Бэтлеемская зорка
Ленэ Маер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 352с.
Мінск 2007
Ан і т a. Якая прыгожая... (Вымае хустку.)
Джузэпэ. Япадарыўяенекалі Джыне,насвята святога Паўла. Гэта быў мой першы падарунак ёй... Можаш забраць гэтую хустку ддя свайго дзіцяці.
Ан іта (захінаеДзіцятка Езусаўхустку). Дзякую.
Джузэпэ. Каліласка, іцяпер больш не затрымлівай мяне. Работы па вушы. Было вельмі прыемна, Аніта. Прыходзь калі-небудь зноў у госці.
Аніта. Да пабачэння, Джузэпэ. Хачу яшчэ схадзіць да Розы і Марыо, гэтых страшэнных неслухаў. (Збіраючыся выходзіць.) Ты не хочаш развітацца з Дзіцяткам?
Джузэпэ (нахіляеццанадлялечнайкаляскай). Бывай, дзіцятка! Да пабачэння, мілая пані! Прыгожае ў Вас дзіця, і захутанае ў такую прыгожую хустку.
Аніта. Ахібажнетак?! (Выходзіць.)
(Джузэпэ зноўсядае за стол, робіць глыточаккавы, ківае галавой іпрацягвае працаваць,злёгку насвістваючы.)
Франчэска (захутанаяўбаваўнянуюхустку, паспешліваўваходзіць). Джузэпэ! Джузэпэ!
Джузэпэ. Што здарылася?.. Уваходзь!
Франчэска. Джузэпэ, дарагі мой, ты з свайго акна добра бачыш вуліцу і кожнага, хто там пра-
ходзіць. Дапамажы мне! Ці была тут маленькая дзяўчынка з лялечнай каляскай?
Джузэпэ. Аштозёю?
Франчэска. Крадзеж! Нечуваная гісторыя! Уяві сабе, што зрабіла гэтае жахлівае дзіця!
Джузэпэ. Аніта? I крадзеж? Ды йдзі ты! Гэтую лялечную каляску я добра ведаю, бо рамантаваў яе мо ўжо тысячу разоў, а ў ёй не было нічога, апроч лялькі з пялюшкаю.
Франчэска. 3 пялюшкаю! Усё правільна! Зпялюшкаю! Ах, Джузэпэ, тая лялька — гэта Дзіцятка Езус з касцёла Сан Тома!
Джузэпэ. Дзіцятка Езус...
Франчэска. ЯнаўкралаДзіцяткаЕзусазясляў!
Джузэпэ. Аніта ўкрала Дзіцятка Езуса з ясляў... і калядуе з Ім...
Франчэска. Ты мог бы крыху больш абурыцца, мой дарагі Джузэпэ! Думай хутчэй! Куды пайшла Аніта?
Джузэпэ. Куды... Пачакай... Янажмне сказала, куды збіраецца ісці... Вось толькі куды?.. Калі ты набярэшся крыху цярпення і дасі мне падумаць, я абавязкова ўспомню... Хочаш выпіць са мной кубачак кавы, пакуль я буду ўспамінаць?
Франчэска. Дзякуй, але, калі ласка, успомні, малю ЦЯбе. (Хоча сесці.)
Джузэпэ. Ненагэты! Ён хістаецца, яго трэба спачатку адрамантаваць. Хадзем на кухню! (Вядзе яе ўглыб сцэны.)
СцэнаЗ
(Толькіконтурыпакоя, уякімжывесям'яБарберыні. Джы н а шые. Ваколяе шумяць Роза і Марыо. Яныўіндзейскіх
уборах і спрабуюць прывязацьДжыну да крэсла. 3 другога боку набліжаецца Аніта са сваёй лялечнай каляскай.)
Аніта (кажа ляльцы). Будзь уважлівае, Дзіцятка Езус! Цяпер мы едзем да сям'і Барберыні, гэта тая самая сям'я з непаслухмянымі дзецьмі. А бедная Джына вымушана іх даглядаць. Мая маці кажа, што даглядаць такіх дзяцей — проста гора. I я не павінна знацца з гэтымі неслухамі, інакш зраблюся падобнай да іх. (Настойліва.) Вось я і падумала, што Ты магло б штосьці зрабіць для гэтых дзяцей, каб яны не былі такімі свавольнымі, і каб Джына не бедавала з імі, і каб усе яны сталі больш міралюбівымі! Зрабі ж для іх што-небудзь... Цяпер я пастукаю.
Джына. Нехта пастукаў?
Марыо і Роза. He! Йюп-пі! Йюі-йі! Да слупа, белатварая! Йюі-йі!
Джына. Цётка, якая падарыла вам на Каляды гэтыя жудасныя індзейскія ўборы, не ведала, да чаго гэта давядзе... Усю сям' ю і асабліва мяне!.. Усё ж такі нехта стукаў! Захе'хзьце!
Аніта (уваходзіць). Вясёлых вам Калядаў!
Джына. Прывітанне, Аніта... Роза, прынясі з кухні талерку з пірагом!
Роза і Марыо. Аніта! Аніта! Ура! Хутчэй да катавальнага слупа, бледнатварая! (Танцуюць вакол Аніты ілялечнай каляскі.)
Аніта (да ДзіцяткіЕзуса). Ну ВОСЬ, каліласка! ЦІ ж няпраўду я Табе казала? Цяпер Ты чуеш гэта на ўласныя вушы! Яны нават не ўмеюць гуляць як дзеці! Толькі верашчаць!
Марыо і Роза. Што? Мы не ўмеем гуляць?! Да катавальнага слупа!
Аніта. Супакойцеся!
Джына (прынесла пірог). Супакойцеся, неслухі! Аніта нашая госця!
Аніта (даДжыны). Пачакай, я сама з імі пагавару! (Да дзяцей.) Йюп-пі! Гэй, вы, чырванаскурыя! Хіба вы аслеплі ад дыму? Ці ж не бачыце, што я таксама чырванаскурая? Я — Правадыр Хітрая Ліса з суседняга племені, а ў гэтай калясцы спіць маленькі Сын Правадыра! А вас як завуць?
Марыо і Роза. Га?..
Аніта. Спадзяюся, што вы маеце сапраўдныя індзейскія імёны?
Марыо. Мяне... мяне завуць... як жа мяне завуць?
Роза. Мяне завуць Цудоўная Цяцерка.
Марыо. Амяне... амяне...
Р о з a. Хі-хі, цяпер ён нават не ведае, як яго завуць... (Смяеццазяго, кароткая бойка.)
Аніта. Мір, мір, чырванаскурыя! Я памыляюся, ці гэта сапраўды Вялікі Правадыр Буйвалаў Рык?
Марыо. Так-так, БуйвалаўРык.
Аніта. Можа, запросіце мяне да свайго вогнішча?
Роза. Ты наша госця, сядай! (Яны сядаюць вакол талеркі з пірагом. Джына назірае за імі.)
А н і т a. Цудоўны кукурузны пірог у вас.
Р о з a. 3 мясам буйвала зверху.
Марыо. Тышто?! Гэта ж разынкі!
Аніта. Правадыр Буйвалаў Рык, пакаштуй яшчэ раз. Гэта ж мяса буйвала!
Марыо. Сапраўды! Мяса буйвала!
Р о з a. Гэй, твой маленькі Сын Правадыра зусім не падобны да індзейскага дзіцяці! (Вымае ляльку Дзіцятка Езуса з каляскі.)
Аніта. Ці не будзеш ты такой ласкавай і ці не пазычыш Яму пяро?
Марыо. He, пяро хай будзе ад мяне!
Роза. Адмяне!
Аніта. Гэта вельмі дарэчы; сыны правадыроў майго племені звычайна носяць па два пяры. (Упрыгожвае Дзіцятка Езуса двума пёрамі.) Я бачу, ШТО ВЫ тут злапалі беласкурую? Ці не жадаеце выкурыць люльку міру?
Роза. Давай, Джына, сядайданас!
Джына. Але толькі з той умоваю, калі вы сапраўды станеце міралюбівымі. Я ўжо занадта стамілася, каб гуляць у такія дзікія гульні.
Марыо. Мір, словагонару.
Дж ы н а (сядае да дзяцей на падлогу, люлька міру ідзе па крузе. Джына заўважае сваю хустку). Аніта, ШТО ГЭта за хустка?! Вунь, на тваёй ляльцы?
Аніта. А, хустка! Яе пазычыў мне Джузэпэ!
Джына. Джузэпэ...так-так.
Аніта. Мы толькі што пілі з ім каву. Але я думаю, што яму больш падабаўся смак тваёй кавы.
Джына. Так... Вы размаўлялі пра мяне?
Аніта. Ну, ясна. Ён жа такі засмучаны і сёння зноў будзе дрэнна спаць. Ён жа вельмі адзінокі.
Джына. Адзінокі?
Аніта. Я думаю, таму ён і ўзрадаваўся, што я наведала яго. Разумееш, ён нарэшце зноў мог пагаварыць з прыемным чалавекам. Ніхто ж да яго не завітвае. Я крыху прыбрала там. Уяві сабе толькі, у яго не было нават каляднага пірага.
Мары'о і Роза. Наватпірага!
Джына. Ага, алеўгэтым ён сам вінаваты!
Аніта. Чаму?
Дж ы н a. Ён мог бы, напрыклад, купіць сабе пірог.
Марыо. Купіць! Калядны пірог! Але яго ж атрымліваюць у падарунак!
Аніта. Хто ж яму падорыць пірог? Я таксама не падумала пра гэта. На жаль. Ну, можа, у наступным годзе...
(Джына развінае Дзіцятка Езуса і трымае хусткуўруцэ.)
Аніта. Каліты хочаш забраць сваюхустку, то, калі ласка! 3 Дзіцем нічога не здарыцца.
Р о з a. Я магла б пазычыць ддя тваёй лялькі сукенку маёй Ізабэлы.
Аніта. Гэта было б вельмі міла з твайго боку. (Роза прыносіць сукенкудлялялькі, яны апранаюць Дзіцятка Езуса.) Дзякую, ацяпермне трэба зноўісці, калядавацьдалей.
Марыо. Застаньсяяшчэ! 3табою добра, тыгэтак слаўна гуляеш з намі.
А н і т a. Заўтра я зноў прыйду. А цяпер зазірну да Джорджыо. Да пабачэння!
Роза. Да пабачэння, Правадыр Хітрая Ліса!
Марыо. Да пабачэння, Маленькі Сын Правадыра з двума пёрамі на галаве!
Джына (задумліва, калі Аніта ўжодаўнопайшла). Да пабачэння, Аніта. /Яна завязвае сваю хустку вакол шыі.) (Франчэска і Джузэпэ прыбеглізадыханыя.) Франчэска. Джына! Гэй, Джына!
М а р ы о. Джына, нехта стукаў!
Джына. Заходзьце!
(Забягае Франчэска, заёйтрохіпавольнейуваходзіць Джузэпэ.ёні Джына пазіраюць адно на аднаго, Франчэска адразу ж пачынае скардзіцца.)
Франчэска. Гэтая Аніта! Гэтая невыносная Аніта! Зараз жа прызнавайцеся, дзе яна хаваецца!.. Проста так, без нічога ніякага выкрасці Дзіцятка Езуса!
Марыо і Роза. Што?!
Франчэска. ЦібылоўАніцінайкалясцыдзіця, з пялюшкаю вакол жывата?
Марыо. He. У прыстойным адзенні і з двума пёрамі на галаве!
Франчэска (падаеўкрэсла). Пёры? Язвар'яцею! Дзіцятка Езус з касцёла Сан Тома — з пёрамі на галаве!
Джузэпэ (да Джыны). Аніта выкрала з касцёла Сан Тома Дзіцятка Езуса. Яна калядуе з Ім. I мяне наведвала...
Джына. Дзіцятка Езуса!.. Мы курылі люльку міру пры Ім!..
Джузэпэ (глядзіцьнаДжыну). Я ахвотна паўдзельнічаў бы ў гэтым!
Джына. Гм! (Янамацнейзавязваесваюхусткуна шыі і распроствае канцы.)
Франчэска (лямантуе). Цяпер супакойцеся і скажыце, дзе мы можам знайсці Аніту. Куды ж яна пайшла?
Джына. Так, кудыж?
Р о з a. Ну, прынамсі, пайшла адсюль.
Франчэска. Каліласка, успомніце!
Марыо. А ты будзеш сварыцца на Аніту, калі знойдзеш яе?
Франчэска. Аякжа!
М а р ы о. Ну, тады я не ведаю, куды яна пайшла...
Джына. Можа, мы ўспомнім, калі вып'ем разам кавы...
Роза. Ёсць яшчэ пірог!
Марыо. 3 мясам буйвала зверху!
Франчэска. Гэта? Гэта ж разынкі!
Марыо. Тыдумаеш? Хі-хі!
Джына. Хадзіце, каліласка, у пакой!
Франчэска (ідучы). Каліласка, успомніце! Калі ласка, успомніце!
Усе. Думаем! Ужо думаем!
Сцэна4
(ПакойДжорджыо. Джорджыо сядзіцьу інваліднайкалясцы і чытае коміксы, побач з ім — маці. Яна пяшчотна гладзіць свайго сына.)
Аніта (прыходзіцьзлялечнайкаляскай). Будзьуважлівае, Дзіцятка Езус, цяпер мы едзем да Джорджыо. Ён сапраўды вельмі бедны. Улетку ён скочыў з трампліна ў ваду, але там было недастаткова глыбока. Джорджыо моцна пакалечыўся. Ён болып не можа хадзіць і бегаць. Толькі сядзець. Цэлы дзень ён вымушаны сядзець у сваёй інваліднай калясцы. 3 таго часу Джорджыо больш ніколі не бывае вясёлым. Ён больш не хоча бачыць сяброў, ён і з матуляю вельмі грубы. Бяда з ім. Можа, Ты суцешыў бы яго? Паслаў бы яму іншыя думкі, калі ўжо няма надзеі на тое, што ён паправіцца. У яго ж здаровыя рукі, разумная галава, але гэта яго больш не цешыць. Ці не падорыш Ты яму крыху радасці? Што ж, я стукаю.
Маці. Заходзьце! (Аніта ўваходзіць і вітаецца.) А, гэта ты, Аніта! Ты ў нас рэдкая госця! I вельмі прыемная госця, праўда, Джорджыо?
Аніта. Я жадаю вам вясёлых Калядаў!
Джорджыо (намомантадрываеццаадсваіхкоміксаў). Вясёлых Калядаў, мне? Бач ты, чаго захацела!
Маці. Джорджыо! (Ветліва да Аніты.) Вясёлых Калядаў, дзетачка! Хадзі сюды і пачастуйся печывам! Табе падарылі на Каляды новую ляльку? Якая прыгожая! Вып'еш з намі кавы, Аніта?
Джорджыо (да маці). Ты зноў сёння языка не ўкладаеш!
Маці (супаковаючы). He трэба так, сынок! Калі ж у нас бываюць госці! Я хуценька схаджу ў кухню і звару кавы. (Выходзіць.)