Бэтлеемская зорка
Ленэ Маер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 352с.
Мінск 2007
Гандляр. Бо ты ніколі за ім не сочыш! Там... там ён ідзе з індзейскімі дзецьмі! Палюбуйся цяпер на гэта!
Жонка. Дазволь яму парадавацца! Пазней,
калі ён вырасце, ён будзе глядзець на ўсё гэта іншымі вачыма!
Г а ндля р. Яны адбіраюць у мяне дзіця — не так, як я баяўся, але ўсё ж такі... яны адбіраюць яго ў мяне! (Хоча падысці да Ніколаса, жонка стрымлівае яго.)
Жонкa. Цяпер не перашкаджай працэсіі. Растлумачыш яму пазней, што ты пра гэта думаеш. Ціха!
(Дзеці спяваюць першую страфу з песні Марыі, гандляр вяртаецца ў дом, жонка ўпотай махае маленькаму Ніколасу, працэсія праходзіцьля яе.)
Апавядальнік. ВёскіСанМарцін,дзеадбылася гэта гісторыя, сёння не ўжо не існуе. Урадавыя войскі абстралялі і разбурылі яе, жыхары паўцякалі. Але такіх дзяцей, як Чус і Ніколас, яшчэ шмат ёсць на свеце. Будзем спадзявацца, што ім дазваляюць сябраваць. Дзякую за тое, што прыйшлі да нас! Да пабачэння!
Гатэль «У марскога змея» стаяў на ўзвышшы, на схіле нізкага пагорка, парослага аліўкавымі дрэвамі. Адсюль быў добра бачны порт Адрыяке, рыбацкія хаты на ўзбярэжжы, а воддаль — густыя вінаграднікі; у зацішныя дні альбо калі вецер дзьмуў з кантынента, можна было выразна пачуць гук бразготкаў, якімі дзеці рабоў адпуджвалі птушак ад спелага вінаграду.
Гатэль уяўляў з сябе квадратны будынак з плоскім дахам і маленькімі вокнамі. Свежапабеленыя сцены блішчэлі на сонцы. Па абодва бакі ад уваходу стаялі альтанкі, абвітыя вінаграднаю лазою. Тут, у засені лісця, схаваліся драўляныя сталы і лавы. Над уваходам гаспадар сам намаляваў марскога змея. Яго лускаватае цела абвівалася вакол амфары дзвюма вялізнымі петлямі, лускавінкі, то сінія, то зялёныя, былі акуратна аблямаваныя чорнаю фарбаю. Змяіны хвост плаўна пераходзіў у вялікі плаўнік з сіне-зялёнымі палосамі. Аўпашчы змей трымаў дзве рыбіны і гронку сіняга вінаграду, яго чырвоныя вочы задаволена глядзелі на гэтую пажыву, намякаючы на асалоду, якая чака-
ла госця. Пад змяіным целам лёгкімі штрыхамі былі намаляваныя сінія марскія хвалі, а пад імі, над самымі дзвярыма, знаходзіліся няроўныя літары: «Сардэчна запрашаем! Ешце, піце і весяліцеся!» Кожную вясну, калі пабелку аднаўлялі, даводзілася перамалёўваць і змея. Любімаю гульнёю гасцей было знаходзіць змены ў лускаватым целе змея. Некаторыя казалі, што змей павінен пазіраць больш жудасна, як сапраўдны казачны змей, пра якога баюць ва ўсёй міжземнаморскай прасторы.
— He, — даводзіў гаспадар, — гэты змей павінен прывабліваць да мяне гасцей, а не палохаць іх, таму ён павінен быць ветлівым.
Але аднойчы ён шмат аддаў бы за тое, каб яго гатэль выглядаў не так прывабна. Госці, якія сядзелі ў альтанках, пілі, гаманілі і гулялі ў косці, зусім яму не падабаліся. Гэта былі рымскія салдаты і матросы, якія напярэдадні вечарам прыбылі на імператарскіх вайсковых караблях.
— Гэта толькі кароткі прамежкавы прыпынак, — растлумачыў гаспадару малады афіцэр, — толькі на тры дні, больш мы не застанемся. Нам патрэбны свежая вада і хлеб. Потым мы павінны плысці далей, нас чакае сур'ёзнае выпрабаванне. Імператар пасылае нас супрацьтайфалаў, яны зноў узнялі паўстанне, дзесьці ў гарах Фрыгіі. Што і казаць, было б занадта добра, калі б у кожнай правінцыі працяглы час панаваў мір...
Тры дні стаянкі! Ужо аднаго дня было зашмат. Гаспадар панура глядзеў на порт, на цэлы лес мачтаў. Над камандзірскім караблём развіваліся пад брызам рознакаляровыя вымпелы. Вартавыя навыцяжку крочылі туды-сюды. He было відаць ніводнага з трох палкаводцаў — Непаціянуса, Урсу-
са і Герпіліёна — дый гаспадар наогул яшчэ ніколі ў жыцці не чуў пра іх. Яны, напэўна, сядзелі ў сваёй каюце, абмяркоўвалі планы наконт фрыгійскай правінцыі і думалі, дзе шукаць паўстанцаў. Магчыма, яны сумавалі і па далёкім Канстанцінопалі, элегантным імператарскім горадзе, і ім зусім не хацелася ісці ў лікійскую зямлю. Адрыяке ў іх вачах, мабыць, быў убогай глухменню, маленькім портам невядомага правінцыйнага горада Міра. «Каб яны яшчэ і салдатаў сваіх трымалі на борце...», — панура думаўгаспадар.
На верхніх палубах драмалі на сонцы рабывесляры. Некалькі салдатаў вартавалі іх: рабам нельга было пакідаць караблі. А саддаты мелі дазвол сыходзіць на бераг, яны рассыпаліся ва ўсе бакі, прагульваліся па навакольных вёсках, жадаючы папоўніць свае аднастайныя пайкі — словам, хацелі крыху пабавіцца перад тым, як пачнецца кампанія супраць бунтаўшчыкоў. Бавіліся яны на свой лад. Апустошвалі вінныя склепы, забіралі хлеб з печаў і ягнят з аўчарняў. Напіваліся, вытоптвалі маленькія, рупліва дагледжаныя сады і плявалі ў сялянскія прэсы для выціскання алею. 3 бедных рыбацкіх хацінаў яны рабавалі ўсё, што ім падабалася: бочачку салёнай рыбы, пацеркі з ракавінак, срэбныя манеты з пасагу, талерку з прыгожай разьбою... I паўсюль шукалі прыгожых дзяўчат.
Гаспадар загадаў сваёй дачцэ схавацца ў самым дальнім куце аўчарні, пад сенам. «Пане, Божа мой, — маліўся ён, несучы салдатам новы збан, — не дазволь ніводнаму з гэтых п'яных драпежнікаў агледзець аўчарню!»
Ён хуценька зірнуў на салдатаў і з палёгкаю пераканаўся, што яны цалкам занятыя віном
і гульнёю ў косці. Гаспадар паставіў перад маладым афіцэрам талерку з аліўкамі і сырам. Пасля міргнуў свайму памочніку, які наліваў віно, каб той цяпер браў горшае, бо гэтыя няпрошаныя госці, відавочна, больш не заўважаюць розніцы ў якасці.
Потым ён пайшоўу задні пакой гатэлю «У марскога змея» і зачыніў за сабою дзверы на засаўку. Тут, у гэтым цёмным вузкім памяшканні, сабраліся людзі, якіх турбаваў лёс Адрыяке: пробашч парафіі ў Адрыяке, святары з маленькіх навакольных вёсак, дыяканы і святар з касцёла святога Себасцьяна, нават камендант маленькай партовай крэпасці. Ён сказаў:
— Супраць салдатаў імператара ты нічога не зможаш зрабіць У мяне сто чалавек. Сотня супраць арміі!
— Давайце адправім пасла да імператарскага намесніка, у Міры. Ён павінен паўплываць на палкаводцаў! — прашаптаў пробашч парафіі з Адрыяке.
Гаспадар заківаў галавой:
— У нас няма столькі грошай, каб падкупіць гэтага паганца і хоць аднойчы прымусіць яго зрабіць нешта прыстойнае, —■ буркнуў ён. — Пра прэфекта правінцыі можаце забыць!
— Мікалай! — сказаў адзін з дыяканаў. — Біскуп павінен нам дапамагчы!
Гаспадар цяжка ўздыхнуў:
— Так, калі ён прыйдзе асабіста...
— Ён прыйдзе, у гэтым вы можаце не сумнявацца! — закрычаў камендант. — Хто бегае хутчэй за ўсіх? Я не хачу пасылаць салдата, гэта можа прыцягнуць увагу.
— Пойдзе мой сын, — сказаў гаспадар. — Я зараз жа пашлю па яго. Ён вартуе мой вінаграднік. Што ж, цяпер вінаграднік застанецца без варты. Галоўнае, каб біскуп Мікалай як мага хутчэй даведаўся пра марадзёрствы!
Якраз у той момант, калі юны Лікас паўтараў пасланне, якое ён павінен быў перадаць біскупу Міры, рыбакі прынеслі яшчэ адну дрэнную вестку: салдаты імператара ў сваім свавольстве падпалілі хату, раззлаваўшвіся з-за таго, што не знайшлі там ніякай нажывы, а потым у суседнім доме накінуліся на дзяўчынку...
— Бяжы, Лікас! — прастагнаў гаспадар. — Падумай, што будзе з тваёю сястрою!.. Бяжы!
Лікас пашыбаваў маленькім завулкам Адрыяке, стараючыся не прыцягваць увагі. Ён прайшоў міма некалькіх салдатаў, не зірнуўшы на іх. Толькі мінуўшы паўночныя вароты, хлопец пабег. Ён спадзяваўся, што па дарозе ў Міру не сустрэне рабаўнікоў. Бег уздоўж вінаграднікаў, узбоч аліўкавых гаёў, фігавых дрэваў. Цяпер на травяніствіх схілах не пасвіліся гурты авечак. Пастухі гналі жывёлу як мага далей ад узбярэжжа. Лікас бег так асцярожна, што ўзнімаў толькі маленькія воблачкі пылу. Да горада Міра было тры мілі, якія пехам ён мог лёгка адолець за паўтары гадзіны. Але цяпер трэба было пераадолець гэты шлях за паўгадзіны.
Ён часта бываў у Міры. I ведаў касцёл святой Ірэны, дзе прапаведваў біскуп, Львіную плошчу, палац намесніка і дом біскупа. Ён бачыў біскупа Мікалая падчас урачыстых набажэнстваў, чуў яго казанні. Лікас не баяўся прасіць дапамогі ў гэтага энергічнага чалавека. Кожны, хто меў нейкую па-
трэбу, мог пайсці да біскупа без папярэдняга дакладвання. Мікалай для кожнага меў цярплівасць і час. Моцна запыхаўшыся, Лікас падбег да гарадскіх варотаў Міры.
— Ваенныя караблі з Канстанцінопаля, — закрычаўён вартавым, — стаяць перадАдрыяке. Салдаты марадзёрствуюць. Мяне паслалі да біскупа, прапусціце мяне!
Адзін з вартавых паказаў юнаку дакладную дарогу.
— Лепш да Нікалаўса, чым да...
Ён змоўк, але другі вартавы скончыў:
— ...чым да «залатога кашалька».
Гэта была мянушка прадажнага намесніка.
— Шчасліва табе, хлопча. Бяжы!
Яны паглядзелі ўслед пасланцу.
— Іду ў заклад, — прабурчаў першы вартавы, — што прынамсі праз чвэрць гадзіны тут пройдзе шаноўны біскуп з ускалмачанаю барадою, бліскучымі вачыма і зведзенымі маршчынамі на ілбе.
— He хацеў бы я апынуцца ні на месцы салдат-марадзёраў, — сказаў другі, — ні на месцы палкаводца з нячыстым сумленнем, калі туды прыйдзе наш біскуп!
Кухня ў біскупавым доме была невялікая, але зручна і практычна абсталяваная. Комін над мураванаю плітою выходзіў проста на вуліцу. Медныя катлы, патэльні, гаршкі і пожагі віселі на сцяне, пад рукою. На трывалым нізкім стале каля вакна стаялі два каменныя ручныя млыны і ступкі для драблення прыправаў, якраз на зручнай вышыні, так што не трэба было згінацца падчас працы, і спіна не стамлялася дарэмна. Усё гэта адмыслова ўпарад-
каваў біскупаў кухар Эўтрэпсас, якому былі вельмі ўдзячныя абодва ягоныя памочнікі. 3 кухні па маленькай драўлянай лесвіцы можна было трапіць у халодны склеп, дзе захоўваліся харчовыя запасы, a менавіта, збаны з алеем і грушападобныя ёмкасці з паленай гліны, напоўненыя збожжам і напалову ўкапаныя ў зямлю. 3 кухні таксама можна было выйсці ў маленькі дворык, дзе знаходзіліся калодзеж і печ, даволі вялікі збожжавы млын і каменная ракавіна, у якую з глінянай трубы заўсёды ішла свежая вада. Эўтрэпсас захоўваў тут рыбу, ён наогул стараўся выкарыстоўваць толькі самыя свежыя прадукты. На лаве ў двары стаялі гаршкі з зелянінаю. За імі Эўтрэпсас даглядаў асабіста.
Гэтаю дбайнасцю падтрымліваўся не толькі дабрабыт біскупа. Эўтрэпсас кіраваўусёй хатняю гаспадаркаю, якая, зразумела, была занадта маленькай ддя такой значнай і выдатнай асобы: старая служанка і таямнічы, заўсёды маўклівы слуга Сімон прыйшлі яшчэ з бацькоўскага дома біскупа. Былі яшчэ тут сакратар біскупа і два маладыя памочнікі на кухні, якія пры неабходнасці маглі служыць і пасыльнымі. Няцяжка было наладзіць харчаванне для гэтых людзей; Мікалай быў сціплы, ажно занадта непатрабавальны ў вачах свайго повара Эўтрэпсаса. Трэба было ўгаворваць, проста ўпрошваць, каб ён хоць раз на дзень дазволіў сабе крыху цёплай стравы. He, асноўная праца на кухні заключалася ў гатаванні густых супоў для бедных і хворых, якія два разы на дзень прыходзілі пад біскупаў дом. Часам біскуп сам заходзіў у кухню і заглядваў у вялікія гаршкі на пліце.