• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    Сцэна8
    (Бурмістр і начальнік паліцыі выходзяцьнасцэнуз аконнымі рамамі і глядзяць уніз на натоўп.)
    Бурмістр. Гэтажахліва, гэтажзусімжахліва, гэта ж мяцеж і гвалт! У мяне занадта мала паліцэйскіх! Пакуль я атрымаю падмацаванне, яны мне разнясуць увесь горад,
    Начальнік паліцыі. Гэта няўзброеныя, вельмі бедныя кампесіно, прынамсі, іх столькі, што я не магу палічыць. Ці не жадаеце Вы спытаць у гэтых людзей, дзеля чаго яны сабраліся?
    Бурмістр. Я? Янеразмаўляюзтакімі, штотам, унізе. (Адыходзіць назад.) Спытайце, што ім трэба.
    (Начальнікпаліцыі трымае цяпер аконныя рамы адзін.) Начальнік паліцыі. Гэй, сяляне, чаго Вы хочаце ад пана бурмістра?
    Сяляне. Ён павінен адпусціць нашых катэхетаў, якія без віны сядзяць у астрозе! I ён павінен ведаць, што мы не будзем плаціць новага падатку!
    Начальнік паліцыі. Яны просяць вызваліць абодвух катэхетаў. I заяўляюць, што не будуць плаціць новага незаконнага падатку!
    Бурмістр. Спытайце, хто завадатары гэтага мецяжу, і адразу кіньце іх у астрог! Ну, хутчэй! Гэта загад! Выконвайце яго, вы — кампесіно, вы!
    Начальнік паліцыі. Сяляне, хто вашыя кіраўнікі?
    Сяляне. Мыўсе! Мы ўсе сабе кіраўнікі!
    Начальнік паліцыі. Так, так... але хто вас тут сабраў?
    Сяляне. Мы ўсе! Мы самі сабраліся.
    Начальнік паліцыі (зпэўнайзадаволенасцю). Спадар бурмістр, там унізе стаіць прынамсі тысяча сяЛЯН-КІраўнІкоў... (Сяляне зноўспяваюць.)
    Б ур м і с т р (праз плячоначальніка паліцыіглядзіцьувакно). I жанчыны тут, і дзяўчаты, і дзеці! Вы толькі паглядзіце на гэтуто дзяўчынку, як яна спявае! Гэта нечувана. У яе на твары няма і знаку страху.
    Начальнік паліцыі. Так, гэта цудоўна, што ў гарах ёсць такія дзяўчынкі... Спадар бурмістр, гараджане замкнулі свае дамы і зачынілі крамы. Яны баяцца.
    Бурмістр. Ятаксамабаюся... Капітан, вы добры хлопец, надзейны чалавек, той, на каго я магу спадзявацца. Улагодзьце гэта дзеля мяне! Супакойце ГЭТЫХ людзей! (Ён хаваецца.)
    Начальнік паліцыі. Такімчынам,яадпускаю катэхетаў, спадар бурмістр?
    Бурмістр. Так. Нашто мне рызыкаваць з-за двух абарванцаў кампесіно?
    Начальнік паліцыі. Ападатак?
    Бурмістр. Ціжя выдумаў гэты падатак? Вы дакладна ведаеце, што я ніколі не прыдумваў гэтага праклятага, гэтага незаконнага падатку!
    Начальнік паліцыі. Дарагія сяляне, пан бурмістр прыняў да ведама, што вы не будзеце плаціць гэтага незаконнага падатку! I вашых катэхетаў толькі што адпусцілі. Вы адразу зможаце ўзяць іх з сабою, калі цяпер пойдзеце дадому. (Радасныякрыкілюдзей.)I мірна ідзіце дадому, прашу вас, ідзіце мірна.
    (Людзі, спяваючы, выходзяць.)
    Бурмістр (са свайгосховішча). Яны паЙШЛІ прэч? Яны сапраўды пайшлі прэч? I што цяпер будзе?.. Пра што яны там яшчэ спяваюць? Вы што-небудзь разумееце?
    Начальнік паліцыі. Богстаіцьнабакубедных.
    Б у р м і с т р. Што ? Што гэта за мяцежныя погляды? Дзе стаіць Бог?
    Начальнік паліцыі. Набаку бедных, прыгнечаных, бяспраўных. Спадар бурмістр, ці не перайсці нам на бок Пана Бога, пакуль яшчэ ёсць час ?
    П'ЕСА ПРА МАРЦІНА
    СцЭНЫ 3 ЖЫЦЦЯ
    •А/Д святога Марціна Турскага :
    Каля 14дзейныхасобаў:
    Сульпіцый, Марцін (дзіця),бацька, маці, жабрак, слуга, імператар, першы разбойнік, другі разбойнік, спакуснік, народ, гусі, Марцін (салдат ібіскуп).
    Сульпіцый (з кнігай у руцэ вітае публіку). Вітаем вас на п'есе пра Марціна!
    Я шчыра вам пра ўсё распавяду як сведка і надзейны спадарожнік, і пільны абаронца-адвакат
    з даўнейшай Аквітаніі французскай, што поўдзень майго краю заняла.
    Завуся ж я Сульпіцый Северус. Марціна я здаўна глыбока ведаў і моцна захапляўся ім, любіў.
    Мо гэта хаця б крыху апраўдае намер мой скласці кнігу пра яго, Бо цяжка апісаць Марціна веліч нікчэмнай, беднай моваю людской. Жылі мы ў небяспечную эпоху, калі ўсчалося межаў парушэнне
    і Рымскае імперыі распад.
    У горадзе Сабарыя маленькім, дзе база войскаў Венгрыі была, Прыйшоў на свет Марцін, нашчадак Рыма, сын знатнага трыбуна той зямлі.
    Дзяцінства
    Бацька.
    Хлапца не ўтаймаваць! Клянуся Марсам, я бачыў, як ён скача на кані.
    Гэй, Марцін, мой маленькі смелы Марс, імя табе пасуе. Прысвячу цябе я богу Марсу, мой ваяр.
    Марцін.
    Ды толькі не цяпер. Як пасталею...
    Бацька.
    Мой сын, практыкавацца не пашкодзіць.
    Хачу, каб ты стаў лепшым за мяне, хто доўга йшоў да годнае пасады.
    Спярша ты ў імператара паслужыш як коннік.
    Марцін.
    I вазьму сабе каня?
    Бацька.
    Каня і велізарны белы плашч!
    Клянуся богам Марсам, ты павінен стаць коннікам гвардзейскім несумнеўна!
    (Выходзіць.)
    Марцін (дамаці).
    Матуля, я хачу табе прызнацца, што ўпотайкі сустрэчы хрысціянаў наведваю. Употайкі, нажаль.
    Вучуся ў незвычайнага старога,
    што біскупам завецца сярод іх.
    I прагну быць, як ён... Хрысціянінам.
    Маці.
    Дзіця, ў імя багоў, праймае жах, калі пра бацьку думаю... О сыне!
    Дай слова, што яго ты не пакрыўдзіш!
    Дай слова! Ён жа гэтак ганарыцца, што станеш ты сапраўдным рымлянінам...
    Марцін.
    Ва ўсёй краіне столькі хрысціянаў — між слутаў, між салдатаў нават, мама...
    Маці.
    Таму што хрысціянства спагадае ўбогім; не злую я на рабоў;
    а нават паважаю іх за тое, што гэтак сваю веру берагуць.
    3 табой жа ўсё інакш, мой юны сыне!
    Ты бацьку мусіш слухацца свайго.
    Ён дбае пра тваё, Марціне, шчасце.
    Марцін.
    А потым, пасталеўшы, ці змагу па-свойму я жыццё сваё ўладкоўваць?
    Маці.
    Хто ж ведае, як лёс пасля складзецца?
    Але не ўтойвай, сыне, ад мяне сваіх сустрэчаў з біскупам надалей.
    Я не забараняю там бываць, дай слова, што не прымеш толькі хросту, не скрыўдзіш гэтым бацькаву любоў.
    Сульпіцый.
    Як споўнілася хлопчыку пятнаццаць, ён мусіў даць ваенную прысягу і стаць усё ж гвардзейскім афіцэрам.
    Марцін і жабрак
    Сульпіцый.
    Была надзвычай лютая зіма, калі паблізу горада Ам'ена сустрэў Марцін нябоіу-жабрака.
    (Перадгарадскіміваротаміжабрак просіцьміласціну. Людзі мінаюцьяго. Злевавыходзяць Марцін і слуга.)
    Жабрак.
    О злітуйцеся, людзі, памажыце!
    Слуга.
    Сядзіць ён ля варотаў ад світанку і просіць спачування, крычучы.
    Марцін.
    I ўсе яго мінаюць безуважна?
    (Яны падыходзяць бліжэй да жабрака.) Жабрак.
    О воін! Пашкадуй, дапамажы!
    Марцін.
    Я ведаю цяпер, чаму мінаюць усе так бесклапотна жабрака! Пан Бог дае мне ўдалую магчымасць няшчаснаму тулягу паспрыяць.
    Трымай, Сабо... Чакай жа... А дзе грошы?
    Я ж раніцаю браў усё з сабой...
    Слуга.
    А хіба ты забыўся, як раздаў іх?
    Успомні пра нямоглага вяскоўца! Вось бачыш! Ты ізноўусё аддаў!
    Марцін (дажабрака).
    На жаль, я больш не маю з сабой грошай. Але я не дазволю табе мерзнуць.
    (Ён разразае мячом плашч. Людзі пазіраюць на гэта.) Як добра мне прыдаўся гэты меч!
    Жабрак (атуляеццапаловаюплашча).
    Няхай Пан Бог за ўсё табе аддзячыць!
    (Выходзіць.)
    Слуга (зжахам).
    Твой плашч ад афіцэрскай уніформы?
    Якое ж гэта глупства, гаспадар!
    Што скажа камендант... трыбун... атрад?.. (Людзі смяюцца.)
    Зірні, як ты бязглузда выглядаеш!
    He дзіва, што з цябе смяецца люд!
    Гвардзеец з палавінаю плашча!
    М а р ц і н (лагодна, смеючыся).
    Някепска і палова сагравае.
    Магчыма, гэта ўбранне стане звыклым і нават прыйдзе мода на яго!
    Алюдзі... Хай смяюцца! He крыўдуй!
    (Абодва выходзяць.)
    Сульпіцый.
    Аднойчы гэты плашч Марціну сніўся.
    Марцін (задумлівадаслугі).
    Я ўночы дзіўны сон сягоння бачыў...
    I мушу табе гэта распавесці...
    Слуга.
    Калі нядобры, то забудзься, не зважай!
    Марцін.
    He, гэта быў дзівосны сон! Паслухай...
    Мне снілася, што Езус атуліўся паловаю вайсковага плашча, якім я падзяліўся з жабраком...
    I безліч ля Яго было анёлаў...
    Усклікнуў Ён: «Глядзіце, гэта ўбранне — цудоўны падарунак ад Марціна!..»
    Слуга. I праўда, што за дзіўны ў цябе сон!
    Марцін.
    Я з хростам столькі часу прамарудзіў.
    Ваяр і хрысціянін?.. Недарэчнасць, якая так даўно мяне бянтэжыць...
    Але ўжо на Вялікдзень я хацеў бы, чаго б ні каштавала, ахрысціцца.
    А далей... Хай кіруе ўсім Пан Бог.
    Марцін і імператар
    Сульпіцый.
    Той дзень быў вырашальным ддя Марціна, калі у Вормсе склікаў імператар усё сваё агромністае войска.
    Імператар.
    Зноў вораг пагражае нашым межам! Германцы прагнуць край наш захапіць.
    Сабраў я свае ўзброеныя сілы, каб разам з вамі вырушыць у бой.
    Я зноў на вашу вернасць спадзяюся і ведаю здаўна ваш гераізм.
    Таму ўсім ваярам перад паходам грашовы ганарар падрыхтаваў!
    Спярша прашу гвардзейскіх афіцэраў! Марцін.
    Я верна і аддана, імператар, да сённяшняга дня табе служыў.
    Дазволь жа, каб цяпер я стаў слутою адзіна Пана Бога. Назаўжды.
    Я грошы не магу прыняць. Аддай іх таму, хто заўтра вырушыць у бой.
    А я — ваяр Хрыста. За Ім і крочу, мне нельга ваяваць, мой імператар.
    Імператар.
    Кавалерыйскі афіцэр — і баязлівы?
    Спалохаўся варожага штыка і службы выракаешся са страху?
    Марцін.
    Калі ты загадаеш, безумоўна, у бітву я пайду, але без зброі, таму што забіваць я не магу.
    Імператар.
    Узяць яго пад варту! А на ранку няхай ідзе бяззбройны на вайну!
    Сульпіцый.
    На шчасце — і для ўсіх, і ддя Марціна — назаўтра не адбыўся гэты бой, бо ворагі пайшлі на прымірэнне, прыслаўшы многа грошай, а Марцін, нарэшце, быў адпушчаны са службы.
    I мэту змог сваю ажыццявіць: аддаць сябе служэнню Пану Богу. Ды лепш пра гэты выбар я скажу, згадаўшы словы нашага Марціна: «Нічым не абцяжараны, свабодны, іду цяпер за Езусам Хрыстом!..» Пасля звальнення з войска ён падаўся у горад Пуацье, дзе навучаўся, прыняўшы пасвячэнне ў святары. А потым, па бацьках засумаваўшы, ён вырашыў наведаць родны дом, ды, рушыўшы ў дарогу, нечакана натрапіў ён на двух рабаўнікоў.
    Марцін і рабаўнікі
    (Рабаўнікі цягнуць Марціна.)
    Першы рабаўнік (злосна).
    Сядзіш цалюткі день у хмызняку, галодны, нібы воўк, і сочыш вухам за кожным мінаком, як кот за мышшу, а гэты, шэльма, з калітой пустой!
    Другі рабаўнік.
    3 пустою? Ты жартуеш, хіба, браце? Ніякай каліты ён, бач, не мае!
    Hi грошай, ні дыхтоўнай апранахі, ніводнага каўтка таго віна, ні хлеба хоць засохлага скрылёчка...
    Першы рабаўнік.
    Дзяцюк зусім патрапіў нам няздатны!
    Уходай ты яго!.. А я пайду ў засаду...
    (Выходзіць.)
    Другі рабаўнік (бурчыцьямуўслед).
    Заўсёды гэты злыдзень пакідае ўсю брудную работу на мяне.
    Ну штр ж, цяпер я мушу цябе кокнуць.
    (Паўза.)
    Аяк цябе завуць, хлапец?
    Марцін.
    Марцін.
    Другі рабаўнік.
    А хто ты?
    Марцін.
    Я хрысціянін.