Бэтлеемская зорка
Ленэ Маер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 352с.
Мінск 2007
Валуба. Так, Маці Божая ў мяне атрымалася.
Правадыр. Атам? Што гэта за фігура?
Валуба. Гэта мужчына, якому Бог даверыў свайго Сына. Яго імя Юзаф.
Правадыр. Дужы мужчына з разумным тварам. А як жа: Бог не даверыць свайго маленькага Сына абы-каму. Напэўна, ён старанна выбіраў гэтага Юзафа... А там? Там я бачу яшчэ трох мужчын? Гэта дзядзькі маленькага Сына Божага?
Валуба. Гэта тры мудрацы з Усходу. Яны вандравалі па гарах і пустынях, каб знайсці маленькага Сына Божага.
Правадыр. Ты добра разбіраешся ў гісторыі хрысціянаў.
Валуба. Так, гаспадар. Трэба ведаць, што выразаеш. Святар Муціма ўсё мне растлумачыў.
Правадыр. А што ты выразаў, калі параніўся нажом, скажы?
в алу б a. Вось гэта, гаспадар.
Правадыр. О, гэтаж... гэтажяслідля жывёлы!
Валуба. Так,яслі,гаспадар!
Герольды. Яслі, гаспадар.
Валуба (кладзе Дзіця ў яслі). У іх будзе ляжаць Дзіцятка.
Правадыр. Маленькі Сын Божы — у яслях?
Герольды. Уяслях?
Валуба. Уяслях.
Правадыр (узрушана).Алескажымне,якаямаці пакладзе сваё дарагое дзіця ў жолаб?
Валуба. УЯене было нічога іншага. Калі Яна нарадзіла Дзіця, Яна якраз была ў іншай вёсцы. Там Яна нікога не ведала, у заездзе не было для Яе месца, і ніхто не запрасіў Яе ў сваю хату, незнаёмую і бедную... Ёй засталася толькі стаенка...
Правадыр. Валуба! Яктыможашгэтакнахабна расказваць мне байкі!
Валуба. Муціма, хрысціянскі святар, апавядаў мне пра гэта!
Правадыр. 3 Муцімам мне трэба самому паразмаўляць! Сын Божынарадзіўсяўстаенцы! Гэта ўжо занадта! Паветра! Мне паветра не хапае! Дзе веер? Абмахвай, Кваме, мацней!
Другі герольд. Яабмахваю, гаспадар,абмахваю. (Першы герольд вымае насоўку і таксама абмахвае).
Правадыр. СынБожынарадзіўся ў такім убостве і беднасці? Гэтыя хрысціяне не ведаюць, што ім трэба рабіць. Калі мае сыны нарадзіліся, уся вёска святкавала! Кваме, ты памятаеш?
Другі герольд. Памятаю! Кожныразгэтабыло пышнае свята!
Правадыр. Янгатанцавалападкапішчам. Над магіламі продкаў мы рэзалі курэй і козаў, мае жонкі гатавалі поўны кацёлрысу, а мы, мужчыны, выпівалі з гарбузовых пасудзінаў шмат пальмавага віна!
Другі герольд. Безлічгарбузовыхпасудзінаў, гаспадар, я добра памятаю!
В алуб a. Божы Сын не хацеў нарадзіцца як сын правадыра. Ён хацеў быць бедным.
Правадыр. Ён адмовіўся ад сваёй годнасці? Гэтага я не разумею! Хто з'яўляецца ў гонары і пашане, таго людзі паважаюць і баяцца!
Валуба. Так, гаспадар. Але ці любяць яны яго пры гэтым?
Правадыр (вельмісур'ёзна). Гэта... гэтагая не ведаю. Пра гэта мне трэба падумаць. Бывай, Валуба! Сустрэнемся на свяце!
(Правадыр ідзе наперад з першым герольдам.)
Другі герольд (ціхасварыццазВалубом/Ты грубіян! Як ты можаш пытаць у правадыра штосьці такое, на што ён не ведае адказу?
Валуба. Алеж...
Другі герольд (цягнучыпарканназад). Так сапраўды нельга!
(Правадыр зноўробіць свой абход.)
Жыхары вёскі (зусімціха).
Наш правадыр па вёсцы гуляе, наш правадыр з парасонам.
Зноўку ён мудра пра штось разважае, наш правадыр з парасонам.
Першы герольд. Гаспадар?... Гаспадар! Цідосыць высока я трымаю парасон?
Правадыр (задумліва). Га? Ах, так, парасон. Тактак, добра, дарагі хлопчык... (Выходзіцьзгерольдамі.)
Сцэна 6
(Заслону разьбяра забіраюць, прыцягваюць хату правадыра, на другім бакусцэны ўстанаўліваюць яселькі зДзіцяткамЕзусам. Настаўн ік прыводзіцьшкольнікаў. Дзеці гуртуюцца вакол ясляў.)
Настаўнік. Ніуры, калі ласка, перш чым спяваць, выплюнь сваю жуйку!
(Адзін з хлопчыкаўвыплёўвае жуйку.)
Так... а цяпер хуценька яшчэ раз рытм!
(Ціхае плясканне і тупанне нагамі падчас наступнай сцэны.)
Правадыр (выходзіцьсасваёйхаты, за імследамабодвагерольды і жонка. Яны хуткапераапранаюцца ўсвяточнае адзенне). Хутка, маю накідку з малпавага футра!
Першы герольд. Восьяна, о наш гаспадар.
Жонка правадыра. Восьвеерзпёраўіпацеркі з леапардавых зубоў.
Правадыр (прыводзячы ў парадак складкі накідкі). Якая ж ты клапатлівая, мая дарагая... Дзеці яшчэ раз паўтараюць гэтае далікатнае месца, гэта доб-
ра. Яшчэ ўчора яны кожны раз рабілі там адну маленькую памылку.
Другі герольд. Настаўнік сказаў, што ён будзе ціхенька падпяваць, о наш гаспадар.
Правадыр. Добра, добра, гэта добра. Магчыма, я таксама буду ціхенька падпяваць, тады абавязкова ўсё атрымаецца. О!.. а Валуба? Ці змог ён выразаць даканцаяслі... (раз'юшана)гэты жолаб для жывёлы?!
Першы герольд. He. Але калі ён пакладзе на яго некалькі пальмавых лістоў, гэтага не будзе відаць.
Правадыр (нервова важдаецца з каралямі і веерам). Гэты жолаб, ён уразіў мяне да глыбіні сэрца.
Першы герольд. I наогул, усё свята, о наш гаспадар. Так многа пракляццяў вядзьмаркі ўжо здзейснілася. Учора ў дзяцей парваліся тры бубны.
Правадыр (хоча ўсё змякчыць). Ах, тры бубны...
Другі герольд. Хрысціянскі святар Муціма зваліўся з лодкі, калі перапраўляўся праз раку, і дагэтуль не высветлена прычына. На яго напаў кракадзіл, і ён ледзьве змог дабрацца да берага.
Правадыр. Але ж з ім нічога не здарылася. Я ўчора вечарам яшчэ заходзіў да яго. Ён проста змок. Нельга так страшна раздуваць гэтыя... гм... маленькія няўдачы.
Першы герольд. 3 сённяшняй раніцы Муціма зусім ахрып. Яму давядзецца з хрыпам прамаўляць сваю пропаведзь у капліцы падчас свята.
Правадыр. Ну і няхай хрыпіць. Нельга звяртаць увагі на такія дробязі! Як увогуле будзе праходзіць свята?
Другі герольд. Спачаткуўрачыстасцьдлядзяцей каля яселькаў, тут, на плошчы, потым святочная працэсія з яселькамі па вёсцы, песні і танцы,
потым святкаванне ў капліцы, і на заканчэнне — святочны абед.
Першы герольд (глыбока ўздыхаючы). Прынамсі так задумана!
Правадыр. He будзь такі сумны, паглядзі на неба! Блакітнае-блакітнае, няма нават малюсенькага воблачка!
Першы герольд. Хмары з'явяцца з хуткасцю маланкі, калі Янга начаравала іх!
Правадыр. Ха-ха,тадыёйтрэбапаспяшацца... Дзе мой парасон ? (Першы герольд нязграбна раскрывае яго.) Гэй, лайдак, сёння ты сапраўды надта моцна дрыжыш! Дай сюды! Сёння я сам панясу свой парасон!
Першы герольд. Але, о наш гаспадар...
Правадыр (бярэ парасон). А калі ты баішся, запаўзі ў маёй хаце пад цыноўку, я думаю, ніхто цябе там не знойдзе.
Першы герольд. Калі ты настойліва загадваеш, гаспадар... (выходзячы) то я з ахвотаю!
(Жонка правадыра становіцца побач з дзецьмі. Другі герольд нясе веер з пёраў.)
Правадыр. Так, пачынаем! (Урачыста, пасярэдзіне.) Дарагія госці свята!
Усе. О наш гаспадар! О наш гаспадар! О наш гаспадар!
Правадыр. Я вітаюўсіхнанашымсвяце, асабліва дзяцей і дарагіх гасцей з суседніх вёсак! Давайце весела танцаваць і спяваць, бо, як я чуў, хрысціяне святкуюць у нашай вёсцы асаблівае свята, Нараджэнне маленькага Сына Божага. (Пляскаеў далоні.) Вітайце!
(Дзіцячы хор nagкіраўніцтвам настаўніка. Правадыр не можа стрымацца і дырыжыруе разам з ім. Другігерольд таксама раскачваеццаўтакт, разам з пёравым веерам.)
Правадыр (ягопарасон хістаецца ўтакт песні). Як добра яны гэта вывучылі! Вельмі добра.
(Жыхары вёскі танцуюць. Гукі бубна і бразготкаў суправаджаюць спеў. Дзеці, трымаючыся за плечы адзін аднаго, водзяць вакол ясляў карагод.)
(Другі герольд торгае правадыра за адзенне і паказвае нанеба).
Правадыр. Ого! Вядзьмарка ведае сваю справу. ТакІЯ чорныя хмары. (Грукат громуза сцэнаю.) I вецер! (Выцягваеруку.)Вось... першыя кроплі! (Вельміўзлавана.) Прыкра, сапраўды прыкра! (Большмякка.) Зразумела, вядзьмарка ж таксама баіцца за сваё месца!
(Моцны шум дажджу ствараецца пры дапамозе грукугарошынаўу бляшанках. Завыванне ветру. Гром. За сцэнай чуваць, якгучна іпранізлівасмяецца вядзьмарка.)
Дзеці. Вядзьмарка!
Правадыр. Дзеці, не зважайце, не дазваляйце, каб вам перашкаджалі! (Махаесваёйжонцы.Янаразумееяго іўзначальвае дзіцячы карагод. Танецпрацягваецца.)
Другі герольд. Ах, гаспадар, у мяне ногі свярбяць. Я ахвотна патанцаваў бы разам з імі!
Правадыр. НуДЫКтанцуй! (Другігерольдтанцуе разам з усімі.)
Правадыр (стаіць адзінокі пад сваім парасонам). Вось, Янга, і што з твайго дурнога дажджу! Свята ж ты не спыніш. Толькі Дзіцятка ў сваіх яслях намокне!.. Яны ўсе прамоклі да ніткі, але танцуюць! Я б таксама ахвотна ... (азіраецца). Я адзіны ў сухім адзенні на вясковай плошчы. Я нібы востраў, сухі востраў пад сваім парасонам... Але я не хачу быць востравам. Я хачу быць разам са сваімі вясёлымі, змоклымі людзьмі. Мой парасон аддзяляе мяне ад іх... Ага, я ведаю, што зраблю з гэтым парасонам... (праціскаецца паміж танцорамі). Спыніцеся нахвілінач-
ку! (Дзеці перастаюць танцаваць, толькі бубен ціха працягваегучаць.)
Д з е ц і (расступаюцца, каб даць правадырумесца. Ён замацоўвае свой парасон надяслямі замест даху). О-О-О-о!
Правадыр. Мой парасон павінен быць Тваім дахам, Дзіцятка ў яслях! Так, цяпер у Цябе ёсць дах над галавой. Прыгожы, круглы дах. Для дзіцяці няма лепшага прытулку, чым у абдымках матулі, пакуль дождж барабаніць па даху!
Людзі. О наш правадыр! О наш правадыр!
Другі герольд. Гаспадар, штотызрабіў! Твой парасон, знак тваёй годнасці! Над яслямі!
Правадыр. Над маленькім Сынам Божым!.. A цяпер я, неабцяжараны і лёгкі, магу танцаваць разам з усімі.
Другі герольд (у той час як дзеці зноў пачынаюць танцаваць). Ах, гаспадар, Янга мела рацыю! Ты згубіў сваё месца, сваё ганаровае месца! Але тое, што ты аддаў яго добраахвотна, так бы мовіць, наўмысна, легкадумна...
Правадыр. 3 лёгкім сэрцам, мой стары герольд!
Другі герольд.Штоаддзяляецяперцябеаднас?
Правадыр. Нічога! ^Смяецца^Спадзяюся, нічога!
Жыхары вёскі. О наш правадыр без парасона! О наш правадыр без парасона!
(Дзеці бяруць правадыра за руку, кабён стаўразам з імі ў карагод. Усетанцуюць іпляскаюцьудалоні. Песня «Нарадзіўся, нам з'явіўся».)
Айцец Флорынус Цюфтлі, маленькі швейцарскі місіянер, чалавек, глыбока верны Богу і ўладальнік добрага нюху, раскрыўу многіх краінах заблытаныя крымінальныя справы. Але і падчас адпачынку на радзіме, у адным са швейцарскіх кляштараў, айцец Цюфтлі знаходзіць нямала таго, што трэба разгадаць.
Журналіст Рушлі каля варот кляштара запытаўся пра айца Флорынуса Цюфтлі:
— Я ведаю, што высокашаноўны пан знаходзіцца тут у адпачынку, — сказаў ён хутка, каб разагнаць усе сумненні брата-брамніка, — я ведаю таксама, што ён пакутуе ад высокага крывянога ціску і што яму нельга моцна хвалявацца. Але гаворка ж ідзе толькі пра кароткае інтэрв'ю для каляднага нумара нашага «Маленькага вячэрняга лістка».