• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    М а р ы я (сонная на коўдры, Дзіця на каленях). Цудоўна, што ты тут, мама...
    Ганна (сядаепобач з Марыяй, якаяпавольна схіляецца ўсё ніжэй, аж пакуль не пакладзе галаву на Ганніны калені і засне). Уладкоўвайся ўтульна, дзіця, уладкоўвайся так зручна, як толькі гэта магчыма... Яна з ног валілася ад СТОМЫ... (Асцярожна бярэДзіцятка Езуса на рукі.) Так, цяпер у мяне двое дзяцей на каленях... (Юзафу, які стукае малатком.) Юзаф, ГЭЙ, Юзаф! Ці МОЖаш ты на колькі часу знайсці цішэйшую працу? Паглядзі сюды...
    Ю з а ф (прыходзіць і глядзіць. Ён заўважае ўГанны, якая сядзіць, выцягнуўшы ногі, парваныя сандалі). Матуля, твае сандалі зусім парваліся, я паспрабую адрамантаваць іх табе...
    Ганна. У мяне цяпер рукі занятыя...
    Юзаф. Аўмянеабедзвесвабодныя... (Нахіляецца іздымае з Ганніныхногсандалі, потым ідзе з імі за пячору.)
    Ганна (паволі калыйіа Дзіця, ціха з Ім размаўляе). Ну вось, маленькі Езус, твая маці спіць... сярод белага
    дня яна спіць... Таму я здагадваюся, што яна перажыла за гэтыя дні... Цяпер мы з табою можам адны паразмаўляць, маё куранятка, маё маленькае, маё ягнятка, мой маленькі хлопчык... Ад сваёй маці ты ніколі не пачуеш ні слова скаргі, дзіця, яна ўсё пераносіць моўчкі... Але гэта ты зразумееш толькі пазней... Яна трымаецца Бога, па-свойму, поўная любові... Магчыма, ты зможаш навучыцца гэтаму ад яе. Абавязкова навучыся, дзіцятка... Чаму толькі я не навучылася на старасці гадоў па дарозе да вас, па дарозе да цябе! Яўхім здзівіцца. Гэтае здарэнне з дзіцём мытніка, потым пастухі... Суседка сказала б, што я паводзіла сябе зусім не належным чынам. I як я сказала гэтаму вылізанаму гаспадару заезнага двара, што я пра ўсё гэта думаю... Паўсюль я пераходзіла агульнапрынятую мерку, дзіцятка, і кажу табе гэта цяпер, хоць ты яшчэ не можаш мяне зразумець. I ўсё ж такі, цяпер я магу радавацца, бо сяджу тут і трымаю вас на каленях. Двое дзяцей на каленях. Мне хочацца крычаць ад радасці, як пустыня ў той старажытнай песні! Зразумела, я не крычу, бо баюся разбудзіць тваю маму... Але гэтая старажытная песня кажа праўду. Раней я была як нямая. Цяпер жа размаўляю з табою. Я гаварыла з пастухамі, я цвёрда пераканала іх, і я хачу пажадаць, каб ты таксама адкрыў вусны ў патрэбны момант. Я навучылася слухаць і глядзець у гэтай вандроўцы да цябе. Заўважаць патрэбы людзей, нават тых, якіх лічаць злымі, я мела магчымасць адгукнуцца на гэтыя патрэбы, дакрануцца да іх, стоеных глыбока ў душы, дзе іх звычайна ніхто не бачыць.
    У пустыні пачнуць біць крыніцы, а там, дзе жылі жоўтыя пустынныя ваўкі, узыдзе зялёны чарот...
    Дзіцятка, навучыся ж і ты верыць у гэты зялёны чарот... Але пра гэта яны ўжо паклапоцяцца, твая маці і Юзаф. Такое шчасце, што ў Яе ёсць Юзаф. Такі добры чалавек, цяпер ён пакутуе над маімі парванымі сандалямі... (Ціханапяваесабепаднос.)
    Сцэнаб
    (Перадпячорай, уваходякой цяпер заслонены драўлянаю сцяною. На вяроўцы вісіцьнекалькіпялюшак. На сцянепачэплена некалькі пасудзін, гаршчок, сіта. Недалёка ад агменю паскладваныя стажкі сена альбо травы. Усё выглядае крыху акуратней. Ганна басанож завіхаецца каля асла, нагружаючы ягоўдарогу.)
    Ганна (да Марыі). А чабор ты лепш за ўсё палівай з самага ранку, перш чым на яго пачне свяціць сонца. Салёная рыбка застанецца свежаю яшчэ прынамсі дзесяць дзён, калі ты паставіш яе ўглыб пячоры. Скалазахаваеяеўхоладзе... Каліўдзіцяці забаліць жывот, прыгатуй яму гарбату з фенхеля. I тады вельмі дапапамагае далікатна паціраць жывоцік рукою... Калі дзіця не хоча зрыгваць адразу пасля таго, як пап'е, то пакладзі яго сабе вось так на плячо і пагуляй з ім крыху, некалькі крокаў. Ну, ты разумееш? А зрэшты я спадзяюся, што вы хутка вернецеся дадому. Я б з радасцю засталася з вамі яшчэ даўжэй, бо хлапчанё такое мілае. Але мяне ўвесь час не пакідаюць думкі пра твайго бацьку. Ён чакае мяне, разумееш? Цяпер яго чарга. Усё ў жыцці мае сваю важнасць у свой асаблівы час, і распазнаць гэта — адна з неабходнасцяў, якую мы павінны засвоіць. Распазнаць патрэбны момант... ці ўмець дачакацца яго. I паглядвай, дзіця маё, каб Юзаф не працаваў так шмат на гэтага гаспадара.
    Але непрыкметна, разумееш, не падмаўляй Юзафа супраць яго. Будзь разумнай. А калі будзеш гатаваць Юзафу сачавіцы, якія засталіся, прыпраў іх часнаком і чаборам, і нарэзаным колцамі парэем, я ўспомніла, што так ён любіць больш, чым з цыбуляю... Так, мой добры вослік, дарога дадому будзе для цябе больш лёгкай, бо ў нас цяпер значна менш паклажы. Што гэта тут?
    Марыя (хочаяк-небудзь размясціцьхлеб). Свежаспечаны лаваш для цябе ў якасці правіянту. А гэта пучок кіслага шчаўя для бацькі. Ён жа так любіць з яго салату. Я загарнула яго ў мокрую хустку і паклала ў пусты гліняны гаршэчак, так ён застанецца свежым.
    Ганна. Ну, я не супраць кіслага шчаўя, бо ты сарвала яго спецыяльна для бацькі. Але каб узяць столькі лаваша, увогуле не можа быць гаворкі. Ведаеш, як шкодна для старога чалавека зашмат есці? Старому чалавеку проста менш патрэбна.
    Марыя. Ты жяшчэ не старая, матуля.
    Ганна. Так, твой бацька таксама сказаў мне гэта. Такаялухта... «Ты яшчэ далёкане стараяжанчына», — сказаў ён. Такім мілым ён можа быць, твой бацька... Вось, трохі лавашу дастаткова. Я буду глядзець, каб зноў пераначаваць у пастухоў, бо там такое смачнае свежае малако. Яны расказалі мне адну дзіўную гісторыю пра анёлаў, але з-за хвалявання і стомленасці я, мабыць, не зусім правільна зразумела яе.
    М а р ы я. Мама, у ноч, калі нарадзіўся Езус, пастухі таксама былі ў нас у пячоры. Яны хацелі ўбачыць Дзіця...
    Ганна. Яны могуць быць вельмі ветлівымі, гэтыя грубыя хлопцы... Што ж, развітаемся. Але ху-
    ценька... вельмі хуценька, інакш я заплачу. (Падыходзіць Юзаф, абдымае яе, падае ёй сандалі.)
    Ю з а ф. Да Назарэта яны павінны пратрымацца, потым бацька табе іх залатае.
    Марыя /падыходзіцьзДзіцяткамнаруках). Развітайся са сваёй бабуляй.
    Ганна (пяшчотна). Божа, паблагаславі цябе, дарагое дзіцятка. Як цудоўна, што ты ёсць... Глядзі, ён зноў смяецца. Юзаф, ты бачыў? Ён сапраўды смяяўся. Нават вачыма. Калі вакол вачэй з'яўляюцца такія малюсенькія маршчынкі, тады смех сапраўдны, не выпадковае зморшчванне вуснаў... ці пазяханне!
    Ю з а ф. Перадавай бацьку прывітанне ад нас!
    М а р ы я (жартаўліва трымаеДзіцятка Езуса над аслом). Дзіцятка Езус, цяпер скажы нашаму старому аслу, каб ён паслухмяна ішоў за тваёй бабуляй і добра прывёў яе дадому!
    Ганна Іпацалункі, абдымкі). Так, пакуль наш маленькі Езус зможа ездзіць на асле, яму давядзецца яшчэ добра падрасці. Дзеці, беражыце сябе! Да хуткай сустрэчы! (Махаючы, выходзіць з аслом.)
    (Юзаф і Марыя, цесна прытуліўшыся адно да аднаго, глядзяць ёй услед).
    Сцэна?
    (Надарозе. Мудрацы зУсходузвялікайсвітай. Здругога бокувыходзіць Ганна з аслом.)
    Г а н н a. Ну вось, ты толькі паглядзі на гэты натоўп знатных людзей, мой стары асёл! Для нас ужо зусім няма месца на дарозе! Хацела б я ведаць, адкуль яны ідуць. Хутчэй за ўсё, з Усходу, з далёкагадалёкага Усходу. (Саступае дарогу і чакае на абочыне.)
    Слуга (падыходзіцьдаГанны,вельміветліва). Цімагу я задаць жанчыне адно пытанне? (У яго крыху заўважны іншаземны акцэнт.)
    Ганна. Каліласка, мой дарагі, пытайся.
    Слуга. Можа, жанчына бачыла дом, над якім стаіць ззяючая зорка? Дом у Бэтлееме?
    Га н н a. He, нешта не маіу ўспомніць.
    Слуга. Mae паны шукаюць нованароджанага Караля, яны бачылі, як узышла Яго зорка. Безліч начэй мы ідзём за зоркай.
    Ганна. Аты спытай у Ерузалеме, мой дарагі.
    Слуга. Там мы ўжо былі. Яны адправілі нас у Бэтлеем.
    Ганна. Дзіўна. Я не заўважыла ніякай зоркі. Праўда, у мяне не было часу назіраць за небам. Калі ў цябе нарадзіўся ўнук, то з-за мноства клопатаў няма калі глядзець на зоркі. Мне вельмі шкада, што я не магу вам дапамагчы. Я думаю, вам трэба пачакаць вечара.
    Слуга. Прашу прабачэння, што я затрымаў жанчыну.
    Ганна. Калі ласка. (Ідзе з аслом далей.) Ззяючую зорку? Што толькі не прыйдзе людзям у галаву. Можа, ты бачыў ззяючую зорку, асёл? Хм-м? Ну вось, цяпер ён ківае, як быццам бы хоча сказаць «так». Ты сапраўды стаў даволі дзіўным аслом пад старасць. Ну, пайшоў! Хто ведае, да чаго я яшчэ дайду, гамонячы з табою... (Выходзіць.)
    (На заднім плане праходзяць мудрацы са сваімі падарункамі.)
    Міхаэль хоча што-небудзь падарыць сваёй маме на свята Божага Нараджэння. Штосьці прыгожае, што ёй сапраўды спадабаецца. Ён намалюе для яе карціну. Фарбамі, якія лёгка змываюцца, на ярка-зялёным картоне.
    — А я паназіраю, — кажа Геральд свайму брату.
    Міхаэль кладзе картон у кухні на падлогу і ставіць у рад тыгелі з фарбамі. Яму не патрэбны пэндзлік для малявання, толькі свае дзесяць пальцаў. Міхаэль дакранаецца ўказальным пальцам правай рукі да чырвонай фарбы, а левым указальным — да белай, і змешвае фарбы ў прыгожы ружовы колер.
    Хлопчык наносіць ружовы колер на сярэдзіну картона і размазвае яго па крузе. Гэта твар Дзіцяткі Езуса. Дзіцятка Езус ляжыць на яркажоўтай саломе ў карычневых яслях. Справа ад Яго стаіць Марыя. На Ёй блакітная сукенка.
    — Блакітны — гэта безгустоўна, — кажа Геральд.
    Каб блакітны колер не здаваўся безгустоўным, Міхаэль упрыгожвае яго жоўтымі і чырвонымі кропкамі. Злева стаіць святы Юзаф. Міхаэль малюе яму капялюш з пер'ямі. Над хлявом ззяе калядная зорка з мноствам зубцоў і доўгім зорным шлейфам.
    Міхаэль пыхціць ад напружання. Валасы спадаюць яму на лоб. Калі ён адводзіць іх назад, на ілбе застаюцца чырвоныя, блакітныя, жоўтыя палоскі. Міхаэль працуе абедзвюма рукамі. Асёл, сапраўды, атрымаўся праўдападобны. Вала таксама можна пазнаць. Справа ідуць тры святыя Каралі. Злева крочаць пастухі, несучы з сабою падарункі: булку хлеба і гаршэчак, поўны малака.
    — Вельмі прыгожа, — кажа Геральд.
    Міхаэль глядзіць на малюнак. Раптам яму нешта прыходзіць у галаву. Ён таксама хоча быць на малюнку. У якасці пастуха, які прыносіць Дзіцятку падарункі. Пастух Міхаэль у чырвоным світэры і чырвонай лыжнай шапачцы. Ён дакранаецца пальцам да чырвонай фарбы.
    — Гэта жты! — кажа Геральд.
    — Ясна, што гэта я, — кажа Міхаэль.
    — А што ты нясеш? — пытаецца Геральд.
    Міхаэль разважае.
    — Гэта павінна быць штосьці прыстойнае, — кажа ён. — Мой новы складаны ложак, напрыклад, каб Дзіцяці не даводзілася ляжаць на сене. I мяшок жуйкаў. I мой веласіпед!