Бэтлеемская зорка
Ленэ Маер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 352с.
Мінск 2007
Сцэна4
Ж о н к a. Гэта самае прыгожае дзіця з усіх, што я бачыла.
Гандляр. I такое дужае. Глядзі, як ён хапае мяне за палец.
Ж о н к a. Спадзяюся, што ў яго будзе шчаслівы лёс.
Гандляр. Язапаліў у касцёлеперадБагародзіцай самую вялікую і тоўстую свечку, якую толькі змог знайсці. 3 ружамі і залатымі зоркамі.
Жонка. Глядзі, ёнзасмяяўся... (Казычадзіця. )Ну, усміхніся яшчэ раз, каб бацька ўбачыў, як хораша ты ўмееш смяяцца. (Стукудзверы.)
Гандляр. Ніколі няма спакою. (Стукузмацняецца.) Нахабныя людзі, так позна...
Ж о н к a. Можа, гэта індзейцы з Юзафам і Марыяй.
Гандляр. Якянымогуцьасмеліццанамцяпер перашкаджаць... (Ідзе да дзвярэй, пражэктар асвятляе яго і селяніна Тальяно. Жонка застаецца ў цемры і калыша дзіця.)
Жонка. Алегэтапрыгожыстарызвычай... (Здалёк чуваць гукі бразготак і бубнаўпрацэсіі.)
Тальяно. ГандлярНіколас...
Гандляр. Што ты хочаш? Кажы хутчэй!
т а лья н о. Мне неабходна твая дапамога. Маю жонку трэба завезці ў горад, у шпіталь. У цябе ёсць грузавік, Ніколас.
Гандляр. Што? Цяпер, уначы, я павінен ехаць у горад? Ты з глузду з'ехаў?
Тальяно. Яна хутка народзіць дзіця. Але цяпер ёй стала кепска.
Гандляр. Дзіця? Тады пакліч Брухо, вашага шамана, да якога вы заўсёды бяжыце, каб ён выклікаў для вас духаў.
Тальяно. Ніколас!
Гандляр. Альбо ідзі да сясцёр у кляштар, яны разбіраюцца ў гэтым.
Тальяно. Я быўу Брухо, я быў у сясцёр. Яны не могуць дапамагчы маёй жонцы. Усе кажуць, што ёй трэба хутчэй у шпіталь.
Гандляр. Я не магу цяпер пайсці з дому. Я не магу пакінуць сваю жонку адну.
Тальяно. Тады пазыч нам грузавік, Ніколас.
Гандляр. Каб вы зламалі мне машыну! Пакладзіце жанчыну ў гамак і адпраўляйцеся ў даліну. Яшчэ паспееце...
Т а л ь я н о. Богам прашу, Ніколас, дапамажы нам!
Гандляр. Пайшоў прэч, індзеец! (Тальяно знікае ў цемры. Свягплопражэктара перамяшчаецца за гандляром назад, да ягожонкі.)
Ж о н к a. Ну, хто гэта быў, Ніколас ?
Гандляр. Ат, адзін селянін. Вельмі нахабны. Нічога асаблівага.
Ж о н к a. Калі да нас завітаюць індзейскія деці са сваёй працэсіяй, то падары ім, калі ласка, некалькі манет і фруктаў.
Гандляр (утаропіўся ўяе). Манет? Як ГЭТа?
Жонка. Ну, проста так. Каб пацешыць іх. Бо я сама так цешуся з нашага маленькага Ніколаса.
Гандляр. Ну і задумы ў цябе... (памяркоўна.) Ну, добра, супакойся, калі індзейскія паскуднікі пастукаюць, я дам ім што-небудзь...
Апавядальнік. Але ў гэтую ноч больш ніхто не пастукаў у дзверы гандляра Ніколаса... Сяляне той жа ноччу панеслі жонку Тальяно ў даліну, але да шпіталя ўжо не дайшлі. Жонка Тальяно і народжанае немаўлятка памерлі ў дарозе. Тальяно не захацеў вяртацца ў горы. Ён пайшоў далей, на ўзбярэжжа, шукаць працы на якой-небудзь KasaBaft плантацыі. Яго дзеці — Чус, Ліля і Леля — засталіся з бабуляй.
(Тоня і дзеці ціханапяваюцьпершуюстрафузпесні пра Марыю. Пражэктар асвятляе на першым плане Чуса і Ніколаса.)
Сцэна5
Ніколас. Чус, калі бу цябе быўмаленькі брацік, ты гуляўся б з ім?
Чус. Калі б не быўу полі...
Ніколас. Аў што б ты гуляўся з ім?
Чус. He ведаю. Можа, у шары.
Ніколас. У цябе ёсць шары?
Чус. Ага. Некалькі... (Вьімаешарызкішэніштаноў.) He шкляныя, як у твайго бацькі ў краме. Гэтыя я зрабіў сам. 3 гліны.
Ніколас. Давай пагуляем! Каліласка...
(Яны гуляюць, кленчачы аболежачынажываце. Томас і іншыя хлапчукі далучаюццада іх.)
Тоня. Правільна, пагуляйце трохі. Сёння мы ўжо дастаткова пазаймаліся. Я зараз пайду ўпрыгожваць фігуркі Юзафа і Марыі для працэсіі.
Ліля. Ці будзе ў Марыі новая накідка?
Леля. Аў Юзафа новы плашч?
Т о н я. Магчыма, калі я знайдудастаткова рэшткаў тканіны.
Ліля. О, добра, я дапамагу табе.
Леля. IЯ. (Выходзяцьразамз Тоняй.)
Ніколас (гуляючы ў шары). Чаму вы носіце фігуркі Марыі і Юзафа ад хаты да хаты?
Чус. Бо кожная сям'я хоча прыняць у сябе на адну ноч Марыю і Юзафа. На ўспамін пра Бэтлеем. Яны нідзе не маглі знайсці прытулку. Марьа давялося нарадзіць дзіця ў хляве.
Томас. Юзаф і Марыя былі беднымі людзьмі. Такімі ж беднымі, як і мы. Ніхто ім не спачуваў.
Ніколас. Я паспачуваўбы. Я пусціўбы іх. Тады ў нашым доме нешта змянілася б. Дзіця ў доме... Зусім маленькае! I я больш не быў бы такім адзінокім.
Томас. У цябе ж ёсць бацькі. У Чуса, напрыклад, мамы няма. А тата далёка ад дому.
Ніколас. Алеўягоёсцьсёстры. Аўмяненяма ні сясцёр, ні братоў. Затое ў мяне ёсць вы,
Томас. О, калі б гэта чуў твой бацька!
Чус. Маўчы, Томас... Ты выйграў, маленькі Ніколас. Гэты шар цяпер твой. (Святло прджэктара скіроўваецца да апавядальніка.)
Апавядальнік. He, ганддяр Ніколас не здагадваецца, як часта яго маленькі сын уцякае з дому і бяжыць да іншых дзяцей. Ён ніколі б гэтага яму не дазволіў. Ён клапоціцца пра будучыню свайго сына. I часам яму дакучаюць дрэнныя сны...
(Святлопражэктарапераходзіцьна гандляра Ніколаса, які варочаедцаўсне. Жонка спрабуе разбудзіцьяго.)
Сцэнаб
Гандляр (гаворыцьусне). Стукаюцьудзверы. Ты чуеш? Адчыні. Ім патрэбны грузавік. Хутка... Канешне, вы можаце ўзяць грузавік. Чаму ж не заводзіцца матор? Нам трэба ў даліну, уніз...
Жонка. Прачніся, Ніколас. Гэта проста жахлівы сон.
Гандляр (прачынаецца). Што такое?.. Я гаварыў у сне? (Сядае.) А што я гаварыў?
Жонка. Пра грузавік, які не заводзіцца.
Гандляр. Напэўна, мне снілася, што яны хацелі адабраць у мяне маленькага Ніколаса. Мне часта гэта сніцца: яны прыходзяць і забіраюць ад мяне маленькага Ніколаса!
Жонка. Хто — яны?
Гандляр. Індзейцы, гэтыя брудныя індзейцы. He давярай ніводнаму індзейцу! Калі-небудзь яны адпомсцяць.
Жонка. За што, Ніколас? Хіба мы ім нешта зрабілі? (Гандлярмаўчыць.) Бачыш. Табе не трэбатурбавацца. Навошта ім забіраць нашага Ніколаса?
Гандляр. Ёнтут, маленькі Ніколас? Ёндома?
Жонка. Ён дзесьці побач і гуляе з новым грузавіком.
Гачдляр. Паглядзі, ці домаён.
Жонка. Ніколас! Ніколас?.. Супакойся, ён, напэўна, каля дома!.. Ніколас!
Н і к о л а с (прыходзіць брудны пасля гульні). Што, мама ?
Ж о н к a. Ніколас, дзе ты так упэцкаўся ? Ты ўпаў?
Ніколас. He. Я гуляў. У шары. Там трэба было ляжаць на жываце.
Гандляр (падыходзіцьдаабоіх). 3 КІМТЫіуляў? (Ён трасе хлопчыка.)
Ніколас. 3 Чусам і Томасам і...
Гандляр (б'еяго). Я павыбіваю з цябе гэтыя гулі з бруднымі індзейцамі. Каб ты больш ніколі так не рабіў, чуеш? Яны — брудныя індзейцы. Паўтары: брудныя індзейцы. Хто яны?
Н і к о ла с. Брудныя індзейцы. (Бацька адпускаеяго, Ніколасплача.)
Жонка (адводзіць хлопчыка ўбок). Хадзі, сынок, я дам табе прыгожыя, чыстыя штаны... ну, хадзі...
(Святло пражэктара пераходзіць на індзейскую хатку і бабулю.)
Сцэна?
Бабуля. Чус...
Чус (выходзіць, зматыкай наплячах). Я Іду ў ПОЛе...
Бабуля. Чус, я ўжо даўно хацела нешта спытаць у цябе... Маленькі Ніколас усё яшчэ прыходзіць да вас?
Чус. Так. Нават у поле ён бяжыць за мною.
Бабуля. He давярай ніводнаму ладзіно, Чус.
Чус. Але маленькі Ніколас нікому нічога не зробіць.
Бабуля. Калі ён вырасце, ён стане такім жа, як бацька.
(Чусмаўчыць).
Бабуля. Чус, кажу табе яшчэ раз: калі б гандляр Ніколас даў тады твайму бацьку грузавік, твая маці і брацік, магчыма, не памерлі б...
Чус (раздумвае). He памерлі б?..
Бабуля. У іх быўбы шанец.
Чус (пасля паўзы). Але ў чым вінаваты маленькі Ніколас, калі ў яго бацькі жорсткае сэрца?
Бабуля. Я расказала табе гэта, каб ты ведаў і падумаў пра гэта. А цяпер ідзі ў поле.
(Святло пражэктара суправаджае Чуса і асвятляе іншых хлопчыкаў, якіяпрацуюцьуполі.)
Сцэна8
Ніколас (уновых штанах, асцярожнанабліжаеццада дзяцей). А вось і я!
Чус. О, маленькі Ніколас!
Ніколас. Пагуляем?
Чус. Цяпер не. Цяпер я заняты.
Ніколас. Апасля?
Чус. Яшчэневедаю.
Ніколас (глядзіцьнахлопчыкаў).
Томас. Адыдзіся трошкі, маленькі Ніколас, бо зямля можа трапіць на твае прыгожыя новыя штаны.
Ніколас. Так, мне давялося пераапрануцца, каб я не выглядаў як... як брудны індзеец.
(Дзеці ўтаропілісяў Ніколаса.)
Toмас Iga Чуса). Ты чуў? (Да Ніколаса.) Прэч адСЮЛЬ, хлуслівы ладзіно! (ЁнкідаегрудаюзямліўНіколаса.)
Ніколас. Бацька загадаў мне так сказаць. Ён мяне пабіў. (3 плачамуцякае.)
Чус (крычыцьямуўслед). Ніколас! Хадзі назад, маленькі Ніколас!
Томас. Хай бяжыць! Ён будзе такім жа, як бацька!
Сцэна9
(ПражэктарасвятляеТоню, дзяўчынак іўпрыгожаныя фігуркі. Хлопчыкі далучаюцца да іх. Раздаюць музычныя інструменты і свечкі. Дзеці спяваюць першую страфуз песні для працэсіі.)
Тоня. А дзе маленькі Ніколас? Ён жа хацеў удзельнічаць?
Томас. Ён, напэўна, больш не асмеліцца прыйсці сюды.
Адзін з хлопчыкаў. Ён абазваў нас бруднымі індзейцамі.
Ч у с. Гэта бацька ўбіў яму такое ў галаву.
Томас. Якая розніца? Ён гэта сказаў. Калі ён яшчэ раз з'явіцца тут, я паганю яго прэч! Я не хачу, каб ён удзельнічаў.
Тоня. Ахто ўсё-такі хоча?
Чус. Я, нягледзячы ні на што, хачу, каб ён удзельнічаў. Але яму трэба шмат мужнасці, каб зноў сюды прыйсці. He ведаю, ці адважыцца ён.
То н я. Калі ён прыйдзе і мы зноў прагонім яго, трэба будзе выключыць адну песню з працэсіі.
Ліля і Леля. Якуюпесню?
Тоня. Песню пра Святую Сям'ю. Мы яе ўжо не зможам спяваць.
Дзеці. Чаму?
Т о н я. Бо маленькі Ніколас таксама належыць да Святой Сям'і. Дзіцятка Езус прыйшоў у гэты свет не толькі дзеля вас, але і дзеля маленькага Ніколаса.
Томас, Усё роўна. Ён так ці інакш стане такім жа, як бацька,
Чус. Бо мы не дадзім яму стаць іншым.
(Дзеці выстройваюцца ўпрацэсію. На шырокай падстаўцы нясуць фігуркі Марыі і Юзафа. Музыканты іграюць першую страфупесні. Тоня пачынае запальваць дзіцячыя свечкі. Падкрадваеццамаленькі Ніколас іторгае Чуса за понча.)
Ніколас. А вось і я!
Чус. Маленькі Ніколас. (Прытуляеягодасябе.)
Ніколас. Яхачуўдзельнічаць, нават калі бацька потым паб'е мяне.
Ліля. Калі маленькі Ніколас удзельнічае, значыць, мы можам спяваць другую песню, праўда, сястра Тоня?
Тоня. Так, можам.
То м а с. Няхай ён ідзе з намі, але каб больш не абзываўнас. Мы не брудныя індзейцы. Мы індзейцы-майя.
Ніколас (сур'ёзна). Індзейцы-майя. (Ён паказвае на бразготку.) Дайце мне бразготку, калі ласка. (Яму даюць бразготку.) I свечку, калі ласка. (Ён атрымлівае свечку.)
(Працэсія пачынаецца. Індзейцы іграюць і спяваюць. Гандляр Ніколаспадыходзіцьдадзвярэй, узнімаедалоньнад ілбом, узіраецца ікліча сваюжонку.)