• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    На досвітку імператар загадаў склікаць сенат. Ён запрасіў туды і свайго гарадскога прэфекта. У прысутнасці сената ён загадаў прывесці трох палкаводцаў і спытаўся ў іх:
    — Ці можам мы пагаварыць шчыра, мы, даўнія блізкія сябры? Ці разбіраецеся вы ў чараўніцтве?
    — He, пане, — адказалі тры палкаводцы.
    — Ці задумвалі вы што-небудзь дрэннае супраць мяне ці супраць дзяржавы?
    — He, пане.
    — А калі гэта можна будзе даказаць?..
    — Тады, пане, мы гатовы памерці! Але, пане, нават у думках мы ніколі не задумвалі супраць цябе нічога дрэннага!
    — Так! А што кажа вам імя Нікалаўс?
    — Нікалаўс! — усклікнулі палкаводцы.
    — Так, Нікалаўс. Хто ён і якое ён мае для вас значэнне?
    Тады яны расказалі імператару ўсё: пра іх першую сустрэчу з біскупам у маленькім порце Адрыяке, пра тое, як ён у апошні момант выратаваў трох грамадзянаў Міры і пра тое, што цяпер яны малілі яго аб дапамозе ў найвялікшай бядзе.
    — Хоць ён быў ад вас так далёка?
    — Хоць ён быў так далёка, пане.
    Імператар разважаў. Ці прызнацца ім у сваім дзіўным сне? Ён павольна сказаў:
    — Вы свабодныя! Дзякуйце за сваё жыццё не мне! Дзякуйце біскупу Міры, якога вы клікалі на дапамогу! Едзьце ў Міру і падзякуйце яму! I перадайце яму маё паслане: «Мікалай, біскуп Міры, я выканаўтвой загад! Негневайся больш! Заступайся за мяне і за ўсю імперыю! Няхай Бог, які валадарыць над светам, адорыць нас усіх супакоем!»
    Ён даў тром палкаводцам падарункі для Нікалаўса: два каштоўныя падсвечнікі і Евангелле ў залатой аправе.
    * * *
    Выцягнуўшы ўперад шыю, гаспадар гатэлю «У марскога змея» назіраў, як прычаліла вялікае паруснае судна з імператарскім сцягам. У адзін момантувесь Адрыяке быўна нагах. Неўзабаве кожнае дзіця ведала, што прыехалі тры палкаводцы, каб падзякаваць добраму біскупу Нікалаўсу за цудоўную дапамогу. Яны прывезлі з сабой падарункі ад імператара!
    — Сыне, — сказаў гаспадар юнаму Лікасу, — я думаю, што Эўтрэпсас будзе вельмі ўдзячны, калі ён своечасова даведаецца, што павінен гатаваць для трох знатных гасцей!
    Лікас усміхнуўся і пабег.
    Нікалаўс выйшаў на Львіную плошчу насустрач тром палкаводцам. Народ Міры быў сведкам таго, як тры мужчыны ўпалі на калені перад біскупам.
    — Калі ласка, устаньце! Устаньце ж! — спалохана папрасіў Нікалаўс. — Я яшчэ не ведаю, якую вы атрымалі дапамогу, але разумею адно: гэта Бог — Той, Хто дапамагае. Яму належыць уся пашана. A не беднаму слугу, якога Ён у сваёй міласці часам выкарыстоўвае як сваю прыладу!
    Неўзабаве пасля гэтага кухар Эўтрэпсас пачуў спешныя крокі па каменных плітах у двары. Мікалай прыбег у кухню.
    — Мой дарагі Эўтрэпсас, яны памятаюць пра тваю рыбу ў мёдзе і віне! Ці не мог бы ты быць такім ласкавым і...
    Эўтрэпсас паказаў на патэльні на пліце:
    — Яна ўжо смажыцца, пане!
    — I, Эўтрэпсас, у нас здзейснілася нешта цудоўнае! Радуйся разам са мною! Тры палкаводцы ахвяравалі вельмі шмаг золата для тых гараджан, якія жывуць у нястачы! Яны не маглі ўчыніць мне большай радасці! Як ты думаеш, ці не варта з гэтага часу гатаваць для ўбогіх супчык тры разы на дзень...
    — Усё, што пажадаеш, пане! — прамармытаў Эўтрэпсас. — А цяпер вяртайся да сваіх гасцей, малю цябе! Гэтая рыба ў мяне выдатна атрымалася і павінна быць з'едзена своечасова!
    — Мы будзем слухацца адзін аднаго! — сказаў біскуп з ледзь заўважнай усмешкай і спешна пакінуў кухню.
    Каля Ібдзейных асобаў:
    святы Юзаф; Марыя, маладая жанчына; Ніколас, маладысталяр; Себасцьян, вулічнымузыкант; донна Крыстына; Разіта, служанка; Бальтазар, антыквар; Чэпэ, гаспадар гатэля; Эліза, афіцыянтка; Маціяс, салдат; Тобіяс, салдат; Антоніо, жабрак; Марыо, яго ўнук; гандляр гароднінай і садавінай; хатнія гаспадыні; госці гатэля.
    (Месца дзеяння: маленькі паўднёваамерыканскі гарадок Сан Жазэ. Сцэна ці пляцоўка нагадвае кірмашовую плошчу. У цэнтры на п'едэстале стаіць святы Юзаф з вянцом — арэолам святасці — ілілеяй. Злева ісправа адстатуі — сяляне і сялянкі каля сваіх кірмашовых прылаўкаў, скрыняў ці тачанкаўпад парасонамі. Яны прадаюць гародніну і садавіну. Налевым краі сцэны, збоку гледачоў, відаць заезд Чэпэ са столікам і табурэткамі, на правым краі сцэны — сад, абгароджашя кветнікам, вароты і дом донны Крыстыны. Перад агароджай сядзяць Антоніо з маленькім М а р ы о і просяць міласціну. Перадзаездам Эліза абслугоўваедвух салдатаў іантыквара Бальтазара. Людзіходзяцьуздоўжкірмашовыхпрылаўкаў, спыняюцца, нешта купляюць. Вулічны музыкант
    Себасцьян прыязджаенасваімвеласіпедзе.Людзінакірмашы сардэчнавітаюцьяго. УСебасцьяна церазплячовісіцьrimapa. Ён спыняецца, прыхіляе веласіпед да п'едэстала статуі, складвае сваёпонча, якпадушку, сядае каля падножжа святога Юзафа і пачынае брынкаць на гітары.)
    Людзі на кірмашы. Песню, Себасцьян, заспявай нам песню!
    Себасцьян. Спачаткукрыхуперадыхну!
    Бальтазар. Гэй, Эліза! Яшчэ адзін круг — за мой кошт!
    (Эліза прыносіць збан і налівае ўсім траім.)
    Маціяс і Тобіяс. Затваёздароўе, Бальтазар!.. За тваю справу!
    Бальтазар. Завашагагенерала! (Яны стукаюцца чаркамі.)
    Маціяс і Тобіяс. Заўсіхпрыгожыхдзяўчат!
    Бальтазар. Завашуперамогунадпаўстанцамі!
    Тобіяс. Пятнаццаць з іх мы ўжо ўчора вылавілі! У іх не было ніякага шанцу!
    Маціяс. Было мора крыві. Яны былі слаба ўзброеныя і вельмі маладыя... Брудная гэта работа!
    Бальтазар. Тост! Каб вы павыганялі ўсіх паўстанцаў з іх мышыных нораў! Тады вы будзеце ў маёй краме ўжо непатрэбныя! Тут не патрэбны салдаты — хіба што ў якасці пакупнікоў! Тост!
    Антоніо (адначасова). Падайце што-небудзь!.. Давай, Марыо, пачынай хныкаць!
    Марыо. Падайце міласціну!.. Хоць акрайчык хлеба!.. Яны сёння зноў глухія, дзядуля!
    (Донна Крыстына ў суправаджэнні сваёй служанк і, якая нясе два кошыкі, выходзіць з варотаўсаду. Яна злуецца, убачыўшыжабракоў.)
    Донна Крыстына. Ты толькі паглядзі на гэта, Разіта! Вось ужо новы зброд перад маім домам!
    Разіта. Але, донна Крыстына, гэта ж толькі стары Антоніо!
    Донна Крыстына. Няхайёнжабруеўякім-небудзь іншым месцы!.. Заўсёды адны і тыя ж прыкрасці з людзьмі! Спадзяюся толькі, што цыстэрна для вады ў паўднёвым квартале зноў функцыянуе. Інакш зноў усе, якія толькі можна, шэльмы і жабракі будуць цягацца да мяне па ваду!.. Але скажутабе, Разіта! Я больш ніводнага не пушчуўсвой сад! Яны мне растапталі кветкі вакол калодзежа толькі з-за сваёй смагі! Мой муж паскардзіўся ўладам! Няхай спыняць гэтую нядбайнасць і належна забяспечваюць вадою, каб не абцяжарваць прыстойных людзей... Прагані адсюль гэтага жабрака!
    Разіта (ціха да Антоніо). Мая донна ў дрэнным настроі! Антоніо, перасядзь у якое-небудзь іншае месца! Інакш яна пакліча паліцыю!
    (Антоніо адыходзіць разам з Марыо да статуі і сядаетам.)
    М а р ы о. Але гэта няўдалае месца для нас, так, дзядуля ?
    Антоніо. Таму мы павінны крычаць мацней! Падайце што-небудзь!
    Марыо. Прашу, падайце міласціну!
    (Донна Крыстына разглядвае тавар на кірмашы і купляе неабходнае. Разітанясеўкошыкусадавіну.)
    Себасцьян (падыходзіцьзгітарай дастала іграе).
    Кветкі ў садзе донны Крыстыны доўга вады чакаць не павінны, вады там хапае, у збан яна шпарка сцякае... тра-ля-ля, ля-ля...
    А дзеці на ўскраіне горада, не маюць ні студні, ані крынічкі. слухмяна чакаюць вады і вучацца смаіу цярпець... тра-ля-ля, ля-ля!
    (Простыялюдзі ўхваляюць песню, донна Крыстына ігнаруе гэтае выступленне. )
    Бальтазар. Стрымай свой брыдкі язык, Себасцьян. Гэтая дама — мая лепшая пакупніца, у яе выключны густ на прыгожыя старыя карціны і дарагую мэблю... He крыўдзі яе!.. Заспявай якуюнебудзь іншую песню!
    Ч э п э (налівае Себасцьяну шклянку). Выпі ды заспявай нам песню пра святога Юзафа!
    Донна Крыстына (адначасова). Вось, Разіта, падай гэтую манету дзіцяці, што жабруе каля статуі. Няхай людзі не думаюць, што я не люблю дзяцей. Г эта няпраўда...
    Разіта (даМарыо). Восьтабе... адмаёй донны. Марыо. Дзякуй, донна Крыстына!
    (Ніколас, малады сталяр, выходзіцьна сцэнузправага бокуі чакаеперадваротаміўсад.)
    Разіта. Донна Крыстына, прыйшоў сталяр, якога вы выклікалі.
    Донна Крыстына. Добра, добра, няхай ён адразу пакажа мне свае эскізы. (Паварочваецца направа.) Ніколас. Добрай раніцы, донна Крыстына.
    Г андляры (да Себасцьяна). Заспявай нам песню пра святога Юзафа!
    Р а з і т а (спрабуе затрымаць сваю донну). Ці не жадаеце і Вы паслухаць, донна?
    (Донна крыху паварочваецца, слухае, Ніколас і Разіта прыслухоўваюцца з цікавасцю.)
    Себасцьян (пяе nag гітару).
    Калісьці, вельмі даўно,
    прыйшоў адзін чалавек у Сан Жазэ, ён страшэнна стаміўся ад доўгай дарогі, а страўнік бурчэў у яго, бы ў сабакі.
    «Людзі добрыя, злітуйцеся над маёю бядою!
    Без вашае дапамогі пад раніцу я стану, як дохлая мыш!
    I згіну ад голаду і смагі!»
    Для ўсіх ён быў чужы і незнаёмы, але людзі шчодра напоўнілі яго торбу, падалі яму кубак, поўны віна.
    «Якія ж зычлівыя і добрыя людзі ў Сан Жазэ! Я хачу вам аддзячі іць перад тым, як пайду.
    Аддзячыць карціі, іЮ з каменю!»
    I — удар за ўда । нм — паўстаў наш святы Юзаф Незнаёмец развіт., 4ьна махнуў рукою і сказаў: «3 гэтага часу вы
    пад надзейнаю абаронаю.
    Калі напаткае вас лютая бяда, няхай святы Юзаф пра вас не забудзе і здзейсніць у вашым горадзе цуд!» (Працягвае, гаворачы.) Так, дарагія людзі, 3 таго часу ходзяць чуткі, што наш святы Юзаф аднойчы здзейсніць цуд — тады, калі гэта насамрэч будзе патрэбна...
    Антоніо. Усёсваёжыццёячакаўцуду...
    Донна Крыстына. Ах, гэтыя старыя показкі... Хто дбайна працуе, таму не трэба чакаць цуду... (Выходзіцьусад, Раз іта і Ніколас ідуцьзаёю.)
    (Людзі абдарылі Себасцьяна воплескамі. На заднім плане, злева, з'яўляецца Марыя. Янапаволінабліжаецца, азіраючыся навокал. На галаве і плячах уяе завязана хуста. Марыя спыняецца і слухае.)
    Ч э п э (да сваіхгасцей). Ну, час ад часу які-небудзь практычны, маленькі цуд — гэта было б нядрэнна, так?
    Бальтазар. Восьбымнезнайсцікладпадсваім хламам...
    Т о б і я с. Стаць бы мне адразу капітанам...
    Маціяс. Вось бы ўсіх партызанаў і паўстанцаў як перуном спаліла і нам не давялося больш рабіць ніякай бруднай работы...
    Эліза. Прыехаў бы сюды прэзідэнт і ажаніўСЯ самною... (Янысмяюцца.)
    Антоніо. He смейцеся, людзі! Калі вы будзеце смяяцца з цудаў, святы Юзаф сапраўды не зробіць ніводнага! У цуды трэба верыць!
    Себасцьян (з гітараю зноў сядае ля статуі). Дык вось, я крыху веру ў цуды...