Бэтлеемская зорка
Ленэ Маер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 352с.
Мінск 2007
— У чатыры гер Вэбер ужо павінен быць на працы, — мармыча фрау Сабэльмайер.
— He, дваццаць чацвертага ў яго вольны дзень, — кажа бялявая Міхаэла.
— I ён можа быць разам намі, — кажа гер Біндэр.
— Ну, добра, — кажа фрау Сабэльмайер. — Можна і ў чатыры. У мяне, напэўна, нічога больш не запланавана.
Каля Ібчалавек:
апавядальнік (ці апавядальніца),гандляр Ніколас, яго жонка, маленькі Ніколас, сястра Тоня, селянін Тальяно, індзеец-майя, яго сын Чус, ягодочкіЛіля і Леля, бабуля, Томас (сябарЧуса), індзейцы-майя і іх дзеці.
(Месцы дзеяння — перад касцёлам, дом гандляра Ніколаса, на полі, перад хатай бабулі, на вясковай вуліцы — толькі злёгку пазначаны).
Сцэна1
(Перад касцёлам. Сястра Тоня выходзіць з індзейскімі дзецьмі іраздае ім бразготкіібубны. Насцэнествараецца штурханіна, бо кожнае дзіця хоча атрымаць бразготкуцібубен. Ліля і Леля тузаюцьТонюзанакідку.)
Ліля. Сястра Тоня...
Леля. Паслухайжа, сястраТоня...
Ліля. Наш брат Чус прыйдзе пазней.
Леля. Ёняшчэўполі.
Ліля. Томас таксама яшчэ выполвае пустазелле, я бачыла.
Т о н я. Добра, хлопчыкі прыйдуць пазней. А мы тым часам паўторым першую песню для працэсіі. Хто адважыцца заспяваць са мною першую страфу?
(Яны развучваюць песню, сястра Тоняхваліць або робіць заўвагі, нарэшцеяны спяваюцьусеразам.)
Песнядля працэсіі
Мы зайграем і заспяваем усе разам песню, каб суцешыць Марыю і Юзафа, Яе мужа, на далёкім і цёмным шляху ў Бэтлеем.
Мы ідзем разам з Марыяй і Юзафам, Яе мужам, і падтрымліваем змучаных, калі яны
ўжо не могуць ісці далей, на далёкім і цёмным шляху ў Бэтлеем.
Мы запальваем свечкі, столькі, колькіўнас ёсць, як святло для Марыі і Юзафа, Яе мужа, на далёкім і цёмным шляху ў Бэтлеем.
Тоня. Ну, гучыць ужо значна лепш, чым у мінулы раз.
Ліля. Прыгожая песня, і праўдзівая таксама — асабліва тое месца, пра свечкі...
Леля. Так, наша бабуля заўсёды кажа, што калі б дзядзька Маціяс тады не вяртаўся з кірмашу адзін і меў пры сабе святло, магчыма, яго не застрэлілі б салдаты.
Ліля. Яны б убачылі, што ён проста селянін, a не партызан.
Адно з дзяцей. Ой, яны страляюць і ў сялян. Асабліва, калі галодныя і бачаць, што селянін нясе мех кукурузы...
(Прыходзяць Чус і Томас, урукахтрымаюцьматыкі, якіміпрацаваліўполі. Іхажыўленавітаюць.)
Тоня. Цудоўна, што вы прыйшлі, Чус і Томас. Ці памятаеце вы яшчэ мелодыю нашай песні для працэсіі? Мы зараз напяем яе...
(Усе напяваюць мелодыю пад суправаджэнне музычных інструментаў. Святло пражэктара пераходзіць з групы дзяцей на апавядальніка.)
Апавядальнік. Так, дарагіягледачы, цяпервы пазнаёміліся з дзецьмі з Сан Марціна. Сан Марцін — гэта маленькая вёскаўгарах Гватэмалы. Тут жывуць індзейцы — патомкі старажытных майя. Адзіны ладзіно* ў вёсцы — гандляр Ніколас, калі не лічыць салдатаў. Яны, дзякуй Богу, прыходзяць толькі зрэдку — толькі калі яны лічаць, што тут схаваліся паўстанцы, «гарылы». Потым яны прылятаюць на верталётах і страляюць па ўсім, што рухаецца... (Адна страфа песні гучыць крыху мацней, потым зноў спяваюць напаўголасу. Апавядальнік працягвае.) Індзейцы-майя — сяляне. Бедныя сяляне. Яны вырошчваюць кукурузу і бабы. Многія мужчыны пакінулі вёску і пайшлі працаваць на ўзбярэжжа, дзе размешчаны кававыя плантацыі багатых землеўладальнікаў. Часам яны прысылаюць дадому крыху грошай, але часцей за ўсё так зрабіць не выпадае. Тады маці з дзецьмі павінны самі клапаціцца пра сябе. Тут, у Сан Марціне, само па сабе зразумела, што дзесяцігадовыя хлопчыкі, як Чус і Томас, працуюць у полі, як дарослыя. Hi школы, ні настаўніка тут няма. Праўда, урад час ад часу пасылае настаўніка, але ні адзін доўта тут не вытрымлівае. На шчасце, тут ёсць сястра Тоня. Яна жыве з дзвюма іншымі сёстрамі ў маленькім кляштары за касцёлам. Тоня вучыць індзейскіх дзяцей. Яна вучыла б і сына гандляра, маленькага Ніколаса, калі б не...
* Так называюць іспанамоўных метысаў, патомкаў іспанцаў і індзейцаў.
Але з ганддяром Ніколасам вы яшчэ не пазнаёміліся. Ён жыве з жонкай і маленькім сынам у адзіным вялікім доме ў Сан Марціне. Там, наверсе. (Ён паказвае, дзе жыве гандляр; пражэктар перамяшчаецца і асвятляе яго сям'ю. Гандляр займаецца спісамі і рахункамі. Жонка вышываекашулюдлямаленькага Ніколаса, час ад часуяна прымервае яе да яго плячэй, каб паглядзець, як выглядаеўзор.)
Сцэна2
Гандляр (лічыць імармыча). Дваццаць... дваццаць пяць... дваццаць восем... He забыцца наступным разам прынесці свечак з горада. Цяпер, перад Божым Нараджэннем, яны купляюць шмат свечак — для сваіх працэсій. На гэта ў іх грошы ёсць.
Ніколас. Мама, яны зноўспяваюць. Тычуеш?
Жонка. Што, Ніколас?
Ніколас. Там, на вуліцы, яны зноўспяваюць. Ла-ла-ла... (Ён таксама спрабуе заспяваць.)
Жонка. У мяне не такі тонкі слых, як у цябе, мой маленькі Ніколас.
Н і к о ла с. Можна мне пайсці туды і паслухаць, мама?
Жонка. Аднаму нельга, маленькі Ніколас, але калі я давышываю кветку...
Гандляр (успыхвае). Хлопчык застанецца тут! Ён застанецца тут, ты чуеш? Ён ні кроку не ступіць у гэтую глухмень! I нават разам вы не пойдзеце да гэтых брудных індзейскіх вырадкаў...
Жонка. Божамой, Ніколас, дзіця пацешылася б, слухаючы, як спяваюць іншыя дзеці. Успомні толькі, як летась індзейцы ўрачыста ішлі са свечкамі па вёсцы, з фігуркамі Марыі і Юзафа... mho-
ства ліхтарыкаў і флейты... Якімі вялізнымі вачыма глядзеў на гэта наш маленькі Ніколас! Але ты адцягнуў яго ад вакна і забараніў глядзець.... Хіба ж гэта можа яму пашкодзіць? У яго наогул няма ніякіх забаваў у гэтай вёсцы. Ніводнага сябра, з якім можна было б гуляць.
Гандляр. Унаступнымгодзеўягобудуцьсябры. Мы пераедзем у горад. Мы столькі заробім, што зможам сабе гэта дазволіць.... Хадзі сюды, мой маленькі Ніколас, я нешта скажу табе... У наступным годзе ты ўжо будзеш такі вялікі, што зможаш пайсці ў школу. У прыстойную гарадскую школу. Там ты знойдзеш слаўных сяброў.
Ніколас. Ага,тата...
Гандляр. Тут адны індзейцы. Гэта нішто для цябе. Табе нельга з імі гуляць. Ды яны і самі не хочуць. Ты ім не падабаешся.
(Ніколас маўчыць).
Гандляр (ускоквае ідастаезпаліцыскрынку). ГЛЯДЗІ, што ўмяне для цябе ёсць. (Звяртаеццадажонкі.)Уласна кажучы, я хацеў падарыць яму гэта толькі на Каляды. (ПаварочваеццадаНіколаса^Ну, адкрый скрынку. (Ніколас дастае цацачны грузавік з кубікамі і маленькімі мяшэчкамі.) Ну, што ты цяпер скажаш? Грузавік, такі, як мой, толькі нашмат прыгажэйшы.
Жонка (згаджаючыся). Такі добры грузавік, Ніколас, ты ж заўсёды марыў пра такі.
Ніколас. Дзякую,тата.
Гандляр. Яго можна нагрузіць. Паглядзі, мяшкі з кавай. Ну, пагрузі іх. Бачыш. Можа, некалі ты будзеш гандляваць кавай. Было б нядрэнна. Гандляваць кавай на ўзбярэжжы. (Звяртаеццада жонкі.) Маленькі Ніколас павінен жыцьлепш за нас.
Навошта я, уласна кажучы, працую? Дзеля чаго надрываюся? Толькі дзелятаго, каб маленькі Ніколас некалі жыўлепш. Каб ён мог сябраваць з прыстойнымі людзьмі, а не з бруднымі індзейцамі.
(Ніколас ціха гуляе з грузавіком.)
Жонка. Так, Ніколас. Толькічасамя думаю, ты мог бы ўжо пусціць хлопчыка да сястры Тоні. Яна падвучыла б яго, каб у горадзе для яго не было ўсё такім новым. Рэлігія, спевы, маляванне...
Гандляр. Пра гэта няма чаго і гаварыць! Да гэтай жанчыны ён не пойдзе. Яна ж будзе вучыць не толькі яго, але і індзейцаў разам з ім, уяві гэта!
Жонка. Тыўпэўнены?
Гандляр. Так. Я аднойчы гаварыў з ёю пра гэта. «Сардэчна запрашаем вашага сына на нашыя дзіцячыя заняткі», — сказала яна. Сказала мне гэта проста ў твар, і вокам не міргнула. Hi слова пра індывідуальныя заняткі... I яшчэ яна ўгаворвае сялян заснавацьтаварыства. Каб выключыць мяне як гандляра. Вось яна якая, гэтая Тоня.
Жонка. He... калітак...
Гандляр. Глядзі, як слаўна маленькі Ніколас гуляе са сваім грузавіком. Ён так захоплены гульнёю.... Мы спакойна можам пакінуць яго аднаго. Дапамажы мне паставіць новыя гаршкі на паліцы. (Выходз іцьразамз жонка й.)
(Сястра Тоня і дзеці пачынаюцьспявацьновуюпесню. Ніколас перастае гуляць, прыслухоўваецца, упэўніваецца, што за ім не сочаць бацькі, і ўцякае. Святло пражэктара плыве за хлопчыкам, калі ён падчас песні ўсё бліжэй падыходзіць дадзяцей.)
СцэнаЗ
Песня
Мы ўсе Божая сям'я, і ніхто болып не адзінокі.
Таму што Езус, Дзіцятка з Бэтлеема, хоча быць нашым братам.
Дарагая Марыя, просім Цябе, каб Ты стала нашай Маці!
Дзіцятку Езусу Ты сказала «так», не кажы таксама і нам «не»!
Ніколас (падпоўзда Чуса іштурхаеяго). Паглядзі, паглядзі, хто тут!
Чус (паварочваецца да яго). Маленькі НІКОЛас!
(Ніколас сядае на кукішкі побач з Чусам.)
Т о н я. Гэтую песню мы заспяваем, калі прынясем фігуркі Марыі і Юзафа ў наступную сям'ю. Нам яшчэ трэба вызначыць чарговасць.
Томас. СястраТоня, сюдыпадкраўсямаленькі Ніколас. Ён слухае нас...
Чус. He чапайце яго. Ён не зробіць нічога кепскага.
Адно з дзяцей. Алеёнсынгандляра.
Чус. Ён не вінаваты ў гэтым. Ды ён такі маленькі, што нічым не можа нам пашкодзіць, праўда, маленькі Ніколас?
Ніколас. Я хачу спяваць з вамі.
Тоня. Вельмі добра. Маленькі Ніколас хоча спяваць разам з намі. Пачнем яшчэ раз.
Ніколас (паказвае на бразготку, якую трымае Чус). Я таксама хачу бразгатаць.
Чус. Трэбаказаць «каліласка»...
Н і к о ла с. Калі ласка. (Чус дае яму бразготку, Ніколас старанна бразгоча разам з усімі. Першую страфуспяваюцьгучна, другую —крыху цішэй.) Гэй, Чус...
Чус. Што, маленькі Ніколас?
Ніколас. Ты мяне не прагоніш?
Чус. He, навошта?
Ніколас. I будзеш размаўляць са мною?
Чус. Так...
Ніколас. Аці праўда, штотымяне цярпецьне можаш?
Чус. Хто табе такое казаў?
Ніколас. Няважна... Ятабе падабаюся, так? Я нават мог бы стаць тваім маленькім братам.
Чус (смяецца). Зчасам, магчыма. Калісьціўмяне быў маленькі брацік, але ён памёр адразу пасля нараджэння.
(Святлопражэктарапераходзіцьна апавядальн іка.)
Апавядальнік. Сем гадоў таму, калі маленькі Ніколас з'явіўся на свет, таксама набліжалася свята Божага Нараджэння, як і цяпер. I індзейцы-майя насілі ад хаты да хаты фігуркі Юзафа і Марыі. (На заднім плане індзейцы запальваюць свечкі.) Гандляр Ніколас і яго жонка радаваліся нованароджанаму дзіцяці. Дарагія гледачы, зараз вы ўбачыце перадгісторыю нашай адвэнтавай п'есы. (Святло пражэктарапераходзіцьна гандляра іяго жонку, якаятрымае на каленях спавітае дзіця.)