• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 451с.
    Мінск 2003
    124.72 МБ
    1 Аверянцев С. С. Древнееврейская лнтература // йсторня всемнрной лнтературы: В 9 т. М., 1983. Т. 1. С. 279.
    Кнігі Быцця разумелі не толькі ў прамым сэнсе, але і ў алегарычным, сведчаць Кумранскія рукапісы, або скруткі Мёртвага мора. Духоўныя настаўнікі есейскай секты, якая ўзнікла ў II ст. да н. э. у Іудзеі і погляды якой істотна паўплывалі на фарміраванне ранняга хрысціянства, тлумачылі, што Бог, стварыўшы святло, тым самым стварыў праведнасць, а потым аддзяліў святло ад цемры, г. зн. ад усяго нячыстага, ад граху. Старажытны іудзейскі каментар да Кнігі Быцця — Бэрэшыт Раба (не пазней III ст.) лічыць, што славутае «/ назваў Бог свяпмо днём, а цемру ноччу» сказана таму, што Бог злучае Імя Сваё толькі са святлом: толькі светлыя душой людзі, толькі праведнікі ці тыя, хто хаця б свядома імкнецца да святла і дабрыні, любыя Яму. Які ён складаны, чалавек, створаны Богам! Нездарма Давід-Псальмаспеўца, звяртаючыся да Творцы, кажа: «Ухваляю Цябе, таму што адмыслова зроблены я. Дзівосныя справы Твае, і душа мая цалкам ведае гэта» (Пс 139/138:14). Вельмі цяжка вызначыць чалавека, апісаць яго (уласна кажучы, гэтым і займаюцца ўвесь час літаратура, мастацтва, філасофія). Але, памятаючы сэнс пачатковага тэксту Кнігі Быцця, мы можам сказаць проста: чалавек — істота, якая можа «аддзяляць», рабіць маральны выбар, адрозніваць дабро ад зла. Гэтая здольнасць чалавека, якая вызначае яго як істоту незвычайную з усіх жывых істотаў, вынікае з дзеянняў Бога на пачатку Стварэння. Безумоўна, невыпадковым з’яўляецца і тое, што свет створаны Дзесяццю Словамі, Дзесяццю Волевыяўленнямі Бога: гэта сіметрычна адпавядае іншым Дзесяці Дзеясловам — тым, што будуць выразаныя на Скрыжалях Запавету. Так сцвярджаецца глыбінны сэнс біблейнага тэксту: маральныя законы людзей арганічна звязаныя з законамі сусвету, вынікаюць з яго пачатку. Як слушна кажа С. С. Аверынцаў, «на дзесяці выказваннях стаіць свет, на дзесяці выказваннях стаіць закон»1.
    Паводле біблейнага тэксту, свет быў створаны, благаславёны і прыведзены ў стан найвышэйшай гармоніі за Сем Дзён. Канкрэтна само Стварэнне ўсяго існага адбылося за Шэсць Дзён, а Сёмы Дзень мае асаблівы сэнс. На-
    1 Аверянцев С. С. Древнееврейская лнтература. С. 279.
    пэўна, немагчыма адназначна разумець гэтыя дні як ідэнтычныя нашым суткам, але, безумоўна, мы падзяляем наш каляндар на тыдні (сядміцы) навечна ў памяць пра тыя самыя Сем Дзён Стварэння, у якіх заключаная асаблівая таямніца. Якія былі яны ў параўнанні з нашым разуменнем часу? Можа, такія ж кароткія, як успышка звышновай зоркі, а можа — такія ж даўжэзныя, як Мезазойская ці Палеазойская эры. Прынамсі, да свайго ўзнікнення ў канцы Шостага Дня чалавек не мог усведамляць час, тым больш што і гэтае ўсведамленне псіхалагічна вельмі адноснае. А што такое Божы час? У Бібліі сказана: «У Госпада адзін дзень, як тысяча гадоў, і тысяча гадоў, як адзін дзень» (2 Пятр 3:8). Нездарма ўжо ў старажытных экзэгетаў існаванне цывілізацыі было вызначанае ў шэсць тысяч гадоў, а пасля — у сёмым — адбудзецца нешта надзвычайнае, як надзвычайным быў Сёмы Дзень. Стварэнне паводле азначэння адбываецца ў часе, але Сам Бог непадуладны часу, Ён па-за часам. Час быў створаны Ім, калі Ён аддзяліў святло ад цемры: «I назваў Бог святло днём, a цемру назваў ноччу. I быў вечар, і была раніца: дзень адзін» (Быц 1:5). Час з’яўляецца, такім чынам, тварным, як і ўсё астатняе, размешчанае ў прасторы. Аб тварнасці часу пісаў апостал Павел: «Ні сённяшняе, ні будучыня, ні вышыня, ні глыбіня, ні іншае якое стварэнне не можа адлучыць нас ад любові Божай» (Рым 8:38—39). Сённяшняе і будучыня — гэта час, вышыня і глыбіня — прастора. Такім чынам, ужо тут сцвярджаецца прысутнае ў Кнізе Быцця адзінства часу і прасторы, што і было адкрыта Эйнштэйнам (паводле тэорыі адноснасці, час — адно з вымярэнняў прасторы). «I быў вечар...» — гэта гучыць як напамін пра тое, што свет пачаўся з пераадолення цемры і вылучэння святла. А як напамін пра менавіта такі парадак слоў Усявышняга — «I быў вечар, і была раніца» — адлік новага дня ў старажытнай іудзейскай традыцыі пачынаецца з вечара, калі згасаюць апошнія промні сонца і першая зорка выходзіць на небасхіл. Таму і святы прынята адзначаць з вечара. Напэўна, няма нічога больш таямнічага, чым Першы Дзень быцця Сусвету. I, напэўна, каб падкрэсліць, што ніводнага дня яшчэ не было да яго і ніякага іншага на той момант пасля яго, пра гэты дзень
    сказана з дапамогай не парадкавага, а якаснага лічэбніка: «Дзень адзін» (Быц 1:5). Заўважым, што ў Першы Дзень было створана менавіта святло, бо дакладней перакласці першы радок тэксту наступным чынам: «У Пачатку Стварэння Богам неба і зямлі, калі зямля была пустая і хаатычная, і цемра над безданню, і дух Божы лунаў над вадою, сказаў Бог: хай будзе святло. 1 стала святло».
    Дзень Другі, названы ўжо сваім парадкавым нумарам, стаў часам канчатковага афармлення нябеснага купала (небасхілу) і аддзялення атмасферы, з аднаго боку, ад беспаветранай прасторы, з другога — ад сусветнага акіяна. Сказана пра гэта даволі загадкава: «I сказаў Бог: хай будзе купал унутры вады, і хай аддзяляе ён ваду ад вады. // I зрабіў Бог купал; і аддзяліў ваду, якая пад купалам, ад вады, якая над купалам. I стала так. // I назваў Бог купал небам. I быў вечар, і была раніца: дзень другі» (Быц 1:6—8). Словам «купал» (у традыцыйным рускім перакладзе — «твердь») мы дазволілі сабе перакласці тое, што ў арыгінале абазначана як ракіа — ад дзеяслова рака са значэннем «расцягваць», «распасціраць». Такім чынам, ракіа — «тое, што распасцёрта». Як лічыць Дз. У. Шчадравіцкі, гэта можна перакласці як «прастора». Гэтую «прастору» можна патлумачыць як атмасферу, а ў сваю чаргу воды, што над «прасторай» («верхнія воды») — як абалонку з пары, якая, згодна з навуковымі дадзенымі, атачала першапачаткова Зямлю і не прапускала шкодныя для ўсяго жывога выпраменьванні; «ніжнія воды» — як акіян, што пакрываў усю зямлю. На Трэці Дзень паводле волі Усявышняга «ніжнія воды» збіраюцца ў адно месца, і на паверхню выходзіць суша (згодна з навуковымі дадзенымі, кантыненты сапраўды падняліся са дна акіяна). Як можна зразумець з біблейнага тэксту, суша першапачаткова была адзіным кантынентам, які меў круглую форму і толькі пазней распаўся на часткі (ізноў жа, паводле вядомай гіпотэзы, Еўразія злучалася з Амерыкай легендарнай Атлантыдай, што ў выніку нейкай катастрофы — можа, патопу — пайшла пад ваду). Цэнтрам сушы з самога пачатку вызначана было быць Святой Зямлі, на якой павінна прагучаць Слова Божае.
    Пасля падрыхтоўкі вады і сушы наступае час стварэння жывога жыцця, і ў гэтым працэсе вялікую ролю адыгры-
    ваюць самі зямля і вада, якія кіруюцца воляю Бога. Спачатку зямля спараджае раслінны свет. Звяртае на сябе ўвагу, што і тут адзначаныя якасна новыя этапы ўзнікнення гэтага свету: перш-наперш з’яўляецца дэшэ — зеляніна, дробная расліннасць (магчыма, самыя прымітыўныя раслінныя формы); потым — эсэв — «трава» (магчыма, таксама і першабытная папараць); і нарэшце — эц — «дрэва». I толькі пасля стварэння раслінаў апісваецца стварэнне сонца, месяца, зорак. Чаму так? Ужо даўно старажытныя каментатары адзначалі, што Тора часта распавядае той ці іншы сюжэт не ў элементарнай лагічнай паслядоўнасці, але так, каб гэта лепш зразумеў і ўспрыняў чалавек. Як слушна заўважае сучасны каментатар рабі Машэ Вейсман, «мэта Торы не ў тым, каб навучыць нас гісторыі: парадак яе раздзелаў усталяваны Усёмагутным, каб навучыць нас, як нам жыць»1. Мы маглі б дадаць: тым меней мэтаю Пісання з’яўляецца навучанне людзей біялогіі, эвалюцыйнай тэорыі, касмалогіі, геалогіі і г. д. Таму і святло ствараецца раней за ўсё, каб мы зразумелі, што жыццё бяздушнаму Сусвету надае толькі Святло Божае, што пачатак Стварэння — духоўнае святло, сэнс. Але ж ёсць і навуковыя падыходы, што тлумачаць магчымасць з’яўлення на небасхіле сонца і месяца менавіта ў Чацвёрты Дзень. Так, вядомы фізік Натан Авіэзэр выказаў наступную думку: гаворка ідзе пра тое, што ў пэўны час, звязаны з наклонам арбіты Зямлі, Сонца і Месяц занялі сваё месца на небасхіле, што Пісанне падкрэслівае каляндарную ролю Сонца і Месяца, а яна ўсталявалася пасля фіксацыі зямной арбіты2. Дз. У. Шчадравіцкі лічыць, што пасля таго, як атмасфера дзякуючы вялікай колькасці раслінаў была насычаная кіслародам, сталі бачныя на небасхіле сонца, месяц, зоркі, і таму пра іх стварэнне напісана пазней. Самі нябесныя целы існавалі яшчэ да стварэння Зямлі: так, у Кнізе Іова гаворыцца, што краевугольны камень зямлі быў закладзены пры агульным трыумфаванні ранішніх зорак (Іоў 38:4—7). Бог вызначае новую ролю сонца, месяца, зо-
    1 Вейсман М. Мядраш рассказывает: В 5 т. Т. 1. Нерусалям: Швут Амн, 1990. С. 18.
    2 Гл.: Авнэзер Н. В начале: Сотвореняе Мнра — Тора н наука. Тель-Авяв: Язд-во Бар-Нланского ун-та, 1995.
    рак — не толькі свяціць на зямлю, але і вызначаць час, «і кіраваць днём і ноччу, і аддзяляць святло ад цемры» (Быц 1:18). Нездарма для апісання стварэння сонца і месяца выкарыстана не першапачатковае бара (нагадаем — «стварыў нешта якасна новае»), а больш простае аса — «зрабіў адно з другога», «прыстасаваў» да новай ролі.
    На Пяты Дзень былі створаныя рыбы, земнаводныя, птушкі (гэта таксама вельмі добра суадносіцца з дадзенымі біялогіі і палеанталогіі). Тэкст падкрэслівае, што ў адрозненне ад раслінаў жывёлы маюць асаблівую «душу» — нэфеш (гэтак жа вызначаецца і наогул кожная жывая істота). Менавіта ім — рыбам, земнаводным, птушкам — Бог упершыню дае асаблівае благаслаўленне: пру у-рвў — «пладзіцеся і размнажайцеся». Гэта значыць, што з кожным відам жывых істотаў будзе воля Божая, якая не дасць яму згаснуць. Ужо старажытныя каментатары так тлумачылі падвойны імператыў Божага благаславення: калі б было сказана толькі «пладзіцеся», то кожная пара жывёлаў змагла б нарадзіць толькі адно дзіця, а «размнажайцеся» дае магчымасць у шмат разоў павялічваць колькасць жывёлаў, падтрымліваць той ці іншы від.
    На Шосты Дзень былі створаныя зямныя жывёлы і — як вяршыня Божага Стварэння — чалавек. Пра чалавека сказана, што ён задуманы быў як істота асаблівая, выдзеленая з усяго жывога: «I сказаў Бог: зробім чалавека паводле вобраза Нашага, паводле падабенства Нашага...» (Быц 1:26). Чаму тут стаіць загадкавая форма множнага ліку — «зробім»? Наконт гэтага ёсць розныя меркаванні (гл. падрабязней ніжэй), але ж самае глыбокае і слушнае наступнае: ці не запрашае тым самым Бог сваё найгалоўнейшае стварэнне да сумеснай творчасці, ці не дае ўказанне на свабоду выбару, якую ён падорыць чалавеку? I што азначае «паводле вобраза Божага»? Коратка скажам — гэта ўказанне на асаблівую іскру Божую, на свет духоўны, што дадзены толькі чалавеку і нікому больш з зямных істотаў. Бог дае ў валоданне чалавеку ўвесь свет, ставіць яго панаваць над усёй прыродай. 1 разам з тым аповед пра стварэнне свету ў першым раздзеле Кнігі Быцця ўключае чалавека ў шэраг усяго жывога, гаворыць аб ім як аб частцы ўладкаванага і гарманічнага космасу. Але звяртае на