• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    * * *
    Праз тры месяцы гаспадар гатэлю «У марскога змея», калоцячысяадхоладуічмыхаючы, стаяў ля свайго дома і паглядаў на порт. 3 мора дзьмуў халодны вецер. Рыбацкія лодкі з рознакаляровымі залатанымі ветразямі пагойдваліся на хвалях, цяпер іх было значна больш, чым звычайна. Той, хто ўлетку і ўвосень займаўся вінаградарствам, узімку станавіўся рыбаком. Працы заўсёды хапала: рамантаваць нераты, перафарбоўваць лодкі, адвозіць у горад на продаж бочачкі з салёнаю рыбаю...
    Гаспадар напружыў зрок.
    — Пане Божа, — мармытаў ён, — учыні, каб на гэты раз яны мінулі наш порт!
    Там, дзе мора і неба зліваліся ў адну тонкую блакітную лінію, замільгалі белыя ветразі вайсковых караблёў.
    — Лікас! — закрычаўгаспадар. — Хадзі сюды! У цябе лепшыя вочы!
    Лікас перадаў бацьку ўсё, што мог убачыць: караблі былі ўпрыгожаны рознакаляровымі сцягамі, плылі хутка, але курс трымалі не на Адрыяке.
    — Пераможцы плывуць дадому, — з палёгкай прабурчаў гаспадар.
    Тры палкаводцы паслалі ў Канстанцінопаль спешны карабель. Шчаслівы пасланец паведаміў імператару, што ў правінцыі Фрыгія ўсталяваны мір, і атрымаў за добрую навіну шчодры дар, як і належала паводле старога звычаю. Увесь горад рыхтаваўся з пашанаю сустрэць пераможцаў.
    Толькі некалькі гвардзейскіх афіцэраў не падзялялі ўсеагульнай весялосці. Яны папрасілі аўдыенцыі ў гарадскога прэфекта Аблабіяса.
    — Пане, — сказалі яны, — улада гэтых трох палкаводцаў з гэтага моманту стане невыноснай. Народ весяліцца разам з імі, салдаты цвёрда стаяць на іх баку, яны маюць вялікі аўтарытэт. А раптам яны арганізуюць змову супраць трона і паспрабуюць захапіць уладу ў дзяржаве?
    Яны паабяцалі Аблабіясу падарунак, калі той паведаміць імператару пра гэтую небяспеку.
    — Падарунак каля семнаццаці сотняў фунтаў золата, — сказалі яны.
    У Аблабіяса заблішчэлі вочы:
    — Становішча насамрэч такое небяспечнае?
    — Вельмі небяспечнае, — сур'ёзна сказалі гвардзейскія афіцэры. Яны не маглі стрываць трыумфу палкаводцаў. Аблабіяс быў хітры. Ён пачакаў, пакуль сціхне ўсеаіульная радасць ад здабытага міру і ў імператара зноў з'явяцца новыя клопаты. Гэта быў самы зручны момант, каб паведаміць імператару пра змову. Імператар Канстанцін пакруціў галавою.
    — Непаціянус, Урсус і Герпіліён? — спытаў ён. — Гэтыя трое? Я не веру!
    — О, мой уладар, — сказаў Аблабіяс. — Назаві мне тых змоўшчыкаў з доўгай гісторыі Рымскай імперыі, якія б не былі лепшымі сябрамі ўладара. Успомні пра смерць Цэзара, успомні пра Тыберыя, успомні пра...
    — Аблабіяс, — сказаў імператар, — дагэтуль ты аддана і добрасумленна служыў мне. Ідзі і добра ўсё правер, перш чым нам давядзецца арыштаваць гэтых трох мужоў.
    Аблабіяс успомніў пра семнаццаць сотняў ззяючага золата.
    —Я загадаў, каб праверылі, пане, —сказаў ён. — Гэтыя пераможцы з кожным днём заваёўваюць усё больш прыхільнікаў для рэалізацыі сваіх планаў, яны абяцаюць ім павышэнні ў званні, грашовыя падарункі і, на жаль, усё больш людзей згаджаюцца на ўсё дзеля грошай! — Аблабіяс сумна ўздыхнуў.
    Імператар асабіста падпісаў загад пра арышт трох палкаводцаў.
    Гвардзейскія афіцэры былі незадаволеныя. Праўда, яны перадалі гарадскому прэфекту абяцаны падарунак, але абурыліся:
    — Пасаджаны ў турму? Толькі пасаджаны ў турму? А ты не ўлічыў, што гэтыя мужы маюць уплывовых сяброў? Пакуль яны жывыя, мір у нашай дзяржаве знаходзіцца пад вельмі вялікай пагрозай!
    Аблабіяс спалохаўся.
    — Дайце мне трохі часу, каб знайсці зручны момант для размовы з імператарам, — сказаў ён.
    * * *
    Гіларыён, турэмны наглядчык, заОяспечваў трох знакамітых зняволеных ежай, чыстым адзеннем і цёплымі коўдрамі. «Калі б усе зняволеныя былі такімі, як гэтыя трое, — думаў ён, — такімі спакойнымі, такімі ветлівымі, такімі стрыманымі. У іх чыстае сумленне. Яны вераць у справяддівасць імператарскага прысуду...»
    Гіларыён не хацеў верыць сваім вушам, калі пасланец перадаўяму загад гарадскога прэфекта:
    — Трое мужоў, за якімі ты пастаўлены наглядаць, прызнаныя вінаватымі. Наступнай ноччу іх чакае смяротнае пакаранне!
    — Без судовага працэсу? — закрычаў Гіларыён. — Без вынясення прысуду?
    Пасланец паціснуў плячыма.
    — Кожны, нават самы апошні злачынец мае права на законны суд! — закрычаў Гіларыён.
    — Гарадскі прэфект дзейнічае паводле загаду імператара, — сказаў пасланец. — А нам, маленькім, слабым людзям, лепш трымаць язык за зубамі і падпарадкоўвацца, калі яны там, наверсе, здзяйсняюць сваю ўладу!..
    3 плачам пайшоў Гіларыён да трох палкаводцаў, каб перадаць ім страшную вестку. Спачатку яны не хацелі гэтаму верыць.
    — Дарагія мае! —усклікнуў Гіларыён у адчаі. — Паглядзіце ж у твар фактам. У вас засталося вельмі мала часу для вырашэння сваіх асабістых справаў. Я ахвотна дапамагу вам і зраблю ўсё, што змаіу!
    — Мы невінаватыя! — закрычаў Урсус. — Імператар паверыў здраднікам!
    — Цяпер нам дапаможа толькі Бог, — сказаў Герпуліён. — Калі павінен прыйсці кат?
    — Паміж поўначчу і досвіткам, — сказаў Гіларыён.
    — Яшчэ ёсць час, каб напісаць некалькі лістоў, — сказаў Урсус. — I паведаміць пра несправядлівасць нашчадкам. — Вусны ў яго скрывіліся. Ён не хацеў паказаць свайго хвалявання.
    — Яшчэ ёсць час, каб памаліцца, — ціха сказаў Герпуліён.
    — Імператар, дзеля якога я ў незлічоных бітвах рызыкаваўжыццём... — сказаўНепаціянус, —той імператар, якога я лічыў сваім сябрам...
    Каму з іх упершыню прыйшла ў галаву думка папрасіць заступніцтва ў Мікалая, пазней ніхто не мог успомніць.
    Прасіць дапамогі ў чалавека, які знаходзіцца так далёка ад іх, які нават не здагадваецца пра іх бяду? Але ў перадсмяротным страху яны ўсклалі надзею на чалавека, які так бясстрашна змагаўся супраць кожнай несправядлівасці. Магчыма, яны ўспомнілі крыкі людзей, што стаялі ўзбоч дарогі:
    — Бяжы, Мікалай, спяшайся!
    — Нікалаўс, дапамажы!
    Яны ўпалі на калені. Непаціянус стаў маліцца. Гэтая малітва пасля не аднойчы згадвалася ў незлічоных гісторыях і легендах:
    — Пане, Ты Бог Твайго слуті Мікалая, Ты Бог, поўны сардэчнай дабрыні! Змілуйся над намі праз заступніцтва слугі Твайго Мікалая і выратуй нас, захавай нашае жыццё!
    Яны разам моцна закрычалі:
    — Мікалай, дзе б ты зараз ні быў, дапамажы нам сваім заступніцтвам! Звярніся да міласэрнага Бога, памаліся за нас! Ён выслухае свайго слугу!
    Той ноччу Канстанцін вельмі слаба спаў, бясконца круцячыся на сваім імператарскім ложку. To яго калаціла ад холаду, то шаўковыя коўдры здаваліся занадта цяжкімі і цёплымі. Яму дакучалі дзіўныя сны, ён зноў і зноў прачынаўся ад страху. Ці не паклікаць яму слугу, каб той прынёс напою для сну, або музыкаў?
    Падпісаны ім смяротны прысуд, не выходзіў у імператара з галавы.
    Трое гэты мужоў так жахліва здрадзілі яму, скарысталіся ягоным сяброўствам, ягоным даверам, паставілі на карту мір...
    Але хто тут з'явіўся ля ягонага ложка? Хто загаварыў з ім?
    — Канстанцін, прачніся! Канстанцін, устань!
    Канстанцін не ведаў мужчыну, які разбудзіў яго. Як ён апынуўся у палацы?
    Мужчына быў чырвоны ад гневу. Маленькія кропелькі поту выступілі ў яго на ілбе, быццам ён у вялікай спешцы прабег доўті шлях. Барада, пранізаная мноствам серабрыстых пасмаў валасоў, злосна траслася. Бровы натапырваліся, быццам маленькія шчотачкі.
    Незнаёмец павысіў голас і загаварыў так гучна, быццам хацеў разбудзіць усіх слугаў у гэтым палацы:
    — Устань, Канстанцін! Адпусці трох палкаводцаў! Яны абвінавачаны несправяддіва! Ты асудзіў на смерцьтрох невінаватых! Ты будзеш адказваць за гэта калісьці перад Валадаром нябесным!
    — Хто ты? — запытаў Канстанцін і, хістаючыся, падняўся з ложка. — Анёл? Пасланец Бога?
    Чалавек заківаўгалавою, яго голас палагаднеў:
    — Я бедны грэшнік Мікалай, біскуп з Міры! — I паколькі ён заўважыў, што імператар адразу не можа успомніць, дзе ў ягонай вялізнай імперыі знаходзілася Міра, дадаў:
    — ...сталіцы Лікіі.
    Імператар падышоў да свайго пісьмовага стала, узяў васковую таблічку і сеў.
    — Я зараз жа напішу турэмнаму наглядчыку, — сказаў ён. He атрымаўшы адказу, імператар узняў галаву. Мужчына, які назваўся біскупам Міры, знік.
    Канчаткова абудзіўшыся, імператар зразумеў, што сядзіць за пісьмовым сталом. Ён перасіліў страх, які ахапіў яго.
    Нядоўга думаючы, Канстанцін напісаў на таблічцы:
    АДКЛАСЦІСМЯРОТНАЕ ПАКАРАННЕ
    ТРОМ ПАЛКАВОДЦАМ!	
    На другой васковай таблічцы ён напісаў :
    КАНСТАНЦІН ВІТАЕ АЛАБІЯСА. ТЭРМІНОВА ПРЫЙДЗІДА МЯНЕ!
    Ён выйшаў у пярэдні пакой, разбудзіў рабоў і загадаў тэрмінова перадаць лісты праз пасланцаў.
    У той жа час гарадскі прэфект, калоцячыся, ляжаў на сваім скамечаным ложку і глядзеў на мужчыну, які з пагрозлівым выглядам стаяў перад ім. О Божа, што за жудасны голас быў у гэтага ча-
    лавека! Як дзіка ў яго натапырваліся ва ўсе бакі валасы і барада, нібы ільвіная грыва! А словы, якія адважыўся ўжываць гэты незнаёмец! Яшчэ ніводзін чалавек так бессаромна не крычаў на гарадскога прэфекта!
    — Ты прагны мяшок з грашыма! Ты стары махляр! Хіба ты зусім страціў розум? 3-за сваёй нястрымнай прагі золата ты загадваеш забіваць невінаватых людзей! Калі ты падманваеш нават імператара, то ці не збіраешся ты падмануць і Бога? Бойся Яго кары, Аблабіяс! Хутчэй устань і адпусці трох палкаводцаў! Інакш я паклічу суд Божы супраць цябе, і твой канец будзе жудасным!
    У гарадскога прэфекта ногі амаль не слухаліся, калі ён устаў з пасцелі і, хістаючыся, скіраваўся да стала.
    — Хто ты, — шаптаў ён, — хто ты, што адважваешся так размаўляць са мною? Хто дае табе гэтую ўладу?
    — Уладу? — незнаёмы чалавек, здавалася, усміхнуўся. — Я толькі бедны грэшнік Нікалаўс, біскуп Міры. Міры, сталіцы Лікіі!
    Пасля гэтых словаў мужчына знік. Аблабіяс дрыжаўусім целам. Ён ледзьве змог надрапаць на воску літары:
    АБЛАБІЯС — ПЛАРЫЁНУ:
    АДКЛАСЦІСМЯРОТНАЕ ПАКАРАННЕ.
    АБЛАБІЯС ВІТАЕІМПЕРАТАРА, СВАЙГО ПАНА. ПРАШУ АЎДЫЕНЦЫІПА СПРАВЕ СМЯРОТНАГА ПАКАРАННЯ ПАЛКАВОДЦАЎ. АДМЯНІЦЬ ПРЫСУД!
    З'ЯВІЛІСЯ НОВЫЯ ФАКТЫ!
    У начным Канстанцінопалі на сярэдзіне дарогі паміж імператарскім палацам і вілай гарадскога прэфекта сустрэліся два пасланцы. Два іншыя пасланцы сутыкнуліся адзін з адным перад турэмнымі варотамі. Менавіта ў той момант, калі кат патрабаваў упусціць яго. Гіларыён плакаў ад радасці, чытаючы новыя загады.
    — Я сёння не патрэбны? Тым лепш! — прабурчаў кат. — Тады я пайду дахаты і зноў лягу спаць...