• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бэтлеемская зорка  Ленэ Маер-Скуманц

    Бэтлеемская зорка

    Ленэ Маер-Скуманц

    Выдавец: Про Хрысто
    Памер: 352с.
    Мінск 2007
    71.51 МБ
    Прыкладна 20 дзейных асобаў:
    Ганна і Яўхім.іхсуседка, асёл (ягомогуцьпаказвацьдвое дзяцей), мытнік і яго маленькі с ын, гандляр тканінай, людзі ўчарзеперадмытняй, стары пастух, малады пастух, гаспадар, Марыя і Юзаф з Дзіцяткам уяслях, мудрацы зУсходусасваёйсвітай, слуга.
    Дэкарацыі для розных сцэнаў (напрыклад, сцяна дома, мытны бар'ер, вогнішча, пячора...) могуць быць усталяваныя адналяадной іпа чарзе асвятляцца. Дастаткова будзе сцэнічных намёкаў, напрыклад, карчомнай шыльды. Паміж асобнымі сцэнамі могуць выконвацца кароткія музычныя інтэрмедыі альбопесні. П'есу, з невялікімі зменамі, можна паставіць іўлялечным тэатры — вобраз асла праявіўся бнашмат выразней.
    Сцэна1
    (Перадхатаю. Яўхім сядзіцьналавачцыперадсцяною і рамантуе сандалі. Ягоны кій прыхінуты побач з ім да сцяны. Яўхім крыхуглухаваты, з імтрэбаразмаўляцьгучней. Ганна басанож завіхаеццаля асла і накладвае на яго плеценыя сумкі, гліняныя збаны, цыноўку для сну і коўдру, звязаўшы ўсё гэта ў
    клунак з чатырма кончыкамі.) Гарбузы івязанку часнакукладзе на асла, не прыкрываючы, толькі сям-там прывязваючы. Важданіна Ганны можа выглядацькрыхупацешна. Пазней прыходзіць суседка.)
    Ганна. Калі яны засталіся ў Бэтлееме, то я знайду іх там. Гэта ж глухмень. Карчма, у лепшым выпадку.
    Яўхім. Га?
    Ганна. Я кажу, Бэтлеем — гэта глухмень.
    Яўхім. СамымаленькігарадокЮдэі.
    Г а н н a. 3 адным толькі заезным домам. Але мне давядзецца распытваць і людзей з сустрэчных караванаў. Раптам гэта здарылася ў дарозе...
    Яўхім. Га?
    Ганна. Калі гэта здарылася ў дарозе, калі, так бы мовіць, ты стаў дзядулемударозе... Але спадзяюся, што яны дайшлі хаця б да Бэтлеема. Вось палічым. Тры дні ісці туды, у такім стане, ды яшчэ два дні адпачынку, калі Ёй было дрэнна...
    Яўхім. Дрэнна?
    Г а н н a. Уяві толькі — там трэба доўга стаяць і чакаць... пакуль улады запішуць цябе ў падатковыя спісы... Ага, скажам, два дні адпачынку, тры дні назад... Гэтаўжо двадні спазнення. Значыць, дзіця, хутчэй за ўсё, ужо нарадзілася. Я мушу пайсці і праведаць.
    Яўхім. Пра мяне не турбуйся.
    Ганна. Добра, мой родны, калі ты паабяцаеш, што будзеш рабіць усё разумна. He будзеш надрывацца працаю...
    Яўхім (зусмешкай). Працаю?
    Ганна. Гэтапраца, Яўхім. Атыўжо немалады. Учора ты адрамантаваў два кошыкі, а пасля яшчэ цыноўку для суседкі. Яўхім, паабяцай мне, што
    будзеш працаваць толькі з раніцы, а ўвечары адпачываць тут. У самую спёку будзеш заходзіць у хату. He дапускай, каб гарачае сонца напякло табе ў галаву. I пі болей. Я прыгатавала табе ў збанах гранатавы сок. Суседка будзе прыносіць табе казінае малако і гародніну. Але не еш нічога, што ўспушвае жывот. Хоць я і сказала ёй, што ты кепска гэта пераносіш, але раптам яна забудзецца, то сам падумай, што ты можаш есці, а чаго не... Ах, Яўхім, ніколі ў жыцці я не пакідала цябе дома аднаго. А цяпер, на старасці...
    Яўхім. He лямантуй. Паклапаціся пра асла. Вунь, злева, за бутэлькаю з алеем, пачапі яшчэ збан з віном. Каб асёл быў нагружаны раўнамерна.
    Ганна. Збан 3 віном?
    Яўхім. Га?
    Ганна. Як гэта збан з віном? Ён жа застанецца ў цябе.
    Яўхім. Вазьмі яго з сабой. Згатуеш на ім для Марыі добрага гарачага напою, ты ж ведаеш, гэта добры падмацавальны сродак. 3 чаборам ці кветкамі язміну. I з мёдам. I падбі туды яйка. Гэта будзе карысна для яе. I для Юзафа таксама.
    Ганна. Тады мне трэба ўзяць з сабою яшчэ і гаршэчак з чаборам. Гм... Дык што, сапраўды ўзяць віно?
    Яўхім. Успомні, як нарадзілася Марыя... табе таксама прыгатавалі такі напой.
    Ганна. Зусім гэтага не памятаю. Пра нараджэнне, так, гэта не забудзе ніякая жанчына, але што я тады піла... Дзіўна, што ты гэта яшчэ памятаеш.
    Яўхім. Бо яны паслалі мяне па язмін... Я аббегаў увесь Назарэт, шукаючы жменькі язмінавых
    кветак... I ўвесь час твае стогны ў вушах... Пакуль жонка старога Ёшуа, з верхняга завулка фарбавальшчыкаў, не злітавалася нада мною... «Вось табе галінка, бедны Яўхім», — сказала яна. — «Чаму бедны?» — спытаў я. — «Бо няма нікога больш бездапаможнага за мужчыну, у якога жонка нараджае першае дзіця, — сказала яна. — А замест язміну можна ўзяць і чабор, запомні гэта на наступны раз...»
    Ганна. А наступнага разу не было... Ага, яйкі І чабор. I ВІНО. (Хутка выходзіць.)
    Яўхім. Так. Я абыдуся і без яго. Смешна пакідацьвіно, калі яно можаспатрэбіццадзецям... Ганна! (Янавыносіць зхаты рэчы іўкладваена асла.)
    Ганна. Што?
    Яўхім. Калі дзіця народзіцца ў дарозе, мужчына не павінен кідацца ў роспач і рабіцца бездапаможным. Ён павінен дапамагчы...
    Ганна. Зразумела, яму трэба замяніць павітуху.
    Яўхім. Ці разбіраецца Юзаф у гэтым хоць трохі?
    Г а н н a. Калі ён сам не даўмеўся, то Марыя ўжо навучыла, што яму трэба рабіць...
    Яўхім. Так, але яна... яна ж сама такая маладзенькая...
    Ганна. Яўхім! Але наконт гэтага ты можаш не хвалявацца за Марыю! Яна ж дапамагала Альжбеце!
    Яўхім. Так, дапамагала.
    Г а н н a. Як добра, што яна была пры ёй!
    Я ў х і м. Так... Яна ўжо павінна ўсё добра ведаць.
    га н н a. He ламай сабе галаву, Яўхім, скажы мне, куды пакласці інжыравы мёд.
    Яўхім. Справаззаду, каля пірагоў.
    Суседка (уваходзіць). Ганна, паглядзі, што ў мяне для цябе ёсць!... Шалом, Яўхім!... На самым дне куфра... яшчэ з часу майго Ёнатана...
    Яўхім. Га?
    Суседка. Шалом, Яўхім! (Паказвае пакунак з пялюшкамі.) Глядзіце, што ў мяне ёсць! Тузін самых тонкіх, самых мяккіх пялюшкаў. Я іх памыла і выбеліла на сонцы. Панюхай, як пахнуць! Вазьмі іх з сабою, Ганна, для сваёй Марыі і перадай ёй шчырае прывітанне ад мяне!
    Ганна (вельмірасчуленая). Такая тонкая тканіна.
    Суседка. Так, іх ткала і падшывала яшчэ мая маці... (Ганна рассцілае коўдру, заварочвае ў яе пялюшкі і іншыя рэчы, суседка дапамагае.) Гэта той самы каптурок, што ты пашыла? Які прыгожы! А маленькія кашулькі! Ах, як гэта — раптам стаць бабуляй, га? Так, без нічога ніякага, шусь! I вось табе новыя клопаты. Ты будзеш глядзець, як дачка гадуе сваё дзіця, і дакладна ведаць, што магла б зрабіць гэта лепш! Ах, так! Ганна, бабулі патрэбны моц і сіла, розум і разважлівасць, і не ведаю, колькі ўсяго яшчэ. Стрыманасць, бо нельга ж умешвацца... Але, разважлівасць. Ты такая і ёсць, Ганна, стрыманая. «Бяры з яе прыклад», — сказаў мне мой муж. Бо я заўсёды хвалююся з-за дробязяў... А якая разважлівая ты была тады... Цябе не так проста ўзрушыць. Нават спалоху тады не было, калі Марыя вярнулася ад вашай сваячкі Альжбеты праз некалькі месяцаў... I ўвесь горад бачыў яе і ўсе ўзахлёб гаварылі: «Марыя цяжарная...» Ну, тады я дзіву давалася з вас... такія спакойныя вы былі... Ніводнага грубага, злога слова не было чуваць з вашага двара, ні крыкаў, ні лаянкі. I Юзаф добры хлапец. Але гэта я заўсёды казала. «Пашчасціла вам з гэтым Юзафам», -— казала я...
    Ганна (спрабуе спыніць лапатанне суседкі). ГлядзІ, штояяшчэ запакавала... (Дастае малюсенькіячаравічкі.) Іх Яўхім зрабіў для свайго ўнука!
    Суседка. Чаго толькі Яўхімнеўмеерабіць! Гэтак добра адрамантаваў мне цыноўку, што і знаку не засталося да дзіркі... А цяпер гэтыя прыгожыя чаравічкі!
    Яўхім. У мяне ляжаў кавалак скуры. «Навошта ён ляжыць без карысці», — падумаў я. Проста знайшоў прымяненне для рэшткаў скуры. Каб не сядзець рукі склаўшы, падпіраючы сцяну, калі ты ўжо не прыдатны да сапраўднай працы... Ганна, вось твае сандалі! Да Бэтлеема яны павінны вытрымаць, а там Юзаф табе іх адрамантуе!
    Г а н н a. Дзякуй! (Абувае сандалі.)
    Я ўх і м. I ніколі не хадзі адна. Памятай пра разбойнікаў у гарах! Памятай пра рымскіх салдатаў! Далучайся да караванаў!
    Ганна (асёлужо цалкамнагружаны). He бойцеся за мяне! Каму ж патрэбна старая бабуля! Яна не цікавіць разбойнікаў і салдатаў! Стары асёл і старая жанчына...
    Яўхім. Ты яшчэ далёка не старая! Штозалухта! (Да суседкі.) Ці чула ты, суседка, калі-небудзь таКІЯ глупствы? (3 цяжкасцю падымаецца, абапіраецца на палку, трымаючыся за паясніцу і крэкчучы, падыходзіць да асла.) Стары сябра, будзь разумным і сачы за сваёю гаспадыняю! /Правярае, ціўсё добра прывязана. Да Ганны.) Ну, вяртайся здаровая дадому! I вітай дзяцей ад мяне! I нованароджанага, калі ён ужо ёсць!
    Ж a н ч ы н ы. Ну, гэта ўжо будзе! (Абдымаюцца.)
    Ганна. Калі б я толькі ведала, хлопчык гэта ці дзяўчынка...
    Суседка. Галоўнае, каб дзіця было здаровае!
    Ганна. Так, гэта мы казалі і пра Марыю. (Яна залазіць на асла, калі канструкцыя асла дазваляе гэта, або цягне яго за сабою.) Ну, пайшоў! Паехалі! У Бэтлеем! (Выходзяць; яшчэ з-за кулісаўкрычыць.) Глядзі, Яўхім, не еш нічога, што ўспушвае! I не сядзі на спёцы!
    Суседка (крычыць). Яўжо панаглядаю за ім! (Задумліва даЯўхіма.) Яна — скарб, твая Ганна!
    Яўхім (бурчыць). Так, янатакая! I Марыя падобная да яе, дзякуй Богу!
    С ус е д к a. Яна заўсёды была вельмі-вельмі добрай дзяўчынкай, ваша Марыя... А цяпер сама стала маці... Цікава, да каго будзе падобнае дзіця...
    Яўхім. Га?
    Суседка. Я жадаю вам, каб дзіця было падобнаедавашай Марыі, калі-небудзь... Спачаткужусе нованароджаныя чырвоныя і зморшчаныя, як леташнія яблыкі...
    Я ў х і м. Толькі б яйкі не пабіліся ў дарозе... каб яна адразу магла прыгатаваць падмацавальны напой... Так. Сонца пачынае прыпякаць. Калі табе, суседка, трэба штосьці адрамантаваць ці залатаць, прынось заўтра ці ў любы дзень... Каб час не цягнуўся для мяне так доўга... (Выходзіць.)
    Суседка. Шалом, Яўхім... Такія яны добрыя людзі. Што праўда, варта пажадаць ім менш клопатаў. (Выходзіць.)
    Сцэна2
    (Мытня. Мытнік за сталом. Пад сталом сядзіць яго маленькі сын. Стаіць чарга людзей. Мытнік развязаў іперакапаўклунакаднаго гандляра тканінай.)
    Мытнік (радуецца, бознайшоўуаднымзсувояўсукна некалькімаленькіхшкляныхбутэлечак.) ГЛЯДЗІ, ГЛЯДЗІ, ШТО
    тутёсць... Фінікійскія шкляныя бутэлечкі, каштоўныя дарагія флаконы з духамі...
    Гандляр. Яны... яны... яны толькі сувенір, падарунак для маёй залвіцы...
    М ы т н і к. Мне ты можаш такое не расказваць, сябра. Ты прадаеш іх за вялікія грошы на кірмашы ў Ерузалеме. Усё разам — дваццаць драхмаў.
    Гандляр. Дваццаць... Ты даводзіш мяне да галечы. Дваццаць драхмаў — гэта дваццаць працоўных дзён. Я толькі бедны фарбавальшчык і гандляр тканінаю...
    Мытнік. He галасі перада мною: дваццаць драхмаў або ты паварочваеш і прадаеш сваю тканіну дзе-нібудзь у іншым месцы, пастухам авечак у гарах...