Бэтлеемская зорка
Ленэ Маер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 352с.
Мінск 2007
Г а н н а (выпіла малако). Я ведаю яшчэ адну суцяшальную песню для вас. Ісая склаўяе, калі нашыя продкі былі ў палоне, у Бабілёне. Ён даў ім надзею, што Бог вызваліць іх і прывядзе дадому. Паслухайце:
Сухі стэп павінны радавацца, пустыня павінна квітнець! Рознакаляровымі кветкамі павінна яна прыбрацца і весяліцца, і крычаць ад радасці!
Малады пастух. Крычаць?
Ганна.
Крычаць ад радасці...
Мы ўсе ўбачым веліч нашага Бога!
Тады сляпыя змогуць бачыць, глухія чуць, спаралізаваны будзе скакаць, як аленьулесе, а хто быў нямы, той будзе радавацца!
Стары пастух. О, гэты дзень, калі б я толькі мог дажыць да яго!
Ганна.
У пустыні пачнуць біць крыніцы,
а там, дзе жылі жоўтыя пустынныя ваўкі, узыдзе зялёны чарот...
Малады пастух. Зялёны чарот у пустыні?
Стары пастух. Хлопча, гэта сапраўды суцяшальная песня! Ты яшчэ не быўу пустыні. Але я, я ведаю, як там. Хто перасякаў калі-небудзь пустыню разам з жывёлаю, заўсёды шукаючы чыстую ваду, той ведае, што такое пустыня...
Малады пастух. Але чарот... менавіта чарот... Гэты Ісая, напэўна, быўвар'ят... Чароту пустыні... каму такое прыйдзе ў галаву! Пра гэта можна толькі марыць!
Ганна. Так, якой жа моцнай павіна быць надзея, каб марыць пра чарот у пустыні....
Малады пастух (штурхае старога). У яе ўжо зліпаюцца вочы ад стомы! Зараз яе самую агорнуць мроі...
Стары пастух. Дзякуй табе, матухна, за тое, што згадзілася пасядзець з намі, і за добрыя словы... Твой унук будзе ўсцешаны, што яго бабуля ўмее так цудоўна расказваць... Дабранач!
Г а н н а (скрозь дрымоту). Вам таксама!
(Асёлкрычыць).
Ганна. I табе таксама, вослік. (Засынае.)
Малады пастух. Чамуасёлтакзанепакоіўся? Ён глядзіць на неба?!
Стары пастух. Можа, ёнзаўважыў зорку з іскрыстым шлейфам? Ці ўзыйдзе яна яшчэ, гэтая зорка?
Малады пастух (глядзіць). Так. Вуньяна! Над самым Бэтлеемам. (Ідзеда асла іпаляпваеяго па шыі.) Добра, шэры, спакойна. Няхай твая гаспадыня паспіць. Да гэтай зоркі ты павінен прызвычаіцца. Яна ззяе цяпер кожную ноч.
Сцэна4
(Светлы дзень. Заезны двор. Гаспадар карчмы стаіць калядзвярэй. Ганна падыходзіць іцягнезасабоюстомленага асла. Гаспадар вельмі акуратна прыбраны.)
Г а н н a. Як тахкае маё сэрца, нібы хоча выскачыць у мяне з грудзей... Вось карчма. Нарэшце! Ты гаспадар?
Гаспадар. Так, я. Матухна шукае месца? Нарэшце мы зноў можам крыху дзейнічаць. Але калі праходзіў запіс у падатковыя спісы, тут рабілася нешта страшнае.
Ганна. Я шукаю сваю дачку і яе мужа. Яны, напэўна, спыніліся ў цябе. Юзаф і Марыя. Марыя была цяжарная, акурат напярэдадні родаў.
Гаспадар. А, ты пытаешся пра гэтых дваіх?.. Так, яны размясціліся тут, паблізу. Калі ты маеш на ўвазе цесляра і яго жонку.
Ганна. Так. Дзе мне іх знайсці?
Гаспадар. Ведаеш,усваімзаезнымдварыяне мог іх прыняць. Ён быў бітком набіты людзьмі пяць дзён таму. Шум, крыкі... Наўрад цяжарная жанчына вытрывала б такое. Я знайшоў для яе спакойны куток, там яна і нарадзіла сваё дзіця.
Ганна. Дзежгэта, дзе?..
Гаспадар. Упячорызавінаграднікам, дзе ячасам зачыняю жывёлу...
Ганна. Упячоры?!
Гаспадар. Так,прынамсігэтабылолепшаемесца, чым перапоўненая карчма, дзе цягаюцца п'яныя, лаючыся на рымлянаў, хіба ж не ? У мяне добрае сэрца, вось я і пашкадаваў маладую жанчыну ды паслаў да яе служанку з гарачаю вадою, я сказаў: «Вы можаце заставацца тут колькі заўгодна, тут вас ніхто не патурбуе...»
Ганна. Яна нарадзіла дзіця ў пячоры...
Гаспадар. Матухна, павермне, гэтабылонайлепшае выйсце...
Г а н н a. Дзе ты спаў гэтай ноччу?
Гаспадар. Я? У сваім пакоі. А што?
Ганна. Ты б мог саступіць ёй свой пакой...
Гаспадар. Што... а самому начавацьу пячоры?
Ганна. Так... Калі ўжо ты шукаў найлепшае выйсце... (Паварочваецца з аслом, каб ісці.) Ну вось, за вінаграднікам... (Выходзіць.)
Гаспадар (збіты з панталыку, глядзіцьёйуслед). Дадумалася... Нейкім незнаёмым людзям сярод ночы саступіць свой пакой... Куды ж ісці самому?.. Ды гэта няўдзячны зброд. Калі дзіця ўрадзілася ў бабулю, то яно будзе мяцежнікам... /Выходзіць.)
Сцэна 5
(Пячора з яслямі. Перад уваходам нацягнутая вяроўка з пялюшкамі. Агмень на камянях. На заднім плане чуваць грукатмалатка: Юзаф працуе.З'яўляецца Ганна —калідазваляеканструкцыя асла, пад'язджае вярхом на асле, у іншым выпадку неабходна інакш адаптаваць тэкст.)
Ганна. Прабач мне, дарагі вослік, што я пад канец яшчэ і сама залезла на цябе. Але пасля размовы з гаспадаром заезнага двара ў мяне ногі самлелі... I дзяцей бы жах узяў, калі б яны заўважылі, што я ўсю дарогу ішла пешкі... Дык дзе ж тая пячора?.. О, бачу пялюшкі... пялюшкі... цікава, хлопчык гэта ці дзяўчынка... толькі б дзіця было здаровае... (Кліча.) Марыя! Юзаф! Прывітанне! Паглядзіце, хто прыйшоў!
М а р ы я (зДзіцём на рукахвыходзіць з пячоры, адсоўвае пялюшкіўбок, азіраецца). Матуля!
(Асёл пры выглядзеДзіцяціпадае на калені. Ганна іпаклажакоцяццаваўсе бакі. Ганна крычыць ілаецца.)
Марыя. Юзаф, хутчэй, вазьмі Дзіця і пакладзі' Яго ў яслі...
Ганна (з цяжкасцю падымаецца). Яслі... ЦІ ГЭТа НОвая завядзёнка, нованароджаныя ў яслях... (Яна крэхча.) Вось дурны асёл, увесь шлях ты пратрымаўся добра і раптам упаў на калені... Гасцінцы, паглязіце на гасцінцы... ці ўцалеў гаршэчак з мёдам, бутэлька з віном... Бацька сказаў, каб я адразу ж зрабіла для цябе падмацавальны напой... Чабор
трэба зараз жа спырснуць вадою, ён ужо амаль звяў...
Марыя (дапамагае ёй падняцца). Матуля, ты МОЦнапабілася? (Становіцца на каленіпобач з ёю, чысціцьГанншу вопратку.)
Ю з а ф (паклаўДзіця ўяслі, выходзіць насустрач і абдымаеГанну). Матуля! Табе не сядзелася дома?
Г а н н a. He! Але сустрэчу я ўяўляла інакш, неяк болып святочна... Вось дурны асёл!
Марыя (усміхаецца). Наш стары асёлі не могпавітаць маё Дзіця больш святочна...
Ганна (уважліва аглядае Марыю). Як ты маешся? Дай я пагляджу на цябе! Збялелая! Змучаная! У цябе хапае малака для дзіцяці?
М а р ы я. Пакуль што ўсё добра.
Ганна. Я зараз жа згатую вам добрага супу, але спачатку хачу паглядзець на дзіця... (Падыходзіць да пячоры.) Так, дзе ж мой маленькі скарб? (Чуваць дзіцячы крык.) Ну, хто там так моцна крычыць? Ціхаціха, я ж ужо тут, зараз бабуля возьме цябе на рукі... (Яна бярэ на рукіДзіця, спавітае ўпялюшкі, выходзіць зімнаперад.) У пячорнай цемры я нават не бачу твайго носіка. Хадзем на сонца... Ну вось, якое прыгожае дзіця! Якія смешныя кудзеркі, і як Яно глядзіць... Яно ўжо глядзіць, аж не верыцца! Як Яно ГЛЯДЗІЦЬ... (Вагаецца, глядзіцьна Юзафа і Марыю.) Гм... а... а як Яго зваць?
Юзаф. Езус.
Ганна. Езус! Хлопчык! Гэтахлопчык!.. Зразумела, ад шчырага сэрца мы ўзрадаваліся б і дзяўчынцы. Але хлопчык! Калі б я толькі магла расказаць пра гэта Яўхіму! (Да Марыі.) У яго ўсё добра, суседка даглядае яго, ён пасылае вам прывітанне! (Забаўляецца 3 Дзіцём.) Так, хто ў нас тут?! Маленькі
Езус у нас тут! (Марыя і Юзаф тым часам падымаюць з зямлі пакункі.) А ці даўно ён нарадзіўся? Марыя, колькі ж яму ўжо ?
Марыя. Пяцьначэй, чатырыдні,трыгадзіны...
Ганна. Тышто... іўжотакіспрытны, іўжотак глядзіць... Так, а дзе бабуля, дзе ж яна? Ён засмяяўся! Я клянуся вам, ён засмяяўся!
Ю з а ф (падыходзіць да Ганны і паказвае ўсё, што ўжо можаДзіця). Ён звяртае вочкі на голас... Ён паварочвае галоўку на гук... Глянь! Езус! (Спяшаецца ў інты бок.) Прывітанне, маленькі верабейчык! Ну? I гэта ў пяць дзён! Ён ужо вельмі моцны. Калі я кладу палец у Ягоны кулачок, то Ён моцна сціскае яго. Паглядзі! Вось, Ён не выпускае. Калісьці Ён зможа спраўна працаваць на кроквах цесляром, Ён лёгка пацягне самае цяжкае бервяно!
Г а н н a. А які ён прыгожы! Марыя таксама была надзіва прыгожым немаўляткам, але мушу прызнацца... якія броўкі, і вы толькі паглядзіце на вейкі... (Марыя смяецца.) Марыя, гэта прывілей усіх бабуляў — быць улюбёнаю ў свайго ўнука...
Юзаф. Што ж, мне трэба працаваць далей... (Зноўпачынае стукаць малатком.)
Ганна (з Дзіцём на руках, ідзе за ім). Што ТЫ там будуеш? Шчыт ад ветру для ўваходу ў пячору? Вельмі разумна! 3 гэтага боку дзьме наймацней. Каб наш маленькі Езус адразу ж не падхапіў чагонебудзь...
Юзаф. Матуля, на жаль, гэта не шчыт ад ветру, гэта старыя дзверы, якія я рамантую ддя гаспадара. Ён сам папрасіўмяне. У якасці падзякі, так бы мовіць, за тое, што ён дазваляе нам тут жыць!
Ганна. Што? Гэтычалавекяшчэ і выкарыстоўвае вас! Але я ўжо не дзіўлюся з яго! Зараз жа
пакінь гэтыя дзверы! Такое нахабства з яго боку! Рабі шчыт ад ветру, зараз жа.
Юзаф. Матуля, засталося ўсяго некалькі цвікоў (стукае), вось зраблю тое, што паабяцаў гаспадару, а потым папрашу ў яго некалькі старых дошак на шчыт!
М а р ы я. Скажы яму, што для маладой жывёлы таксама лепш, калі з ветранага боку будзе невялічкі выступ!
Ганна (утойчас, каліЮзафпрацуе, да Марыі). Вось, дзіця чуе кожны ўдар малатка. Яно ледзь не ўздрыгвае... Гэта крыху замоцна для яго...
Марыя (пяшчотна, але рашуча). Так, да гукаў малатка і пілы Яму ўжо давядзецца прывыкнуць...
Ганна (уважліва разглядае Дзіця). О... О... а ЦЯПер ужо зусім моцна... ён ажно пачырванеў... Марыя, у коўдру загорнуты пялюшкі, якія табе пасылае суседка, хуценька дастань адтуль некалькі... Трэба пераспавіць хлопчыка...
(Марыя разгортвае коўдру, янынанава спавіваюцьДзіця.)
Ганна. Так, цяперу нас зноўчысценькі хлопчык у чыстых пялюшках... вось та-ак... чысценькі з ног да галавы... У яго прыгожыя пальчыкі на ножках... Мне нештаўспомнілася, гэтыя пастухі... Сёння я начавала каля вогнішча пастухоў, ведаеш, вельмі ветлівыя людзі, вельмі ўважлівыя... Дык вось, яны казалі, што з-за сваёй, часам бруднай, працы яны не чыстыя перад Богам — падумаць толькі! Але ж павінна быць розніца паміж знешняю і ўнутранаю чысцінёю... Я ніколі не думала пра гэта, але цяпер... Гаспадар карчмы ў сваім бялюткім фартуху, вычышчаны да лоску, але ж ён такая скаціна, сказала б я... Змушае нованароджанага туліцца ў пячоры...
М а р ы я. Я палюбіла гэтую пячору.
Га н н a. Як ты думаеш, хто насамрэч чысты перад Богам?
Марыя (задумліва). Чысты перад Богам... той, каго Бог робіць чыстым... Хто дазваляе, каб Бог ачысціўяго. Хто кажа «так» на гэта...
Ганна /кладзеспавітаеДзіцяМарыінарукі). Так, вось у цябеўсё свежае, дзіцятка... He, брудныя пялюшкі замачу я... Маці, якая корміць грудзьмі, не павінна занадта часта плёскацца ў халоднай вадзе, так кажуць. Сядзь на коўдру і адпачні. (Кешкаецца ў пячоры з посудам.) Гэтаваш гаршчок? Ну, так, для сутту 3 зяленіва ён будзе акурат... (Кешкаецца каля агменю, ставіць гаршчок на агонь.)