• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    * Лангабарды — германскае племя. У 568 г. уварваліся ў Італію і ўтварылі раннефеадальнае каралеўства (у 773 — 774 гг. на чале з Карлам Вялікім). Ад лангабардаў атрымала назву Ламбардыя.
    кус, напрыклад, мог прыкінуцца сляпым, спаралізаваным ці скалечаным, — якім заўгодна. У той халодны, ветраны снежаньскі дзень ён прачнуўся яшчэ зацемна, каб заняць сваё месца ў крытай галерэі базылікі святога Клеменса. Ён ведаў: жанчыны, якія будуць ісці на ранішнюю Імшу, паспачуваюць маленькаму галоднаму хлопчыку-жабраку.
    Яшчэ бегучы па прыступках у бок калонаў, Маркус убачыў, што яго месца занятае. Нейкі незнаёмы сівавалосы жабрак сядзеў, прыхіліўшыся спінаю да калоны. Маркус стаў перад ім, шырока расставіўшы ногі.
    — Ты сядзіш на маім месцы! Гэта паскудства! Першая калона ад уваходу — мая! Сыдзі адсюль, a то я скажу свайму верхаводзе, ён паб'е цябе і прагоніць!
    Стары ўзняў вочы, аблічча ў яго было ветлівае.
    — Я не ведаў, што сяджу на тваім месцы, хлопча!
    — Уставай! — закрычаў Маркус.
    — Я не магу, — сказаў стары. — Я спаралізаваны.
    — Я ведаю гэты прыём! — адказаў Маркус.
    Тады стары жабрак адкінуў убок плед, у які былі захутаныя яго ногі. Маркус скалануўся. Ногі старога былі худыя і слабыя, як у дзіцяці, толькі калені тырчалі з лахманоў, быццам велічэзныя вузлы. Маркус нахіліўся і зноў накрыў пледам гэтыя бедныя ногі.
    — Калі прыйдзе верхавода, вы можаце падсунуць мяне крыху далей, — сказаў стары. — Я не хачу забіраць тваё месца, хлопча.
    — 3 якой ты банды?
    — Hi з якой, — сказаў стары.
    Маркус не хацеў даваць гэтаму веры.
    — Hi з якой? Oro! А хто цябе абараняе, і каму ты аддаеш частку прыбытку?
    — Калі я знаходжу кагосьці, хто не назбіраў нічога, я дзялюся з ім, — сказаў стары чалавек.
    Маркус утаропіўся ў яго. «Вар'ят ці махляр!» — падумаўён.
    — Дзяліцца? Проста так?
    Стары ўсміхнуўся.
    — Я стары чалавек і мне няшмат трэба.
    — А хто цябе сюды прынёс?
    — Мой сусед. Ён вельмі зычлівы да мяне. Ён прывёз мяне на тачанцы. Звычайна я сяджу ўнізе, на мосце, але пад голым небам мне стала занадта холадна. — Стары чалавек правёў рукою па пледзе. — Г эты плед падарыў мне таксама сусед.
    — Гэта гунька, пакрывала для коней, — сказаў Маркус. — Ад яго пахне коньмі...
    «Добры, моцны плед, — падумаў ён. — I такі вялікі, яго хопіць на дваіх. I пахне хлявом і цёплаю жывёлаю».
    Ён паглядзеў на плед, што ахутваў старога і яшчэ звісаўз прыступак. Маркус нясмела апусціўся побач са старым, на край пледа.
    — Ведаеш што? — сказаў Маркус. — Ты даеш мне палову свайго прыбытку за дзень, а я дазваляю табе сядзець тут, на маім месцы... Гэта добрае месца, убачыш. Я сёння буду прыкідвацца сляпым, а ты будзеш маім спаралізаваным дзядулем. Добра? — Ён захіхікаў. — Галодны, сляпы хлопчык, якому трэба клапаціцца пра свайго спаралізаванага дзядулю, — гэта гучыць жаласліва.
    — Я рады, што ты дазваляеш мне сядзець тут, — сказаў стары чалавек. Маркус разглядваў
    яго. У старога на шыі была завязана хустка, але рукі заставаліся голымі. Знямелымі пальцамі ён сціскаў клунак.
    — Мне здаецца, што ты навічок, — сказаўМаркус. — 3 навічкамі я працуто не вельмі ахвотна. Яны псуюць усю справу. — Ён паказаў на клунак. — Схавай гэта. Ты не павінен паказваць, што ўзяў з сабой нешта з ежы. Інакш ніхто табе нічога не дасць.
    — Хлопчык мой, — сказаў стары, і ў яго голасе пачулася нешта іншае — цёплае, шчаслівае. — Хлопчык мой, у маім клунку няма ежы. Гэта нешта каштоўнае. Хочаш паглядзець?
    Ён развязаў клунак і дастаў з яго вялікую старую кнігу. Маркус пакруціў галавою:
    — Толькі кніга...
    — He нейкая там кніга! — прашаптаў стары. — Гэта Святое Пісанне!
    — Ты хочаш яе прадаць? — запытаў Маркус.
    — He, мой хлопчык. Прадаць — ніколі.
    Маркус хутка разважаў.
    — Але ты мог бы яе прадаць. Кнігі дарагія. Я ведаю аднаго чалавека, які, можа, купіў бы яе ў цябе. Калі ты паабяцаеш мне трэцюю частку пакупной цаны...
    — Дзіця! — усклікнуў стары. — Я шмат гадоў збіраў грошы, каб купіць гэтую кнігу.
    «Вар’ят, — думаў Маркус. — He махляр. Але моцна звар'яцелы. Каб збіраць на кнігу...» Потым яму ў галаву прыйшла думка. Ён свіснуў скрозь зубы і паважліва запытаўся:
    — Можа... пачытаеш з яе людзям? Сапраўды па^ожным голасам. Гэта быў бы новы прыём! Ці... ці, можа, ты ўмееш нават рабіць прадказанні са Святога Пісання!
    — Я не ўмею чытаць, — сказаў стары. — У дзяцінстве мяне ніхто не вучыў. Адразу давялося ісці працаваць. Потым я захварэў, і мой гаспадар не мог мяне болей трымаць. I выгнаў. Я мог бы плесці кошыкі, вось, і цыноўкі. Але хто возьме старога, хворага чалавека... Цяпер у мяне ёсць час, каб навучыцца чытаць. Я нават спрабаваў гэта зрабіць, але мая галава занадта старая і дурная... Ты ўмееш чытаць?
    — He вельмі добра, — сказаў Маркус. — Толькі крыху, каб чытаць лістоўкі ці аб'явы пра пошукі злачынцаў, ці адозвы.
    — Мой дарагі хлопчык, але ты хоць крыху можаш... Бог мой, якое шчасце. — Дрыжачымі рукамі стары гартаў сваю кнігу. — Дзіця маё, будзь ласкавы, прачытай мне — хоць некалькі радкоў...
    — Ты вар'ят, — сказаў Маркус гучна, потым крыху цішэй дадаў:
    — Сляпы хлопчык не можа чытаць. He забывайся, што я сёння сляпы.
    Ён выцягнуў шматок чорнай тканіны і перавязаў ёю сваё левае вока. На правае ён наклеіў «струп», які зрабіў з гліны і некалькіх кропель курынай крыві.
    — Але з-пад павязкі я магу выглядваць, — сказаўён. — Паслухай, зараз прыйдуць астатнія: гарбаты Сімон, старая Джулія. А вунь ідзе кульгавая Паўліна са сваім дзіцём. Мне зусім не трэба глядзець. Я пазнаю іх усіх па кроках.
    Жабракі прашмыгнулі міма калонаў, як шэрыя цені ў бледным святле раніцы. Яны прыселі на кукішкі, цесна прыціснуўшыся адно да аднаго і расціраючы свае халодныя твары. Паўліна зазірнула ў касцёл.
    — Яны ўжо запальваюць свечкі, — прамармытала яна. — Зараз пачнецца.
    Перад Маркусам яна спынілася.
    — Хто гэта каля цябе? — Яе голас быў прарэзлівы, быццам вецер на вуліцах.
    — Мой дзядуля, — сказаў Маркус. — А калі ты маеш нешта супраць, я раскажу верхаводзе, што ты ўчора аддала яму замала.
    — Гэта няпраўда, ты, шэльма малая! — закрычала Паўліна. Дзіця, якое было ў яе на руках, прачнулася і захныкала.
    — Праўда ці не, — сказаў Маркус, — прынамсі, я магу паклясціся ў гэтым усімі апосталамі і мучанікамі...
    — Ды супакойся ты, нягоднік, — прабурчала Паўліна і села побач з Маркусам. — Вунь ужо людзі ідуць у касцёл. Добра, што ёсць пабожныя людзі. Плач, Марыо, золатка маё.
    Яна ўшчыкнула дзіця так, што яно зараўло, і сама пачала плакаць і галасіць:
    — Ласкавы, добры пане, падайце беднай маці штосьці для яе дзіцёнка... Паглядзіце на гэтага беднага малога чарвячка... Злітуйцеся!
    Да яе далучыліся іншыя жабракі. Маркус заглушыў усіх сваім звонкім дзіцячым голасам:
    — Дзеля Хрыста, будзьце літасцівай, добрая пані! Я бедны сляпы хлопчык, мне трэба клапаціцца пра свайго спаралізаванага дзядулю... Дзякую, дарагі пане!
    Парафіяне раздавалі манеты і хлеб, і галасы жабракоўпрыціхлі, нібы вялізная хваля, што зноў адхлынула ад марскога берага. Толькі голас старога мужчыны можна было яшчэ пачуць. Ён не падвываў, ён не крычаў, а вельмі спакойна прасіўтых, хто праходзіў міма:
    — Адну хвіліну! Дарагі пане, падарыце мне толькі адну хвіліну!
    Яны праходзілі міма, не гледзячы на яго.
    Маркус з-пад чорнай павязкі глядзеў на медную манету ў сваёй руцэ:
    — Дзеньпачаўся някепска. Гэй, стары, якцябе завуць? Мне ж трэба ведаць, як завуць майго дзядулю?
    — Сэрвулюс. А цябе, мой хлопчык?
    — Маркус. Паслухай, Сэрвулюс, я назіраў за тым, як ты прасіў людзей. Ты паводзіш сябе, як няўпэўнены навічок. Табе трэба выцягнуць рукі! I крычаць мацней! Табе трэба стагнаць і галасіць! Там, каля твайго мосту, можа, было інакш, там у цябе былі свае пастаянныя кліенты. Але тут... Яны цябе не бачаць. Яны зважаюць на цябе толькі тады, калі ты равеш... Давай, вось зноў нехта ідзе!
    Сэрвулюс крыху выпрастаўся. Ён паглядзеўу бок парафіяніна і ўзвысіў голас:
    — Крыху часу, мой пане! Падарыце мне крыху Вашага часу! Тры хвіліны, пане!... Хвілінку! Вось, з гэтай кнігі... прачытайце некалькі радкоў, пане, бо, пане, я не ўмею чытаць...
    Чалавек, які ішоў у касцёл, спыніўся. Ці ўзяў ён кнігу? He, ён насупіў бровы:
    — Чытаць... тут, у ранішнім прыцемку, на холадзе! Дзядуля, у мяне няма на гэта часу. — Ён нахіліўся і паклаў старому ў руку некалькі манетаў. Адчуўшы пах гунькі, ён насцярожліва прынюхаўся і схаваў твар у сваім футравым каўняры. Ён хутка перасёк галерэю з калонамі і ўвайшоў у касцёл.
    Маркус паглядзеў на манеты:
    — На тваім месцы я быў бы задаволены, стары Сэрвулюс...
    Сэрвулюс прыціснуў кнігу да грудзей.
    — Ах, мой хлопчык... калі б у каго-небудзь быў час, каб пачытаць мне. Бачыш тую пані, вунь там...
    — Яна прыходзіць штодзень, — прашаптаў Маркус. — На яе можна спадзявацца!
    I ён ужо пачаў крычаць:
    — Я галодны сляпы хлопчык, мне трэба клапаціцца пра свайго спаралізаванага дзядулю!
    Жанчына ўсміхнулася хлопчыку-жабраку, і Маркус ледзь стрымаўся, каб не ўсміхнуцца ў адказ: ён жа быў сляпы. Хлопчык толькі працягнуў РУКУЖанчына паклала ў яе лустачку хлеба з сырам.
    — Вось, мой бедны хлопчык, а гэтая манета ддя твайго дзядулі, я ж ведаю, што тут заўсёды сядзяць бедныя людзі!
    Сэрвулюс прыўзняў кнігу. Яго рукі дрыжэлі.
    — Дарагая пані, ці можна папрасіцьВас... тут... некалькі радкоў?
    — Прачытаць? — сказала жанчына. — Цяпер?
    Яна вагалася.
    —Але ж тады я прапушчу пачатак святой Імшы.
    Яшчэ невялічкае ваганне.
    — He, я сапраўды не магу.
    Хуткімі маленькімі крокамі яна дробненька пайшла да ўваходу.
    Маркус пачуў, як стары ўздыхнуў.
    — Ну, не журыся. Лягчэй выпрасіць трохі хлеба і грошай, чым пару нікчэмных хвілін, так? Але табе далі паесці. Гэта самае галоўнае.
    — He, маё беднае дзіця, — сказаў Сэрвулюс. — Гэта не самае галоўнае. Прынамсі для мяне гэта не самае галоўнае. Два, тры кавалкі для галоднага страўніка, каб не памерці з голаду, заўсёды можна атрымаць. Але калі сэрца пустое — гэта самае гор-
    шае. 3 таго часу, як я ўведаў гісторыі, напісаныя ў гэтай кнізе, я зноў і зноў хачу пачуць іх. Я прагну гэтага. Гэта як голад, Маркус, як голад.
    «Вар'ят, — думаў Маркус. — Вар'ят, вар'ят».
    Але стары жабрак казаў далей, дыханне маленькімі воблачкамі ўзнімалася ад яго вуснаў: