• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 451с.
    Мінск 2003
    124.72 МБ
    Безумоўна, хрысціянская экзэгеза бачыць у таямнічым «зробім» першае вельмі важнае ўказанне на Тройцу, на трыадзіную прыроду Бога. «Зробім» — гэта гавораць Бог
    Айцец, Бог Сын, Які выступае як увасабленне самога Слова Божага, і Дух Святы. Паводле Дантэ Аліг’еры, які абапіраецца на каталіцкую экзэгезу, гэта «Найвышэйшая Сіла, Паўната Ведання і Любоў» — тая самая Любоў, што «рухае сонца і зоркі» (як вядома, гэтым радком завяршаецца Дантава «Камедыя»). Мы бачым, якія бязмежныя глыбіні адкрываюцца ў кожным слове тэксту. Але ёсць яшчэ адно тлумачэнне — агульнафіласофскага, агульначалавечага плана. Магчыма, гэтае «зробім» звернута да самога чалавека, які павінен свядома адгукнуцца на імпульс волі Божай, стаць чалавекам. Здаецца, тэкст падкрэслівае, што працэс станаўлення чалавека, працэс сталення Асобы неажыццяўляльны без намаганняў самога чалавека. Так і ў жыцці кожнага з нас: прыходзячы ў гэты свет, мы атрымліваем вялізны патэнцыял, што даецца нам Богам, але як мы яго рэалізуем — залежыць ад нас. Такім чынам, кожны з людзей так ці інакш паўтарае ў сваім лёсе тое, што адбылося з «першым» Адамам: з Божай дапамогай (усведамляе гэта чалавек ці не) і сваімі намаганнямі кожны становіцца тым, чым ён ёсць. Дарэчы, выхоўваючы нашых дзяцей, дапамагаючы ім пасталець, мы міжволі паўтараем вялікую Боскую формулу — «зробім». Так, збіраючыся пайсці з малым дзіцём на прагулку, маці скажа: «А цяпер абуем чаравічкі і пойдзем на вуліцу». Настаўнік на ўроку скажа сваім вучням: «А цяпер зробім такое практыкаванне...» Чаму яны ўжываюць гэтую форму дзеяслова ў першай асобе і множным ліку? Безумоўна, таму, што гэта формула вучнёўства, навучання, перадачы духоўных і практычных ведаў, формула сатворчасці. Да сатворчасці і запрашае Бог чалавека. Цікава, як тлумачыў словы «зробім чалавека» знакаміты пачынальнік хасідызму Баал-Шэм-Тоў («Уладар Добрага Імя») — Бешт, што жыў на Украіне ў XVIII ст. На пытанне сваіх вучняў, чаму Усявышні так гаворыць, ён адказваў: «А гэта Святы, Благаславёны Ён, кажа чалавеку: “Калі ты не дапаможаш мне, як жа Я дапамагу табе? Давай жа аб’яднаемся і створым разам што-небудзь добрае — цябе, чалавек”». Заўважым, што такое разуменне загадкавай формулы «зробім чалавека» дазваляе ўбачыць у ёй вельмі важную для ўсяго біблейнага тэксту ідэю — ідэю свабоды bo-
    лі, свабоды маральнага выбару, без якога чалавек не можа быць чалавекам.
    He менш важным у вызначэнні чалавека з’яўляецца славутае «паводле вобраза і падабенства Божага». Менавіта гэты выраз часта разумеюць няправільна, пераносячы яго на фізічную, цялесную прыроду чалавека, маючы на ўвазе яго знешняе аблічча. Гэта, відаць, адбываецца амаль несвядома ў тых людзей, якія не вельмі задумваюцца над сутнасцю Божага вобраза ў Бібліі, не разумеюць кардынальнага яго адрознення ў параўнанні з успрыманнем багоў язычніцкай свядомасцю. Язычніцкая міфалогія стварала багоў адпаведна з вобразам чалавека, надзяляла іх цялеснасцю і формай (як жартаваў у свой час знакаміты французскі асветнік Шарль Луі дэ Мантэск’ё, калі б у трбхвугольнікаў былі багі, то яны б мелі трохвугольную форму). У межах біблейнага светапогляду ўсё якраз наадварот: Бог стварае чалавека паводле вобраза, які Ён задумаў, і паводле Свайго вобраза. Але — нагадаем самае галоўнае — гэты Вобраз прынцыпова нятварны, няствораны; Бог — абсалютная духоўнасць, Ён не мае аніякай бачнай, выяўнай формы. Ужо вельмі старажытны каментар гаворыць, што слова цэлем («вобраз») мае на ўвазе духоўны склад чалавека. Так, толькі ў гэтым сэнсе можна разважаць пра вобраз Божы і падабенства Божае ў чалавеку. Здаецца, гэтае Богападабенства праяўляецца ў трох асноўных якасцях, дадзеных Богам чалавеку, і толькі чалавеку. Першае — асобасны ўзровень чалавечага розуму. Чаму мы падкрэсліваем, што ён асобасны? Таму, што розум існуе і ў Прыродзе. Так, Прырода жыве паводле надзіва разумных законаў, і чым больш мы яе пазнаем, тым больш упэўніваемся ў гэтым, як і ў тым, што самі сабой, стыхійна, такія законы не маглі ўзнікнуць. Нагадаем знакамітыя словы Вальтэра, якія заўсёды цытаваліся ў савецкіх падручніках і кнігах у скарочаным выглядзе — нібыта доказ яго «атэізму»: «Калі б Бога не было, Яго трэба было б выдумаць...» Аднак у Вальтэра ёсць працяг, які ўшчэнт знішчае «атэістычны» сэнс выказвання: «...але ўся Прырода крычыць пра Яго існаванне» (варыянт: «...але хто ж, маючы здаровы розум, будзе сумнявацца ў Яго існаванні?»). Так, Прырода сапраўды «крычыць» пра існаванне Творцы. Але розум у
    Прыродзе існуе дыфузна, на ўзроўні нейкай праграмы. Разумная Прырода ўсё ж такі не мысліць, не ўсведамляе сябе. I толькі чалавек, як і Бог, з’яўляецца асобай, якая асэнсоўвае свае паводзіны, кантралюе іх, сама стварае «праграму» свайго быцця. Другое — і, здаецца, галоўнае: толькі чалавек з усіх жывых істотаў, створаных Богам, надзелены, як і Ён, свабодаю выбару. Але калі Бог у Яго дасканаласці заўсёды выбірае дабро, то чалавек можа вагацца паміж дабром і злом і выбіраць зло. Больш таго, іудзейская традыцыя дадае, што ў гэтым сэнсе чалавек вальнейшы і складанейшы за анёлаў, бо яны не могуць выбіраць, з’яўляючыся інструментамі ў Божых руках. I, нарэшце, трэцяе, што вынікае з усяго папярэдняга: толькі чалавек здольны да духоўнага самаўдасканалення і да творчасці, ён таксама стварае свае светы, стварае мастацтва, стварае культуру і цывілізацыю, і ў гэтай крэатыўнай здольнасці ён падобны на Бога. Згодна са старажытным каментарам, слова дмут («падабенства») ужываецца ў Пяцікніжжы тады, калі патрабуецца вызначыць з’яву, што не мае аналагаў. У дадзеным выпадку маецца на ўвазе духоўны свет чалавека, яго свядомасць.
    Як ужо адзначалася, «першы» Адам створаны як арганічная частка светабудовы, і ў той жа час ён нібыта ўбірае ў сябе гэтую светабудову. Так, менавіта Адам першага аповеду надзелены з самага пачатку сексуальным жыццём: як і іншых жывых істотаў, Бог стварыў яго як мужчыну і жанчыну і наказаў пладзіцца і памнажацца, гэта значыць — нараджаць дзяцей. Ён не ведае самоты і ўнутраных дысанансаў. «Да той пары, пакуль існуе сусвет, ён не будзе самотным», — заўважае рабі Ё. Д.-Б. Салавейчык1. Але ёсць пэўны парадокс у тым, як апісана стварэнне «першага» Адама: нічога не гаворыцца пра яго фізічную прыроду, пра яго цялеснасць (акрамя ўказання на сексуальнае жыццё); наадварот, менавіта тут гаворка ідзе пра вобраз і падабенства Божыя. Таму, можа, трэба прыслухацца да думкі выдатнага знаўцы старазапаветных тэкстаў Дз. У. Шчадравіцкага: «“Першы” Адам па ўсіх прыкметах сімвалізуе дух чалавека. Ён азначае чалавека духоўнага, веданням і
    1 Соловейчнк Й. Д.-Б. Обіцнна Завета. С. 26.
    сілам якога няма мяжы, які ўладарыць над усёю зямлёю, з’яўляючыся падабенствам і вобразам Божым. Агада, старажытнаяўрэйскі зборнік легендаў, паданняў і тлумачэнняў, шмат увагі аддае падрабязнасцям стварэння Адама. Адзін агадычны каментар кажа: Адам быў створаны “ад краю неба да краю неба” — такі ён быў вялізны (пар. Друг 4:32). Гэта трэба, вядома, разумець не літаральна: хутчэй за ўсё гэта тычыцца велічнасці духа чалавечага, што абдымае ўвесь свет»1. Можа, і так (у рознасці інтэрпрэтацыяў ізноў адкрываецца бязмежная глыбіня біблейнага тэксту). Але бясспрэчна, на нашу думку, адно: «першы» Адам, суцэльны і гарманічны, не ведае ўнутраных дысайансаў. Ён жыве ў гармоніі з Прыродай і пануе над светам зямным, як Бог пануе над сусветам.
    Угледзімся — дакладней, учытаемся, услухаемся — у апісанне стварэння «другога» Адама. Дарэчы, калі ў першым аповедзе ўжываўся для самога працэсу стварэння чалавека перш-наперш дзеяслоў бара («стварыў [якасна новае]»), то ў другім — йацар (дакладней у тэксце — ваййіцэр), які таксама можна перакласці як «стварыў», але ён мае асаблівае сэнсавае адценне: «сфарміраваў», «сканструяваў», «вырабіў», «перастварыў [з таго, што ўжо было]»: «I вырабіў Гасподзь Бог чалавека з праху зямнога, і ўдзьмуў у ноздры яго дыханне жыцця, і стаў чалавек душою жывою» (Быц 2:7). 3 гэтага вынікае, што, стварыўшы нешта якасна новае (першапачатковага Адама), Бог перастварыў яго, надаў яму больш складаную форму і сутнасць. Калі «першы» Адам — Адам Кадмон — быў суцэльны і гарманічны, то «другі» — Адам Афар («чалавек з праху») — заяўлены як болын складаны і супярэчлівы. Па-першае, ён мае дыхатамічную прыроду: з аднаго боку — мін гаадама («з зямлі»), з другога — ён мае нішмапг хайім («дыханне жыцця», ці «душу жыватворную»). Гэта значыць, што ён злучае пачатак тленны, смяротны, і несмяротны — вечную душу, часцінку Руах га-Кодэш — Духа Святога. Чалавек, гаворыць нам Біблія, — істота духоўна-цялесная. Выраз «з праху зямнога», ці з «зямлі», як мы ўжо адзнача-
    1 Шедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1. Кннга Бытня. С. 44.
    лі, не трэба разумець літаральна: гэта ўказанне на тое, што чалавек мае матэрыяльнае, рэчыўнае цела, што ён — «дзіця зямлі», што ён таксама ў пэўным сэнсе жыве паводле біялагічных законаў, якім падуладнае ўсё жывое. Невыпадкова адама («зямля») — слова таго ж кораня, што і адам — «чалавек». Але адначасова гэтае слова блізкае па гучанні да адамэ — «стану падобным» (адамэ ле Эльён — «стану падобным Усявышняму») — і, магчыма, утрымлівае ў сабе ўказанне на духоўную веліч чалавека. Адпаведна з логікай Бібліі толькі тады, калі біялагічная істота атрымлівае часцінку Божага дыхання — найвышэйшую душу (нішмат хайім), чалавек становіцца сапраўды жывым — і таксама ў двух сэнсах. Па-першае, ад найвышэйшай — разумнай — душы атрымлівае жыццё душа жывёльная (нэфеш), якая ажыўляе цела чалавека праз яго кроў, але пасля смерці не пераходзіць у жыццё вечнае. Апошняе дадзенае толькі той часціне, што завецца нешама — разумны дух, найвышэйшая душа. Гэтае слова — нешама — прагучыць у Кнізе Прыпавесцяў Саламонавых: «Свяцільня Госпада — душа чалавека...» (Прып 20:27). Па-другое, толькі ўвабраўшы ў сябе найвышэйшую духоўную сутнасць, чалавек становіцца асобай. «Увесь гэты верш ... апісвае ўздзеянне духа на падуладныя яму сферы і ўзроўні чалавечай істоты дзеля свайго праяўлення на зямным, рэчыўным узроўні», — піша Дз. У. Шчадравіцкі'.
    Супярэчлівасць чалавека заяўленая ў другім аповедзе не толькі як супярэчлівасць духу і цела. Гаворка ідзе пра супярэчлівасць самой разумнай душы, якая можа натхняць чалавека як на дабро, так і на зло (этымалагічна слова нешама звязанае з нашам, што значыць, акрамя «дзьмуць», «надаваць дыханне», «натхняць»). Нагадаем пра падвойны йод у дзеяслове ваййіцэр («і вырабіў»). Як кажа старажытны каментар, гэта ўказанне не толькі на прыналежнасць чалавека да двух светаў — матэрыяльнага і духоўнага, але і на дваістасць яго душы. П. Палонскі піша: «Само па сабе слова йецэр азначае “страсць”, “імкненне”. I таму апісаны ў Торы “падвойны йецэр у душы чалавека”