• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    — 3 пластыліну, — адказвае фрау Лашы.
    — Вазьміце дрот, якім прачышчаюцьлюльку, — раптам кажа гер Фрэнцэль. — Я сапраўды не ўмею майстраваць, як вы ўжо добра ведаеце, але як курэц я ведаю, што дрот для чысткі люлькі...
    — Гэта выйсце! — крычыць фрау Лашы. — Вярблюды з дроту для чысткі люлькі! Ангеліка, прыйдзеш заўтра да мяне пасля садку — і мы будзем майстраваць вярблюдаў.
    — Гэта так міла з Вашага боку, — кажа фрау Фрэнцэль.
    Фрау Біндэр, маці Фрыца і Клаўдыі, прыйшла з вялікім падносам.
    — Сапраўды, не скажаш, што на гэтай пляцоўцы вельмі цёпла, і я вырашыла, што глыток гарачай гарбаты мог бы нас сагрэць.
    — А я спякла сырныя палачкі, — кажа фрау Конрад.
    Тым часам дзеці дамовіліся, што ў наступны дзень анёл Габрыэль знікне з адвэнтавай батлейкі. Ён прынёс сваю вестку і ўжо можа аддяцець.
    — Двадцаць чацвёртага мы паставім яго сярод іншых анёлаў, што будуць спяваць «Аллелюя», — кажа Гелі.
    — Іх яшчэ трэба зрабіць, — кажа Стэфан. — Міхаэла, нам патрэбна яшчэ некалькі анёлаў.
    — Для анёлаў тут зусім няма месца, — кажа Міхаэла. — Батлейка ўжо запоўнена пастухамі і авечкамі.
    — Нябеснае войска спусціцца ўніз з адвэнтавага вянка, — кажа Клаўдыя. — Ён вытрымае прынамсі дваццаць анёлаў!
    — Г арачая гарбата была цудоўнаю задумай, — кажа гер Фрэнцэль фрау Біндэр.
    — I сырныя палачкі вельмі смачныя, — кажа фрау Біндэр геру Конраду.
    — Мая жонка наогул добра гатуе, — мармыча гер Конрад.
    Калі пан Вэбер уначы вярнуўся з працы дадому, ён убачыў адвэнтавую батлейку ў куце паміж ліфтам і паштовымі скрынкамі
    — Дзіцячыя забаўкі, — кажа ён і прыглядаецца, што пабудавана на яго старым стале. — Яны нават не маглі пачакаць са святкаваннем, пакуль я не вярнуся дамоў. А святкаваць у першай палове дня, гэта чамусьці не прыходзіць ім у галаву. 3 нашым братам ніколі не лічацца!
    Ён працягвае руку і адсоўвае адну авечку да цярновага лесу.
    — Якая-небудзь заўсёды заблукае!.. Нават сабакі ў іх няма! Чарада авечак без сабакі!
    Назаўтра, з самай раніцы, вартаўнік убачыў на пашы для авечак маленькага плямістага сабаку, аддітага з фарфору. Ці пасуе ён да пластылінавых авечак? I ніводзін чалавек у доме не ведае, хто паставіў сабаку на імшаную пашу.
    — Гэта не я, — кажа гер Вэбер, — калі раптам хтосьці падумае, што гэта быў я...
    — О, сабака — гэта файна, — кажа бялявая Міхаэла, усміхаючыся.
    
    Праходзяць дні. Анёл Габрыэль ужо аддяцеў. 3-за шыпшынавага лесу паказаліся каралі на сваіх вярблюдах. Зорка вабіць іх за сабою ўсё далей і далей. А цярновым лесам ідзе Марыя да сваёй цёткі Альжбеты, якая ўжо з радасцю чакае Яе ля свайго дома. Ці бачыць яна, як Марыя падымаецца па крутой камяністай дарозе? Яны кінуцца ў абдымкі адна да адной, і Марыя будзе дапамагаць Альжбеце па гападарцы. Вось тут, у двары, стаіць маленькая печка, якую вылепіў з гліны гер Біндэр, а на вяроўцы развешаныя пялюшкі і дзіцячая коўдра. Трэба ж падрыхтавацца да нараджання маленькага Яна.
    А дзеці ўжо запальваюць другую свечку на калядным вянку і спяваюць «Радуйся, Марыя, Панна Найчысцейша».
    Гаспадар заезду прагульваецца вакол сваёй хаты, ён хоча купіць авечку, але пастухі не прадаюць яму ніводнай, і Фрыц з Клаўдыяй спрачаюцца, бо гаспадар ужо не можа прапанаваць сваім гасцям смажаніны.
    — I гэта з-за таго, што табе, дурной гусыні, шкада адной авечкі! — крычыць Фрыц.
    Цэлыя тры дні Марыя крочыць доўгаю дарогаю да Назарэта, ідзе паўз імшаную пашу, і раптам Яе накідка зачапілася за цярновы куст. Ангеліка плача, але блакітную пластылінавую накідку можна выпрастаць. Юзаф прыводзіць Марыю ў свой дом як жонку, і вось Яна стаіць цяпер перад яго майстэрняй, каля Яе ног ляжыць малюсенькі кошык, у ім — зеляніна з імху для вячэрняга супу. Вакол заезнага дома паселі маленькія белыя курачкі з паперы, ніхто не ведае, хто іх туды пасадзіў,
    і гер Вэбер ківае галавою, кажучы, што гэта дакладна не ён, але заезд без курэй — не заезд, і з гэтым ахвотна пагаджаецца гер Конрад! Няўжо госці павінны есці толькі манную кашу?
    — Чуеш? — пытаецца Фрыц у сваёй сястры Клаўдыі, і Клаўдыя крычыць:
    — Але каб ніводнай з маіх авечак!
    — Ніколі, — кажа фрау Сабэльмайер фрау Лашы, — ніколі ў час Адвэнту ў нашым доме яшчэ не было так шумна!
    Фрау Біндэр просіць Клаўдыю паводзіць сябе цішэй, калі яна працуе над адвэнтавай батлейкай, а Клаўдыя пакрыўдзілася і кажа:
    — Я ўсё раблю ціха. Гэта Гелі, яна вішчыць, бо Стэфан заўсёды перастаўляе хваёвыя дрэвы.
    Гелі, пачуўшы гэта, ціха-ціха прамовіла:
    — Я не вішчу! — і знікае ў кватэры, не выходзячы ў гэты вечар нават спяваць.
    Марыя і Юзаф выпраўляюцца ў дарогу ў Бэтлеем.
    $ * *
    Фрау Конрад пячэ зоркі на трэцюю нядзелю Адвэнту — дзень, калі будзе запалена ружовая свечка. Гэта дзень радасці, і зоркі да яго пасуюць, хоць гэтае печыва ўжо вельмі пахне Калядамі. Гер Конрад запальвае свечкі толькі пад абед, каб гер Вэбер, нарэшце, аднойчы таксама змог пасвяткаваць. Гер Вэбер радуецца і вельмі гучна спявае: «Ідзе карабель, нагружаны...». Фрау Сабэльмайер рэзка адчыняе дзверы сваёй кватэры і крычыць:
    — Няўжо нават у абед не будзе спакою ў гэтым вар'яцкім доме?
    Каралі на сваіх вярблюдах значна прасунуліся наперад, зорка са шлейфам іскрыцца на адным з пальмавых дрэваў, а фрау Конрад раздае печыва. Ангеліка з'ела адразу чатыры зоркі і потым, падчас сямейнага абеду, не хоча больш ні кавалачка.
    — 3-за гэтай адвэнтавай батлейкі ўсё пераблыталася! — кажа фрау Фрэнцэль.
    — Яна забірае багата часу! — бурчыць гер Фрэнцэль. — Яшчэ ніколі ў жыцці я не размаўляў так шмат з іншымі жыхарамі дома, як за апошнія тры тыдні!
    * $
    Незадоўга да чацвёртай нядзелі Адвэнту Стэфан пытаецца ў бялявай Міхаэлы:
    — Прабачце, вы ўжо зрабілі анёлаў?
    — Якіх анёлаў? — перапытвае Міхаэла.
    — Анёлаў на дваццаць чацвёртае, — кажа Стэфан. —Анёлаў, якія спяваюць «Хвалу» і «Аллелюя».
    — Я наогул пра іх не думала, — кажа Міхаэла, — і нават не памятаю, каб я абяцала іх вам! Мне яшчэ трэба зрабіць калядныя падарункі для сваіх родных і блізкіх!
    Стэфан бяжыць да Фрыца.
    — У нас яшчэ няма анёлаў!
    Фрыц бяжыць да фрау Лашы.
    — Мы забыліся пра анёлаў!
    — Ай-яй, — кажа фрау Лашы. — Я таксама не магу вам дапамагчы, бо акурат гатую печыва на Каляды!
    — Ну, не бядуйце гэтак, — кажа Стэфану гер Фрэнцэль. — Анёлаў, якія будуць спяваць «Хвалу», можна зрабіць у адзін момант. Акрамя галавы
    і крылаў, ім нічога не трэба: крылы — каб лятаць, а галава — каб спяваць, паглядзі!
    Ён малюе аднаго такога анёла на краёчку газеты.
    Прыходзіць Ангеліка, глядзіць і пытаецца:
    — Што гэта за зубцы побач з поўняю?
    — Ты нічога не разумееш, — раззлавана кажа бацька.
    — Ты насамрэч нічога не разумееш! — кажа Стэфан.
    Ангеліка надзьмулася і хоча выплакаць сваю крыўду матулі, але ў маці няма часу на тое, каб суцяшаць яе. Гелі таксама адштурхоўвае маленькую сястрычку.
    — Вы дрэнныя! — крычыць Ангеліка.
    Стэфан кажа:
    — Ах, ты! Калі б ты не перашкаджала тату маляваць, то ён дапамог бы зрабіць анёлаў! А цяпер у нас няма анёлаў для батлейкі, і ўсё праз цябе!
    Заходзячыся плачам, Ангеліка выбягае з кватэры і спускаецца на першы паверх. Са слязьмі яна падыходзіць батлейкі.
    — Ну, што яшчэ зноў здарылася ў гэтым доме! — кажа голас за ёю.
    — У нас няма анёлаў, — усхліпвае Ангеліка, — і Стэфан кажа, што ўсё праз мяне!
    — Яна заўсёды нападаюць на самых маленькіх і слабых! — кажа голас за Ангелікай. — Я ведаю. Усе яны такія!
    Ангеліка паварочваецца. За ёю стаіць фрау Сабэльмайер.
    Дзяўчынка з жахам усхліпвае, а потым кажа:
    — Але ў нас і праўда няма анёлаў.
    — Хіба яны такія ўжо важныя? — бурчыць фрау Сабэльмайер.
    — Так, — кажа Ангеліка. — Стэфан сказаў, што анёлы пасылаюць пастухоў да Дзіцяткі Езуса. — Яна моршчыць лобік у роздуме. — А калі пастухі ідуць да яселькаў, то бяруць з сабою падарункі для Дзіцяткі Езуса. Воўну, хлеб, сыр. Яны ўжо ўсё падрыхтавалі. А калі анёлы не прыйдуць.., — Ангеліка ўсхліпвае. — А яшчэ яны спяваюць...
    — Я не ведаю, як рабіць анёлаў, — кажа фрау Сабэльмайер. — Але ў маёй шуфлядцы ёсць рэшткі тканіны. Прыгажэйшыя, чымгэтыя! —Яна паказвае на плашчы трох святых каралёў. — Я адшукаю іх і пакладу сюды, для вас...
    Фрау Сабэльмайер паказвае на пустую стаенку на самым версе батлейкі.
    — Калі ласка, — шэпча Ангеліка.
    Стэфан і Гелі не вераць, што фрау Сабэльмайер хоча аддаць рэшткі тканіны. Але вечарам са стаенкі відаць залатое і срэбнае ззянне.
    — Бачыце? — крычыць Ангеліка.
    Фрау Сабэльмайер знайшла прыгожыя рэшткі: тонкі цюль, прашыты срэбнымі ніткамі, затканую золатам парчу, бліскучую тасьму...
    — Калі ўзяць драўляныя пацеркі для галоваў анёлаў, — кажа гер Фрэнцэль, — а крылы выразаць з залатой фольгі... на ёй можна, так бы мовіць, выціснуць узор...
    — А ты можаш стаць галоўным майстрам, — кажа фрау Фрэнцэль.
    — Ну, гэта не, — кажа гер Фрэнцэль. — Але прыкра, што ўсе думаюць, нібы я ніколі не выкройваю часу для вас... Я даведаўся ў сваёй сакратаркі, як можна зрабіць анёлаў... — Ён адкашліваецца і дастае з кішэні камізэлькі пару залацістых крылаў. — Вось, гэта можа быць узорам.
    У чацвёртую нядзелю Адвэнту Марыя і Юзаф апынуліся перадзаезным дваром. ФрауЛашы іграе на гітары, а дзеці спяваюць «Хто там стукаецца?».
    Каралі на сваіх вярблюдах едуць пальмавым лесам. Раптам загараецца чырвоная кнопка ліфта, ён спускаецца ўніз і адтуль выходзіць фрау Сабэльмайер. Усе ўтаропіліся на яе.
    — Я толькі іду выкінуць смецце, — мармыча яна. — Я не буду вам перашкаджаць.
    — Глядзіце, фрау Сабэльмайер, — кажа Ангеліка, — глядзіце, яны ўжо стаяць перад заезным дваром!
    Фрау Сабэльмайер ставіць на падлогу сметніцу, якую трымала ў руцэ, і кідае позірк на адвэнтавую батлейку.
    — Ага, — кажа яна.
    — Дзякуй за тканіну, — кажа Стэфан. — Гэта будуць суперанёлы.
    — 3 крыламі з фольгі, — дадае гер Фрэнцэль.
    Фрау Конрад падае фрау Сабэльмайер талерку з ванільным пячэннем.
    — Пакаштуеце? Маленькае прадчуванне Калядаў!
    — Можа, кубачак гарбаты? — пытаецца фрау Біндэр.
    — Мы якраз абмяркоўваем планы на дваццаць чацвёртае, — кажа гер Лашы. — Калі Дзіцятка Езус будзе ляжаць у ясельках і пастухі наблізяцца да яго, мы хацелі б сабрацца тут разам. Гадзіны ўчатыры... Апасля ўсе могуць разысціся, каб святкаваць Божае Нараджэнне ў сямейным коле і раздаваць падарункі.