Бэтлеемская зорка
Ленэ Маер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 352с.
Мінск 2007
Маленькі кароль. Ну, цяпер яна радуецца!.. Але мне трэба ісці далей... А можа, яшчэ крыху адпачыць? Зорачка, як ты думаеш?
(Зорка пачынае танцаваць, гучыць адпаведнаямузыка.)
Маленькі кароль. Ого! Такога я яшчэ не бачыў! Зорка — танцуе! Ты танцуеш для мяне? (Зорка ківае.) Ты разумееш, што я кажу? (Зорка ківае.) Ах, са мной адбываецца нешта дзівоснае — быццам музыка гучыць ува мне... Дзіўна, раней я такога не заўважаў, калі яшчэ насіўна галаве карону... (Ківаецца туды-сюды, зоркаўтанцыплывенаправа, кароль — за ёю, заслона апускаецца для змены дэкарацый.)
Сцэна 2
(На заднім плане — горы. Наперадзе — амаль што голае дрэва: голая галінка з рэдкімі папяровымілістамі.)
(Зорка выплываезлева, зачэпліваеццазагалінку, гайдаеццаўлевы бок.)
Маленькі кароль (спачатку чуваць яго голас, крык, потымёнз'яўляей,цазлева).Ужоіду... Памятай, штояіду пешкі, з дзесяццю мазалямі на кожнай ступні... Дзе ты схавалася? Ага, вунь — наверсе, на дрэве. Як добра, што ты прывяла мяне да гэтага дрэва. Прыхінуся сваёю стомленаю спінаю да камля і крыху адпачну. (Сядае.) Ведаеш, я цэлы дзеньцешыўсятым, што надыдзе вечар і я ўбачу цябе зноў! (Утульна ахінаецца сваёй мантыяй.) О-ой! 3 гор дзьме халодны вецер... Як добра, што ў мяне такая цёплая мантыя! (Пазяхае.) Зорачка, я спаць не буду, толькі крыху самкну вочы, перш чым мы пойдзем далей! (Засынае.)
Стары чалавек (упарванымадзенні, выходзіцьсправа). Ох, як холадна сёння! Нават мае авечкі на пашы шчыльна туляцца адна да аднае, а ў іх жа цёплае калматае футра! Можа, я хоць пад гэтым дрэвам крыху знайду зацішак!.. Гоп-ля, тут ужо хтосьці ляжыць!.. Гм, утакой цудоўнаймантыі! Такіямантыі былі ў трох Каралёў, якія праходзілі тут на мінулым тыдні. Але ў гэтага няма кароны на галаве, няма нават шапкі. Ён, напэўна, важны слуга. He буду ЯГО будзІЦЬ. (Сядаенакукішкіпаддрэвам.) Толькі б мае зубы так не кляцалі... у-у-у, які халодны вецер! Толькі б мне не разбудзіць каралеўскага слугу сваімі зубамі! Ц-с-с, кажу я вам, ц-с-с! У-у-у...
Маленькі кароль (прачынаецца). Што тут так кляцае?
Стары чалавек. Прабачце,каліласка.Гэтамае зубы так кляцаюць. У-у...
Маленькі кароль. Чаму ты не апранаешся цяплей у такую халадэчу?
Стары чалавек. Вось, калі ласка, я апрануў усё, што толькі знайшоў у сваёй хаціне: кашулю, світэр... ну, зрэшты, калісьці гэта быў світэр. A гэта, гэта калісьці быў мех, пакуль я не пашыў з яго сабе паліто.
Маленькі кароль. У тваім паліто больш дзірак, чым тканіны!
Стары чалавек. Ну, у беднага пастуха з гор, канешне ж, няма такога прыгожага паліто, як у каралеўскага слугі. Ці хто ты там такі. Каралеўскі пасланнік ці, магчыма, галоўны кухар...
Маленькі кароль. Гм!
Стары чалавек. Ты ж, відаць, са світы трох Каралёў, якія праходзілі тут на мінулым тыдні. Ты, мабыць, адстаў. Але не бядуй. На нізіне, куды твае паны ўжо, напэўна, прыйшлі, нашмат цяплей і прыгажэй, чым тут. Там, унізе, растуць пладовыя дрэвы і сонца свеціць цэлы дзень.
Маленькі кароль. Там я ўпрэю ўсваёй каралеўскай мантыі. (Зорка пагойдваецца.)
Стары чалавек. Толькі цяпер я заўважыў залатыя ўзоры на тваёй мантыі, яны так блішчаць у святле зоркі.
Маленькі кароль (глядзіцьуверхназорку). Штоты зноў гайдаешся? Што мне трэба рабіць? Можа, увогуле, падарыць сваю мантыю пастуху, га? Нішто сабе! Вось дык прыдумала, зорка! Ты калінебудзь бачыла караля без кароны і мантыі? Ты яшчэ й ківаеш? А вось я ніколі не бачыў такога! (Задумваецца.) Але гэтапраўда: старомучалавекутут,
на гары, насамрэч патрэбна штосьці цёплае, каб не замерзнуць, а я ў сваёй мантыі буду прэць там, унізе! I праўда! (Бярэ мантыю і працягвае яе старому.) Бяры яе сабе!
Стары чалавек. О, мойдобрыпан! ВялІКІтабе дзякуй. Якое прыгожае цёплае паліто. У ім няма чаго баяцца сцюдзёнага горнага ветру!.. Я буду ўспамінаць пра цябе, седзячы пры сваіх авечках, кожны вечар, калі з'яўляюцца зоркі! (Адыходзіць.)
Маленькі кароль. Але ж ён і ўзрадаваўся! Праўда, зорка?
Зорка. Атож!
Маленькі кароль (уздрыгвае, агллраецца/Тутнехта загаварыў? Калі ласка, ёсць тут хто?
3 о р к a. Апроч нас дваіх я нікога не бачу!
Маленькі кароль (глядзіць уверх на зорку). Ведаеш, зорка... я... я... баюся!
Зорка. Ічаго? Хібатолькітаго, штоты, нарэшце, разумееш мяне?
Маленькі кароль. Няўжогэтатысамнойразмаўляеш?
Зорка. Яўвесьчас зтабою размаўляла, алеты не мог зразумець мяне...
Маленькі кароль. А цяпер пачаў раптам разумець...
Зорка. Вядомая рэч. Чым менш чалавек мае, тым лепш ён разумее мяне.
Маленькі кароль. I ты, нягледзячы на гэта, будзеш весці мяне да Збаўцы?
Зорка. Нягледзячы на гэта? Чаму, «нягледзячы на гэта»?
Маленькі кароль. Ну, таму што я цяпер не падобны да караля... ці пусцяць мяне ўвогуле ўпалац?
Зорка. Уякіпалац?
Маленькі кароль. Ды не пытайся ты пра такія глупствы, зорка! Зразумела, у палац нованароджанага Збаўцы.
Зорка. А, значыць, ты так уяўляеш сабе дом, дзе нарадзіўся маленькі Збаўца? Думаеш, што ён поўны раскошы і багацця, так?
Маленькі кароль. Ён будзеляжацьу залатой калысцы. На мяккіх, як шоўк, падушках, вышытых зоркамі і кветкамі. Слугі будуць стаяць перад Ім на каленях і спяваць. А Яго Маці будзе сядзець на троне са слановай косці і махаць сваім служанкам ды казаць: «Сёння, каліласка, пялюшкі з водарам фіялак для Майго Сына...»
(Зорка хіхікае.)
Маленькі кароль. He смейся, зорка! Яведаю, як бывае ў каралёў. Я ж сам кароль!
Зорка. Ты быў каралём... I вельмі здзівішся, калі ўбачыш, як насамрэч жыве нованароджаны Збаўца свету.
Маленькі кароль. Яшчэ больш урачыста?
Зорка. Ты думаеш, што Той, хто можа выратаваць людзей і ўвесь свет, жыве ў залатым доме і дазваляе, каб Яму прыслугоўвалі?
Маленькі кароль. Гм... неведаю...
Зорка. Ты думаеш, што перамагчы ўбогасць і правіны свету, і нават смерць можа Той, хто сам не перажыў найгоршай беднасці? Хто сам не панёс на сабеўсе правіны свету? Хто сам не аддасць... сваё жыццё?
Маленькі кароль. He вярзі лухты, зорка. Дагэтага не дадумаецца ніводзін чалавек! (Паўза.)
Зорка. Апамятайся, маленькікароль, Тыяшчэ зразумееш гэта, спакваля, з цягам часу... Хадзем,
Я павяду цябе далей... (Памахваючы зорным шлейфам, адыходзіць з дрэва ўправа.)
Маленькі кароль. Мне б толькі дагнаць трох іншых Каралёў! Можа, яны возьмуць мяне за прыдворнага? Але ж я цяпер такі бедны, як найбяднейшы слута ў маім доме. I нават яшчэ бяднейшы, бо ў таго ж быў я.
Зорка. Тром Каралям, напэўна, спатрэбіцца конюх ці кухцік.
Маленькі кароль. Спадзяюся, інакш я не ведаю, што са мной будзе...
Зорка (пяшчотна). Хадзі, маленькі кароль, які ўжо не кароль, але маеш зорку за сяброўку! Я буду танцаваць ддя цябе ў дарозе! Я буду спяваць для цябе. He бойся, хадзі!
(Заслона. Падчас змены дэкарацый гучыць музыка.)
Сцэна 3
(Гарадская сцяна з вежаю злева, на заднім плане залатыя дахі і палацы. У начным небе шмат залатых зорак. Тры Каралі ўрачыста выходзяць злева, упоўным бляску і раскошы.)
Першы кароль. Гэтагорадкараля.
Другі кароль. Мэтанашагадоўгагападарожжа.
Трэці кароль. Тутмызнойдземнованароджанага Збаўцу свету. I ўрачыста паднясём яму свае дары.
Усе тры. Ладан, міру і золата.
Першы кароль.Трэба падрыхтавацца даўрачыстага ўваходу.
Другі кароль. Коніівярблюдыпавінныбыць вычышчаныя.
Трэці кароль. Аброці і вупраж павінны блішчаць, як зорка, што нас прывяла.
Першы кароль. 3 гэтаю працаю добра справіцца наш новы маленькі слута.
Другі кароль. Спачатку ён быў крыху нязграбны, але хутка навучыўся.
Трэці кароль. Нават наш галоўны кухар ім задаволены; каралеўскі посуд дазваляе чысціць толькі яму!
Першы кароль. А калі мы спусцілі з вока нашую зорку, то менавіта новы маленькі слута паказаў нам яе. (Ён крычыць улева.) Гэй, хлопча!
Маленькі кароль (злева). ВашаВялікасць...
Першы кароль. Прашуцябе,хлопча,узлезьна гэтую вежу і паглядзі, ці не спынілася зорка!
Маленькі кароль (адыходзіцьулева, неўзабавез'яўляецца на вежы гарадской сцяны). Слухайце, Ваша Вялікасць, што я скажу! Над горадам рассыпана шмат зорак, але нашай зоркі, з залатым зорным шлейфам, сярод іх не відаць.
Першы кароль. Пашукайуважліва, хлопча.
Другі кароль. Прыглядзісядобра!
Трэці кароль. Зоркапавіннастаяцьнадпалацам!
Маленькі кароль. Нашай зоркі няма над гэтымгорадам. Hi надпалацам, ні надхрамам — нідзе.
Тры каралі. Нідзе?..
Маленькі кароль. Пачакайцекрыху, ВашаВялікасць, Я адшукаю зорку! (Глядзіць імахае ва ўсе бакі.) Зорка, гэ-гэй! Дарагая мая сяброўка, дзе ты? Адгукніся! Я не бачу цябе! Залатыя дахі горада асляпляюць мне вочы...
(Стаіць цішыня, потым чуваць, якзорка крычыць здалёку.)
Зорка. Я тут! Тут!
Маленькі кароль. Дзе? Дзе?
Зорка. Тут, за горадам, за пашамі для авечак, далёка ад каралеўскага горада.
Маленькі кароль (паварочваецца). Загорадам?..
Зорка. Так!
Першы кароль. Алежідзіўныён,нашмаленькі слуга. Размаўляе сам з сабою, дыяшчэтакгучна...
Маленькі кароль. ВашаВялікасць,язнайшоў зорку. Але яна віднеецца толькі дробнаю іскаркаю — далёка адсюль, над нейкім зусім маленькім горадам.
Першы кароль. Ты памыляешся... Гэтага не можа быць! Давайце ўвойдзем у каралеўскі горад і спытаем у палацы пра нованароджанага Збаўцу свету.
Другі і трэці кароль. Добра, такізробім. (Адыходзяць у правы бок.)
Маленькі кароль (крычыцьімуслед).Алежпаверце мне, калі ласка, паверце мне!.. Ну вось, паімчаліся, такія ўпартыя. Зорка, яны не паверылі мне! Што ж нам цяпер рабіць? Чакаць... Калі яны вернуцца, расчараваныя і сумныя, я суцешу іх і павяду за табой. (Заслона, нейкі часгучыцьмузыка.)
Сцэна 4
(ХлеўуБэтлееме.ягодзверызачыненыя. Зорка сядзіць на даху і радасна гайдаецца.)
Зорка. Ну, нарэшце! Нарэшце! Вось яны ідуць!.. Мне ўсё ж такі ўдалося прывесці ўсіх сюды! Зараз у Цябе будуць госці, дарагое Божае Дзіцятка! I падарункі: золата, ладан і міра. I да таго ж — маленькі кароль, які аддаў усё, ідучы да Цябе. Юзаф, запалі другі ліхтар! Маці Марыя, дарагая, пастаў гаршчок з супам на агонь! I далі туды больш вады, гасцей шмат!
Маленькі кароль (справа, перапоўненырадасцю, ён знаходзіць зорку). Прывітанне, мая дарагая зорачка!
Зорка. Прывітанне, мой сябра, які калісьці быў каралём!
Маленькі кароль (паказваенахлеў, ціха, нясмела). Там, унутры? Сапраўды там, унутры? Зорка, ці здагадваешся ты, як моцна б'ецца маё сэрца?