Бэтлеемская зорка
Ленэ Маер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 352с.
Мінск 2007
Вецер гнаў вялікія камякі снегу над плошчаю перад базылікай. Хутка ўсе вуліцы пакрыліся беллю. У гэты снежаньскі дзень сыпала вельмі моцна, незвычайна моцна для Рыма. Снег укрываў спустошаныя сады памерлых імператараў, разбу-
раныя храмы, трыумфальныя аркі і помнікі перамогі. Ён зацярушыў фігуры старажытных багоў і статуі святых. Снег паглынуў увесь гарадскі шум: скрыгатанне калёсаў, крык аслоў, лясканне бізуноў. У гэты снежаньскі дзень ў Рыме было вельмі ціха.
Жабракі адзін за адным пакідалі свае месцы ў крытай галерэі базылікі святога Клеменса. Яны згортвалі свае пакрывалы, лічылі назбіраныя манеты, засоўвалі апошні кавалак хлеба ў рот і знікалі ў вузкіх завулках, ціха і непрыкметна.
— Сэрвулюс, але ж ты і ўпарты, — сказаў Маркус. — Хіба ты не заўважаеш, што мы адны тут засталіся? Сёння больш няма на каго спадзявацца. — Ён зняў са сваіх вачэй чорную павязку і фальшывы струп. — Канец працоўнага дня.
— А вячэрняя Імша, — сказаў Сэрвулюс.
— Пад вечар ты будзеш сядзець у вялізным снежным сумёце, Сэрвулюс, калі застанешся тут тырчаць. Я схаджу да твайго суседа і папрашу, каб ён забраў цябе.
— Яго цяпер не будзе дома, — сказаў Сэрвулюс. — Але гэта нічога, мой хлопчык, мне зусім не холадна. Наадварот, Маркус. У мяне цудоўнае адчуванне цеплыні.
Маркус скакаў паміж калонамі і лупцаваў сябе кулакамі.
— Цудоўная адчуванне цеплыні — гэта ўжо небяспечна, Сэрвулюс! Кажуць, што перадзамярзаннем чалавеку становіцца вельмі цёпла. Табе трэба варушыць рукамі, глядзі, вось так! О, мае пальцы на нагах зусім ператварыліся ў ледзяшы! Мне трэба скакаць... скакаць...
Сэрвулюс шчыльней захінуўся ў гуньку.
— Маркус, ідзі дадому. Вазьмі гэтыя манеты, што я назбіраў, і рыбу таксама, і сыр і хлеб.
Маркус спыніўся і ўтаропіўся ў старога.
— He, — сказаў ён.
— Гэта табе ўзнагарода за тое, што ты дазволіў мне сядзець тут!
— Я не хачу гэтай узнагароды, — закрычаў Маркус.
Сэрвулюс усміхнуўся:
— Я не галодны, дзіця маё. Ты можаш спакойна ўсё забраць.
Маркус падышоў на крок бліжэй.
— Добра. Палову...
— He, бяры ўсё, — сказаў Сэрвулюс. — Паласуйся. А калі наясіся, і калі ў цябе штосьці застанецца...
— Сэрвулюс, — прашаптаў маленькі хлопчыкжабрак.
— Рыбныя галовы ён, безумоўна, любіць, той дзікі сабака з ускалмачанай поўсцю. А заўтра... — сказаў Сэрвулюс, — заўтра раніцай раскажаш мне, ці ўдалося яго пагладзіць.
Маркус болып не глядзеў на старога жабрака. Ён глядзеў на рыбу, глядзеў на хлеб. Ён прыціснуў гэтыя кавалкі да сябе і цяжка дыхаў ад хвалявання, ён загарнуў рыбу, хлеб і сыр у чорную хустку. А потым ускочыў і стрымгалоў панёсся па ціхім заснежаным горадзе. Стары жабрак застаўся сядзець каля сваёй калоны. Ён чакаў і чакаў... «Калі б я мог чытаць, —думаў Сэрвулюс. — Ці хаця б запамінаць гэтыя гісторыі. Старая дурная галава!»
Ён пачаў прагаворваць сам сабе, па памяці, хвалебную песню Марыі: «Благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні. Вялікае ўчыніў мне Усема-
гутны. Імя Яго святое. Скінуў магутных з тронаў і ўзвысіў пакорных. Дабром галодных насыціў. Багатых ні з чым адправіў....»
Ён уздрыгнуў. Можа, ён заснуў? Яму нельга засынаць.
Але ён быў вельмі стомленві. Да вячэрняй Імшы было яшчэ доўга. Яму захацелася крыху паспаць пад гунькай. Гунька сагравала яго.
Яму было вельмі цёпла і добра.
Крокі?
Ён падняў галаву, вельмі павольна.
Да яго падыходзіць жанчына?
— Ласкавая пані, — пачуў ён свой голас — Падарыце мне крыху свайго часу.
Яна была ўжо зусім блізка...
«Прачытайце хоць некалькі радкоў, добрая пані. Будзьце так ласкавы. Вы ж умееце чытаць? »
«АВві, пане, ціўмееце Вычытаць? Дарагі пане, ці маглі б Вы пачытаць? Калядную гісторыю, вялікі дзякуй».
«Расказаць?.. Так, ласкавая пані, калі Выхочаце лепш расказаць яе мне? Вы так добра ведаеце гэтую гісторыю? Вы таксама, пане?»
«Так, заезд быўужо заняты. Да апошняга месца. He так холадна, як сёння.
У хляве... у хляве было цёпла».
«Я загарнула свайго Сына ў пялюшкі і паклалаўяслі».
«Я так хацеў бы паглядзець на Яго, на Вашае Дзіцятка. Я сумую па Вашым Дзіцятку».
«Я адвяду цябе да Яго, Сэрвулюс».
«О, так, калі ласка, калі гэта магчыма... калі Вы хочаце адвесці мяне туды... Але я спаралізаваны».
«Уставай, Сэрвулюс».
«Устаць, я... Але я паспрабую. О, так, атрымліваецца. Атрымліваецца, вельмі лёгка!»
Калі Маркус наступнай раніцай прыйшоў да касцёла, месца каля першай калоны было пустое. Каля другой калоны сядзела Паўліна, трымаючы на каленях сваё дзіця.
— Паўліна, гэй, Паўліна! — закрычаў Маркус. — Ты што-небудзь чула пра Сэрвулюса?
— Пра старога вар'ята з ягонай кніжкай? — спытала Паўліна. — Ён больш не прыйдзе. Па яго яшчэ ўчора вечарам прыйшоў сусед. Але было ўжо занадта позна. Стары больш не захацеў прачнуцца.
— Ён не прачнуўся? — спытаў Маркус.
— Ён замерз, калі табе так больш зразумела, — сказала Паўліна.
Маркус саслізнуў уніз па калоне, згорбіўся і закрыў твар рукамі.
— Маркус? Гэй, Маркус, дуронік, наш брат не плача!
— Ён не быў вар’ятам, — прашаптаў Маркус. — Вар'ят жа нікога не разумее. А ён мяне разумеў. I гісторыю з сабакам... яе ён таксама зразумеў.
— 3 сабакам? 3 якім сабакам? — спытала Паўліна.
— Ах, я ўчора пад вечар знайшоў сабаку. I ён нават даўся пагладзіць сябе. Я так хацеў расказаць пра гэта Сэрвулюсу.
— Ты таксама поўны вар'ят, — прамармытала Паўліна. I захістала галавою, калі маленькі хлопчык-жабрак узняўся і адчыніў дзверы ў касцёл.
7 дзейных асобаў:
зо р к а (фігура на палачцы, зорны шлейф, які рухаецца з дапамогаю шплінта), маленькі кароль, дзяўчынка, стары чалавек, тры Каралі.
(Гэтая п'еса падыходзіць для пастаноўкі ўлялечным тэатры. 3 невялікімі зменаміяе можна паставіць і па ролях.)
Сцэна1
(На заднім плане — горы і пустыня. Наперадзе — калодзежзвядром, пачэпленымналанцужок. Злеваўзносіцца зорка і застаецца вісець высока надкалодзежам. Памахвае зорным шлейфам).
Маленькі кароль (спачатку чуецца толькі яго дыханне. Ён выходзіць злева, у каралеўскай мантыі і з залатой каронаю на галаве). Ну, ты іляціш, мая даражэнькая! Як страла!.. Дзе ты? Ужо зноў над наступнаю гарою? (Азіраецца, але ўверсе яе не шукае.) О, калодзеж! Калодзеж! (Заглядваеўяго.) Гэй, зорка, што ты робіш там,унізе? (Здзіўляецца, глядзіцьуверх, бачыцьзорку, якая памахвае зорным шлейфам.) Ага, ты там, наверсе! А гэта толькітвойадбітак!.. Прывітанне, зорачка! Якдоб-
ра, што ты прывяла мяне да калодзежа! (Ён падымае вядро звадой наверх, п'е, міжтым працягваегаварыць.) Я не змог бы ісці далей! Ад стомы і смагі... О, вада зорнага колеру!.. Якая смачная! Ну вось, прагнаў смагу. Але ж як ногі баляць! Няма сумневу, што ў мяне на кожнай назе па дзесяць мазалёў. Дзе ж гэта бачана для караля, мая дарагая зорачка! Я не прывык хадзіць пешкі. Але з таго часу як аддаў свайго вярблюда... (Зорка радасна гайдаецца.) Ну так! Я правільна зрабіў, што падарыўяго... Таму беднамучалавеку з хворым хлопчыкам ён быў больш патрэбны, чым мне... 1 правільна, што я пакінуў свайго слугу з аслом той старой жанчыне, цяпер яна не будзе чуцца такой бездапаможнай і безабароннай. Але павер мне, дарагая зорачка, кароль без слугі, без жывёліны ддя верхавой язды, кароль, які падарожнічае зусім адзін і пешкі — гэта ўжо дзіўны кароль, і калі б у мяне не было каралеўскай мантыі і кароны, хто ведае, ці паверыў бы хто-небудзь, ШТО я кароль! (Ён сядаепобач з калодзежам, пазяхае.) Кароль, які шукае нованароджанага Збаўцу свету. Кароль, які бяжыць за зоркай, пешкі, з дваццаццю мазалямі... (Зоркагайдаецца.) Дзіўна, часамумяне бывае такое адчуванне, што ты махаеш мне. Вось ізноў! Раней я гэтага не заўважаў, едучы на вярблюдзе. Ты падміргваеш і махаеш, калі я размаўляю з табой... Ну так, раней я размаўляў са сваім слугой, а не з табой, чаго ж табе было б падміргваць... Я стаміўся... Крыху пасплю... (Задрамаў.)
Дзяўчынка (звядром, выходзіцьсправа. Падымаючыз калодзежавядро з вадою, заўважаехлопчыка, якіспіць). Так, зноў хтосьці. Гэта ўжо чацвёрты! Але ён вандруе зусім адзін, без слугі і паклажы. Ён не зможа пада-
рыць нам, бедным вясковым дзецям, так шмат, як іншыя тры, што праходзілі тут на мінулым тыдні... Ну, крыху золата ў яго, напэўна, будзе... Калі б толькі ён прачнуўся, і я магла папрасіць... (Янакашляе, карольмармычаўсне, яна кашляе мацней.) Кашаль яму зусім не перашкаджае. Тады паспяваю. (Яна спявае «Ах, які цудоўнывечар...» і заклікае дзяцей, каліяны ёсцьсярод гледачоў, спяваць разам з ёю.)
Маленькі кароль (нарэшцепрачынаецца). Хтотам так прыгожа спявае?
Дзяўчынка. Ах, дарагікароль,ты,напэўна,такі ж добры, як іншыя тры Каралі, што праходзілі тут да цябе, і штосьці падорыш нам, бедным вясковым дзецям? Бачыш, сёлета зямля не ўрадзіла, а салдаты забралі нашых кароў, таму ўсе дзеці ў вёсцы галадаюць.
Маленькі кароль. Зразумела, я вам што-небудзь падару... Гэй, слуга! (Ён апамятаўся, адкашліваецца.) Ой, гм... ведаеш, у мяне цяпер няма слуті, вярблюда і, на жаль, таксама няма грошай.
Дзяўчынка (расчаравана).А...
Маленькі кароль. Як недарэчна... Кароль, які нічогане можа падарыць. Праўда, зорка? Такогаты яшчэ ніколі не бачыла са сваёй нябеснай вышыні. (Зорка моцна гайдаецца.) Што ? Здаецца, ты хочаш мне штосьці сказаць? Чаго ты так гайдаешся?
Дзяўчынка. Якпрыгожаадбліскваетваякарона, калі зорка гайдаецца над табою...
Маленькі кароль. Карона... мая карона... (невялікая паўза.) Дзяўчынка, такая карона дорага KamTye, прынамсі дваццаць кароў і ежы на некалькі тыдняў. (Ён здымае карону і працягваеяе дзяўчынцы.) Вось, вазьмі маю карону і абмяняй яе на збожжа і кароў!
Дзяўчынка. Але...але...
Маленькі кароль. Ніякіх«але»! Наштомнекарона ў дарозе праз пустыні і горы! Ведаеш, як яна сціскала мне галаву... Наогул, з таго часу як я хаджу пешкі і... гм! Шчыра кажучы, карона — гэта адзінае, што я магу табе падарыць!
Д з я ў ч ы н к a. О, ты добры, вельмі добры, ты самы лепшы кароль! Яшчэ лепшы, чым іншыя тры Каралі!
Маленькі кароль. Іншыятры?
Дзяўчынка. Намінулымтыдніяныпраходзілі тут. Яны шукаюць Збаўцу.
Маленькі кароль. Ах, калі б я сустрэўіх! Калі б я дагнаў іх!
Дзяўчынка.Яныпайшліўгэтымнапрамку, (паказвае направа) і насы ўвесь час падымалі да зорак. (Паказвае на зорку.) Над імі стаяла такая ж зорка, адна ў адну, можа, гэта была тая самая! (Зорка памахвае шлейфам.) Дзякуй табе за карону, маленькі кароль, чацвёрты кароль! Усе дзеці ў вёсцы будуць успамінаць цябе, кожны вечар, калі з'яўляюцца зоркі! (Адыходзіць.)