Бэтлеемская зорка
Ленэ Маер-Скуманц
Выдавец: Про Хрысто
Памер: 352с.
Мінск 2007
Джорджыо. Яна гаворыць не змаўкаючы! Сапраўды!
Аніта. Можа, таму што ты не размаўляеш.
Джорджыо. Ну, іштожмнеказаць, га? Што? Што я ахвотна пакатаўся б на каньках, га? Ці тое, што мне хацелася б сваімі нагамі дабегчы да канала, га?
А н і т a. Калі ты хочаш яе засмуціць, можаш сказаць ёй гэта...
(Кароткая пауза. Джорджыо ўпарта чытае свой комікс.)
А н і т a. Напэўна, цікавы комікс...
Джорджыо. Зусім не цікавы. Я ўжо ведаю яго на памяць.
Аніта. О, дык пазыч яго мне! А я за гэта дам табе пачытаць коміксы свайго старэйшага брата.
Джорджыо. Яны будуць такія ж нецікавыя.
Аніта. Табе ніводзін комікс не цікавы? Тады намалюй яго сабе сам.
Джорджыо. Што?
Аніта. Ты заўсёды добра маляваў! Нашмат лепш за мяне!
Джорджыо. Ну, так. Але не надтаўжо і добра.
Аніта. Памятаеш, як ты размаляваў маленькую мэблю для майго лялечнага пакоя? Малюсенькімі кветкамі? Так, як Джузэпэ, толькі нашмат прыгажэй.
Джорджыо. Янаяшчэ ёсцьуцябе?
Аніта. Аякжа! Ячастагуляю з ёю. Накрэслах фарба крыху аблезла, бо імія баўлюся найчасцей...
Джорджыо. Табе трэбаразмалявацьіхнанава.
Аніта. Мне? Ты звар'яцеў? Каб кожны адразу ўбачыў: прыгожая мэбля — гэта праца Джорджыо, а брыдкая, размазаная — гэта мая?
(Джорджыо паціскае плячыма.)
Толькі калі ты мяне навучыш...
Джорджыо, Прыходзь як-небудзь са сваёю мэбляю; напрыклад, калі будзеш адносіць гэтыя коміксы.
Аніта. Добра.
Джорджыо. Раней мы шмат гулялі з табою, так? Хоць ты і дзяўчынка. У індзейцаў, звераловаў...
Аніта. Усям'ю... (БярэДзіцяткаЕзусазлялечнайкаляскі.) Вось!
Джорджыо. Я бачу, табе ўсё яшчэ падабаюцца індзейцы.
Аніта. Нутак, час адчасу. Іншыразясасваімі братамі гуляю ў касмічныя палёты. Я — пілот у кабіне.
Джорджыо. Уякойкабіне?
Аніта. Ціякгэтаназываецца?
Джорджыо. Самае болыпае, на што ты здольная — гэта быць памочніцай навігатара. Камандзірам касмічнага карабля быў бы я.
Аніта. He, я прынамсі была б друтім камандзірам, а ты павінен быў бы мне ўсё паведамляць. Прызямляючыся на незнаёмую зорку, яны заўсёды працуюць разам. Бо, скажу я табе, адзін можа разгубіцца.
Джорджыо. Лялькабылабнашымдзіцём,якое мы ўзялі б з сабою.
Аніта. Дзіця магло б крыху разбірацца ў навігацыі ці ў бартавых кампутарах.
Джорджыо (з лялькай на каленях). ПІ-пі-пі-пі-пі, штосьці не так на нашым маніторы! Што гэта за новая зорка перад намі?
Аніта. Незнаёмая зорка?
Джорджыо. Яна нясецца на нас.
Аніта. Ратуйце! Зрабі што-небудзь!
Джорджыо. He, мы нясемся на яе. Мы павінны адважыцца і прызямліцца.
Аніта. Адважымся, камандзір!
Джорджыо. Паведамленнедляўсягоэкіпажа! Выконвайце меры засцярогі... (У той час, каліянызаглыбілісяўгульню, Франчэска, Джузэпэ, Джына, Марыо і Роза забягаюцьупакой.)
Франчэска. Дзякуй Богу! Вось Яно! (Хоча забраць уДжорджыо Дзіцятка Езуса.)
А н і т а (адкочвае інвалідную каляскуДжорджыо ў другі бок). Трымай Яго моцна!
Франчэска. ДзіцяткаЕзуспавіннабыцьадразу ж вернута ў касцёл!
Аніта. He, Дзіцятка Езус павінна быць тут, менавіта тут, з намі!
Джорджыо. ДзіцяткаЕзус?!
Джына. Дзіця, неблазнуй! Пустыя ясліўкасцёле Сан Тома чакаюць Дзіцятка Езуса! Паглядзі, гэта ж толькі Яго вобраз.
Джузэпэ. Іёнпавіненбыцьтам, кабнагадваць усім людзям пра Дзіцятка Езуса!
Франчэска. Пра што ты, уласна кажучы, думала, калі забірала Яго?!
Аніта. Пра ШТО Я думала? (Кароткая паўза, усе глядзяць наАніту.) Я хацела, каб Дзіцятка Езус штонебудзь зрабіла для вас. Каб Яно дапамагло Джузэпэ, каб Яно ўціхамірыла гэтых непаслухмяных дзяцей, і каб Яно суцешыла хворага Джорджыо!
Джорджыо. Ну, гэта Дзіцятку Езусу ўдалося. Яно скіравала мае думкі на іншае; Яно амаль што стала нашым другім ці трэцім камандзірам. Ты дапамагала Дзіцятку Езусу ў гэтым, Аніта, ці ж не так?
Джузэпэ. Ты сёння забрала ў Дзіцяткі Езуса ўсю працу, ці ж не так?
Джына. Дзіцятка Езус, з дапамогай Аніты, скіравала ўсіх нас на іншыя думкі.
М а ц і (уваходзіць з кавай, ні пра што не здагадваючыся). Ну, я дзіву даюся, колькі сёння прыйшло гасцей! Мы радыя, праўда, Джорджыо? Да нас так рэдка прыходзяць госці, з таго часу... з таго часу...
Аніта (хутка). Заўтра я зноў прыйду.
Франчэска. Цяперунасяшчэадзіннеадкладны... гм... клопат. Мы павінны яшчэ да вечаровага набажэнства быць у касцёле Сан Тома. Яшчэ да вечаровай святой Імшы. Я не кажу, чаму, я толькі кажу: мы павінны там быць!
М а ц і. Але дарагая сіньёра Франчэска, не хвалюйцеся так моцна! Да вечаровага набажэнства яшчэ ёсць крыху часу, акурат на тое, каб спакойна выпіць кавы!
Джорджыо. КаліўсеідуцьукасцёлСанТома, то і я хачу разам з вамі.
Маці. Але, сынок...
Джузэпэ. Няма праблемы, мы паедзем туды з Джорджыо.
Аніта (беражліва забірае Дзіцятка Езуса з рукДжорджыо і кладзе Яго ўлялечную каляску). Гэта была ТОЛЬКІ кароткая прагулка, Дзіцятка Езус, так, але цудоўная. Наступным разам мне ўжо не трэба будзе выкрадаць Цябе. Наступным разам я буду ведаць, што Ты заўжды са мною, таемна, у думках, і што я магу забраць у Цябе даволі шмат працы...
Марыо і Роза. Мы хочам везці лялечную каляску! Мы хочам везці лялечную каляску! Мы хочам...
Аніта. Пачарзе! Акуратненька, пачарзе!
Маці. Акава?
Джына. Потым! Пастаўяеўцёплаемесца. Мы хутка вернемся да вас.
Джорджыо. Гэтабудзецудоўнывечар!
(Усе ідуць адзін за адным заАнітаю ілялечнаюкаляскаю. Гучыць калядная песня на развітанне.)
Той ноччу, калі па ўсёй авечай пашы разлілося ззянне нябеснага пасланца, маленькі пастух таксама пачуў вестку пра нараджэнне Божага Сына. Ён устаў з зямлі, скруціў сваю коўдру, наліў поўны збан малака і завязаў у клуначак хлеб з шынкаю. Усё гэта ён хацеў прынесці ў дар Божаму Сыну. Поўны радасці, пайшоў ён у Бэтлеем.
У гэтай мясцовасці драпежнічаў вялікі разбойнік. Са сваёй пячоры ён бачыў яркае святло над пашай для авечак. Чуў радасныя спевы, але не мог зразумець іх словаў. Таму зноў задумаў нядобрае: «Яны адзначаюць свята, а я сяджу адзін у сваёй пячоры, ды страўнік бурчыць ад голаду. Можа, падкрасціся да іх і разнюхаць, што там украсці».
Ледзьве разбойнік выйшаў з сваёй пячоры, адразу жямудавялося схавацца за дрэвам, бо паўз яго адзін за адным ішлі пастухі. Яны цягнулі кошыкі з сырам і мёдам, неслі за плячыма мяхі, поўныя воўны, а адзін нават вёў з сабою ягня. Апошнім ішоў маленькі пастух. Ішоў павольна, бо меў цяжкую ношу. У адной руцэ ён нёс клуначак
з ежай, у другой — збан, а скрутак з коўдраю паклаў сабе на плечы. Разбойнік заўважыў, што адлегласць паміж маленькім пастухом і яго спадарожнікамі ўсё больш павялічвалася.
«Гэта мне даспадобы», — падумаў вялікі разбойнік. I стаў красціся за маленькім пастухом, чакаючы зручнага моманту, каб напасці на яго.
Але гэтаю ноччу на ўсіх дарогах панавала дзіўнае ажыўленне. Самыя бедныя жыхары краіны не маглі спаць. Многія выходзілі са сваіх хацінаў, глядзелі на неба і пыталіся, ці не здарылася штосьці асаблівае. Калі маленькі пастух праходзіў каля аднае такой хаціны, пры дзвярах ён заўважыў скурчанага гаспадара. Ён абшчапіў сябе рукамі і ляскаў зубамі.
— Што з табою? — спытаў маленькі пастух.
— Я мерзну, — сказаў стары чалавек. — Ад холаду не магу спаць.
Тады маленькі пастух зняў са сваіх плячэй коўдру і аддаў старому.
— Вазьмі, — сказаў ён. — Маленькаму Сыну Божаму напэўна спадабаецца, калі ў цябе будзе Яго коўдра.
Вялікі разбойнік, што падкрадваўся да маленькага пастушка, раззлаваўся. «Ён дорыць коўдру, якую я хацеў украсці!» — падумаў ён. Неўзабаве пасля гэтага маленькі пастух напаткаў дзяўчынку, якая сядзела перад сваёй хацінай і плакала.
— Што з табою? — спытаў ён.
— Я хачу піць, — паскардзілася дзяўчынка. — Ад смагі я не маіу заснуць. А ісці да калодзежа далёка і цёмна.
Маленькі пастух даў дзяўчынцы збан з малаком.
— Вазьмі, — сказаў ён. — Маленькаму Божаму Сыну напэўна спадабаецца, калі ты будзеш піць Яго малако.
Дзяўчынкаўзрадавалася, а разбойнік, які краўся за маленькім пастухом, раззлаваўся яшчэ больш. «Ён дорыць малако, якое я хацеў украсці! — падумаў ён. — Мне трэба спяшацца, каб здабыць хаця бклунак».
Яго галодны страўнік вельмі моцна бурчаў у ціхай ночы. Каля наступнае павароткі разбойнік наважыўся і скочыў на маленькага пастуха.
Пастушок здзіўлена паглядзеў на яго.
— Гэта ў цябе ў жываце так жудасна бурчыць? — спытаў ён. — Увесь час я чую за сабою гэтае буркатанне. Бедны чалавеча, як мне шкада цябе. Вось, вазьмі і з'еш! Маленькаму Божаму Сыну напэўна спадабаецца, калі я пачастую цябе Яго падарункам.
Разбойнік з'еў хлеб з шынкаю, не пакінуўшы ні кавалачка, але яму было прыкра, што ён атрымаў ежу ў дарунак.
— Цяпер мне давядзецца з пустымі рукамі стаяць перад маленькім Сынам Божым, — крыху сумна сказаў маленькі пастух. — Але ўсё ж такі я хачу пайсці прывітаць Яго і сказаць, што я рады Ягонаму нараджэнню.
I ён расказаў разбойніку пра тое, што аб'вясцілі нябесныя пасланцы.
Той скеміў: «Калі нарадзіўся Сын Божы, напэўна там збяруцца ўсе багатыя людзі і будзе шыкоўнае свята. Можа, і мне штосьці перападзе?»
— Хадзем са мною! — сказаў маленькі пастух як бы ў адказ на думкі разбойніка, і той пайшоў з хлопчыкам.
Але, прыйшоўшы ў Бэтлеем, разбойнік вельмі здзівіўся, бо там яны знайшлі толькі хлеў, у які заходзілі і выходзілі пастухі, маладую Маці, якая ткала з воўны, прынесенай пастухамі, маленькую коўдру і беднага чалавека, што збіваў дошкі, майструючы маленькі ложак. Божае Дзіця ляжала ў яслях, дзе нічога не было пасцелена, акрамя жменькі сена і некалькіх пялюшкаў.
«А я з'еў хлеб і шынку гэтага Дзіцяці», — падумаў разбойнік і засаромеўся.
— Глядзі, Маё Дзіцятка Езус, — сказала Маці Марыя, — да Цябе прыйшоў маленькі пастух і прывёў з сабою вялікага разбойніка.
Маці Марыя ўсміхнулася маленькаму пастуху, і той раптам зразумеў, што прыйшоў усё ж такі не з пустымі рукамі. А Маці Марыя ўсміхнулася вялікаму разбойніку, што зусім збіла таго з панталыку, і ён падумаў: «Тут штосьці не так! Вялікіх разбойнікаў ніхто не шкадуе, ім нічога не дораць і ім ніхто не ўсміхаецца. Мне здаецца, што я ўжо зусім не вялікі разбойнік».
— Мне здаецца, ты мог бы стаць вялікім пастухом, — сказала раптам Маці Марыя. — Ты такі дужы. Дужыя пастухі заўсёды патрэбныя.
— Я паспрабую, — прабурчаў вялікі разбойнік, які, уласна кажучы, ужо не быў разбойнікам. Яны развіталіся і выправіліся ў дарогу, назад, на авечую пашу — два пастухі: маленькі і вялікі.