Бэтлеемская зорка
Ленэ Маер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 352с.
Мінск 2007
10 дзейных асобаў:
Аніта —дзяўчынказлялечнайкаляскай; Франчэска —стараясакрыстыянказкасцёлаСанТама; Джузэпэ — сталяр і рэстаўратар; Джына —маладая працаўніца; Марыо і Роза —суседскіядзеці; Джорджыо —хлопчыку інваліднайкалясцы;маці Джорджыо; дзеці, дзіцячы х о р ці маленькая музычная група.
(Гэтая п'есаможа быцьпастаўленаўкасцёле, на школьнай сцэне ці ўкласным пакоі. Для яе трэба зусім няшмат рэквізітаў. Паміж асобнымі сцэнамі могуць выконвацца кароткія песні цімузычныя творы.)
Сцэна1
(У касцёле. Кветкі, запаленыя свечкі, яслі з Дзіцяткам Езусам —лялькай-немаўляткам; калі ёсць, тотаксама фігуркі Марыі, Юзафа, пастухоўіг. д.)
(Франчэска з венікам для змахвання пылу і палівачкай прыбіраеўкасцёле. Яна крыху пацешная, вельмі акуратная, крыху нязграбная і бурклівая.)
Франчэска (змахвае пыл з падсвечніка і ясляў). Ну
вось, цяпер зноўусюды чысціня і парадак, і кветкі
маюць свежую ваду... Ну, вось... I сена ў яслях складзена як мае быць. Цяпер можна замкнуць касцёл да вячэрняга набажэнства. Вось так...
(Набліжаецца гул дзіцячыхгаласоў)
Ой-ой, нехта сюды Ідзе. (Уваходзяць дз е ц і, сярод іх Ан іта злялечнай каляскай.) I да таго Ж дзеці, толькі гэтага мне яшчэ нехапала! Заўсёды гэты галас. (Становіцца са сваім венікам каля ясляў, нібы дракон-вартавы.) Ціха! He тупайце так! А гэта яшчэ з сабою лялечнаю каляску прыцягнула, гэта ўжо занадта! Зараз жа пакінь лялечную каляску ў тым куце! (Аніта ставіцьлялечную каляску.у Гэта касцёл! Тут не гуляюць! Тут моляцца!
Дзеці (бягуцьдаясляў, тоўпяцца, разглядаюцьДзіцятка Езуса, перабіраюць сена). Які міленькі! I якія прыгожыя кветкі! I такі бедны, толькі маленькая пялюшка на жывоціку.
Франчэска. Ц-с-с! Ціха! Iнечапайцесянінак! Асцярожна каля кветак! Але ж з вамі і клопату! Кожны дзень пасля школы яны прыходзяць сюды паглядзець на Дзіцятка Езуса! I я не магу замкнуць... Ну, досыць наглядзеліся? А ці памаліліся вы хоць як мае быць? Ці падзякавалі за ўсё, што Дзіцятка Езус падарыў вам на Каляды?
Першае дзіця. Яатрымаўжоўтаемедзведзяня.
Другое дзіця. Ая — новы партфель.
Трэцяе дзіця. Ая — дзве кнігі з каляровымі малюнкамі.
Аніта (не адрываючыся глядзіць на Дзіцятка Езуса). Я так моцна прасіла Дзіцятка Езуса, прасіла столькі ўсяго, праз увесь Адвэнт, але Яно нічога не падаравала мне!
Франчэска. Так... аб чымжаты прасіла?
Аніта. Эх... Каб Джорджыо ачуняў... ці хоць крыху павесялеў... каб Джузэпэ і Джына больш не злаваліся адно на аднаго... вось так...
Франчэска (крыху збянтэжаная). Можа, тынедастаткова малілася?
Аніта. Я малілася так моцна, як толькі магу. Але Яно быццам аглухла да мяне, Дзіцятка Езус.
Франчэска. Ц-с-с, не кажы такіх ганебных рэчаў! Дзіцятка Езус... але не гэтае Дзіцятка Езус, тут толькі вобраз сапраўднага Дзіцяткі Езуса, ты ж разумееш гэта, ці не так? Сапраўднае Дзіцятка Езус — Яно чуе цябе, але Яно лепш ведае, што чалавеку патрэбна.
Аніта (невельміпераканана). Гм-м!
Франчэска. Паслухмяныя дзеці моляцца так: Дзіцятачка Езус, учыні, каб я была пабожнай, каб я апынулася на небе! Ці ж не так? Так! (Змахваепыл венікам.)
Аніта. Але я хачу, каб ужо цяпер было добра, і каб ніхто не сумаваў, не хварэў і не бурчэў... А Дзіцятка Езус не дапамагло. Можа, таму, што Яно занадта мала ведае. Бо Яно заўсёды замкнутае ў касцёле. Калі б Яно апынулася ў горадзе — на нашай вуліцы Кале Роса ці на П'яцца Пікола — тады б Яно ўбачыла, што Яму трэба было б зрабіць!
Франчэска. Дзіця, што ты выдумляеш... Але з мяне ўжо досыць. Мне трэба замыкаць. Цяпер выходзьце, дзеці! Чуеце? Вы можаце вярнуцца сюды вечарам ці заўтра! (Дзеці, акрамяАніты, выходзяць. ;Чуеш?
Аніта (аглядаецца, адчайна спрабуе адцягнуць увагу Франчэскі). Вы ўжо закончылі выціраць пвіл? Можа, я магу дапамагчы Вам яшчэ што-небудзь? Вунв у святога Антонія яшчэ пальцы на нагах запыленыя!
Франчэска. Што? Запыленыя пальцы на нагах! (Адыходзіць.) Няўжо ты думаеш, што я забылася пра святога Антонія? Вось дык надакучлівае дзіця. (Пакульяна бурчыць імармыча, Аніта бяжыць далялечнайкаляскі, падцягвае яе да ясляў і вымае адтуль Дзіцятка Езуса, укладвае Яго ўлялечную каляску.)
Аніта (паспешліва іўпотай). Так, цяпер Ты пойДЗеш са мною! (Хуценька выходзіць.)
Франчэска (з бурчаннемвяртаеццадаясляў). Запыленыя пальцы на нагах... Дарагі святы Антоній, што толькі выдумляе гэтае дзіця. Ну, нарэшце, яна пайшла! (Праходзіцьмімаясляў, хрысціцца із цяжкасцюкленчыць.) Абарані мяне на маёй дарозе, адары ўсіх нас Тваім благаслаўленнем, о дарагое, о наймілейшае... Ці не раскідалі гэтыя дзеці сена... (Паварочваецца, утаропліваецца ўпустыя яслі.) А?.. (Падыходзіць бліжэй, ускрыквае, ляпаедалоняй павуснах.) Няма ДзІЦЯТКІ Езуса! Укралі!.. Укралі?.. Зразумела, гэтая падазроная дзяўчынка з лялечнай каляскай... але як жа гэта!.. Хіба ж гэта магчыма! (Ходзіць туды і сюды.) Ну і што мне цяпер рабіць? Ісці шукаць! Але куды? П'яцца Пікола... яна сказала... штосьці такое. (Выходзячы.) Гэтая маленькая свалата выкрала Дзіцятка Езуса з ясляў! Але ж трэба было такому здарыцца!
Сцэна 2
(Майстэрня маладога сталяра Джузэпэ. Стол, на якім ляжыць рамка для карціны, стаяць бутэлька і шклянка, ля стала — адно-два старыя крэслы. Джузэпэ склейвае рамку ды зноў і зноў выпівае. Абліччаўяго панурае. Час адчасуён адкладвае працу і ўзіраецца кудысьці перад сабой.)
Аніта (набліжаецца з лялечнай каляскай, гаворыць ляльцы). Цяпер будзь уважлівае, Дзіцятка Езус, мы едзем у майстэрню да нашага суседа Джузэпэ. Яго
майстэрня зусім маленькая. Ведаеш, улетку ён можа выставіць куфры і скрыні на вуліцу і працаваць пад голым небам. Ён рамантуе старую мэблю і нанава яе размалёўвае, атрымліваецца вельмі прыгожа — кветкамі і птушкамі альбо залатымі завіткамі, а турысты назіраюць за яго працай. Зімой Джузэпэ можа працаваць толькі з маленькімі рэчамі, напрыклад, аднаўляць рамы для карцінаў. Але Джына так злуецца з-за гэтага! Бо, разумееш, ён такой працай зарабляе нашмат менш, чым іншыя на фабрыцы. Таму яны і сварыліся. Усе людзі з нашай вуліцы чулі гэта. Кожны вечар, калі Джына вярталася з працы дадому. «Хопіць ужо звягаць!.. 3 табой ніхто не вытрывае!» — «Ну, тады я пайду адсюль! Тады бывай!» I яна сапраўды пайшла ад яго, Джына, і жыве цяпер праз пару дамоў, там, каля мастка. Джузэпэ з таго часу такі маркотны, што мне ўжо зусім не хочацца прыходзіць да яго. А яшчэ ён шмат выпівае. Тады становіцца злым і бурклівым... Бачыш, Дзіцятка Езус, чаму мне вельмі хочацца, каб Ты штосьці зрабіла для Джузэпэ. Каб ён зноў павесялеў. Што ж, пастукаю.
Джузэпэ (буркліва). Хто там? А, гэта ты, Аніта. Даўноўжо цябе не бачыў. Праходзь... (Анітаўцягвае за сабою лялечную каляску так, што Джузэпэ неможа зазірнуцьуяе.) Штосьці зламалася ў калясцы?
Аніта. Не.Чаму?
Джузэпэ.Ціўляльцы? Штосьціадрамантаваць? Аніта. He.
Джузэпэ. Ну, значыць... Ты прыйшла ў госці! Аніта. Гэта калядаванне! (Падаеямуруку.) Вясёлых Калядаў, Джузэпэ!
Джузэпэ (буркліва).Узаемна, узаемна...Умяненяма нічога смачнага для цябе, ніякага пірага, нічога.
Аніта. Гэта няважна. (Сядае.)
Джузэпэ. Асцярожна, ён хістаецца, яго прынеслі для рамонту.
А н і т а (праз пэўны час, спрабуе распачаць размову). Як ты маешся?
Джузэпэ. Цудоўна, цудоўна, хібаты не заўважаеш?
Аніта. Ты нейкі пануры, увесь час п'еш і разводзіш вакол сябе страшэнны непарадак!
Джузэпэ. Нувось, ігэтапрыдзіраеццадызвягае... на гэта ўсе яны здатныя — і дарослыя, і малыя!
Аніта. Нядзіўна, што Джына з табою не вытрывала!
Джузэпэ. Што? Змоўкні, Аніта, цябе гэта ўвогуле не датычыць! Зразумела?
Аніта (падымаецца іпачынаепрыбірацьумайстэрні). Але ж я адна з тваіх самых даўніх сябровак, ці не так? Гэта мяне датычыць. Хіба жне?
Джуз э п э (п'е;ледзьне папярхнуўся). Адна 3 маІХ самых даўніх сябровак, сапраўды! Кожны раз, калі лялька ці лялечны ложак, ці штосьці яшчэ ламалася, дарагая Аніта была тут як тут! Дзіва што!
Аніта. Сёння нічога не зламалася, але, нягледзячы на гэта, я прыйшла. Джузэпэ, не пі так шмат! Я зварутабе моцнай кавы, добра? (Ідзеўглыб сцэны.) Так. Колькі лыжачак кавві ты сыплеш на адзін кубак?
Джузэпэ. Ідзі адсюль, Аніта, пакінь мяне ў спакоі.
Аніта. Ведаеш, я не вельмі добра вару каву. (У той час, калі гатуецца кава.) Вось Джына спрытна гэта робіць. Так кажа мая маці. Яна проста не шкадуе кавы.
(Джузэпэ незадаволена бурчыць.)
Аніта. Калі Джына вяртаецца з працы, яна перш за ўсё варыць сабе каву. I толькі тады, як яна сама кажа, можа даглядаць дзяцей.
Джузэпэ. Якіхдзяцей?
Аніта. Ну, дзяцей сіньёры Барберыні, у якой яна цяпер жыве. Розу і Марыо. Гэта самыя капрызлівыя дзеці, якіх ты можаш сабе ўявіць, Джузэпэ. У параўнанні з імі я — «залатое дзіця», кажа Джына. Уяві сабе! Але яна вымушана даглядаць іх вечарамі, кажа Джына, каб заставацца жыць у сіньёры Барберыні. Гэта, так бы мовіць, адплата. (Падае Джузэпэ кубак кавы і забірае ўяго бутэльку з віном.) Ну вось, цяпер пакаштуй!
Джузэпэ (каштуеасцярожна). Божамой!
Аніта. Ці моцная? Я ўзяла тры вялікія лыжкі!
Джузэпэ. Такаямоцная, штояўсюночнебуду спаць!
Аніта. He падманвай мяне, Джузэпэ! Калі ты ноччу не можаш спаць, то менавіта з-за таго, што думаеш пра Джыну, ці ж не так?
Джузэпэ (выціраелоб).Аніта, ты — маленькіжах, разумееш? Джына для мяне больш не існуе, ёй болып даспадобы гэты балван Луіджы! Хопіць!
Аніта. Луіджы! Як ты мог такое падумаць! Ён ужо даўно не падабаецца Джыне, бо занадта дурны ддя яе. Альбо па іншай прычыне... Яшчэ кавы?
Джузэпэ. Ой не, злітуйся!.. Глянь, у шуфлядзе павінна быць яшчэ некалькі арэхаў. Вазьмі іх сабе.
Аніта. Дзякуй!.. (Кажа ляльцы.) Ён можа быць такім мілым, гэты Джузэпэ. Сапраўды мілым. Яго можна нават цярпець. Так, сапраўды можна цярпець. Таму я падумала, што трэба штосьці зрабіць для яго! (Да Джузэпэ.) Калі ў мяне зноў нешта злама-
ецца, я абавязковы прыйду да цябе. Слова гонару! He пайду ні да кога іншага.
Джузэпэ. Ну, ГЭТЫ гонар!.. (Кідаепозіркналялечную каляску.) Дазволь глянуць на яго, на тваё дзіця. Ну! Чаго так палохешся... (Глядзіць укаляску.) Якая ж ты дрэнная маці! У твайго дзіцяці будзе запаленне лёгкіх! Сярэдзіна зімы, а ты яго толькі адной пялюшкаю захінула!
Аніта. Дзіцятакпрывыкла!
Джузэпэ. Якая жты!.. Высунь другую шуфляду! Так. Там павінна быць хустка...