Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 451с.
Мінск 2003
1 Гл. падрабязнеіі: Спннло Г. В. Древнне лмтературы Блмжнего Востока н мнр Танаха (Ветхого Завета). Мн.: Экономпресс, 1998 (раздзелы, прысвечаныя егіпецкай, шумерскай, акадскай, хета-хурыцкай, фінікійскаханаанейскай культурам і літаратурам).
2 Даймонт М. Еврен, Бог а асторая / Пер. с англ. Нерусалам, 1989. С. 13.
3 Гл. падрабязней ва «Уводзінах».
пейскі жывапіс — і ўбачыць і Адама з Евай, і сюжэты з Каінам і Авелем, і Патоп, і Вавілонскую вежу, і Аўраама з Ісаакам падчас жорсткага выпрабавання веры — ахвярапрынашэння Аўраама, і Лота са сваімі дочкамі, і псіхалагічную і лёсавызначальную драму Аўраама, Сары і Агар, і Іакава з Рахеллю (Рахіллю), і Іосіфа Прыгожага, і Майсея са Скрыжалямі Запавету... I мастацтва, і літаратура працягваюць пераасэнсаванне вечных парадыгмаў духоўнага быцця чалавека, заяўленых у тэкстах Пяцікніжжа. У самой жа яўрэйскай культуры статус Торы абсалютна унікальны: яна значыць усё; усе таямніцы свету і чалавечай душы схаваныя на яе старонках, таму яўрэйская культура, па сутнасці, на працягу ўжо амаль дваццаці пяці стагоддзяў чытае Тору і піша каментар за каментарам на яе палях, каментар, які сам становіцца культурай. Тора ўспрымаецца рэлігійнай яўрэйскай свядомасцю як найвялікшая Кніга Жыцця, якая сама дае жыццё чалавеку. Вось чаму рабі Меір гаворыць: «Той, хто займаецца Торай дзеля яе самой, атрымлівае вельмі шмат: увесь свет створаны для яго; ён завецца сябрам, улюбёным, тым, хто любіць Бога, тым, хто любіць людзей, тым, хто радуе Бога, хто радуе людзей; яна дае яму пакорлівасць і страх1, праведнасць і набожнасць, шчырасць і вернасць; яна аддаляе яго ад граху і набліжае да дабрадзейнасці; яна дапамагае парадай і мудрасцю, спасціжэннем і сілай, як сказана: “У мяне парада і мудрасць, я — спасціжэнне, у мяне сіла”2. Яна дае яму ўладу і панаванне, праніклівасць на судзе; адкрываюцца яму таямніцы Торы, ён становіцца падобным крыніцы, што моцна імкне, і рацэ, якая не перасыхае; сціплы ён, доўгацярплівы, даруе крыўду; яна [Тора] узвышае яго і ўзносіць над ўсім, што робіцца» (Пірке Авот 6:1). Другі слынны мудрэц, які жыў, як і рабі Меір, у II ст., гаворыць пра «шлях Торы», што і ўяўляецца яму адзіным правільным шляхам чалавечага жыцця: «Шлях Торы такі:
1 Маецца на ўвазе «страх Божы», пра які шмат гаворыцца ў Торы і які не роўны вульгарнаму фізічнаму страху, а, наадварот, вызваляе ад апошняга, бо гэты «страх» — трымценне чалавечай душы, што адчувае прысутнасць Бога ў сваім жыцці, і толькі тады чалавек ідзе шляхам Божым і не баіцца знешніх пагрозаў.
2 Рабі Меір цытуе Сэфер Мішлеіі, або Кнігу Прыпавесцяў Саламонавых.
хлеб з соллю еш, вады пі няшмат, спі на зямлі; жыццём нялёгкім жыві, але працуй над вывучэннем Торы; калі так паводзіш сябе, то “шчаслівы ты і дабро табе”; шчаслівы ты — у гэтым свеце, дабро табе — у свеце будучым. He імкніся да велічы і славы не жадай; болей рабі, чым вучыся; не цягніся да царскага стала, бо твой стол важнейшы за гэты стол, і карона твая значнейшая за царскую. Надзейны Гаспадар твой, Які дасць табе плату за работу» (Пірке Авот 6:4). Бясспрэчна, пад Гаспадаром тут разумеецца Сам Бог, Які — верыць кожная з монатэістычных (ці аўраамітычных) рэлігіяў — дае справядлівую адплату чалавеку за ўсе справы і ўчынкі яго ў гэтым жыцці, але яшчэ болын — у жыцці пасля смерці, жыцці вечным. Нездарма і Рай (Парадыз), які па-рознаму ўяўляюць сабе розныя рэлігійныя традыцыі і народы, яўрэйскія мудрацы ўяўлялі як неверагодна прыгожы Эдэмскі Сад (Ган Эдэн), у якім сядзяць пад Дрэвам Жыцця тыя, хто імкнуўся спасцігнуць таямніцы Торы, і слухаюць іх тлумачэнні з вуснаў Самога Усявышняга. I нават тыя пацалункі, пра якія марынь закаханая ў першых радках славутай Песні Песняў, — «Няхай цалуе ён мяне пацалункамі вуснаў сваіх» (Песн 1:1) — інтэрпрэтуюцца як «пацалункі» словаў Торы, як дакрананне Слова Божага да вуснаў і сэрца чалавека... Паспрабуем услухацца і ўдумацца ў гэтае Слова.
ТАЯМНІЦА СТВАРЭННЯ
(Біблейная касмагонія)
Благаславі, душа мая, Госпада!
Госпадзі, Божа мой, велічны Ты надзвычайна, Прыгажосцю і хараством ахінуўся;
Агорнуты святлом, як плашчом, Распасцёр нябёсы, як заслону; Накрывае водамі верхнія пакоі Свае, Хмары робіць калясніцаю Сабе, Крочыць на крылах ветру...
Ён усталяваў зямлю на асновах яе, He пахіснецца на вякі вякоў.
(Пс 104/103:1—3, 5)
Тора распавядае перш-наперш пра пачатак свету і суадносіць яго з пачаткам сапраўднага Саюзу-Запавету паміж Богам і чалавекам: маральныя законы людзей павінны арганічна зыходзіць са светавога цэлага, з яго першапачатку. Вось чаму Пяцікніжжа адкрываецца падвойным пачаткам — пачаткам свету як цэлага і пачаткам народа, які першым свядома заключыў Запавет з Адзіным Богам. Гэтаму сіметрычна адпавядаюць дзве першыя кнігі біблейнага канона — Кніга Быцця і Кніга Зыходу. Але і сама Кніга Быцця нясе ў сабе два роўнавялікія пачаткі — пачатак свету, усяго чалавецтва і пачатак выбранага роду Госпада. Гісторыя выбранага роду, гісторыя Запавету разгортваецца з 12-га раздзела Кнігі Быцця. У першых жа адзінаццаці раздзелах даецца асаблівае асэнсаванне ўзнікнення свету і чалавека, пачатку драматычнай гісторыі чалавецтва.
Кніга Быцця... У самой гэтай назве ёсць нешта надзвычай важкае, урачыстае, глыбінна звязанае з быццём у філасофскім, анталагічным сэнсе гэтага слова. Адкуль яна з’явілася? Славянская назва прыйшла з грэчаскага перакладу Старога Запавету, або Сэптуагінты, як старажытная калька элінскага слова genesis (гёнэзіс) — «паходжанне», «нараджэнне». Яўрэйскія мудрацы-кніжнікі, што выканалі ў Александрыі гэты пераклад, зыходзілі ўжо з элінскай
3 Зак. 2799
65
традыцыі — называць творы ў ацпаведнасці з іх асноўным сэнсам (дарэчы, часта гэта выглядае даволі ўмоўна, асабліва калі тэкст вельмі складаны). Але ў выпадку з Кнігай Быцця інтуіцыя не падманула іх: назва Генэзіс добра перадае сутнасць кнігі, якая распавядае пра нараджэнне свету і чалавецтва, іх генеалогію, і здабытая яна непасрэдна з тэксту — з радка, што з’яўляецца свайго кшталту рэзюмэ: «Вось паходжанне [нараджэнне] неба ды зямлі пры стварэнні іх...» (Быц 2:4). Грэчаскае генэзіс дастаткова дакладна адпавядае яўрэйскаму тольдбт — «паходжанне», «радаслоўе», «нараджэнне». Дарэчы, ужо гэты радок вельмі яскрава выяўляе спецыфіку біблейнай ментальнасці ў параўнанні з суседнімі старажытнымі культурамі: апошнія бачылі паходжанне свету менавіта як нараджэнне (прві гэтым катэгорыі і ўяўленні чалавечага свету аўтаматычна пераносіліся ў Боскую сферу); але Біблія, ідучы нібыта тым жа шляхам — «вось нараджэнне неба ды зямлі», — тут жа ўносіць істотную папраўку: «пры стварэнні іх». Гэта значыць, што ў Кнізе Быцця мы не ўбачым нараджэння свету ў язычніцкім сэнсе, але станем сведкамі яго ўзнікнення ў працэсе Боскага Стварэння.
Такім чынам, Кніга Быцця — Кніга Нараджэння, Радаводу, якая тлумачыць, адкуль пачалі быць увесь свет, неба ды зямля, людзі... Але ў першапачатковым (яўрэйскім, або іудзейскім) каноне кніга мела і зараз мае іншую назву — адпаведна першаму значнаму слову, як таго патрабавала старажытная месапатамская традыцыя (яшчэ шумерві называлі свае творы першым радком тэксту). Слова, якое адкрывае сабою тэкст Кнігі Быцця і ўсёй Бібліі, — асаблівае: Бэрэшыт, што літаральна значыць У-Пачатку (у арыгінале, на іўрыце, гэта адно слова). Першы верш біблейнага тэксту гаворвіць: «Бэрэшыт бара Элогім эт-гашамаім вэ-эт-га-арэц» — «У пачатку стварыў Бог неба ды зямлю» (Быц 1:1). Дарэчы, на думку большасці яўрэйскіх каментатараў, дакладней усё ж лічыць бара назоўнікам, утвораным ад дзеяслова, бо само слова бэрэшыт патрабуе кіравання — «у пачатку чаго-небудзь». I тады больш дакладным перакладам будзе наступны: «У пачатку стварэння Богам неба і зямлі, калі зямля была пустая і хаатычная...» Такім чынам, Кніга У-Пачатку, што можа быць
зразумета, прынамсі, траяка: кніга пачынаецца словам «У-Пачатку»; яна стаіць на пачатку Святога Пісання; яна распавядае пра Пачатак свету і чалавецтва. Сам жа Пачатак — вельмі важная катэгорыя нашага мыслення, кожнай міфалагічнай сістэмы. Пачатак заўсёды нясе ў сабе пэўную заканамернасць наступнага, нездарма народ кажа: «Які пачатак, такі і канец». Таму патрэбна вельмі ўважліва ўгледзецца ў гэты Пачатак вялікай Кнігі У-Пачатку.
Безумоўна, першыя раздзелы Кнігі Быцця можна разглядаць як свайго кшталту касмаганічны эпас, бо тут разгортваецца велічная карціна ўзнікнення Сусвету з небыцця, упарадкавання хаосу і ператварэння яго ў космас. Улічваючы, што проза, якой напісаныя старажытныя тэксты Пяцікніжжа, моцна рытмізаваная і ў гэтым сэнсе значна адрозніваецца ад сучаснай, перад намі сапраўдная касмаганічная паэма. Гэты жанр з’яўляецца тыпалагічна агульным, роднасным амаль для ўсіх старажытных літаратураў. Але менавіта на фоне агульнасці выяўляецца фенаменалогія біблейнай касмагоніі, яе унікальнасць, яе непадабенства астатнім. Так, практычна ва ўсіх язычніцкіх міфалагічных сістэмах свет нараджаецца з нейкай першароднай бездані, найчасцей воднай. У шумерскіх касмаганічных паданнях Намму — першародная багіня-бездань — нараджае Гару Зямлі і Неба (Ан-Кі), г. зн. багоў Зямлі і Неба, якія аўтаматычна бяруць шлюб і нараджаюць уладара ветру (паветра) Энліля, а ўжо ён падзяляе Неба (Ана) і Зямлю (Кі), забірае сабе апошнюю (ізноў настойліва паўтараецца тыповы для язычніцкай свядомасці матыў касмаганічнага інцэстуальнага шлюбу), і пасля гэтага працягваецца працэс упарадкавання свету — праз нараджэнне новых і новых багоў, адказных за той ці іншы ўчастак светабудовы. Нешта падобнае мы бачым і ў егіпецкай міфалогіі: сусветны акіян — Нун — спараджае вогненны востраў, з якога (альбо з кветкі лотаці, што вырасла на востраве) нараджаецца бог Ра. У тым жа шэрагу, што Намму, Нун, стаіць і элінскае паняцце Хаос, але без спасылкі на ваду, — проста «бездань», «зеўра». У першых радках Кнігі Быцця таксама прафігуруе бездань, але ў зусім іншай якасці, у іншым сэнсе, у іншым кантэксце.
Здаецца, найбольш выяўляе спецыфіку біблейнага падыходу да праблемы паходжання свету параўнанне з акад-
скай (вавілонскай) касмаганічнай «Паэмай аб стварэнні свету», як умоўна называюць яе даследчыкі, ці ў адпаведнасці з пачаткам першага радка тэксту — «Энума эліш...» («Калі ўверсе...»). Гэтае супастаўленне паказальнае па дзвюх прычынах: перад намі дзве лексічна і стылістычна блізкія літаратурныя традыцыі, і на фоне гэтай блізкасці тым больш уражвае розніца ў разуменні сутнасці боскіх сілаў і саміх «механізмаў» стварэння свету і чалавека. У вавілонскай паэме, якая адыгрывала ролю культавага эпасу, услаўляла магутнасць і першынство бога Мардука, заступніка Вавілона, свет пачынаецца таксама з бездані, дакладней, — з касмаганічнага шлюбу: Тыямат (па-акадску «бездань») і Апсу (трансфармаванае шумерскае Абзу — «бездань») «зліваюць у адно свае воды». У выніку нараджаюцца адна за адной новыя пары багоў і працягваецца касмагенэз. Нарэшце, ад бога мудрасці Энкі нараджаецца Мардук (яму надаецца шумерская генеалогія), які пераўзыходзіць усіх багоў сілаю і розумам. Менавіта ён вырашае ісці на бойку супраць пакалення старэйшых багоў, якія надумалі знішчыць малодшых (традыцыйны для язычніцкіх міфалогіяў матыў — суперніцтва ды бойкі пакаленняў багоў, што яскрава прадстаўленыя ў элінскім сюжэце тытанамахіі — бойкі багоў-алімпійцаў з болын старажытнымі тытанамі). Кульмінацыйны момант паэмы — бойка Мардука з Тыямат, якая ўзначальвае полчышча пачвараў і выступае супраць маладых багоў пасля гібелі свайго мужа Апсу. Мардук перамагае Тыямат, а таксама забівае яе візіра Кінгу і завалодвае таямнічымі «табліцамі лёсу», якія даюць уладу над светам. I пасля гэтага пачынаецца вельмі важны акт стварэння зямнога свету і чалавека. Мардук рассякае цела Тыямат на дзве часткі: з верхняй ён робіць неба і зачыняе яго на засаўку, каб вада з яго не сачылася ўніз, а потым з ніжняй часткі стварае зямлю. Такім чынам, мы бачым тут нешта падобнае аддзяленню неба ад зямлі ў біблейным тэксце, але ў апошнім няма аніякага зоамарфізму, антрапамарфізму і натуралізму, уласцівых язычніцкаму міфу. Пасля аддзялення неба ад зямлі Мардук прымаецца за стварэнне чалавека: ён вылеплівае яго з гліны, змяшанай з крывёю забітага Кінгу. Дарэчы, у паэме сказана, што «Мардук у сэрцы сваім задумаў вобраз», але як далёка гэ-