• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    (Сантас зклупкам заплячыма, павольнавыходзіцьна сцэну. Ён садзіцца на ўскрайкударогі, каб адпачыць.)
    Феліберто (спявае).
    Песняпра беднага госця
    Уяві сабе, у цёмны вечар пасля доўтай вандроўкі ты бачыш, нарэшце, святло перад сабой.
    Ты падыходзіш да дома і стукаеш у дзверы, такі, які ты ёсць, стомлены, незнаёмы чалавек, і знаходзіш прыстанак і ветласць, як гэта цудоўна, як цудоўна!
    He бойся, ты не прыходзіш без падарунка, з табой прыходзіць Езус — Бог, які стаў чалавекам, і з Ім — вялікая ласка, благаслаўленне за благаслаўленне гэтаму дому.
    Уяві сабе, ты хочаш пасля доўгай дзённай працы, у вечаровай цемры, нарэшце, пайсці спаць, а хтосьці падыходзіць і стукае ў твае дзверы, ён не мае прытулку, а ты не ведаеш яго і ўсё ж такі запрашаеш у свой дом, як гэта цудоўна, як цудоўна!
    Бедны госць, ён не прыходзіць без падарунка, з ім прыходзіць Езус — Бог,
    які стаў чалавекам,
    і з Ім — вялікая ласка, благаслаўленне за благаслаўленне твайму дому.
    (Сашпаспадымаецца іпадыходзіць да сялянскай хаты.)
    Марыя Дарыла. Тата, там чыесьці крокі каля дзвярэй. На вуліцы нехта ходзіць.
    Бацька. Так позна ноччу? (Ідзе іадчыняедзверы.) Гэй, ХТОТам? (МарыяДарыла запальвае святло.)
    Сантас. Сантас Марын, новы катэхет.
    Бацька. Заходзьце, заходзьце, тутёсцьмесца для адпачынку. (Вядзе ягоўхату.) Прабачце, тутусё так бедна. Мы нічога не можам Вам прапанаваць. Толькі лаву тут, калі яна не кароткая для Вас. Марыя Дарыла, прынясі вады папіць і памыцца. (Яна прыносіць міску, ручнік іваду.)
    С а н т а с. Вялікі дзякуй! Вялікі дзякуй!
    Бацька. Тут Вы можаце спакойна пераначаваць, тут з Вамі нічога не здарыцца.
    Сантас (плюскаевадой сабеўтвар, мыерукі, выціраецца, п'е).Ах, якдобра! Дзякуй! (МарыяДарылавыносіць міску.)
    Бацька. Сядайце ж. Шлях угору доўгі. Вы новы катэхет? Сантас Марын... Вашагаімяя ніколі не чуў.
    С а н т а с. Я родам з Сальвацьерра. Я стаў катэхетам замест тых двух, якія сядзяць у астрозе. У мяне працы на дваіх...
    Бацька. Я чуў пра тое, што двух кампесіно арыштавалі, проста так. Яны ўсё могуць сабе дазоліць, тыя паны ў горадзе.
    С а н т а с. Яны могуць сабе гэта дазволіць, бо мы маўчым.
    Бацька. А што нам застаецца, апроч таго як трымаць язык за зубамі?
    Сантас. Калі ўсе з'яднаюцца і выкрыюць несправядлівасць, яны не змогуць сабе гэтага дазволіць.
    Бацька. О... Вы так лічыце! Яны арыштуюць усіх!
    Сантас. Усю вёску? Тры, чатыры вёскі? Вы лічыце, можна арыштаваць жыхароў усіх вёсак вакол Сан Андрэса?
    Б а ц ь к a. He, гэтага немагчыма зрабіць. Але можна страляць у людзей. Касіць іх з аўтаматаў. 3 верталётаў.
    Сантас. Гэта можна, але пра тое даведаюцца ва ўсёй краіне і ва ўсім свеце. Гэта значыла б, што ўраду патрэбна насілле, каб споўніць сваю волю, і ўсе заўважылі б, што гэта дрэнны ўрад, што ў краіне ёсць ШхМатлюдзей, якія змагаюцца за справядлівасць. Нават сярод паноў у горадзе. He ўсе дрэнныя ці баязлівыя. Але мы, сяляне, павінны абараняць сябе.
    Бацька. Вы гаворыце, як мяцежнік, Марын Сантас.
    Сантас. He, я не мяцежнік. Я настаўнік. Ты ўмееш чытаць, Марыя Дарыла?
    Марыя Дарыла. Крыху. Яхадзілаўшколу, пакуль у нас была настаўніца. Цяпер яе няма. Школа развальваецца, дах працякае.
    Сантас (да бацькі). Бачыце, гэтатаксама справа, якую мы, сяляне, павінны ўзяць у свае рукі. Адрамантаваць школу і патрабаваць у горадзе, каб прыслалі настаўніка. А да гэтага часу мусім вучыць людзей самі, па вечарах... Дык ты трошкі ўмееш чытаць, Марыя Дарыла? Я пакіну табе Біблію...
    (шукае ў клунку, дастае Біблію і разгортвае яе) каб практыкавацца ў чытанні. Бачыш, тут напісана нешта пра тваю святую, пра Дзеву Марыю...
    Марыя Дарыла (запінаючыся, чытае). Анёл... сказаў: Вітай... Марыя... Пан... з Табою...
    Бацька. Янасапраўдыўмеечытаць...
    Марыя Дарыла fpagyeppa/Ты... знайшла... ласку... у Бога... народзіш... Сына... і дасі... Яму... імя... Езус. Бо... Ён... выратуе... народ свой...
    Сантас. Ведаеш, што значыць выратаваць?
    Марыя Дарыла. Збаўнасадзлога...
    Сантас. Так. Імя Езус значыць: Богратуе. Бог вызваляе. Ён вызваляе нас ад правінаў. Калі мы не паверым, што Бог даруе нам правіны, мы ніколі не зможам стаць свабоднымі... (Да бацькі.) Ведаеце, гэта таксама частка маёй працы, я павінен тлумачыць гэта сялянам у вёсках... Бог жадае, каб мы былі вольнымі ад правінаў. Гэта Яго падарунак ддя нас. Мы павінны яго прыняць. Мы павінны паверыць Яму і сказаць: «Так, Божа, Ты прабачаеш мне тое зло, якое я ўчыніў. Я магу пачаць спачатку як свабодны чалавек. Я магу выправіць зло. Я магу спадзявацца, што з гэтага моманту мне ўдасца здзяйсняць больш добрых учынкаў, чым злых...»
    Бацька. Марыя Дарыла, ідзі спацьі Заўтраты зможашдалей чытацьгэтую кнігу. /Марыя Дарыл а выходзіць. Праз нейкі час ён кажа Сантасу.) Паслухайце... Сёння я выкарыстаў чалавека, які такі ж бедны і слабы, як і я... Гэта мяне прыгнятае... Але калі праўда тое, што Вы кажаце... Калі я змагу вызваліцца... (Кажа да самаго сябе.) Я мог бы сказаць Пэдро заўтра раніцой: «Вось мул, я даю табе яго за чатыры солесы, як і раней...» Так, я мог бы зрабіцьгэта.
    Сантас. А цяпер уявіце сабе, што Пэдро таксама пойдзе і абыдзецца справяддіва з тымі, каго ён раней, магчыма, выкарыстоўваў...
    Бацькa. Так... але гэта не прымусіцьбыцьсправядлівымі паноўтам, наверсе.
    Сантас. Гэта — не. Але гэта зробіць нас, беднякоў, адзінымі і моцнымі, калі мы не будзем больш выкарыстоўваць і прыгнятаць адзін аднаго...
    Бацька. Напэўна, гэта так. Адзін павінен адважыцца і пакласці пачатак...
    (Феліберто ціха іграе на гітары.)
    (Бацька тушыць святло, мужчыны выходзяць. Зноўстановіцца светла. Марыя Дарыла здзіцем.Яначыпіаемаці і бабулі Біблію.)
    Сцэнаб
    Феліберто. Слухайце,дарагіягледачы.Марыя Дарыла добра напрактыкавалася. Яна ўжо ўмее добра чытаць.
    Марыя Дарыла. Паслухайце, што я знайшла! Слухайце ўважліва. Тут напісана, што Бог сказаў Майсею... (чытаепавольнаіўсёяшчэзапінаючыся.) «Ядобра бачыў пакуты народа Майго..., Я чуў крык ягоны з-за прыгнятальнікаў яго. Я ведаю яго цярпенні. Таму сышоўЯ, каб... вызваліць яго...»
    М а ц і. Так, так, добра ты ўмееш чытаць, дзіця.
    Бабуля. Кожнаесловазразумела.
    Марыя Дарыла. Так, але вы сапраўды зразумелі, што там на'пісана? Богхоча вызваліць народ!
    Маці. Так, бо Ёнубачыўпакуты...
    Марыя Дарыла. Бог не хоча, каб народ прыгняталі! Бог жадае, каб людзі былі свабоднымі і каб ім было добра! А вы заўсёды казалі мне, што
    жыццё — гэта нішто іншае як пакуты. Што трэба цярпець лаянку і пабоі!
    Маці. Так, для нас гэта так!
    Марыя Дарыла. Але Бог не хоча гэтага!.. Паслухайце, я яшчэ штосьці знайшла. Дзева Марыя вельмі моцна верыла ў Бога.
    Бабуля. Зразумела, Яна верылаўБога.
    Марыя Дарыла. ЯнаспадзяваласянаБога.Яна была ўпэўненая, што Бог дапамагае людзям. Бо ён не хоча, каб яны пакутавалі. I спявала песню пра гэта. Вось тут песня Марыі, паслухайце, што Яна спявае:
    «Велічае душа мая Пана,
    I ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцы, Бо ўзглянуў Бог на свае служкі пакору, I цяпер благаслаўляць мяне будуцьусе пакаленні. Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, А Імя Яго святое.
    I міласэрнасць Яго з пакалення на пакаленне Над тымі, хто Яго баіцца».
    Бо Яна стала Маці Божаю, разумееце? Але вось яшчэ. Слухайце:
    «Моц аказаў сваёй правіцы;
    Рассеяў тых, хто пыхлівыя сэрцам,
    Скінуў магутных з трону, А ўзвысіў пакорных.
    Дабром галодных насыціў, А багатых ні з чым адправіў.
    Прыняў свайго слугу Ізраэля, Памятаючы пра сваю міласэрнасць».
    (Невялікаяпаўза.) Богна баку бедных! Бог з намі! Ён на нашым баку, і Марыя гэта ведала.
    Маці і бабуля. Богнабакубедных!
    Марыя Дарыла. Калі б толькі ўсе ведалі гэта! Усе, хто нас прыгнятае, і ўсе, каго прыгнятаюць!
    Усе сяляне ва ўсёй краіне, усе кампесіно павінны гэта ведаць, Бог на нашым баку!
    Маці. Так, малады Сантас Марын таксама кажа пра гэта. Ён ходзіць ад вёскі да вёскі і кажа пра гэта ўсім.
    Марыя Дарыла. Калібямагладапамагацьяму ў гэтым!
    Маці. Толькі паспрабуй! Ты застанешся са мною!
    Марыя Дарыла. Калі б я змагла прыдумаць песню, новую песню! Я хацела б праспяваць такую песню, як Марыя. Я думаю, што я таксама магу скласці песню!
    (Феліберто пачынае іграць на гітары.)
    Бабуля. Цяпер гэтая дурная дзяўчынка хоча скласці песню, ці чулі вы такое!
    Марыя Дарыла (павольна падыходзіць да Феліберто іпачынаегаварыць з ім. Каліёсцьпражэктары, унаступнай сцэне святло падае толькіна іх дваіх.)
    Сцэна7
    Марыя Дарыла. Ты — той, хто ведае і спявае ўсе песні?
    Феліберто. Так, гэтая, Феліберто, музыкант.
    Марыя Дарыла. Я веру табе. У мяне ёсць словы ддя песні, і я ўяўляю нават, як гэта можна было б спяваць. (Ціха напявае.) Але ўсё ж такі я не ведаю, як зрабіць з гэтага сапраўдную песню.
    Феліберто (наігрывае на гітары). Скажы мне словы.
    Марыя Дарыла. Мы спадзяемся на літасць Пана Бога. Ён добры. Ён стаіць на баку бедных. Ён дае нам мужнасць.
    Феліберто (падбіраючы мелодыю). Мы спадзяемся на літасць Пана Бога.
    Марыя Дарыла (працягвае). Ён дапамагае нам, так мы становімся свабоднымі. Ён стаіць на баку бедных. Ён і сёння дапамагае нам.
    Феліберто. Варта яшчэ дадаць, хто склаў гэтую песню.
    Марыя Дарыла. Я... Я толькі звычайная дзяўчынка з гор, я ніколі не рабіла нічога асаблівага. Але цяпер я прыдумала песню, як Марыя. (Яна ціха напявае.) Так можа быць? Можна гэта спяваць?
    Феліберто (спявае,янаспяваеразамз ім,гэтуюсцэну можна сыграць болый дэталёва).
    Песня Ma рыі Да рылы
    Я толькі звычайная дзяўчынка з гор. я ніколі не рабіла нічога асаблівага.
    Але цяпер я, як Марыя, склала хвалебную песню Богу.
    Мы спадзяемся на літасць Пана Бога!
    Мы спадзяемся на Бога. Ён добры.
    Ён стаіць на баку бедных.
    Ён дае нам давер і мужнасць.
    Мы спадзяемся на літасць Пана Бога!
    Ён дапамагае нам, так мы становімся свабоднымі.
    Ён стаіць на баку бедных.
    Ён і сёння дапамагае нам.
    Марыя Дарыла. Калі ты сустрэнеш Сантаса Марына, перадай яму ад мяне прывітанне. Я пасылаю яму песню. Ён павінен праспяваць яе ўсім кампесіно. іВыходзіць.)
    Феліберто (дапублікі). Гэтую просьбуя ахвотна выканаў. У хуткім часе ўжо шмат дзяўчат спявала гэтую песню, потым жанчыны, потым і мужчыны. Я быў там, наверсе, у гарах, калі яны вырашылі разам пайсці ў горад і патрабаваць вызвалення двух катэхетаў. I каб зрабіць усё адным махам, яны вырашылі таксама аб'явіць бурмістру, што ніхто з іх не будзе плаціць новы незаконны падатак. (Задні план сцэны запаўняецца сялянамі і ся лянкамі. Бацька МарыіДарылыі П э д р о падтрымліваюць капялюшніка Марсіяла Луну. Сярод жанчын М a рыя Дарыла іяемаці з дзецьмі. ПобачзёюстаіцьСантас Марын,янытрымаюццазарукі.)У бурмістра Сан Андрэса вочы на лоб палезуць! Цэлых сем вёсак на яго кірмашовай плошчы і навакольных вуліцах! Прабачце, калі ласка, але мне таксама трэба ісці туды, уніз, на плошчу! Я таксама бедны! (Адыходзіць назад і іграе, утой часяк сяляне спяваюць другі і трэці слупкі песні МарыіДарылы.)