• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    3 о р к a. Ці здагадваюся ? Я нават тут гэта чую, наверсе!
    Маленькі кароль (махаеўправа, з'яўляюцца Каралі з падарункамі ўруках). Падыходзьце, Ваша Вялікасць, вось месца, дзе нарадзіўся Збаўца!
    Першы кароль. Дзе? Яўсё яшчэ не бачу зоркі.
    Маленькі кароль. Вунь яна, наверсе, сядзіць на страсе! Бачыце, як яна радасна ззяе?
    (Зорка весела перакульваецца некалькі разоў).
    Другі кароль. Што? Настрасеўбогагахлява?
    Трэці кароль. Я павінен прызнацца, што адразу ж прайшоў бы міма...
    Першы кароль. Ты прывёўнас, хлопча!
    Другі кароль. Ботыдавяраўзорцы,анесваім асабістым жаданням.
    Трэці кароль. Давайце ўвойдзем і ўрачыста паднясем Дзіцятку нашыя дары! (Ён дае маленькаму каралю патрымаць свае дары,адчыняе дзверы ў хлеў. Два іншыя Каралі ўваходзяць.)
    Трэці кароль (кажа маленькаму каралю). Ну, заходзь жа!
    Маленькі кароль. Пасля цябе, дарагі кароль! Я толькі бедны слуга!
    Трэці кароль. Я думаю, што перад Збаўцам, які нарадзіўся ў гэтым бедным хляве, усе людзі роўныя: каралі і слугі, бедныя і багатыя... Хадзем!
    (Ён падштурхоўвае маленькага караля наперад і апошнім уваходзіць ухлеў.)
    Зорка. Я магу прасачыцца праз шчыліны. Як добра, што ў гэтай страсе столькі дзірак. Ах, яны ўкленчылі перад Дзіцяткам. Як жа радуюцца Марыя і Юзаф! I якімі вялікімі вачыма пазірае Дзіцятка. Пазірае на трох Каралёў, і з асаблівай цікаўнасцю — на маленькага караля, ах, як жа ён радуецца! I як мяне гэта цешыць! Ажно хочацца танцаваць! Танцаваць ад радасці!..
    (Яна танцуе і скача на страсе. Гучыць узнёслая музыка. На заканчэнне зорка, хор і гледачы разам выконваюць калядную песню, гэта можа быць «Ціхая ноч», якую спяваюць на ўсіхмовах.)
    — Найбольшая цяжкасць для нас, — кажа Ханэс, — гэта ўмелае і справядлівае размеркаванне роляў. Калі мы яе пераадолеем, тады нічога кепскага ўжо не здарыцца. Пад размеркаваннем роляў я маю на ўвазе не толькі тое, хто грае анёлапасланца і пастухоў, але і тое, хто шые касцюмы, рыхтуе дэкарацыі і піша музыку. I хто робіць запрашэнні на свята, і хто чаруе над каваю і пірагамі.
    — Самыя лепшыя касцюмы, — кажа Карл, — шые маці Сабіны.
    Спачатку Сабіна адчувае сябе ўсцешанай. A потым яна палохаецца. Няўжо дзеці чакаюць, што яе маці возьмецца шыць усе святочныя касцюмы ?
    — Я высветлю, — кажа Сабіна.
    — Добра, з гэтым мы разабраліся, — лічыць Сузі. — Музыку павінен напісаць мой стрыечны брат Готфрыд, але для развучвання нам спатрэбіцца якое-небудзь памяшканне. У нас дома не атрымаецца. Школа ў выхадныя дні зачынена.
    — Сабініна кватэра знаходзіца ў цэнтры, — кажа Ханэс. — Там мы зможам сустракацца з любой нагоды.
    Сабіна і на гэты раз абяцае паспрыяць.
    — Ну, некалькі накідак для пастухоў вопратак я яшчэ змагу пашыць, — смела кажа Сабініна маці.
    — Ага... — мармыча Сабіна. — Толькі, акрамя пастухоў і анёла-пасланца, у нас ёсць іншыя ролі: гаспадары і госці, прадаўцы газетаў, кіроўцы аўтобусаў, дыктары тэлебачання, прадавачкіўсупермаркеце сярод усёй каляднай мітусні...
    — Як гэта? — пытае маці.
    — Мы самі прыдумалі ў класе гэтую п'есу, — кажа Сабіна. — Анёл-пасланец павінен аб'явіць вестку пра Божае Нараджэнне і шукае людзей, якія слухаюць яго ва ўсе часы. Мы разважылі так: анёл не адносіцца да некага пэўнага часу. Ён — па-за часам, і таму зноў можа апынуцца сярод самых бедных, бездапаможных, сярод пастухоў. I нетрэба ўяўляць пастухоў рамантычнымі і прыгожа апранутымі, мама. Пастухоў тады прымалі за апошніх людзей. Без ніякіх правоў. Але менавіта яны слухаюць анёла і вераць яму. Вось гэта мы хочам сыграць. Такім чынам, тут вельмі шмат сцэнаў і касцюмаў.
    — Ага, — кажа маці. — Але ж вы разумееце, што ў такім выпадку наша хатняя гаспадарка на працягу наступных трох тыдняў будзе вельмі занядбаная.
    — Да яе час ад часу мог бы падключацца і TaTa, — прапанавала Сабіна. — Рабіць пакупкі, гатаваць гарбату і іншае.
    — Магчыма, — бурчыць бацька.
    За наступныя тры тыдні Сабініна маці праявіла вялікі арганізатарскі талент. Пасля працы ў канторы яна шые касцюмы для чатырнаццаці ак-
    тораў. 3 такімі дробязямі, як капелюшы, паясы і крылы анёлаў, яна даручае спраўляцца бацьку. Маці дае і практычныя парады мастакам, якія рыхтуюць дэкарацыі, і тыя ахвотна прыслухоўваюцца да яе. Бацька тым часам вышуквае ў склепе прыдатныя шарніры, дошкі і стрыжні для заслоны. He забываецца маці і пра музыкантаў, шчодра рассыпаючы ддя іх пахвалы і заахвочваючы бацьку запісаць песні на касеты, каб кожны мог папрактыкавацца ў сваёй партыі самастойна. Бацька хуценька, перад самым закрыццём крамы, купляе касеты, а пасля запісвае мелодыі для кожнага музыканта. Усе школьныя Сабініны таварышы згодныя: няма больш цэнтральнай кватэры за гэтуто, акрамя таго, яна нашмат утульнейшая, чым школа. Сабіна бярэ прыклад са сваёй маці: хваліць усіх і кожнага паасобку, падбадзёрвае, частуе бутэрбродамі, якія зрабіў бацька, і гарбатаю, якую заварыў таксама бацька. У перапынках яна развучвае ролю пастушкі.
    — Сабіна непаўторная, а Сабініна маці дык наогул... найвышэйшы клас, — кажа Ханэс Карлу.
    Вечарамі рэпетыцыі часам зацягваюцца дапазна, і звычайна гэта парушае спакой суседзяў. Бацька спрабуе дамовіцца з імі і просіць іх зразумець сітуацыю. Затым ён бярэцца гатаваць гуляш з бульбаю для ўсёй каманды. Прыкра толькі тое, што не ўсе настаўнікі ў школе ставяцца да гэтага з разуменнем. Хоць кожны з іх ведае, што ўвесь клас старанна рыхтуецца да свята, настаўніца па біялогіі патрабуе ад Сабіны рэферат пра абмен рэчываў у жывёлаў падчас зімовай спячкі, а на занятках па ангельскай мове аб’яўлена, што будзе тэст. Поаўда, Сабіна можа спіхнуць рэферат на
    бацьку, але ж ангельскія словы яна павінна вучыць сама. Для ўсіх гэта вельмі напружаны час. На шчасце, бацька ўмее і прасаваць. Таму разгладжвае адзенне для анёла і фартухі для гаспадароў. Маці цяпер штовечар валіцца з ног ад стомы. У яе больш не хапае цярпення выслухоўваць па тэлефоне бабулю і цётку Штэфі, калі тыя хочуць расказаць ёй пра далейшы ход падзей у тэлесерыяле. Тэлефонныя абавязкі бацьку таксама давялося ўзяць на сябе. Калі маці і Сабіна кладуцца спаць, ён ціха мые посуд на кухні і збірае на стол сняданак.Таму што падчас стрэсавай сітуацыі асаблівае значэнне маюць дзве рэчы: каб сям'я трымалася разам і каб кожны меўчас на сняданак.
    — Ці ўяўляеце вы, як я буду радавацца таму дню, калі наша адвэнтавая п'еса будзе выканана? — пытае маці.
    На свята прыходзяць не толькі вучні, бацькі і настаўнікі, але і жыхары суседняга Дома для састарэлых. «Яшчэ ніколі, — кажуць пенсіянеры ўчас вялікага перапынку, — касцюмы не былі зроблены так прыгожа, як гэтым разам. Толькі п'еса крыху незвычайная, асучасненая, бо што гэта было б, калі б Божы пасланец так проста заходзіў у аўтобус ці на тэлестудыю і аб'вяшчаў: „Бог паслаў вам свайго Сына! Ідзіце і шукайце Яго!“»
    Дырэктар, жадаючы падзякаваць усім удзельнікам, кожнага з іх — актора, асвятляльніка, музыканта — частуе зоркаю-пернікам. Апошні пернік у выглядзе зоркі яна дорыць Сабінінай маці.
    — У мяне няма слоў, няма слоў! — ускліквае дырэктар. — Колькі ўсяго Вы зрабілі за апошнія тыдні! Ханэс расказаў мне пра тое-сёе. Вы ахвяравалі сябе дзеля нашых дзяцей і былі душою
    ўсяго! Гэты маленькі пернік можа быць толькі малюсенькім знакам маёй удзячнасці...
    Сабініна маці радуецца.
    Дырэктар звяртаецца да Сабінінага бацькі:
    — А Ваша Сабіна, бадай што, удалася цалкам у маці, так? Тое, што я чую ад яе школьных сяброў... Вас як бацьку гэта павінна радаваць. Такая бойкая, захапляльная, пазітыўна настроеная дзяўчынка... Апошнія тыдні, напэўна, прынеслі вельмі шмат турботаў вашай сям'і, праўда? Жонка і дачка цэлымі днямі вельмі занятыя. Для Вас як главы сям'і гэта, напэўна, таксама было нялёгка... Спадзяюся, Вы на нас не крыўдуеце? Ёсць бацькі, якія ў такіх сітуацыях адчуваюць сябе зусім на мяжы...
    — Са мною гэтага не здарылася, — кажа з усмешкаю бацька. — Час ад часу я трохі дапамагаў...
    ДАРОГА МАГЛА Б БЫЦЬ РАЎНЕЙШАЙ
    Размовы паміж	■	।
    бацькам і сынам	••
    2 дзейныя асобы:
    бацька, сын (прыкладна 11 год).
    (Замест уступу некалькі тактаўлёгкай музыкі, якія паўтараюцца паміж сцэнамі іна заканчэнне.)
    Сцэна1
    С ы н. Паслухай, тата...
    Бацька. Так, Марцін...
    Сын. Ушколестановіццаўсёбольшневыносна. Цяпер нават гэтая Манашка дала нам заданне.
    Бацька. Якаяманашка?
    С ы н. Ну, наша настаўніца па рэлігіі. Маленькая бландынка з кірпатым носам. Мы павінны дома пра нешта там разважаць, уяўляеш?
    Бацька. Ну, ваша Манашка, напэўна, лічыць урок рэлігіі сур'ёзным прадметам, а не магчымасцю для адпачынку.
    Сын. Алеўсёжтакі... Дарэчы,янасказала,што мы можам працаваць у групе.
    Бацька. Гэтанетакужо і дрэнна, праўда?
    С ы н. Тылічыш, што працавацьу групе карысна?
    Бацька. Так, карысна і вельмі важна. Табе гэта спатрэбіцца ў жыцці. Большасць справаў сёння вырашаецца калектыўным супрацоўніцтвам. У кожнага ёсць свая ўласная сфера, але ён павінен узгадняць свае дзеянні з іншымі людзьмі. Для гэтага трэба быць гнуткім, здольным да паразумення. Калектыўная праца, напрыклад, у нашай канторы — зусім звычайная справа.
    Сын. Тады табе зусім няцяжка будзе ўявіць, як нам гэтае заданне па рэлігіі выканаць у групе.
    Бацька. Вядома.
    Сын. Ты і я.
    Бацька. Як???
    Сын. Мы, ты і я. У групе.
    Бацька. Паслухай, пад «мы» я ўяўляў што ты маеш на ўвазе Карла ці Рэнату з твайго класа.
    С ы н. Яны ўжо выконваюць калектыўную працу, але са сваёю сям'ёю. У Карла ёсць суперцётка, яна ўвогуле робіць для яго вельмі шмат, а Рэната да сваёй калектыўнай працы падахвоціла маці і бабулю. Бо гэта менавіта такая тэма, якая закранае сям'ю. «Падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму. Што гэта азначае ў паўсядзённым жыцці сям'і?»
    Бацька. Я не разумею ні слова.
    Сын. Гэта тэма нашай калектыўнай працы. Паназіраць, якія вынікі атрымаюцца, калі сур'ёзна прытрымлівацца словаў: «Раўняйце сцежкі Яму ».
    Бацька. Ну, але якія сцежкі, наліха?
    Сын. Глядзі. У час Адвэнту яны заўсёды маюць на ўвазе Яна Хрысціцеля.
    Бацька. Хто«яны»?..
    С ын. Ну, настаўнікі рэлігіі і святары, і чытанні ў касцёле, і наогул. Ян стаіць каля ракі Ярдан, прапаведуе і хрысціць усіх. Хрысціць нават Езуса.
    Б а ц ь к a. Я нешта пачынаю разумець, пачынаю разумець — гэта той, са шнуркамі на абутку.