Бэтлеемская зорка
Ленэ Маер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 352с.
Мінск 2007
(Гандляр плаціць.)
Xл о п ч ы к (між тым выпаўз з-пад стала свайго бацькі і набліжаецца да Ганнінага асла. Ён хоча пагладзіць яго.) Асёл, іа-іа?
Ганна. Хочаш яго пагладзіць? Асцярожна! Толькіпаміжвушамі! Пачакай, япадымуцябе! (Яна падымае хлопчыка, ён гладзіць асла, яна зноў апускае яго, бо цяпер падыходзіць яе чарга на мытні. Хлопчыкпраходзіць яшчэ парукрокаў і глядзіць, як гандляр зноўскручвае свае сувоі тканіны.)
Гандляр (мармыча сам сабе). Крывапіўцы брудныя! Мытныя вырадкі! Рымскія рабы! Каб яны паздыхалі са сваім патомствам!
Мытнік (між тым да Ганны). Ну, матухна, давай паглядзім, што ты хочаш прадаць на кірмашы ў Ерузалеме!
Ганна. Янематухна, абабуля, іяедунеўЕрузалем, каб штосьці прадаць на кірмашы, а навед-
ваю свайго ўнука ў Бэтлееме. Гэта ўсё харчы! I яшчэ пару дробязяў для нованароджанага!
Мытнік. Харчы! Але ж ты галодная, бабуля! Твой асёл ледзь не падае пад грузам тваіх харчоў. Імі можна забяспечыць цэлы ваенны лагер! Што ты мне тут расказваеш? Віно, алей, гародніна... Што там закручана?
Ганна. Салёнаярыбка.
Мытнік. Атут?
Ганна. Сачавіца. (Ёнперакапаўмехзсачавіцай./Не, я нічога не схавала ў сачавіцы. He старайся!
М ы т н і к. Ніколі невядома. А што гэта за кантрабанда ў коўдры ?
Г а н н а (развязвае коўдру, паказвае пялюшкі, каптурок і дзіцячыя чаравічкі). Для ДЗІЦЯЦІ.
Мытнік. Гм!
Ганна (паказваеямусваесандалі). Ты думаеш, калі б я была гандляркай, то насіла б во-ось такія латаныя сандалі?
Мытнік. Ах, усе гэтыя прыёмы я ведаю. Ну, бабуля, адна драхма!
Ганна. Што? Цэлаядрахма!
Мытнік. Гэтапрадпісанне.
Ганна. Вось табе драхма. (Яна адводзіць асла ад мытнага стала і зноў нагружае яго, зноў скручвае коўдру і г. д.)
Гандляр (ціха да Ганны). Прадпісанне! Смеху варта! Палову ён кладзе сабе ў кішэню!
Ганна. Такзаўсёдыкажуцьпрамытнікаў. (Папраўляе паклажу.) Ох, пірагі зусім змяліся. ПрыклеіЛІСЯ адзін дааднаго... (Спрабуеўратавацьтое, штояшчэ можна ўратаваць.)
(Хлопчык моўчкі глядзіць на пірог.)
Ганна (заўважае гэта). Хочаш кавалачак? (Ён ківае.) Восьтабе...
Хлопчык. Дзякуй.
Мытнік. Леві! Марш, сюды! (Хлопчык знікае пад сталом.)
Гандляр (да Ганны). Ты вар'ятка, матухна? Ты дорыш праклятаму патомству мытніка кавалак свайго пірага?
Ганна. Ах, ідзі ты! Гэта ж дзіцяці... у чым тут дзіця вінавата?
Гандляр. Ну, і якты лічыш, кім ён стане, калі вырасце? Зноўтакім жа мытнікам, як яго бацька, — чалавекам, праклятым Богам, прыслужнікам рымлянаў, крывапіўцам, які апошняе з апошняга... Ці ты думаеш, што які-небудзь прыстойны рамеснік возьме такога вучнем?
Ганна. Магчыма, яму не застанецца нічога іншага, як таксама стаць мытнікам... (Са спачуваннем глядзіць услед хлопчыку.)
Гандляр. I такога ты корміш сваім пірагом... (Раз'юшаны выходзіць са сваімі сувоямі тканіны.)
Ганна (на пярэднім плане завіхаецца ля свайго асла). Ведаеш, вослік, я табе нешта скажу. Ён мае рацыю, гэты чалавек. I ўсё ж такі. Штосьці тут не дае мне спакою. Сапраўды, усе іх выракаюцца, гэтых мытнікаў, усе пагарджаюць імі, ненавідзяць, як крывасмокаў... Многія з іх пілі б кроў з нашых жылаў, калі б толькі маглі... I ўсё ж такі... хтосьці павінен паклапаціцца пра іх. Каб яны перамяніліся далепшага... Трэбадацьімшанец... (Яна паляпвае асла па шыі.) Ну, вослік, да чаго толькі не дадумаешся, размаўляючы з табою... (Выходзіць, цягнучы за сабою асла.)
Сцэна 3
(На заднім плане пастухі каля свайго вогнішча. Ноч. Напярэднімплане Ганна рассцілаесваю цыноўку.)
Ганна. Эх вослік, адсталі мы ад свайго KapaBana, распытваючыўкожнага сустрэчнага. Цяпер мусім адны начаваць пад голым небам. Калі б Яўхім ведаў гэта! Ён бы перажываў! Але ж гэта толькі на адну ноч. Бог будзе нас ахоўваць. А пастухі, якія сцерагуць авечак паблізу, спадзяюся, не будуць супраць нашага начлегу. (Знімае паклажуз асла.) Пашчыпай крыху траўкі, мой харошы! (Сядае на цыноўку.) Заўтра з самай раніцы рушым далей. Да Бэтлеема рукой падаць. Можна было б і сёння дайсці, калі б не сцямнела. Заўтра мы зноў выправімся ў Бэтлеем! I знойдзем іх, вослік. У заездзе... Я ўжо галодная. Але да заўтра патрываю. Лепш зберагу хлеб. Мы паснедаем утраіх, Марыя, Юзаф і я... Спадзяюся, у яе хапае малака для маленькага... Вослік, як ты думаеш, яны ўзрадуюцца, калі мы прыйдзем? Я дык вельмі цешуся, што хутка настане гэты святочны момант... Спадзяюся, у іх усё добра. Яна заўсёды была вельмі далікатная, але ж разам з тым і вынослівая... Марыя пайшла ўЯўхіма, дзякуй Богу... Спадзяюся, у яго таксама ўсё добра. Святыя анёлы Божыя, наглядайце за маім Яўхімам. Каб яму нічога не сталася, хоць бы яму нічога не пашкодзіла... Вослік, што такое? (Двапастухі падыходзяць.) Ага, ім цікава, хто тут начуе...
Малады пастух (да старога). Асёл і жанчына... Шалом.
Стары пастух. Шалом, матухна. Зусім адна ўдарозе?
Ганна. Зусім адна, бацюхна. Шалом. Заўтра раніцай мы пойдзем у Бэтлеем. Я хачу наведаць свайго ўнука.
Стары пастух. Калі матухна не баіцца... мы з радасцю пачастуем Вас глытком малака...
Ганна (узрадаваная). О, ЯКІЯ ВЫ ласкавыя... 3 вялікім задавальненнем... (Малады пастух прыносіць малако.)
Стары пастух. Каліматухназгоднаяпрыняць яго ад нас... He кожны захацеў бы.
Ганна. Чаму?
Стары пастух. Бо мы брудныя пастухі...
Ганна. Лухта!
Стары пастух. Ёсцьлюдзі,якія не хочуць мець з намі ніякіх стасункаў. Яны б не ўзялі ад нас ніводнага глыточка, як некаторыя знатныя паны ў Ерузалеме, напрыклад.
Малады пастух (дае Ганне маленькую місачку. Яна п'е). Гэта павінна спадабацца матухне.
Ганна. Ах, як смачна. Любата!
Стары пастух. Калі матухна хоча... можаце спаць у нас каля вогнішча. Так болып бяспечна. Hi адзін дзікі звер не адважыцца падысці да вогнішча.
Ганна. Вослік, хадзі, нам дазволілі спаць каля вогнішча. (Яныўсе ідуць да вогнішча. Прывітанне-шалом.)
Стары пастух. Бог пасылае нам госцю, Ён не забыўся пра нас.
Ганна. Бог ні пра кога не забываецца.
Малады пастух. Так, але калі слухаеш, як гавораць разумныя людзі, якія могуць чытаць і пісаць, кніжнікі, што ведаюць Святое Пісанне, тады мы, пастухі, выглядаем не вельмі... Мы — пракляты Богам народ. I нам няма на што спадзявацца.
Ганна. Лухта тое, што ты кажаш.
Малады пастух. Для нас няма ніякай надзеі. Бо мы не прытрымліваемся запаведзяў і прадпісанняў. Мы не выконваем іх, бо зусім іх не ведаем. Ніхто нам не тлумачыць. Мы не вельмі чыстыя, каб бываць у храме, бо ходзім каля жывёлы. Мы не чыстыя для Бога.
Ганна. Ятакнедумаю.
Малады пастух. Відаць, матухнавельмі слаба ведае законы. Таму матухна нават асмельваецца сядзець каля вогнішча пастухоў.
Стары пастух. Так, пані, пастухі праклятыя... хоць ёсць сярод іх такія, што расказваюць дзіўныя гісторыі...
Малады пастух. Хто ведае, ці было там што ад праўды, у гісторыі пра тую ноч, калі нібыта з'явіліся анёлы...
Ганна. Анёлы з'явіліся? Каму?
Малады пастух. Брудным, праклятым Богам пастухам...
Стары пастух. Ах, гэтарасказвалі каля вогнішча, што знаходзіцца праз два палі адсюль...
Ганна. А чаму б анёлам сапраўды не прыйсці да пастухоў? Ці яны павінны прытрымлівацца наказаў, якія ўстаноўлены людзьмі?
Малады пастух. Матухна, але ж падумай... Найбяднейшым сярод бедных, адрынутым — хіба такім павінны з'явіцца анёлы?
Ганна. Я не думаю, што пастухі праклятыя, мой дарагі. Чаму ж тады ў песнях Бога параўноўваюць з пастухом?
П а с ту х і. Параўноўваюць з пастухом ?
Ганна. Ведаеш, я няшмат разумею, але мой муж, Яўхім, заўсёды чытае мне са святых кнігаў.
I Марыя, мая дачка, і я ведаем святыя песні. Адна 3 іх гучыць так. (Напалову спявае, напалову кажа.)
Бог мой пастыр!
Hi ў чым не буду мець нястачы.
Ён дазваляе мне спачываць на зялёных пашах, да водаў спакойных вядзе мяне.
Ён душу маю пажыўляе.
Накіроўвае мяне...
(Адкашліваецца.) Прабачце, што я не магу спяваць лепш... але цяпер мне ўсё роўна трэба практыкавацца, як бабулі...
Накіроўвае мяне на сцежкі справяддівасці дзеля Імя свайго.
Калі нават пайду далінай смяротнага ценю, не буду баяцца зла, бо Ты са мною!
Твой жэзл і Твой посах ахоўваюць мяне!
Пастухі. Яго пастуховы посах ахоўвае мяне і прыдае мне мужнасць!
Ганна. Ну што, цудоўна?.. А што сказалі анёлы? Я маю наўвазе анёлаў, якія з'явіліся пастухам?
Стары пастух. Нас жа там не было. Мы, пастухі, ходзім з пашы на пашу, мы то тут, то там. Мы толькі чулі гэту гісторыю. Кажуць, была такая ж ноч, як сёння. I пастухі пільнавалі свой статак, як мы цяпер. Раптам яны ўбачылі анёлаў. Усё навакол залілося ззяннем. I яны вельмі спалохаліся.
Ганна. Гэта быў не сон?
Малады пастух. Яныкажуць, штоне сон. Анёл супакоіўіх. «Не бойцеся», — сказаўён. I абвясціў, што нарадзіўся Збаўца. Вялікая радасць для нас, пастухоў, і для ўсіх... Яны павінны толькі пайсці ў Бэтлеем і прывітаць Яго.
Стары пастух. Анёл распавёў ім, як пазнаць Збаўцу. Дзіцятка ў яслях, загорнутае ў пялюшкі.
Ганна. УЯСЛЯХ?
Стары пастух. Так, ужолабе, кармушцыдля жывёлы.
Малады пастух. I ўяві сабе, матухна, яны сапраўды выправіліся ў дарогу, сярод ночы пакінуўшы вогнішча, не пабаяўшыся звяроў — у цемру. I расказваюць, што яны сапраўды знайшлі нованароджанае Дзіця ў кармушцы.
Ганна. Дзіця як Збаўца для нас... I праўда, калісьці ж павінен прыйсці Збаўца, якога Бог абяцаў нам. I зразумела, што Ён прыйдзе як Дзіця, ці не так? Як жа яшчэ Ён павінен прыйсці? Ужо дарослым?
Стары пастух. Матухнегэтаягісторыянездаецца дзіўнай?
Ганна. Паглядзі, павінен жа Бог калі-небудзь сур'ёзна заняцца сваімі абяцаннямі. Усе прарокі чакалі гэтага. Мой Яўхім часта чытаў мне з іх. Пасля жудасных пачвараў прыйдзе хтосьці з чалавечым тварам, Сын Чалавечы, сапраўдны чалавек пасля шматлікіх бесчалавечных істотаў, якія нас мучаюць і прыгнятаюць. Яму, Сыну Чалавечаму, будзе дадзена ўся ўлада і веліч, і Яго валадарству не будзе канца... А тое, што Ён у жолабе... Трэба абавязкова расказаць Яўхіму, калі вярнуся дадому. I дзецям, калі я знайду іх. Якая цудоўная гісторыя...
Малады пастух. Можа, матухна хоча выпіць яшчэ місачку малака... для падмацунку... (падае ёй місачку) каб магла далей расказваць нам, пра што казалі прарокі.
Стары пастух. Гэтадаенамнадзею.
Малады пастух. Адразу здаецца, што ты не такі ўжо і дурны, калі пачуеш штосьці такое. He такі ўжо і пракляты... Разумееш, пра што я?