• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    Правадыр. Калі Маленькая Сястра Пярынка так упэўнена, тады пакладзі наш знак побач!
    ІДзяўчынка-індыянка кладзе свой знак побач.)
    У с е. Ён падыходзіць да гэтага кавалка!!!
    Сястра. Ятакі думала, брат, гэтамазаіка... (яна паказвае пальцам) сюды падыходзіць і наш аскепак — мне пакласці яго, братка?
    Брат. Ну, так. Пакладзі яго туды!
    (Яна прыкладае кавалак.)
    У с е. Ён падыходзіць!
    Першы афрыканец. Утакімвыпадкумытаксама не хочам пакідаць сабе наш аскепак... (Кладзеяго.)
    У с е. Ён падыходзіць!
    Першы кітаец (набліжаецца і прыкладае свой аскепак). Цяпер залатая птушка атрымала хвост!
    Усе. Зорка! Цудоўная, бліскучая зорка!
    Пасланец (з'яўляецца сяродіх; цяперуягонежабрачы голас івыгляд, ёнмалады ірадасны). Вітаю вас, мае дарагія, у Дзіцяткі Езуса!
    Усе. У Дзіцяткі Езуса?
    Пасланец. У Дзіцяткі Езуса.
    Першы кітаец. Такхутка? Такраптоўна? Мы ўжо прыйшлі?
    Дзяўчынка-індыянка. Нас прывяла зорка, якую мы разам склалі!
    Пасланец.
    Адолелі вы шлях пакутны гэты, Дзе кожны ўсё, што мог, ахвяраваў. Знайшлі праводны знак Да вашай мэты, Які Каляднай Зоркаю заззяў.
    (Адступае, і адкрываецца выглядна яселькі.)
    Сястра. Дзіцятка Езус у ясельках!
    (Пакідаем на выбар рэжысёру: зрабіць яселькі з дзіцяткам, працаваць са светлавымі эфектамі або артысты будуць іграць перад нябачнымі яселькамі.)
    Дзяўчынка-кітаянка. Ах... Яно спавіта ў ПЯлюшкі з нашага шоўку!
    Першы індзеец. Яноляжыцьунашымнамёце! Трэці афрыканец. Там стаіць наша бутэлька з зёлкамі!
    Брат. Наш збан з малаком... Ёнужо амальшто пусты!
    Другі эскімос. Ааднашайрыбыябачутолькі галаву і хвост. Йо-хо, яна спадабалася Дзіцятку Езусу!
    Першы кітаец. Ён атрымаўусё, што мы падарылі беднаму брату чалавечаму.
    Другі афрыканец. Iўсёж, нягледзячынагэта, я ахвотна заспяваў бы Яму песню.
    Усе спяваюць.
    У Бэтлеем спяшайма, Да стайні, бо там цуд...
    (У час інтэрмедыі паміж асобнымі строфамі розныя групы могуць рабіць свае тыповыя прывітальныя жэсты: кітайцы — кланяцца, індзейцы — падымаць правую руку і г. д.)
    * * *
    Пасланец (выходзіць на сцэну да публікі, каб развітацца).
    Вось і канец! Шчаслівы збег падзей!
    Што рэдка сёння стрэнеш між людзей.
    Бо кожны выхваляецца сваім Драбочкам ведаў, сціплым і малым.
    I пнецца тое сам ажыццявіць, Што цяжка паасобку нам зрабіць. Нарэшце, пасля спрэчак і журбы Зракаецца нікчэмнай барацьбы...
    I мэты дасягае ў той жа час...
    Пацешыўшы развязкай добрай нас...
    (Робіць крокнаперад; даверліва і настойліва.) Ды перш чым вы адыдзеце дамоў, Скажу вам па сакрэце адну рэч: Магчыма, вы калісьці мяне зноў Пазнаеце на вулках... Да сустрэч!
    Якаб робіць малюнкі да калядных святаў.
    Цётка Хелі хацела б, каб на малюнку былі яселькі з Дзіцяткам Езусам, асёл і вол.
    Дзядзька Фрыц жадае, каб на ім былі пастухі, што ідуць у Бэтлеем.
    Бабулі вельмі хацелася б убачыць там анёла, які ветліва пазірае на іх і кажа: «Не бойцеся».
    Якаб малюе воблачка ля вуснаў анёла і піша ў ім: «Не бойцеся!» Потым ён кажа Катарыне:
    — Цяпер у мяне для кожнага ёсць цудоўны падарунак!
    — Толькі для Немаўляткі яшчэ няма! — кажа Катарына. — Для Езуса. У Яго ж на Каляды Дзень Нараджэння. Яму таксама трэба нешта падарыць!
    — Як ты думаеш, ці ўзрадуецца Ён малюнку? — пытаецца Якаб.
    — Калі малюнак прыгожы і рознакаляровы, то чаму не? — адказвае Катарына.
    Якаб бярэ чысты ліст паперы. Ён малюе елку, упрыгожаную шматлікімі свечкамі, шарамі і цукеркамі ў махрыстай паперы.
    — Я дапамагу табе, — кажа Катарына. Яна малюе кропачкі і зоркі на шарах, і залацістае ззянне вакол кожнай свечкі.
    — Вось так, — кажа яна. — А цяпер аднясі Яму гэты падарунак! Аднясі яго ў святыню!
    Якаб ідзе ў касцёл, але брама зачыненая.
    Якаб стаіць на вуліцы і разважае, што яму рабіць. Малюнак трапечацца на ветры, Якабу даводзіцца аберуч трымаць яго.
    Нейкая старая жанчына спыняецца каля яго.
    — Такі вясёлы рознакаляровы малюнак! — кажа яна. — Гэта, напэўна, падарунак на Каляды?
    — Так, — адказвае Якаб.
    А потым ён працягвае малюнак жанчыне.
    — Я дару яго Вам!
    — He, не , што ты! — усклікае жанчына. — Так неспадзявана... дзякую...
    Якаб імчыцца дадому. Катарына ўжо чакае яго.
    — Ну?! — пытаецца яна.
    — Елка вельмі спадабалася Езусу, — кажа Якаб.
    — Адкуль ты гэта ведаеш? — пытае Катарына.
    — Ведаю, — кажа Якаб. — Ён перадаў мне, што спадабалася!
    МАРЫЯ, ЯКАЯ ПОБАЧ
    Анёл не прыйшоў да яе з добрай весткай. Яна пра ўсё дазналася сама.
    I стала страшна ёй, самотнай, ды не спытала: «Як яно ўсё будзе? », Хоць перадумала нямала,
    і не сказала: «Так, хай будзе ўсё па-Твойму». Маўчала толькі. Нават не сказала «не». Чакала толькі й спадзявалася ў душы, што звыкнецца з такою думкай.
    Камусьці з нас, напэўна, выпадала пайсці й сказаць: «Вітана будзь, Марыя!» Але хіба кагосьці з нас цікавяць такія старадаўнія падзеі?
    Ды радуюцца ўсе анёлы ў небе, бо слова «не» ты не сказала.
    МаЦі Бога і наша Маці да Сына нахіляецца і кажа: «Глядзі, вось брат Твой!» Але хто з нас адважыцца прынесці вестку той Марыі, якая побач? Хто запытае: «Як табе жывецца?», He кажучы ўжо пра звеставанне... На жаль, не здольныя мы сёння выконваць працу за анёлаў.
    Гэтыя сцэны напісаны паводле нататкаў катэхетаў кампесіно з Перу. Гэтыя нататкі былі апублікаваны ўбюлетэні «Vamos Camonando» («Выходзьмаўдарогу: вера, палон і вызваленне ў перуанскай с'ерры»).
    Каля Ібдзейныхасобаў:
    Марыя Дарыла,маладаясялянказвёскіўгарахПеру; яесям'я: бацька, маці, бабуля, малодшая сястра; кампесіно Пэдро Флорэс і Марсіал Луна; Сантас Марын,новыкатэхет;сяляне і сялянкі; бурмістр Сан Андрэса, маленькага мястэчка ў гарах; начальнік паліцыі; музыкант Феліберто, ён сядзіць з гітарай збоку ад рампы і дае неабходныя каментары.
    Сцэна1
    (Перадвясковымдомамугарах. Бабуля вяжа, маці гатуе, Марыя Дарыла таксама вяжа і адначасовакалыша самага малодшага члена сям'і. На заднім плане сядзяць на кукішках маленькія дзец і.)
    Д з е ц і. Мы хочам есці!
    М а ц і. Зараз прыйдзе бацька. Будзем есці суп з бульбаю.
    Дзеці. Так, калі нам нешта застанецца...
    Бабуля. Я ведаю, хто вінаваты.
    Маці. Маўчы.
    Бабуля. Я ведаю, хто вінаваты ва ўсёй галечы. Самі сяляне. Бо яны не зрабілі феерверку ў гонар святога апекуна. Святы Андрэй у гэтым годзе яшчэ не атрымаў свайго феерверку. To хто ж тады благаславіць палі?
    Маці. Маўчы. У нас няма грошай, каб кідаць іх на вецер.
    Бабуля. Але мы вінаватыяўтым, што не зрабілі яшчэ фее...
    Маці. Сціхні нарэшце! I вы перастаньце хныкаць. Зараз бацька прыйдзе дадому. Будзем есці суп з бульбаю.
    Марыя Дарыла (прьіслухоўваецца і калыша дзіця на руках).
    Феліберто (спявае).
    Песня пра маленькае поле
    Агароджу з зялёных агаваў, сцяну з шэрых каменняў я зрабіў вакол майго поля, каб яны былі мяжою.
    3 майго поля ніхто нічога ўзяць не можа, яно належыць толькі мне!
    Але навошта мне права і мяжа? Маё поле занадта маленькае.
    Добра растуць кукуруза і бульба, шчасце таму, хто іх мае.
    Але галодныя дзеткі плачуць, і ніхто з нас не будзе сыты.
    (Ён звяртаецца да публікі.)
    Вітаю вас, дарагія гледачы, на нашай п'есе. Мы пакажам вам гісторыю сялянкі Марыі Дарылы. Вы ўжо пазнаёміліся з яе маці і бабуляй. Марыя Дарыла — гэта тая дзяўчынка, якая дагэтуль сядзела моўчкі. Бачыце, яна калыша свайго малодшага браціка і нічога не гаворыць. Марыя Дарыла жыве ў гарах Перу, дзе бедныя сяляне — іх тут называюць кампесіно — на сваіх маленькіх палях змагаюцца за тое, каб выжыць. Але з нашай гісторыі вы даведаецеся, што Марыя Дарыла ўсё ж такі адважылася штосьці сказаць. I яна будзе першай з кампесіно, якая сама складзе песню. Сваю песню, са сваімі думкамі і сваімі словамі. I гэта неверагодна ддя сялянкі, якая нічога не мае, нічога не можа і нікому не патрэбная...
    (Міжтым сялянская сям'я знікае, насцэнувыходзяць бурмістр і начальнік паліцыі. Яныразамтрымаюць аконную раму і назіраюць за падзеямі на кірмашовай плошчы Сан Андрэса. Пры гэтым яны глядзяць прама ўпубліку.)
    Тут вы бачыце бурмістра Сан-Андрэса, беднага горнага мястэчка, якое мае нават свае ўстановы і ведамствы. Побач з бурмістрам стаіць начальнік паліцыі. Яны глядзяць праз вакно на кірмашовую плошчу.
    Сцэна 2
    Бурмістр.Нувось, каліласка, паглядзіцесамі! Расплюшчыце вочы! I толькі паспрабуйце мне зноў запярэчыць! Кампесіно на кірмашовай плошчы! Адназначна, гэта кампесіно, хоць сёння і не кірмашовы дзень! Перад домам святара сабраўся цэлы натоўп!
    Начальнік паліцыі. Спадар бурмістр, я бачу чацвярых... пяцярых... шасцярых кампесіно.
    Вельмі бедныя сяляне ў зношаных понча. У іх няма чаравікаў, толькі сандалі, зробленыя са старых аўтамабільных шынаў. Паглядзіце самі. Шасцёра кампесіно. Пра натоўп тут казаць не выпадае. Яны, напэўна, прыйшлі наведаць святара, гэта зусім бяскрыўдна...
    Бурмістр. He, там, унізе, нешта адбываецца, ужо колькі дзён! Суседзі хвалююцца, усё наваколле. Я чуў нараканні і абвінавачванні. Гэтыя кампесіно хочуць заняць стары парафіяльны дом. Так, яны хочуць там акапацца, на гэта мне паскардзіліся суседзі. Магчыма, гэта акцыя пратэсту супраць новага дарожнага падатку.
    Начальнік паліцыі. Спадарбурмістр... Спадар бурмістр... Гэты новы падатак незаконны, Вы гэтак жа добра ведаеце гэта, як і я.
    Бурмістр. Ённезаконны, аднакмы будземяго збіраць, бо я не спрачаюся з высокімі асобамі. Яны прымаюць законы, яны загадваюць, а мы выконваем іх загады.
    Начальнік паліцыі. Алепадатакнезаконны.
    Бурмістр. Нас, гараджанаў, ённе датычыцца, ён датычыцца кампесіно, так што не ламайце сабе галаву!.. Цяпер ужо дзевяць кампесіно тоўпіцца там, унізе! Давайце, выпраўляйце людзей, няхай яны пра ўсё дазнаюцца! Кожны мяцеж трэба задушыць у зародку. Ну што, рухайцеся, нарэшце, капітан! (Начальнік паліцыі выходзіць.) Гэта бяда, калі начальнік паліцыі сам родам з кампесіно. Кожны раз мне даводзіцца прымушаць яго, калі трэба нешта ўчыніць супраць кампесіно... (Далей назірае закірмашовайплошчай.)
    Феліберто (спявае).
    Песняпра беднага Бога
    Ах, калі б ведалі багатыя, заможныя,
    што Бог стаіць на баку бедных,
    што Бог ідзе плячо ў плячо
    з прыгнечанымі!
    Ах, калі б ведалі моцныя, пануючыя, што Божая сіла кіруе нашым светам, што Бог слабы са слабымі, моўчкі нясе іх цяжар!
    Ах, калі б ведалі гордыя, аслепленыя, што Бог — наш брат, які нам служыць, што Бог дапамае ўзняцца прыніжаным, не забывае нікога з нас!