Бэтлеемская зорка
Ленэ Маер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 352с.
Мінск 2007
— He шкадуй, — аднойчы сказаў ён Эўтрэпсасу, — не шкадуй ежы ддя бедных і хворых братоў.
— Пане! — усклікнуў Эўтрэпсас. — Ты хочаш пакрыўдзіць мяне? Пакаштуй гэтай юшкі і сам скажы, хіба яна мае горшы смак, чым тая, што я падаю табе!
Мікалай пакаштаваў, а пасля прамармытаў:
— О,з чаборам! — і ўхвальна паляпаў свайго повара па плячы. — Прабач мяне, Эўтрэпсас, я ж ведаю, што магу разлічваць на цябе!
Перад тым як стаць поварам біскупа Мікалая, Эўтрэпсас быў рабом у аднаго багатага рымскага купца. Той быў жорсткім гаспадаром і загадваў катаваць сваіх слутаў за найменшую правіну. Аднойчы ён узняў лямант з-за таго, што паштэт з жаваранкаў падаўся яму занадта салёным, і загадаў кінуць повара ў сажалку з рыбамі... Мікалай, які ў той час яшчэ не быў біскупам, выпадкова пачуў пра пакаранне, што пагражала повару, і Эўтрэпсас быў адразу выкуплены. Як вольны чалавек Эўтрэпсас мог бы, не вагаючыся, завесці кавярню і гатаваць для гасцей. Але ён папрасіў Мікалая, каб той пакінуў яго пры сабе.
3 таго часу Эўтрэпсас гатаваў для гарадской беднаты і шматлікіх выпадковых гасцей. Зноў і зноў здаралася так, што Мікалай прыводзіў у кухню да Эўтрэпсаса просьбіта, пасланца ці дыякана з той ці іншай вёскі:
— Эўтрэпсас, у цябе, напэўна, засталося штонебудзь смачнае. Пачастуй майго госця!
У гэты дзень Эўтрэпсас таксама не здзівіўся, калі Мікалай прывёўу кухню худога, у запыленай вопратцы юнака.
— Эўтрэпсас, гэты хлопец заслугоўвае асаблівага пачастунка! Уявітолькі, за паўгадзіны ён прыбег з Адрыяке ў Міру. Гэта Лікас, сын гаспадара
гатэлю «У марского змея». — Біскуп пасадзіў юнака на тапчанік. — Падсілкуйся і адпачні, дзіця маё! Я зараз жа выязджаю... Эўтрэпсас, можа здарыцца так, што я прывяду з сабою гасцей!
— Колькі і адкуль? — строга спытаў Эўтрэпсас. Кожнаму кухару хочацца ведаць, для якіх гасцей ён гатуе.
Біскуп ужо стаяў у дзвярах.
— Тры палкаводцы з Канстанцінопаля. Больш дакладна я яшчэ не ведаю, — і ён пайшоў, яго паспешлівыя крокі гучалі ўжо па каменных плітах двара, што выходзіў на вуліцу.
— Тры палкаводцы! — завохкаў Эўтрэпсас. Ён ледзьве вырваў ад знясіленага юнага пасланца яшчэ некалькі падрабязнасцяў.
Нарэшце ён ведаў дастаткова, каб мець магчымасць абдумаць стравы. Пакуль Лікас еў і піў, Эўтрэпсас разважаў пра іх парадак: «Суп! Моцны, у меру салёны мясны булён. Біскуп ужо прынамсі цэлую гадзіну едзе на сваім муле пад сонцам. Ён, відаць, разгневаны, бо зноўтрапіўна след несправяддівасці. Ён пацее, гучна гаворыць, хвалюецца і яшчэ больш пацее. Ягонаму арганізму будуць патрэбныя вадкасць і соль. Добра. Згатую суп. Палкаводцам трэба нешта мяккае, супакаяльнае, салодкае. Бо яны, напэўна, зразумеюць свае памылкі і павінны будуць задумацца над усімі дакорамі біскупа. Рыба ў соусе з мёду і шалфею. Потым яны будуць расказваць навіны з усяго свету, свабодна гутарыць, абменьвацца думкамі — паштэт з ягняці, з прыдатных кавалачкаў, без касцей, якія адцягваюць увагу, а да гэтага яшчэ моцнае чырвонае віно. Потым яны папросяць біскупа расказаць пра наш горад, і Мікалай атрымае нагоду
згадаць прадажных чыноўнікаў — да гэтага два гатункі мясцовага сыру: авечы сыр у аліўкавым алеі і свежая зеляніна, і травы, а пасля — мая фірменная страва: казіны сыр у марынадзе з віна і мёду, з цыбуляй і грэцкім горным чаборам. На дэсерт свежыя фігі і салодкае віно!»
— Але... але салдаты-марадзёры, — лепятаў юнак з Адрыяке. — Яны ў нас усё забяруць... ці зможа біскуп абараніць нас?
— He бойся, дзіця, — сказаў Эўтрэпсас амаль што пяшчотна. — Хадзі, папі цёплага малака з мёдам і супакойся!
У той самы час, калі біскуп Мікалай разам са сваімі спадарожнікамі пакінуў Міру і накіраваўся ў Адрыяке, нейкі мужчына праціскаўся скрозь натоўп наЛьвінай плошчы, паўз кірмашовыя прылаўкі, фокуснікаў і дзяцей, якія тут забаўляліся. Твар ён амаль цалкам схаваў пад сваёю карычневаю накідкаю. Чалавек пракраўся да задніх варотаў палаца і пагрукаў у іх умоўным знакам. Слуга адчыніў. Праз некалькі хвілін мужчына ў карычневай накідцы стаяў перад намеснікам лікійскай правінцыі, перад самым магутным чыноўнікам у краіне, якога бедныя жыхары Міры і Адрыяке называлі «залатым кашальком».
— Пане, — сказаў мужчына ў карычневай накідцы, — біскуп пакінуў горад. Ніхто не ведае, як доўга яго не будзе. Гэта зручны час ддя таго, што ты задумаў. Але дзейнічай хутка! Загадай, каб прывялі ката для трох абвінавачаных!
* * *
Для трох палкаводцаў было само па сабе зразумела, што біскупа трэба сустракаць з пашанай.
Непаціянус, Урсус і Герпіліён сталі хрысціянамі не з абвяшчэннем Міланскага імператарскага эдыкта, у якім хрысціянская рэлігія была прызнана дзяржаўнай, Хоць у народзе пагаворвалі, што з таго часу некаторыя пыхліўцы ахрысціліся толькі дзеля таго, каб хутчэй зрабіць кар'еру, знаходзячыся ў акружэнні імператара ці служачы ў гвардыі. Гэтыя тры палкаводцы паходзілі ўжо з хрысціянскіх сем'яў,
Пачуўшы, што біскуп з Міры спяшаецца да порта, яны пакінулі камандзірскі карабель і выйшлі насустрач.
— Благаславі нас, шаноўны пане, — папрасілі яны і нізка пакланіліся, — няхай нашае заданне, якое заключаецца ў аднаўленні міру ў правінцыі Фрыгія, з Божаю дапамогаю будзе хутка выканана.
— Міру? — закрычаў біскуп Мікалай, які, на здзіўленне палкаводцаў, і не збіраўся іх благаслаўляць. Наадварот, ён разгневана ўтаропіўся ў іх, чорная, кранутая сівізною барада затраслася, a густыя бровы тапырыліся, быццам маленькія шчотачкі. Твар шаноўнага біскупа пачырванеў і ўсыпаўся маленькімі кроплямі поту. — Міру? 3 такімі недысцыплінаванымі салдатамі-марадзёрамі вы хочаце ўстанавіць мір? Устанавіце мір тут, у Адрыяке і суседніх вёсках, дзе вашыя людзі чыняць злачынства за злачынствам! Толькі тады называйце сябе палкаводцамі імператарскай міратворчай місіі!
Да такой гаворкі палкаводцы не прывыклі. Ім зрабілася горача і забракла паветра.
Гучна, на думку палкаводцаў, занадта гучна для шаноўнага біскупа, Нікалаўс пачаў пералічваць ліхадзействы салдатаў:
— Я ледзьве стрымліваю тутэйшых жыхароў! Яны ахвотна кінуліся б на вашых салдатаў і патапілі б іх у моры. «Зброд гэта, а не імператарскія салдаты», — абураюцца яны і — клянуся Богам! — яны маюць рацыю. Калі вы зараз жа не ўсталюеце парадак і не пакрыеце ўсе страты, тут уздымецца паўстанне, якое выклікалі вы самі, а не фрыгійскія мяцежнікі ў глыбіні краіны!
Разважлівы Непаціянус зрабіў адзінае, што магло быць разумным. Ён загадаў сваім капітанам трубіць агульны збор. Прарэзліва загулі сігналы над портам. Вартавыя атрады былі пасланы ў самыя бліжэйшыя вёскі.
— Пане, — сказалі палкаводцы Мікалаю, — ты ж сам бачыш, што мы хочам усё выправіць!
Памякчэлым, ласкавым голасам адказаў ім Мікалай:
— Правядзіце мяне ў горад і паабедайце разам са мною! Тады я благаслаўлю вас на далейшую спакойную дарогу!
Аглушальныя сігналы пачулі і госці гатэлю «У марскога змея». Малады афіцэр спешна заплаціў за абед. Потым сабраўсваіх падначаленых. Ён злосна вылаяўся, калі ўбачыў, што некаторыя ўжо не маглі нават стаяць на нагах.
— Колькі вінныя гэтыя нягоднікі?
Гаспадар развёў рукамі.
— Нічога, ні меднага гроша, калі ты прымусіш іх пакінуць мае альтанкі!
Калі апошні салдат, хістаючыся, спускаўся па дарозе да порта, гаспадар пабег у аўчарню і вывеў са сховішча сваю дачку:
— Усё і гэтым разам скончылася добра, дзякуй Богу і яго слугу Мікалаю!
Пасля, седзячы ў ценю аліўкавага дрэва, ён назіраў за тым, што адбываецца ў порце. Палубы ваенных караблёў былі чорныя ад мноства салдатаў. Металічныя рупары даносілі гукі капітанскіх прамоваў. Да гатэлю таксама даляталі абрыўкі фразаў. I гаспадар хмурна ўсміхаўся: «Ім не пашкодзіць гэтае муштраванне!»
Пазней ён даведаўся ад аднаго госця, што два вайсковыя скарбнікі, седзячы за столікам каля дома начальніка порта, выплочвалі грошы тым, хто найбольш пацярпеў ад марадзёрства салдатаў.
А тры палкаводцы выправіліся разам з біскупам у горад Міру.
ВяртаючысяўАдрыяке, маладыЛікас сустрэў у дарозе біскупа і тых, хто яго суправаджаў. Мікалай пазнаў хлопчыка і памахаў яму рукою:
— Малайчына! Заходзь да мяне як-небудзь! A калі наступным разам будуцьладзіцца спаборніцтвы на стадыёне, я загадаю, каб цябе ўнеслі ў спіс бегуноў!
Лікас ішоў задаволены. Як хутка разышлася вестка пра мір! Пад аліўкавымі дрэвамі з боку вуліцы авечкі зноў скубалі нізкарослую траўку між камянёў, а ў садах дзяўчаты выполвалі пустазелле з градкаў цыбулі.
Біскуп Мікалай радаваўся мірнаму абеду з трыма палкаводцамі. Але радаваўся занадта рана. Каля гарадскіх варотаў яго чакала яшчэ адна дрэнная вестка.
— Спяшайся, пане! — крычалі вартавыя. Здавалася, увесь горад быў на нагах. Вуліцы і завулкі поўніліся ўсхваляванымі людзьмі.
Жыхары Міры кінуліся насустрач біскупу:
— Пане, калі б ты быў тут! Тады намеснік не асмеліўся б асудзіць на смерць трох нашых лепшых мужоў!
Мікалай выскачыў з сядда.
— Прысуд ужо здзейснілі? — крыкнуў ён.
— He ведаем, пане!
Бегма спяшаўся біскуп па звілістых гарадскіх вуліцах да Львінай плошчы. Тры палкаводцы беглі разам з ім. На плошчы сабраўся раздражнёны натоўп. Убачыўшы біскупа, людзі сцішыліся. Толькі нехта адзін закрычаў:
— Яны невінаватыя, пане! Намеснік падкуплены!
— Яго падкупілі два чыноўнікі магістрата, Эўдоксіюс і Сіманідэс! Яны хацелі забраць маёмасць гэтых трох мужоў! Як абвінаваўцы, яны атрымліваюць грошы асуджаных!
— Ці жывыя яшчэ гэтыя мужы? — крыкнуў Нікалаўс.
— Іх вядуць на эшафот!
Мікалай сарваўся з месца і зноў пабег, за ім — тры палкаводцы.
Эшафот знаходзіўся за горадам, паблізу могілкаў. Мікалай і ягоная світа пабеглі ўверх па вуліцы, якая вяла да Мартырыя. Так называлася месца, дзе калісьці знаходзіўся храм, а пасля былі пахаваныя старажытныя гарадскія мучанікі, забітыя ў часы ганенняў на хрысціянаў. Месца, дзе калісьці аддавалі пашану братам-блізнятам Кастару і Палуксу, боскім дапаможцам маракоў, ператварылася ў хрысціянскае памятнае месца. Адсюль ужо было недалёка да эшафота. Уздоўж дарогі стаялі людзі і крычалі біскупу:
— Спяшайся!
— Яны яшчэ жывыя! Бяжы, Мікалай, бяжы!
Здавалася, усё гарадское насельніцтва спачувала асуджаным і прагнула ім дапамагчы.
Трое асуджаных стаялі ўкленчыўшы на зямлі, з завязанымі вачыма. Кат ужо трымаў меч напагатове.