Бэтлеемская зорка
Ленэ Маер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 352с.
Мінск 2007
— Ён... — пралепятаў Рушлі і паказаў на свой падваконнік, — ён ваўсім вінаваты... Зачараваны... Ён толькі што варушыўся. Ён варушыцца!
— Чалавеча, я пакладу цябе ўложак, — сказаў Фурглер. — А потым зраблю з гэтае гісторыі цудоўны артыкулддя сваёй калонкі: наступствы алкаголю.
— Але ж паглядзі, — сказаў Рушлі.
Фурглер паглядзеў на вакно:
— Малпа? Прыгожа! Адкуль яна ў цябе?
Ён падышоў бліжэй:
— Хаця не... Гэта не малпа. Гэта, напэўна, істота з нейкай дзіўнай краіны. Афрыкі ці Новай Гвінеі, я так мяркую. Ён варты тых грошай, што за яго заплочаныя.
— Я дару яго табе, — уздыхнуў Рушлі. — Я дару яго табе, калі ты адразу забярэш яго.
— Ты вар'ят, — сказаў Фурглер. — Гэта ж нешта каштоўнае. Падобна на тое, быццам хтосьці вынес яго з музея.
— Ён належыць мне, — сказаў Рушлі, закрыўшы твар рукамі. — I я дару яго табе на Каляды.
— Ты ніколі не рабіў мне падарункаў на Каляды, — сказаў Фурглер.
— Але сёлета... — сказаў Рушлі і застагнаў. — Вазьмі яго. Ён гэтак пасуе да тваёй кватэры. I ты заўсёды быў маім сябрам, чаму я нічога не магу падарыцьтабе... на Каляды...
— Эх, напіўся як свіння, — прамармытаў Фурглер і дапамог свайму сябру падняцца і зайсці ў ванны пакой. — I каб даць табе прачуханца, я вазьму гэтага хлопца, гэтага чорнага, з твайго падваконніка. Як штраф, бо ты, напіўшыся, дорыш рэчы, пра якія заўтра раніцой пашкадуеш. Атады колькі хочаш прасі мяне і малі, каб я аддаў табе гэтага хлопца, але я не аддам. Трэба ж цябе неяк правучыць.
— Гэта падорана, — сказаў Рушлі, пляскаючы сабе ўтвар халоднай вадой. — Вазьмі яго, калі ласка, і ідзі!
Але Фурглер пайшоў толькі тады, калі яго калегаляжаўуложку з цёплай грэлкай. Тады ёнузяў мысляра і панёс яго дадому.
Фурглер зайшоў у кухню і паставіў мысляра на паліцу над кухонным сталом.
— Занадта цяжкі? Але не, ты вытрымаеш, — сказаў ён. — Малпа, чорны. Негрыцянскі правадыр. Дзікі чалавек.
Ён засмяяўся:
— Дзікі Чалавек — табе пасуе гэтае імя.
Мысляр сядзеў на паліцы і глядзеў над галавою Фурглера на іншыя паліцы, поўныя слоікаў і кубкаў. У кухні пахла зёлкамі і настоямі з кары. Фурглер завязаў сабе фартух і зноўузяўся за працу. Ён выпрабоўваў апошнія рэцэпты для каляднаганумара «Маленькага вячэрнягалістка». «Быць у добрай форме ў святочныя дні» — так ён збіраўся назваць свой артыкул.
Фурглер асабліва ганарыўся тым, што сам выпрабоўваў усе свае прапановы і рэцэпты. Ён быўталенавітым кухарам, але калегі смяяліся з яго заклапочанасці дыетаю. Ён ужываў толькі самыя лепшыя, самыя свежыя алеі. Да алкаголю і мяса ён адчуваў агіду, толькі зрэдку згаджаўся на самыя далікатныя курыныя грудкі. Ён пагарджаўлюдзьмі, якія пілі алкаголь. А сам ён вельмі любіў абляпіхавы сок, змешаны са свежым маркоўным сокам і некалькімі кроплямі лімоннага.
— Гэта высакародныя напоі, Дзікі Чалавек, — сказаў ён. — Усё астатнае — грубае. Я ненавіджу грубасць. Праўда, ты таксама даволі грубы хлопец,
як мне здаецца. Давёў беднага Рушлі. А што! Гэты Рушлі са сваімі фантазіямі, напэўна, прыпісаўтабе мноства жудасных гісторый. На гэта ён мастак. Заўсёды робіць з камара каня. Я не такі. Колькі што важыць, тым яно і з'яўляецца. Ты, напрыклад, ніякі не іншаземны дэман, а проста няўдалая выява няўдалага дзікуна.
Фурглер нахіліўся над плітой, пачакаў, пакуль дробна нарэзаная кальрабі двойчы не падымецца, і дадаў добра расціснутыя зубчыкі часнаку.
— Мяне ты не ашукаеш, хлопча, дзікун ты наш, — сказаў ён. — У вас ядуць свініну без меры, аў зарасніках буша ядуць чалавечае мяса, так? Вы націраеце сябе смярдзючым салам і думаеце, што гэта робіць вас прыгожымі і моцнымі. Моцнымі — гэта яшчэ магчыма, вы і праўда моцныя, але ніколі не бываеце ў добрай форме!
Па вуліцы праехаў аўтобус, дом задрыжаў, і слоікі з прыправамі зазвінелі. Мысляр на паліцы пасунуўся наперад.
Фурглер дадаў крыху прыправы і пакаштаваў.
— Які чалавек называецца правільным? — задаў ён пытанне ў кухню, напоўненую прыемным пахам. — Чалавек, які не паддаецца ніякім асалодам, які беражліва і разумна вядзе хатнюю гаспадарку, які застаецца зграбным, статным і не ўпадае ў змрочнае рэзанёрства. Бо хто, хе-хе, упадае ў рэзанёрства? Толькі тыя людзі, якія напіхваюць свае жываты салам і цяжкімі стравамі. Тады яны не могуць заснуць, іх органы стрававання кепска функцыянуюць — і яны пачынаюць мысліць. Мысляры становяцца мыслярамі толькі таму, што яны неразумна харчуюцца. Я страшна не люблю мысляроў. Рушлі — менавіта такі мысляр. Да Ay-
мак у яго ўвогуле не даходзіць, для гэтага ён занадта дурны. Ён мысліць. Мой сябар? He смяшы мяне! Калі ён нап'ецца — магчыма!
Ён утаропіўся ў мысляра.
— Яны ўвесь час прапаведуюць цярпімасць! Усіх і ўсё трэба разумець! Прыхільнікаў мяса, аматараў сала, фанатаў скварак, пажыральнікаў тлушчу! Усе яны аднолькава годныя, ха-ха! Усіх іхтрэба паважаць! He замахвайся на перакананні іншага чалавека! Ён сказаў, што ты рухаешся, Дзікі Чалавек. Бедны дурань! Калі я заўтра раскажу пра гэта свайму калегу, гэта яго моцна пацешыць, пасапраўднаму моцна...
Ён не дагаварыў. Драўляная фігура ўпала з паліцы Фурглеру на галаву. Ён асеў на паддогу і страціў прытомнасць. Мысляр пакаціўся па падлозе і спыніўся каля кошыка, поўнага гародніны.
У кватэры пад Фурглерам жыла старая жанчына. Яна пачула дзіўны грукат, а калі пасля гэтага настала раптоўная цішыня — занепакоілася. Яна выйшла з кватэры і пазваніла ў дзверы Фурглера. Ніводнага шоргату за дзвярыма... Тады жанчына пазваніла ў дзверы Рушлі, і праз некаторы час ён адчыніў.
— У Вашага суседа, напэўна, штосьці здарылася, — сказала яна і апісала, што яна пачула.
— Мысляр! — пралепятаў Рушлі. Жанчына адчула пах віна і прыкрыла рукой нос.
Рушлі пагрукаў у дзверы, потым разбегся і кінуўся на іх. Замок раскалоўся.
— Ці не лепш усё ж такі паліцыю?.. — спытала суседка. Але Рушлі ўжо ірвануўся ў кватэру.
— Сюды, хутчэй! — закрычаў ён. — У кухню!
Жанчына старалася захоўваць спакой.
Яна патэлефанавала ў хуткую дапамогу. Пакуль з'явіўся доктар, Рушлі, які сам злёгку хістаўся на нагах, вярнуў свайго калегу да прытомнасці, шчодра пырскаючы на яго халоднаю вадою. 3 маленькай раны на галаве Фурглера цёк тонкі струменьчык крыві.
— Ты кепска абыходзіўся з ім, — прашаптаў Рушлі.
Фурглер толькі ўздыхнуў. Ён бяссільна паварушыў рукою і паказаў на мысляра:
— Жанчыне... падарыць... на Божае Нараджэнне, — нарэшце прашаптаў ён.
Праз нейкі час старая жанчына зразумела, што Фурглер у знак падзякі за тое, што яна прыйшла на дапамогу, хацеў падарыць ёй чорную фігуру ідала. Каб не хваляваць беднага пацыента, яна сардэчна падзякавала яму і падбадзёрыла, калі з'явіўся доктар, які вырашыў, што Фурглера трэба забраць у шпіталь. Трэба было накласці швы на рану. Старая жанчына, дробненька ступаючы, правяла Фурглера да машыны хуткай дапамогі. Потым яна яшчэ раз зайшла ў яго кватэру, выцерла лужыну крыві ў кухні і выратавала кальрабі, што гатавалася на пліце і ледзь не ператварылася ў вутолле. Потым яна падняла мысляра і панесла яго ў сваю кватэру, што знаходзілася на паверх ніжэй.
— Мне ты не таварыш, — сказала яна. — Але я ведаю кагосьці, каму ты можаш прынесці вялікую радасць.
Яна загарнула мысляра спачатку ў белую шаўковую паперу, потым у некалькі слаёў ваты, затым ва ўпакавальную паперу і ўрэшце — у надзвычай
прыгожую залацістую калядную паперу. Зверху яна па-майстэрску перавязала яго стужкаю. Яшчэ ніколі мысляр не быў так пяшчотна і ахайна загорнуты.
Старая жанчына села за маленькі столік, адкруціла каптурок асадкі і прыгожымі літарамі напісала на цыдулцы каляднае віншаванне: «Дарагі, паважаны, высокашаноўны ойча! У мяне ў вушах усё яшчэ стаіць Ваша казанне, у якім Вы так чулліва распавядалі пра дзяцей з Афрыкі і Індыі! Я таксама заўсёды ахвотна ахвяравала на місіі. Цяпер у маіх руках выпадкова апынулася гэтая чорная фігура, ад якой, здаецца, сыходзяць дзіўныя чары, і я не хачу, каб яна трапіла ў дрэнныя рукі, таму аддаю яе ў Вашыя. Вясёлых Калядаў!»
Калі цыдулка была падпісана, заклеена і прычэплена да стужкі, старая жанчына вынесла пакунак і паклала яго перад дзвярыма сваёй кватэры, бо ёй усё ж такі здавалася крыху рызыкоўным правесці ноч у адной кватэры з такім жудасным таварышам. Назаўтра раніцой яна хацела выклікаць таксі і перадаць пакунак у кляштар праз пасыльнага.
...Айцец Флорынус Цюфтлі паклаў пакунак на свой пісьмовы стол. Асцярожна пачаўяго разгортваць. Ён заўсёды радаваўся, калі атрымліваў так прыгожа завязаныя падарункі, асабліва цяпер, бо апошнія два дні яму працавалася не так добра, як заўжды. Ён разгарнуў вату сваімі маленькімі поўнымі рукамі. Шаўковая папера зашамацела...
— О! — сказаў айцец Флорынус Цюфтлі, і яго крутлы чырвоны твар засвяціўся, як поўня ў чэрвеньскія вечары. Ён не спытаў, ён не здзівіўся, ён
толькі ўзрадаваўся. Ён паставіў мысляра на яго старое месца. Усёй сваёй істотаю ён адчуў, які супакой, які мір сыходзіў ад фігуры, створанай яго сябрам-разьбяром. Глыбока ўздыхнуўшы, айцец Флорынус Цюфтлі сеў за сваю пішучую машынку. Ён заўсміхаўся, бо нейкі момант не ведаў, якую з мноства ідэяў, што круціліся ў яго галаве, першаю занатаваць на паперы.
8 дзейных асобаў:
чатырыпастухі—Андрэас, Томас, Якаб, Давід ідзвежанчыны — Ева і Сузанна.атаксама Юзаф і Марыя.
(Гэтую калядную п'есу можна ставіць у школе, укасцёле ці дома перад каляднаю ялінкаю. Для яе не патрэбны кулісы — вогнішча пастухоўіхлеўу Бэтлееме акцёры ствараюць самі падчас ігры.)
Сцэна1
(Ноч. Поле. Пастух Якаб складваехлеб, сыр, воўну іг. д. ухустку, затым павольна і зграбна завязвае яе. Ён неразборліва бурчыць штосьці сабе паднос. Яго рухі і гаворка няспрытныя, ітамунекаторыяпастухілічацьягодурнем. Злева і справахуткападыходзяць Андрэас і Томас. Андрэастрымае ўруцэліхтар.)
Андрэас. Якаб! Якаб! Мнетрэбаштосьці сказаць табе! Штосьці цудоўнае! Ты будзеш скакаць ад радасці!
Томас (здругога боку). Якаб, гэй, стары Якаб! Ты іх таксама бачыў?
Я к a б (глядзіць на аднаго, потым на другога і паказвае наклунак). Вось! Ежа і воўна. Ужо гатовыя.
Томас. Цяпер не думай пра ежу! Збярыся з думкамі і ўважліва слухай. Ці бачыў ты ў гэту ноч таксама штосьці... штосьці дзіўнае?
Андрэас (свеціць Якабу ў твар). Добры Якаб! Глядзі, Томас, ён дрыжыць. Ён таксама бачыў іх.