• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    Другі кітаец. Ціне быў бы ты ласкавы прыняць гэты невялічкі, нікуды не варты адрэз шоўку?
    Пасланец. У вас добрыя сэрцы!
    Другі кітаец. Шаноўныбратчалавечы, ціправільна мы ідзём да Дзіцяткі Езуса?
    Пасланец.
    Папраўдзе простая дарога
    Праходзіць паўз мяне, нябогу.
    I той, хто з добрай воляй крочыць, Са шляху Божага не збочыць.
    Другі кітаец. Вось бы нейкі знак, які б дапамагаўнам ісці далей, калі нашых ведаў не хопіць...
    Пасланец.
    Прыміце гэты ўцінак знака
    За вашу літасць у падзяку.
    (Дае ямухвост ад зоркі.)
    Другі кітаец (з паклонам адыходзіць). Гэты знак нейкі таямнічы.
    Дзяўчынка-кітаянка. Перыстыліст,якішукае кветкі...
    Першы кітаец. Хвост залатой птушкі...
    Другі кітаец. Будзем глядзець ва ўсе вочы і шукаць дадатак даяго... Агэты скарб, адзінае, што мы цяпер маем, не выпускаць з рук.
    (Першы кітаец хавае хвост зоркіўкішэню).
    (Непрыкметнападкрадваюцца індзейцы. Дзяўчынкаіндыянка болый не можа стрымлівацца і пачынаехіхікаць.)
    Дзяўчынка-кітаянка. Штогэта?Тутнештатак булькае!
    Першы кітаец. Крыніца? Або маладая цацарка?
    Другі кітаец. Падобна на смех дзяўчынкі, якая бачыць нешта смешнае.
    Дзяўчынка-індыянка. Я больш не магу... хі-хіхі... прабачце, браты мае... хі-хі-хі...
    (Кітайцы кланяюцца ў бок смеху.)
    Першы кітаец. Дзяўчынка-квахтушка, выходзь, не бойся!
    (Індзейцы выходзяць.)
    Другі індзеец. КагоМанітухочапакараць, Ён дае ў дарогу маленькую сястру.
    (Абедзве групы вітаюцца.)
    Дзяўчынка-кітаянка (пачынае хіхікаць). Але ж ЯНЫ... але... (засланяерукавом твар) ХІ-ХІ-ХІ... ЯНЫ чырвоныя!
    Дзяўчынка-індыянка (выпальвае адным дыхам). Яны жоўтыя!
    Першы індзеец і Правадыр. Сапраўды! Жюўтыя!
    Дзяўчынка-кітаянка. Чырвоныя... ХІ-ХІ-ХІ... яны чырвоныя! He, яны сапраўды чырвоныя!
    Першы і другі кітайцы. Чырвоныя... восьдык пацеха! Чырвоныя... і дурныя, бо ні хвіліны не могуць пабыць сур'ёзнымі! Ха-ха-ха!
    Першы індзеец і Правадыр. Жоўтыя... ХІ-ХІхі... і неразумныя, як немаўляты, яны нічога не ўмеюць, як толькі смяяцца... ха-ха-ха... хо-хо-хо... хі-хі-хі!
    Дзяўчынка-кітаянка. О, мой старэйшы брат, яны смяюцца з нас!
    Першы і другі кітайцы (вельмі абурана). Бессаромнікі!
    Першы індзеец. Вялікі Правадыр, я адчуваю нешта жудаснае.
    Правадыр. Што ты адчуваеш, Малодшы Брат?
    Першы індзеец. Яны насміхаюцца з нас!
    Правадыр. Відаць, МалодшыБраткажапраўду... Гэта насамрэч варвары!
    Першы кітаец. Чырвоныя чэрці!
    Усе індзейцы. Жоўтыя чэрці!
    Першы кітаец. Што?.. Гэта нас абзываеце, сыноў самага старажытнага і мудрага народа зямлі! ^Вельм/веп^вауЧырванаскурьічужынец, слухай! Калі твае шаноўныя продкі яшчэ, як малпы, лазілі па дрэвах, продкі маёй сціплай, зусім не вартай увагі сям'і ўжо пісалі чорнай тушшу вершы вясноваму месяцу!
    (Індзейцы збііпыя з панталыку.)
    Правадыр. Што ён мае на ўвазе? Жоўты гаворыць нібы расшчэпленым языком!
    Дзяўчынка-індыянка. Мой Старэйшы Брат, адкажы: У маіх продкаў не было часу пісаць вершы, бо яны былі смелымі воінамі.
    Правадыр (з вялікай годнасцю). У маіх продкаў...
    Дзяўчынка-кітаянка. Хі-хі-хі! Уіхпёрынагалаве! Пёры! Хі-хі-хі!
    Першы індзеец. Вялікі Правадыр Жудасная Страла, зірні болып уважліва: яны нават не носяць зброі, ха-ха-ха!
    Правадыр. Ха-ха-ха!
    Першы кітаец (з усмешкаю). Яна нам тут не патрэбна!
    Другі кітаец. Няма нічога, чаго мы мусім баяцца!
    Правадыр. Гэтаможавокамгненназмяніцца!
    (Яны акружаюць кітайцаў; ваяўнічы танец і спеў апачаў.)
    Цыг-ге, цыг-ге, цумба, цумба, цумба, Цыг-ге, цыг-ге, цумба, цумба, цум!
    Хэй, хэй, хэй, хэй, хэй!
    І-І-І-І-І-І-І-І-І-і! (Прарэзлівы баявы кліч, пры якім без перапынку б'юць рукою па вуснах.)
    Правадыр. Уф! Цяпер ён, напэўна, трохі спалохаўся?!
    Першы кітаец (вымаеманетуіпадаеяеправадыру). Дзякуй табе за надзвычай цікавы паказ! Але нам трэба ісці далей — да Дзіцяткі Езуса!
    (Кітайцы хуценькаадыходзяць.)
    Правадыр (збянтэжаны, з манетай у руцэ). Што ён меў на ўвазе?
    Дзяўчынка-індыянка. Уф! Ён падумаў, што мы паказалі баявы танец нашых продкаў, каб іх пацешыць!
    Правадыр. Фанабэрлівы чорт! А-а! Вялікі Правадыр Жудасная Страла не можа гэтага дапусціць! Заімі! (Усе індзейцы выбягаюць.)
    * * *
    (Двое белых, брат і сястра, выходзяцьунацыянальным адзенні. Яны ціхенька размаўляюць на мясцовым дыялекце. Дзяўчынка нясе збан з малаком.)
    Сястра. Які цудоўны, ціхі вечар! Зоркі ззяюць, на вуліцы так ціха і самотна, і мы ўдваіх ідзём да Дзіцяткі Езуса!
    Брат. Цудоўна, мая сястрычка. Мы ўдваіх — адзіныя людзі ва ўсім наваколлі, мы першыя прыйдзем да Дзіцяткі Езуса... як гэта добра, праўда? Першыя і адзіныя. I мы прынясем Дзіцятку Езусу цудоўны падарунак...
    Сястра. Малако ад нашай самай лепшай каровы!
    Брат. Ён так узрадуецца, маленькі Хрыстус!
    Сястра. Зразумела, па-першае, Ён, напэўна, любіць малако, а па-друтое — мы адзіныя падумалі пра маленькага Хрыста!
    Пасланец. Піць... ох... піць...
    (Брат і сястра палохаюцца.)
    Сястра. Ты чуў? Штогэтабыло?
    Пасланец.
    Я піць хачу... Паспагадайце..
    С я с т р a. Хадзем, ён зараз сваім крыкам сапсуе ўвесь мой калядны настрой!
    Брат. Проста не будзем слухаць!
    Пасланец.
    Я піць хачу... Паспагадайце...
    I малака нябогу дайце!
    Сястра. Ну вось, цяпер ён зусім бессаромна патрабуе ад нас малака!
    Брат. Гэй! Хто ты такі?
    Пасланец. Няшчасны брат чалавечы!
    Сястра (з вялікім спачуваннем). Напэўна, чорны ці жоўты, ці чырвоны, ці проста нейкі вар'ят! Няшчасны! Ну, тады ў імя Божае...
    (Яна падае братузбан.)
    Брат. Што, я павінен аддаць гэтаму чалавеку ўсё малако?
    Сястра. Хто ж кажа ўсё? Зразумела, толькі палову...
    Б рат (уважліваглядзіцьнапасланца). Ведаеш, СЯСТра, мне здаецца, што ён белы, як і мы!
    Сястра (вельмі ўражаная). Белы, ЯКІ просІЦЬ міласціну? Ну, ідзі ж! Ну і ну! Як так можа быць?! Аддай жа яму малако!
    Брат. Палову?
    Сястра. Хто ж кажа палову? Зразумела, усё! Хутчэй...
    Брат (падае пасланцузбан). Смачна есці, беднычалавек! Мы ідзем да Дзіцяткі Езуса. Ці не падкажаш ты нам правільную дарогу?
    Пасланец.
    Папраўдзе простая дарога
    Праходзіць паўз мяне, нябогу.
    I той, хто з добрай воляй крочыць, Са шляху Божага не збочыць.
    Сястра. Мнездаецца, ёнусё ведае... Падыдзі, калі ласка, сюды і скажы нам, ці ёсць які-небудзь знак, на які мы маглі б арыентавацца?
    Пасланец.
    Прыміце гэты ўцінак знака
    За вашу літасць у падзяку.
    (Перадае ім апошні аскепак каляднай зоркі.)
    Брат. Вялікі дзякуй табе!.. Глядзі, сястрычка! Нібы залаты зубец ад кароны!
    С я с т р a. Як быццам нехта аддамаў кавалак ад нечага! Кавалак залатой мазаікі!
    (Шум ігул галасоўза сцэнай.)
    Брат (прыслухоўваецца). Цс-с! Ты таксама нешта чуеш?
    Сястра. Так... сапраўды, гучная размова!
    (Афрыканцы і эскімосы, плячо ўплячо, відавочна пабратаўшысяівельміўзрадаваныя,лаюццана індзейцаў і кітайцаў, якія, усваю чаргу, таксама, здаецца, пабраталіся...)
    Афрыканцы і эскімосы (спеўпадгукібубна, бразготкі, плясканне ўдалоні ітупат).
    Так, бываюць рэчы ў свеце, што усім вядомы, дзеці.
    Індзейцы — брудныя, кітайцы — дрэнна пахнуць, дрэнна пахнуць, дрэнна пахнуць.
    Правадыр. Правадыр Жоўтая Скура, пазыч мне манету, каб я мог заплаціць за гэты арыгінальныпаказ...
    Першы кітаец. Шаноўны чырванаскуры, пазыч мне кап'ё, каб я мог загнаць у мора гэтых паскуднікаў!
    Брат. Сястрычка, гэтага не можа быць! Яны ўсе сапраўдныя?
    С я с т р a. Ці сапраўдныя гэтыя лялькі?
    Кітайцы, эскімосы, індзейцы, афрыканцы (глыбока абураныя). Лялькі? ? ?
    (Іх злосць скіроўваецца супраць белых! Агульная лаянка падудары бубна.)
    Ха... ху... хе-хе... хо-хо!
    Стаяць два белыя вар'яты, два варвары блыхастыя, два дурні бледнатварыя... Йі-хі, йі-хі, йо-хо-хо, Бледнатвары — брудны. Так, бываюць рэчы ў свеце, што усім вядомы, дзеці.
    Бледнатвары — брудны, брудны...
    С я с тр a. Брацік, я баюся...
    Брат /крычыць, кабягозразумелі). Супакойцеся, вы, вар'яты, пакіньце нас у спакоі, не чапайце нас,
    тады і мы вам нічога дрэннага не зробім. Мы ж ідзём да Дзіцяткі Езуса!
    Афрыканцы. Да Дзіцяткі Езуса!
    Эскімосы. I мы хочам да Яго!
    Індзейцы. Наша спрадвечная мара!
    Другі кітаец. Усемыпрагнемаднагоітагож? Гэта нагадвае мне выказванне нашага вялікага мудраца. (Павольна ідоўга, кланяючысянаўсебакі.)УсеЛЮДЗІ паміж чатырма акіянамі — браты...
    Брат. Аптыміст.
    (Невялікая паўза.)
    Дзяўчынка-індыянка. Ну, так. Уласна кажучы, мы маглі б ісці туды ўсе разам, ці не так?
    Правадыр. Маленькая Сястра Пярынка зрывае словы з маіх вуснаў.
    Першы эскімос. Дарога, спадзяюся, будзе дастаткова шырокай...
    Першы афрыканец. Калініхтонебудзештурхацца І наступаць напяты... (адціскаеастатніхназад.)
    Брат. Брава, ура! Мы пойдзем разам! Гэта самае разумнае, што мы можам зрабіць. Мы, белыя, ахвотна павядзем вас! Дамовіліся.
    Правадыр. Штозначыць, дамовіліся?! Правадыром, зразумела, можа быць толькі Вялікі Правадыр Жудасная Страла. Ух!
    Першы афрыканец. Што значыць «ух»? ! 3 гэтага можна толькі пасмяяцца... (Да другога ітрэцяга.) Смейцеся! Гучней!
    Першы экімос. А мы? Мы, людзі з ледзяной Поўначы, прывыклі жыць у небяспецы. Мы прыроджаныя правадыры...
    Першы кітаец. Дазвольце, шаноўныя браты, сціпла зрабіць вам маленькую прапанову. Кожны
    сам сабе правадыр... (усеківаюць) і ўсе слухайце нашае каманды!
    Брат. Ён з глузду з'ехаў, гэты жоўты!
    Першы кітаец (падскоквае і хапае белага за горла). Ну, пачакай... (ён хоча паваліць яго на зямлю.) ОЙ, ШТО ГЭТа КОЛецца ? (Ён адпускае белага і вымае са свайго адзення аскепак зоркі.) О, ВОСТры зубец! Гэта знак! (Трыумфуючы.) Браты, у нас ёсць знак, таму вы павінны рабіць тое, што мы скажам!
    Усе. У насёсцьзнак! (Вымаюць свае знакі.)
    С я с т р а (здзіўлена). Кожны атрымаў па залатым знаку?!
    Брат. Добра! У каго знак самы большы?
    (Кожны падазрона назірае за суседам.)
    Першы кітаец (з аскепкамхвастаўруцэ). У нас!
    Першы індзеец. Цудоўна. Тады, ЖоўтыПравадыр, пакладзі гэты аскепак у сярэдзіну, каб усе маглі на яго паглядзець!
    Першы кітаец. Я не хацеў бы выпускацьяго з рук, спачаткуты!
    Правадыр. He, спачатку ты!
    Першы эскімос. Нехтапавіненпачаць. Нехта павінен даверыцца першы... Мы, людзі з краіны Паўночнага Ззяння, прывыклі жыць у небяспецы: паглядзіце, гэты знак — апошняе, што мы маем. Я кажу вам: патрэбна шмат мужнасці, каб даверыцца!
    (Ён кладзе знакна зямлю і адступае.)
    Дзяўчынка-індыянка. Вялікі Правадыр, як дзіўна! Наш знак дакладна падыходзіць да гэтага!