пра твой дарунак!
    Зямля (музычнае суправаджэнне, магчыма, цвірчэнне, зудзенне і галасы шпушак, якія на працягу сцэны ўсё сцішваюцца). Бог зрабіў мяне ўрадлівай.
    Я нашу на сабе ўсе стварэнні.
    Нараджаю багата кветак і зёлак, даю вам збожжа, віно і алівы, б'ю крыніцамі чыстымі з гор, наталяючы смагу людзей і жывёлаў. У сваіх нетрах шмат каго прытуляю, я моцная, цярплівая маці.
    Я падарыла Дзіцятку Божаму пячору. Дыктар.
    Пячору?
    Ты не знайшла нічога лепшага?
    Зямля.
    Пячору, ціхае цёмнае месца для нараджэння, далёка ад шуму і сумятні чалавечых вуліц.