Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 451с.
Мінск 2003
та па сутнасці ад біблейнага «адпаведна вобразу і падабенству Божаму».
Характэрна, што ў першых вершах Кнігі Быцця гучыць слова з тым жа коранем і лексічным значэннем, што і Тыямат, — тэдм (дакладней — тэгом), «бездань», ёсць нават указанне, што гэта вадзяная бездань: «Зямля ж была пустая ды хаатычная, і цемра над безданню; і Дух Божы лунаў над вадою» (Быц 1:2). Але вобраз гэты поўнасцю страчвае свае натуралістычныя рысы: гэта сімвал неўпарадкаванай, неструктураванай стыхіі, якую ўяўляе сабою першапачатковы свет у стане тбгу ва-ббгу — ідыёма, якую нелыа перакласці дакладна і якая азначае невымоўны і невыразны хаос. Біблія нібыта захоўвае «памяць» пра тое, што вадзяная бездань звязаная з пачаткам свету, але поўнасцю пераасэнсоўвае язычніцкае ўяўленне пра нейкую першасную, першародную бездань, з якой спантанна нарадзілася ўсё і якая існавала спрадвеку. Пытанне аб тым, што было да бездані, нават не ўздымаецца ў старажытных усходніх міфалогіях. У Кнізе Быцця, наадварот, даецца дакладны адказ на пытанне, што існавала да бездані: ёй папярэднічае Адзіны Бог, Ён і ёсць Першапачатак, Першакрыніца ўсяго, Ён стварае свет (і бездань у тым ліку) з Самога Сябе, з паўнаты Сваіх творчых сілаў. Упершыню ў Бібліі мы бачым Стварэнне ex nihilo — «з нічога», а дакладней — са стваральнай энергіі Бога, якую Ён перадае свету. Нездарма першы дзеяслоў, які гучыць у першым радку біблейнага тэксту — бара — нясе ў сабе асаблівае лексічнае значэнне, якое не мае адпаведнікаў у іншых мовах: бара азначае «стварыў з нічога», «стварыў нешта, чаго не было раней», «стварыў якасна новае» (ён вылучае тры галоўныя моманты касмагенэзу: стварэнне свету як цэлага, потым — жывога жыцця, потым — чалавека). Паводле больш позняга каментара, Творца, што абдымае Сабою ўсё, прысутнічае ва ўсім, сціскае Сябе (паняцце цымцум — «сцісканне [Бога]» — у містычнай кабалістычнай традыцыі), каб вызваліць месца Свайму ўлюбёнаму стварэнню. Дарэчы, Стварэнне «з нічога» найлепей стасуецца з сучаснай фізічнай тэорыяй «вялікага выбуху», ці «першапачатковага выбуху», згодна з якой Сусвет, што не існаваў раней, узнік з нейкай першапачатковай кропкі, у
якой патэнцыяльна ўтрымліваліся матэрыя, энергія, час, прастора. Вось чаму сучасная фізіка выяўляе такую вялікую цікавасць да загадкавага тэксту першай кнігі Бібліі, углядаецца ў таямніцы яго, услухоўваецца ў сімвалы, праз якія Творца гаворыць з намі. Нездарма ж і знакаміты Альберт Эйнштэйн казаў у свой час, што чым больш ён углядаецца ў сусвет, тым больш бачыць на ім перст Усявышняга. Само ж таямнічае найменне Усявышняга, якое ўжываецца ў першым аповедзе пра Стварэнне свету (Быц I), — Элогім, найменне, якое мае адценне множнасці (множны лік ад Eloah, ад кораня ЕІ [Эль] — «сіла», «моц»; таму магчымы пераклад Моцны, Магутны, Усёмагутны; традыцыйна на славянскіх мовах перадаецца як Бог), але выкарыстоўваецца толькі ў сэнсе адзіночнага ліку (так званая множная вялікасць), магчыма, і нясе ў сабе ідэю аб’яднання ў Першакрыніцы свету, г. зн. у Самім Богу, усіх вядомых нам сілаў. Так, сучасны хрысціянскі экзэгет і арыгінальны паэт і мысляр Дзмітрый Шчадравіцкі піша: «Форма множнага ліку паказвае на сукупнасць усіх сілаў і энергіяў, што дзейнічаюць у свеце»1. Ужо старажытныя яўрэйскія каментатары пісалі пра тое, што гэтае асаблівае найменне Бога (у іудзейскай традыцыі яно беражліва закрываецца крыху змененай формай — Элок(м) нясе ў сабе ўказанне на Бога як на выток усіх творчых сілаў, энергіі і прыгажосці ўсяго існага. Так, выдатны яўрэйскі рэлігійны філосаф XX стагоддзя рабі Ёсэф Доў-Бэр Салавейчык піша пра першыя два раздзелы Кнігі Быцця: «У кожным з гэтых раздзелаў Бог завецца рознымі імёнамі. У першым Ён Элокім, у другім — Ашэм Элокім (Ашэм, ці Гайіэм, традыцыйная замена невымаўляльнага Тэтраграматона. — Г. С.). Традыцыйныя крыніцы тлумачаць, што гэтая «змена Імя» адлюстроўвае розныя атрыбуты Творцы. Элокім выяўляе Бога як канструктара свету і як крыніцу энергіі, што яго жывіць. Іудаізм заўсёды падкрэсліваў незвычайную значнасць Адкрыцця і ідэю, згодна з якой кожны атрыбут Творцы можа адкрыцца чалавеку. Чалавек можа сустрэць Элокіма ўсюды, дзе ён адкрывае для сябе прыгажосць і
1 ІЦедровнцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1. Кннга Бытня. М.: Теревннф, 1994. С. 25.
жыццё. У кожнай кроплі вады, у кожнай кветцы і ў кожнай травінцы можна знайсці Элокіма. Ён — у прыродзе, a не ў чалавеку. Псальмаспеўца цудоўна выяўляе гэты момант: “Калі я бачу неба, працу Тваіх пярстоў, месяц, зоркі, якія Ты стварыў, я пытаю\ што такое чалавек, што Ты павінен памятаць пра яго?”»1. Паслядоўнік рабі Ё. Д.-Б. Салавейчыка, сучасны ізраільскі даследчык Пінхас Палонскі піша пра Божае найменне Элогім, якое ў тэксце Бібліі спалучаецца толькі з дзеясловам у адзіночным ліку: «Гэтая граматычная анамалія сімвалізуе множнасць найвышэйшых сілаў, што дзейнічаюць як адзінае цэлае, гэта значыць гармонію свету; яно сімвалізуе Бога, Які праяўляецца ў гармоніі ўсіх прыродных натуральных сілаў. ...У нейкім (вельмі недакладным) сэнсе Элокім з’яўляецца праяўленнем Бога ў катэгорыі “душа свету”, г. зн. узроўні, адказным за натуральны парадак рэчаў»2.
Такім чынам, згодна з Кнігай Быцця, з першым жа яе вершам, існуе Найвышэйшая Крыніца быцця, якая папярэднічае і сусвету, і неаформленай бездані, што на нашых вачах трансфармуецца ў цэласны і стройны космас. Гэтая Першакрыніца — Адзіны Бог. Толькі тут, у Кнізе Быцця, мы бачым касмагонію, вольную ад тэагоніі: Бог, паводле вызначэння, не можа спараджаць новых багоў, не можа сысціся з імі ў касмаганічнай бойцы ці ў касмаганічным шлюбе. He можа быць аніякай іншай, роўнай Яму, боскай сутнасці, з якой Ён можа зліцца, нараджаючы свет, як Апсу з Тыямат, ці выступіць у фізічным сэнсе супраць пачварнай істоты, як Мардук выступае супраць Тыямат, што на акадскіх выявах выглядае як гідра (вадзяная змяя) ці сямігаловы дракон (у «Энума эліш» яскрава прадстаўлены так званы драконаборчы архетып, калі бог ці герой перамагае дракона, што ўвасабляе хаос або сусветнае зло). У Бібліі застаўся толькі ўспамін аб міфалагічнай бездані, якой процістаіць Бог, упарадкоўваючы свет, але не можа быць аніякай пачвары, якая раскрывае пашчу, каб заглынуць суперніка. Цалкам адкінуты, элімінаваны натуралізм,
1 Соловейчнк Й. Д.-Б. Обіцнна Завета. Нерусалнм: Швут Амн, 1989. С. 24.
2 Полонскнй П. Две нсторнн сотворення мнра. йерусалнм: Махананм, 1999. С. 108.
уласцівы язычніцкаму міфу, нібыта забароненае ўсялякае перанясенне працэсаў і якасцяў нашага цялеснага свету ў сферу Боскага. Дакладней кажучы, перад намі няма і касмагоніі ў непасрэдным сэнсе гэтага слова: свет не нараджаецца, як гэта ўяўлялася ў язычніцкіх міфалогіях, a ствараецца воляю Бога. У сувязі з гэтым вельмі важна таксама заўважыць яшчэ адно кардынальнае адрозненне ў разуменні ўзнікнення свету язычніцкай і монатэістычнай свядомасцю: згодна з першай, ён спантанна нараджаецца з сусветнага акіяну, першароднай бездані ці касмічнага яйка, згодна з другой — свет з’яўляецца вынікам свядомага працэсу, вынікам Боскай задумы, свабоднай волі, розуму і любові Творцы.
Касмагенэз паўстае ў Бібліі як паступовае ўзыходжанне ад ніжэйшага да вышэйшага, ад неарганічнай матэрыі да арганічнай — жывога жыцця і да найвышэйшай праявы апошняга — чалавека. Такім чынам, тут можна ўбачыць указанне на пэўны эвалюцыйны працэс, але, вядома, вялікі тэкст нельга лічыць падручнікам па біялогіі ці антрапалогіі. Да таго ж ён не ва ўсім стасуецца да эвалюцыйнай тэорыі, хутчэй — да тэорыі крэацыянізму, якая мае на ўвазе нязменнасць створаных Богам відаў жывых істотаў, бо сказана, што кожную з іх Ён стварыў «адпаведна роду яе». У арыгінале стаіць слова мін, што значыць «раздзел», «разнастайнасць», і гэта, бадай, паказвае на немагчымасць трансфармавання аднаго біялагічнага віду ў другі. Пры гэтым Бог не выступае ў якасці дэміурга — непасрэднага творцы ў фізічным сэнсе слова. Паказальна, што дэміургамі ў Старажытнай Грэцыі называлі рамеснікаў, скульптараў, кавалёў — тых, хто фармаваў вырабы сваімі рукамі. Традыцыйна слова дэміург стала выкарыстоўвацца для вызначэння галоўных багоў, стваральнікаў свету і людзей у язычніцкіх міфалогіях. У некаторых навуковых працах і ў дачыненні да Бога Бібліі ўжываюць гэтае слова. Але падкрэслім яшчэ раз, што гэта, па сутнасці, вялікая памылка: Ён не дэміург, бо нічога не робіць, як рамеснік, Сваімі рукамі, ды і разважаць пра Яго рукі можна толькі ў метафарычным сэнсе (гэтыя метафары-антрапамарфізмы — «рука Божая», «твар Божы», «вусны Божыя» — даволі часта сустракаюцца ў біблейным
тэксце, але яны з’яўляюцца толькі ўказаннем на Бога як Жывую Асобу). Здаецца, у Кнізе Быцця свядома элімінаваны, забаронены — у вялікай спрэчцы з язычніцкай свядомасцю — усялякі напамін пра фізічную працу Бога, бо Сам Бог — чыстая духоўнасць. Таму і працэс Стварэння выглядае як акт цалкам духоўны, які шматкратна пераўзыходзіць па сваёй важнасці і складанасці работу фізічную.
Як жа адбываецца, паводле Кнігі Быцця, працэс Стварэння? Безумоўна, мы назіраем (калі можна ўжыць падобнае слова ў дачыненні да гэтага тэксту) адну з найвялікшых таямніцаў свету і самой Бібліі — таямніцу Боскай творчай дзейнасці, якую, напэўна, нельга акрэсліць ніякім чалавечым словам, акрамя сімвалічнага. Дарэчы, пазней у іудзейскай традыцыі (падыход гэты сфарміраваўся даволі рана, у апошнія стагоддзі да н. э.) першыя раздзелы Кнігі Быцця атрымалі асаблівую назву — Ма ’асэ Бэрэшыт, што можна прыкладна перакласці як Дзеянне У-Пачатку, і лічыліся адным з самых герметычных месцаў Пісання, звязаных, як і Ма’асэ Меркава — Дзеянне Калясніцы (першы раздзел у Кнізе прарока Іезэкііля), як і Шыр га-Шырым — Песня Песняў, з патаемнымі, запаветнымі ведамі, якія Бог адкрывае не кожнаму, да якіх патрэбна цярплівае і цяжкае духоўнае ўзыходжанне — узыходжанне ў Сад сакральных ведаў. Так нарадзіўся містычны падыход да Святога Пісання, вельмі значны таксама для хрысціянскай традыцыі. Нягледзячы на разыходжанне канфесіяў, што грунтуюцца на Бібліі, сутнасць містычнага падыходу застаецца адзінай — спроба дасягнуць unio mystica, містычнага саюзу з Богам, або, паводле вызначэння Томаса Аквіната (Фамы Аквінскага), — cognitio Dei experimentalis, эксперыментальнага (пачуццёвага) спасціжэння Бога. Гаворка ідзе пра тое, што да Яго немагчыма наблізіцца толькі рацыянальным шляхам. Праз рацыянальны пачатак чалавеку не адкрываюцца шляхі Боскага Промыслу, не адкрываецца таямніца Стварэння, застаючыся вялікай таямніцай творчасці.