Бэтлеемская зорка
Ленэ Маер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 352с.
Мінск 2007
Людзі, што сабраліся навокал, закрычалі яму:
— Стой! Спыніся! Біскуп прыйшоў!
Мікалай праціскаўся скрозь натоўп, і ў цішыні, якая раптам усталявалася, было чуваць яго цяжкае дыханне. Імгненна падбегшы да ката, Мікалай вырваў меч з ягоных рук.
— Гэтыя трое мужоў невінаватыя! Я сам гатовы памерці замест іх!
Кат адступіў перад біскупам:
— Крый Божа, каб ніколі не зайшло так далёка!
Мікалай зняў павязкі з вачэй асуджаных. Людзі падбеглі да эшафота і пачалі здымаць вяроўкі, якімі яны былі звязаныя. Турэмныя вартаўнікі моўчкі назіралі. Але ніхто не асмельваўся пярэчыць.
— А цяпер да намесніка! — закрычаў Мікалай. Некаторыя потым кляліся, што біскупаў голас прагучаў, як ільвіны рык, а валасы і барада, нібы львіная грыва, узняліся дыбам вакол галавы. Іншыя ўзгадвалі словы са Старога Запавету і крычалі:
— Справяддівы стаяў, нібы леў.
Прынамсі, нікому не прыйшло да галавы лепшае параўнанне, чым «леў».
Трое палкаводцаўса світы біскупа, якія за гэты дзень у шалёным тэмпе пераадолелі ўжо значную дыстанцыю, не адставалі, калі Мікалай спяшаўся вярнуцца ў горад. Ён крочыў проста ў палац на-
месніка. Пастукаў у вароты. Але ніхто не адчыніў яму, тады біскуп пачаў біць у вароты кулакамі.
— Адчыняйце! — крычаў ён. — Адчыняйце! Адчыняйце!
3 палацу пачуўся гул усхваляваных галасоў.
Нарэшце спуджаны слуга адчыніў вароты.
— Прэфект, мой гаспадар, якраз адпачывае пасля абеду, і ні ў якім выпадку нельга яго непакоіць!
Людзі ў натоўпе з'еддіва засмяяліся.
— Намеснік, прачніся! — закрычаў Мікалай у бок палаца. — Мне трэба пагутарыць з табою!
— Нам таксама! — закрычалі тры палкаводцы. — Мы паведамім пра ўсё імператару!
— «Залатыкашалёк», выходзь! —крычаўнарод.
Намеснік з'явіўся з ускалмачанымі валасамі і бледным тварам. Дрыжачым голасам ён прывітаў біскупа:
— Шаноўны пане...
— Злачынец! — закрычаў Мікалай. — Крывапіўца! Прыгнятальнік! Злодзей і забойца! Ты не баішся Бога, а Ён жа ведае кожны злы ўчынак і будзе судзіць цябе! Невінаватых людзей ты загадваеш пакараць смерцю!
— Я паверыў абвінаваўцам! — лепятаў намеснік і баязліва касавурыўся на незадаволены натоўп перад палацам. — Адказнасць за гэты няшчасны выпадак нясуць Эўдоксіюс і...
— Ты даў сябе падкупіць гэтым паганцам, — сказаў біскуп. — Г эта проста шальмоўства і больш нічога!
— Я скасоўваю прысуд! — закрычаў намеснік, каб яго маглі пачуць усе. — Адпусціць асуджаных!
— Яныўжо свабодныя, натваё шчасце! — сказаў Мікалай.
— Бо біскуп прыйшоў своечасова, — сказалі палкаводцы. — Мы былі сведкамі гэтага здарэння і паведамім пра яго імператару!
Твар намесніка зрабіўся шэрым, як попел.
— Мой пане і ойча, — пачаў ён прасіць біскупа, — дапамажы мне, што я павінен зрабіць...
Крыху мякчэй біскуп адказаў:
— Выпраў тое зло, што ты ўчыніў, і надалей паводзь сябе як справяддівы чалавек!
* * *
Кухар Эўтрэпсас ламаў рукі. Ужо двойчы соус з віна і мёду, дзе павінна была на слабым агні смажыцца рыба, ператварыўся ў густы адвар.
— Куды падзеліся госці? — хваляваўся Эўтрэпсас.
Абодва ягоныя памочнікі на дыбачках пракраліся ў двор і пачалі працаваць на млыне. Трапіць на вочы Эўтрэпсасу, калі ён у роспачы, было небяспечна.
— А цяпер, — крычаў кухар, — а цяпер яны яшчэ і развальваюцца, і на іх нават нельга пакрыўдзіцца. Яны даволі доўга і мужна трымаліся, чакаючы гасцей!
«Яны» — гэта, відавочна, рыбіны.
Памочнікі схіліліся над млынам, калі кухар кінуўся ў двор.
— Вы, лянівыя паршыўцы! — закрычаў Эўтрэпсас. — Мігам! Злавіце мне новую рыбіну ў сажалцы! Нарвіце жменю шалфею!
— А што з рыбай, якая развалілася? — спытаў маладзейшы памочнік.
— Вы з'ясцё яе самі! — загадаў кухар. — Але толькі тады, калі згатуеце новую рыбу!
Памочнікі радасна ўзяліся за працу.
Гарадскі шум, які даходзіў да маленькага дворыка ля кухні, здаваўся ў гэты дзень мацнейшым, чым заўсёды. Эўтрэпсас неспакойна хадзіў узад і ўперад.
— Там нешта здарылася! — мармытаў ён. — Мяне гэта вельмі хвалюе. Хто-небудзь павінен пайсці і ўсё высветліць... Хто-небудзь адзін! — закрычаў ён, калі абодва памочнікі ўскочылі.
У гэты момант у кухню ўвайшоў стары слуга Сімон. На яго брыдкім, усыпаным шнарамі твары вочы гарэлі агнём. Кульгаючы, ён падышоў да пліты, асунуўся на табурэтку і выцягнуў кульгавую нагу да агню, у бок цяпла.
— Ён зноў прыйшоў своечасова, — прамармытаў ён.
Эўтрэпсас і ягоныя памочнікі ўтаропіліся ў старога. Ім падалося, ці Сімон насамрэч нешта сказаў?
Сімон зноў загаварыў.
— I на гэты раз часу заставалася зусім мала, — прабурчаў ён.
— Хто? Дзе? Як? — крычаў Эўтрэпсас, але стары зноў змоўк. Па кіўку повара маладзейшы памочнік прынёс місачку з цыбуляй і сырам і паставіў яе перад Сімонам на пліту, а Эўтрэпсас падагрэў кубак глінтвейну. Сімон еў і піў, але не казаў больш ні слова.
Пра ўсе навіны яны даведаліся толькі ад біскупавага сакратара. Той спешна ўвайшоў і закрычаў Эўтрэпсасу:
— Госці тут! I ўсе спацелі, не толькі наш шаноўны гаспадар! Шаноўны гаспадар пытаецца, ці можна крыху моцнага мяснога булёну...
Эўтрэпсас пляснуў у далоні:
— Падаць суп! — крыкнуў ён. Памочнікі памылі твары і рукі, апранулі чыстыя тунікі і пакрочылі да гасцей з супавымі міскамі. Пры неабходнасці яны не толькі былі пасланцамі, але і прыслугоўвалі за сталом.
Эўтрэпсас тым часам маліў святога Пятра, каб рыба падсмажылася своечасова, і слухаў паведамленне сакратара.
— Так, наш добры Мікалай! — мармытаў ён. — Так, наш дарагі гаспадар!
Ён яшчэ раз наліў Сімону гарачага віна ў кубак і сказаў:
— Наш гаспадар робіць цуды, і ты, напэўна, ведаеш болып, чым мы ўсе, бо ты з самага пачатку быў яго верным слугою. Ты ведаеш пра ўсё, што здзейсніў Мікалай!
Сімон заківаў галавою.
Кухар зірнуў на яго збоку. I яму прыгадаліся ўсе незвычайныя гісторыі, пачутыя ў Міры, гісторыі пра маладога Мікалая і яго слугу, пра тое, як яны ноччу ўпотай хадзілі па горадзе і дапамагалі тым, хто трапіўу вялікую бяду. Гэтыя гісторыі, напэўна, не хлусілі. Эўтрэпсас ведаў аднаго старога чалавека, з якім час ад часу сустракаўся вольнымі вечарамі ў карчме «У залатой вінаградзіны». У жыцці гэтага чалавека, напэўна, здарылася нешта асаблівае, несумненна звязанае з Мікалаем. Эўтрэпсас успомніў, як гэты чалавек заходзіў у карчму разам з трыма сваімі ўнукамі, замаўляў кубак віна для сябе, а для дзяцей — зацукраваныя фігавыя палачкі і вінаград.
— Яны ўжо вялікія! — казаў гаспадар, кідаючы позірк на дзяцей. — Ой, як бяжыць час!
— Вялікія, здаровыя і вясёлыя! — згаджаўся мужчына. — Дзякуй Богу і добраму Мікалаю!
У дні вялікіх святаў Эўтрэпсас бачыў гэтага мужчыну з трыма ўнукамі і ў касцёле святой Ірэны. Ён па чарзе падымаў малых на рукі, каб яны маглі ўбачыць біскупа. Аднойчы Эўтрэпсас загаварыў з гэтым мужчынам пасля набажэнства:
— Слаўныя ў цябе ўнукі, дружа, і як яны гучна спявалі разам з усімі — праўда, на свой лад!
— Так, мы прыйшлі паглядзець на біскупа, — адказаў мужчына. — «Толькі паглядзіце на яго, гэтага благаслаўлёнага чалавека, — сказаў я дзецям, — і добра запомніце яго! Пазней, калі вы станеце дарослымі, матулі раскажуць вам пра яго адну гісторыю!»
— Якую гісторыю? — запытаў Эўтрэпсас.
Мужчына ціха ўсміхнуўся.
— Мікалай забараніў нам расказваць яе, пакуль ён жывы. Так што будзь цярплівым, дружа, няхай біскуп жыве яшчэ доўта, і ты, і я таксама!
Але нездарма Эўтрэпсас быўтакі цікаўны. Ад гаспадара карчмы ён усё ж такі нешта даведаўся пра гэтага мужчыну. Ён гандляваў збожжам, меў добрую жонку і трох прыгожых дачок. Аднойчы з яго караблямі здарылася няшчасце: яны ўшчэнт разбіліся падчас буры, каштоўны груз патануў. Сям'я апынулася ў вялікай нястачы. У доме няспынна чуўся плач малых дачок.
Але раптам да гаспадара карчмы «У залатой війаградзіны» прыйшоў гэты мужчына, відавочна ўзрадаваны, і папрасіў кухара і слугу для вяселля сваёй старэйшай дачкі. Неўзабаве пасля вяселля мужчына зноў пачаў ганддяваць збожжам, выйшла замуж другая дачка і, нарэшце, — трэцяя, і жан-
чыны ў горадзе з пэўнасцю распавядалі, што прыгожыя нявесты атрымалі прыстойны пасаг...
— Сімон, — звярнуўся Эўтрэпсас да старога слугі, — ці памятаеш ты часы, калі Мікалай яшчэ не быў біскупам? Як склалася жыццё ў дачок таго чалавека, які гандляваў збожжам? Адкуль яны атрымалі свой пасаг?
Сімон цяжка падняўся, здавалася, што ў яго балелі ногі, твар старога ў гэтую хвіліну хмурна скрывіўся. I сам ён выглядаў неяк жудасна, стоячы так, нібы Фаўн. «Сапраўды, нібы Фаўн!» — падумаў Эўтрэпсас, згадаўшы часы, калі ён быў у Італіі. Там некаторыя сяляне, хоць і былі хрысціянамі, але ўпотай усё яшчэ ўшаноўвалі старога бога, які павінен быў шчодра адорваць іхнія палі пладамі, а жывёлу — плоднасцю. «Абачлівасць не пашкодзіць, — думалі, напэўна, сяляне, — у касцёле Бог і Яго Сын, які стаў чалавекам, а на палях і ў хлявах Фаўн, што дае жыццё, жудасны ўсваім казліным абліччы». I вечарам 5 снежня, на свята Фаўна, сяляне сядзелі дома, і нават нагі іх не было на вуліцы, каб не перашкаджаць Фаўну, які цяпер праходзіў па дварах і хлявах, цёмны і ціхі, як ноч.
«Калі б у Сімона на галаве былі два маленькія рожкі, — падумаў Эўтрэпсас, — ддя любога MacTaxa ён мог бы служыць правобразам старога паганскага бога. Так, ён выглядаў жудасна. Але Эўтрэпсас ведаў, што Сімон добры.
— Ну, ну, не хвалюйся, — мармытаўён памяркоўна.
Стары Сімон трэці раз за гэты дзень адкрыў рот.
— He пытайся, — пракрахтаў ён. — Усё выявіцца своечасова.
Ён паставіў пусты кубак на стол і, кульгаючы, выйшаў з кухні.
Неўзабаве пасля гэтага на парозе з'явіўся Мікалай.
— Эўтрэпсас! — усклікнуў ён. — Усё вельмі смачна! Нашыя госці выказваюць табе асаблівую падзяку!
Эўтрэпсас быў усхваляваны. Ён падбег да біскупа, упаў на калені і абняў ягоныя ногі.
— Мой добры гаспадар, сёння ты здзейсніў цуд!
Мікалай засмяяўся, нахіліўся і дапамог свайму повару падняцца.
— Які цуд, Эўтрэпсас? Такі бедны грэшнік, як я, не можа здзяйсняць ніякіх цудаў. Бог усталёўвае справядлівасць і часам выкарыстоўвае для гэтага свайго слугу Мікалая! Для таго, што ты называеш цудам, патрэбны былі звыклыя чалавечыя рэчы: добрыя вушы, хуткія ногі і мужнасць своечасова крыкнуць: «Тут чыніцца несправядлівасць!» Няхай прабачыць мне Бог, сёння я зноў быў страшэнна раззлаваны...