Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 451с.
Мінск 2003
Ізноў зададзім пытанне: як жа адбываецца працэс Стварэння? Што служыць асноўным яго інструментам? Здаецца, дастаткова Усявышняму сказаць адно слова — Іг’ё! —
«Будзе!», ці «Хай будзе!» — і нешта ўзнікае: «I сказаў Бог: хай будзе святло. I стала святло» (Быц 1:3); «I сказаў Бог: хай будзе прастора ўнутры вады, і хай аддзяляе яна ваду ад вады. // ...I стала так» (Быц 1:6, 7) і г. д. Такім чынам, тая ці іншая частка Стварэння пачынае быць дзякуючы волевыяўленню Бога, якое выказваецца праз формулу «Хай будзе!» У арыгінале, як ужо было адзначана, гэта адно слова, і не роўнае свайму лексічнаму значэнню: гэта асаблівае Слова, праз якое энергія Творцы перадаецца свету, што на нашых вачах перажывае станаўленне, гэта формула эманацыі («выцячэння») Боскай энергіі ў свет. Канцэпцыю эманацыянізму ўпершыню распрацаваў Філон Александрыйскі, што жыў на мяжы эраў у Александрыі і ўзначальваў александрыйскую яўрэйскую абшчыну. I ён жа першым прапанаваў разумець Боскае «Хай будзе!» як прыналежнае да таго свету, які грэчаскі філосаф Платон назваў «светам эйдасаў (ідэяў)», а наступную формулу — «I стала так» — як імгненнае ажыццяўленне Боскага Слова ў свеце канкрэтных з’яваў. Пазней кабалісты назавуць свет, што ўзнікае як ідэя ў Слове Божым, берыа — «свет першапачатковага стварэння», а тое, што «стала» («і стала святло»), вызначаць як фенаменалізацыю думкі і волі Bora. Ужо ў самых старажытных пісьмовых культурах Месапатаміі (шумерскай, акадскай) боскаму слову надавалася асаблівая стваральная моц. Але ў абсалютна чыстым выглядзе Стварэнне свету праз Слова зафіксаванае толькі ў Кнізе Быцця, і Слова гэтае з’яўляецца адначасова самым вялікім Дзеяннем, самаю вялікаю Сілаю. Вялікі прарок Іерамія, разважаючы пра Творцу і таямніцу Стварэння, напісаў: «Ён стварыў зямлю сілаю Сваёю, усталяваў сусвет мудрасцю Сваёю, і розумам Сваім распасцёр нябёсы» (Іер 10:12). Так, Слова Божае — Сіла, Мудрасць, Розум (Думка). Усе адценні гэтага незвычайнага, таямнічага Слова даволі добра перадае элінскае Логас, што гучыць на пачатку Евангелля (Дабравесця) ад Яна. Евангеліст нібыта вяртае нас на новым вітку спіралі да вялікага Пачатку, углядаецца ў яго, услухоўваецца ў тое Слова, што было У-Пачатку і само было Пачаткам, а разам з тым спрабуе зразумець і ўласныя таямніча-цьмяныя словы: «У пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам.
Яно было ў пачатку ў Бога. Усё праз Яго пачало быць, і без Яго нічога не пачало быць, што пачало быць. У Ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей, і святло ў цемры свеціць, і цемра не агарнула яго» (Ян 1:1—5). Менавіта над гэтымі радкамі Дабравесця ад Яна Ё. В. Гётэ прымусіць упарта біцца свайго Фаўста, каб перакласці іх на нямецкую мову і адшукаць дакладнае значэнне слова Логас, каб яно, гэтае значэнне, адпавядала стану Фаўставай душы:
Напісана: «Было спачатку Слова!» Ці так? Ці ясна? Ці не памылкова? Лічу, для Слова гонару зашмат, — Перакладу я лепш на іншы лад, Натхнёны згадкаю магічнай.
«Была спачатку Думка!» — Так лагічней.
Але без спеху толькі, з першых фраз Каб я ў бяссэнсіцы не ўграз, — Бо хіба ж Думка што-небудзь тварыла? Скажу ясней: «Была спачатку Сіла!» Пішу, а сэрца кроіць пачуццё, Што не, не Сілай творыцца быццё.
Чакай, — мо Воля, Розум, Дзеянне, Парыў?
Так, «Дзеяннем сусвет пачаты быў!»1 Пераклад В. Сёмухі
Безумоўна, гэты радок — «Дзеяннем сусвет пачаты быў!» — спатрэбіўся Гётэ, каб падкрэсліць дзейсную натуру героя, які стаміўся ад безлічы схаластычных і мёртвых словаў, ад таго, што, кажучы словамі другога слыннага класіка, усё — «словы, словы, словы...» Але на самой справе фаўстаўскі (гётэўскі) пераклад знакамітага радка з Дабравесця ад Яна мае рацыю, ды яшчэ якую, бо сцвярджае, што Слова Божае, з якога пачаўся свет, было адначасова і найвялікшым Дзеяннем. Дарэчы, тое ж непарыўнае адзінства Слова-Дзеяння, якое павінна быць парадыгмаю і для чалавека, сцвярджае назва ў іудзейскім каноне пятай з Кніг Майсеевых — Дэварым, альбо Дварьш (множны лік ад daedp — «слова» і «дзеянне»), што можна перакласці адначасова як «словы» і як «дзеянні», і нават як «рэчы» (можа, таму, што апошнія нараджаюцца як вынік
1 Гётэ Ё. В. Выбраныя творы. Мн.: Беларускі кнігазбор, 1999. С. 188.
дзеяння?). Пачынаецца тэкст гэтай вельмі важнай у заканадаўчых адносінах кнігі з радка: «Вось словы, якія казаў Майсей усяму Ізраілю за Іарданам у пустыні Арава...» (Друг 1:1). Вялікі прарок, вядома, паўтараў і тлумачыў тыя словы, што пачуў ад Самога Бога. Трэба зазначыць, як дзівосна некаторыя мовы перадаюць гэтае непарыўнае адзінства слова і дзеяння: іўрыцкае давар, беларускае дзеяслоў, рускае высокае глагол. Ддразу ўсплываюць у памяці радкі славутых паэтаў: «Глаголом жгн сердца людей!» (A. С. Пушкін. «Прарок»); «Прорезал тьму Глагол...» (I. А. Бунін. «Самсон»). Апошні напісаны не пра Стварэнне, але дае магчымасць адчуць моц Боскага Дзеяслова, які калісьці прарэзаў цемру і змрок першапачатковага хаосу, каб усталявалася святло. Цікава, што менавіта гэты радок — «I сказаў Бог: няхай будзе святло. I стала святло» (Быц 1:3), як ужо ўзгадвалася раней, працытаваў невядомы аўтар элінскага трактата «Аб узвышаным» (40-я гады I ст.), прыводзячы яго як найлепшы прыклад узвышанага. Пра гэты ж асаблівы Дзеяслоў і таямніцу Стварэння разважае адзін з буйнейшых паэтаў XX ст. Райнэр Марыя Рыльке:
Нз Слова Твоего чнтаю эту быль, нз свнтка мудрых мановеннй твоей рукп — она вокруг твореннй, нх обтекая, нежно нзгнбалась.
Звучало громко — жнть, а умнрать — шепталось, н слово быть гремело, как прялнв.
Но смертн час рожден убнйством был. й пропасть в мнрозданнн раздалась. 14 прянул взрыв н голоса мгновенно раздробнл, — онн едва-едва собралнсь
Тебя назвать,
Тебя позвать, мост через пропастн велнкнй — намекн в речн нх с тех пор осталнсь — блнкн:
мерцанье древнего Нменованья.1
Пераклад Н. Манахава
Узгадваючы пра крыху больш познія падзеі Кнігі Быцця, якія ўнеслі разлад і раз’яднанасць у дагэтуль гарма-
1 Рнльке Р. М. Новые стмхотворення. М.: Наука, 1977. С. 238.
нічны свет, аўстрыйскі паэт лічыць асновай непарыўнай яго еднасці і цэласнасці Божае Слова і Божае Імя, пакладзеныя ў фундамент гэтага свету, хоць нам засталося толькі здагадвацца пра іх значэнне, адчуваць толькі «блікі» і «мігценні» старажытных найменняў. Заўважым, што сам містычны матыў стварэння свету паводле Слова Божага вельмі часта сустракаецца ў сусветнай паэзіі на ўсім працягу яе існавання ў эпоху Новай эры. Пра гэта — і ода Г. Р. Дзяржавіна «Бог» (1780—1784):
Хаоса бытность довременну Нз бездн Ты вечностн воззвал, А вечность, прежде век рожденну, В Себе Самом Ты основал: Себя Собою составляя, Собою нз Себя сняя, Ты свет, откуда свет нстек.
Создавый всё еднным Словом, В твореньн простнраясь новом, Ты был, Ты есть, Ты будешь ввек!1
На гэтую тэму напісана і ода малодшага сучасніка Г. Р. Дзяржавіна I. П. Пніна «Бог» (1805). Пра моц таго Слова, якім ствараўся свет, як і пра моц таго слова, якое мы чытаем у раздзеле пра тварэнне свету, піша М. М. Карамзін. Ён лічыць гэтае напісанае слова — слова, што апісвае само стварэнне, — найвышэйшым увасабленнем паэзіі: «Святой язык небес нередко уннжался, // Н смертные, забыв велнкого отца, // Хвалнлн веіцество бездушныя планеты! // Но был нзбранный род, который в чнстоте // Поэзню храннл н ею просвеіцался. // Так славный, мудрый бард, древнейшнй нз певцов, // Co всею красотой свяшенной сей наукн // Воспел, как мнр нстек нз волй Божества» («Паэзія», 1787)2. Пра стварэнне свету сілай Божага Слова разважае Гётэ ў сваім познім зборніку «Заходне-ўсходні дыван» (1824), звязваючы гэтае Слова з бязмежнай любоўю Творцы да свайго стварэння, водбліскам якой з’яўляецца і чалавечае каханне (верш «Уз’яднанне»):
1 Поэзня небес: Бог н человек в русской класснческой поэзнн XVIII— XX веков. СПб., 2000. С. 25.
2 Жнзнь н поэзня — одно: Стнхотворення. М., 1987. С. 76.
Так коснел на грудн Отчей Днкнх снл бесплодный рой, Н, лякуя, первый Зодчнй Дал ему закон н строй.
«Да свершнтся!» — было Слово, Вопль ответом был — н вмнг Ммр нз хаоса немого Ослепнтельно возннк.
...Так меня в твон обьятья Клнул звонкнй зов весны. Ночн звездною печатью Жнзнн нашн скреплены. й теперь не разлучнться Нам нн в злой, нн в добрый час, й второе: «Да свершнтся!» — Разделнть не сможет нас.1
Пераклад В. Левіка
Такім чынам, свет ствараецца, паводле Кнігі Быцця, Словам Божым, але гэты працэс выглядае не толькі як непасрэдны (у адказ на Боскае «Будзе!» узнікаюць найважнейшыя структурныя часткі светабудовы), але і як апасродкаваны: Бог перадае энергію стыхіям — зямлі, вадзе, а тыя ўжо самі спараджаюць жыццё. Напрыклад: «I сказаў Бог: хай вырасціць зямля зеляніну, траву семяносную, дрэва пладаноснае, што ўтварае згодна з родам сваім плод, у якім семя ягонае на зямлі. I стала так» (Быц 1:11). Альбо: «I сказаў Бог: хай утворыць зямля істоты жывыя згодна з родам іх, і скаціну, і гадаў, і звяроў зямных згодна з родам іх. I стала так» (Быц 1:24). 3 гэтага можна зрабіць выснову, што ў тэксце Бібліі закладзеная ідэя самаразвіцця свету, які, адказваючы на Божы імпульс, атрымліваючы Боскую энергію, перажывае самастанаўленне. Абсалютна новым у параўнанні з іншымі касмаганічнымі паданнямі з’яўляецца тое, што кожную частку касмагенэзу Бог суправаджае этычнай ацэнкай, якая выказваецца праз простае іўрыцкае слова тов — «добра»: «1 ўбачыў Бог, што гэта добра» (Быц 1:10, 12, 18, 21, 25, 31). Здаецца, гэтае выказванне паўтараецца так настойліва дзеля Taro, каб мы не прамінулі яго, абавязкова прыкмецілі. Да
1 Гёте й. В. Собр. соч.: В 10 т. Т. 1. Стнхотворення. М., 1975. С. 386, 387.
таго ж «добра» сказана першы раз, калі Бог стварыў святло. Тым самым нам даецца зразумець, што свет ствараецца Усявышнім як абсалютнае дабро, больш таго — Дабро пакладзенае ў фундамент гэтага свету, пранізвае яго, як сусветны закон (заўважым: тым вастрэй найдалей паўстае пытанне аб крыніцах і паходжанні зла). Вельмі важна ўсвядоміць, што найгалоўнейшыя этычныя законы — і перш-наперш дабрыня, імкненне да добрага — пакладзеныя Богам у аснову светабудовы, а гэта значыць — і ў аснову чалавечага жыцця. Таксама і чалавек павінен толькі тады пераходзіць да новай справы, калі ён упэўнены, што ўжо зробленае — не дрэннае, а добрае. Побач з дзеясловамі, звязанымі агульнай семай стварэння, у першым раздзеле Кнігі Быцця настойліва паўтараецца яшчэ адзін дзеяслоў, які абазначае адно з найважнейшых дзеянняў Бога пры Стварэнні: «1 ўбачыў Бог святло, што яно добрае; і аддзяліў Бог святло ад цемры» (Быц 1:4); «I зрабіў Бог купал; і аддзяліў ваду, якая пад купалам, ад вады, якая над купалам» (Быц 1:7). Такім чынам, свет быў створаны напачатку адзіным і непадзельным, але неструктураваным, аморфным згусткам энергіі, аднак пасля Бог аддзяліў яго істотныя часткі, надаў яму дакладную структуру. Да таго ж у гэтым найістотнейшым дзеянні Бога задаецца найвялікшая парадыгма для чалавека: як Ён «аддзяліў», чалавек павінен будзе бясконца «аддзяляць» — светлае ад змрочнага, чыстае ад нячыстага, добрае ад злога, патрэбнае Богу для здзяйснення Яго задумы ад непатрэбнага, ад агіднага. С. С. Аверынцаў піша: «Пачатак свету з’яўляецца ... сімвалічным правобразам закону; а ў чым сутнасць закону, як не ў аддзяленні патрэбнага ад непатрэбнага, дазволенага ад забароненага, сакральнага ад прафаннага? Бог “аддзяліў”, і таму чалавек павінен “аддзяляць”, павінен “адрозніваць”, як гаворыцца ніжэй у заканадаўчым тэксце Торы: ‘Тэта статуг вялікі для пакаленняў вашых, каб вы ўмелі адрозніваць паміж святым і мірскім, і паміж брыдотаю і чыстым” (Лев 10:9—10)»1. Пра тое, што ўжо ў глыбокай старажытнасці славуты пачатак