Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 451с.
Мінск 2003
знешняе, меч-сонца засланяе ад нас шлях да Дрэва Жыцця, да духоўнай неўміручасці.
Калі мы чытаем такі маленькі і такі насычаны глыбокім і шматбаковым зместам трэці раздзел Кнігі Быцця, у нас заканамерна ўзнікаюць складаныя пытанні: чаму ж усе мы падзяляем віну Адама, чаму мы аддадзеныя ў рэшце рэштаў смерці? Калі так, то ці не марныя для кожнага з нас імкненне не рабіць зло, прага жыцця вечнага? Навошта, калі мы асуджаныя разам з Адамам? Калі праклятая Богам уся зямля? Нагадаем, што Біблія шмат дзе ясна гаворыць пра тое, што Бог ніколі не карае чалавека за чужую віну, дзяцей — за грахі бацькоў. Напрыклад, у Кнізе Другазаконня сказана: «Бацькі не павінны карацца смерцю за дзяцей, і дзеці не павінны карацца смерцю за бацькоў; кожны павінен быць пакараны за свае злачынства» (Друг 24:16). У Кнізе прарока Іезэкііля чытаем: «...сын не панясе віны бацькі і бацька не панясе віны сына, праўда праведнага з ім і будзе, а грэх грэшніка з ім і будзе!» (Іез 18:23; у арыгінале — 18:20). Шэраг такіх цытатаў можна прадоўжыць. Чаму ж тады пакараныя ўсе нашчадкі Адама? Часткова адказ на гэтае пытанне дапамагае нам зразумець адзін з першых «пісьмовых» прарокаў (прарокаў, што напісалі свае кнігі) — Гошэа (Осія). Ад імя Бога ён гаворыць пра людзей, на якіх спадзяваўся Бог: «Яны ж, як Адам, парушылі Запавет і там здрадзілі Мне» (Ос 6:7). Бог бачыць наперад усю нашу гісторыю, усе нашы ўчынкі (даючы пры гэтым кожны раз нам свабоду выбару). Таму адказваем мы кожны раз за сваю здраду Богу, за сваё нявер’е, за свае грахі. Грэх першых людзей стаў свайго кшталту горкай парадыгмаю для нас, архетыпам, які, на жаль, паўтараецца ў гісторыі. Але кожны раз Бог дазваляе нам прайсці свой шлях выпрабаванняў і спакусаў, свой шлях пераадолення граху. Антынамічная ісціна Адкрыцця Божага была сфармулявана некалі рабі Аківам: «Усё наканавана [вызначана наперад], але свабода дадзеная; свет судзіцца паводле літасці, але ўсё залежыць ад большасці ўчынкаў» (Пірке Авот 3:15). Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што выбар — заўсёды за намі, што мы можам і павінны змагацца са злом, што ад кожнага нашага кроку залежыць будучыня свету. Патрэбна дадаць таксама, што іудзейская
традыцыя не падзяляе хрысціянскую дактрыну першароднага граху, лічачы, што кожны чалавек прыходзіць у гэты свет з чыстай душой, перад якой выбар — паддацца злу ці перамагаць яго. Аднак увайшло гэтае зло ў свет, безумоўна, праз грэх Адама і Евы.
Сумны і трагічны для Бога і для чалавека момант, калі адбылося падзенне Адама — таго Адама, які ўвасабляў усё чалавецтва, у якім ужо былі злучаныя душы ўсіх людзей, містычная кабалістычная традыцыя параўноўвае з выпадзеннем з рук Усявышняга люстэрка, у якім адбіваўся Твар Божы. Гэтым адлюстраваннем Твару Божага і быў Адам. Люстэрка, паводле слыннай Сэфэр Здгар («Кніга Ззяння»), разбілася на шмат маленькіх асколкаў — асобных душаў чалавечых. I толькі Месія зможа сабраць, злучыць іх зноў у адно вялікае люстра, у якім бачны будзе Твар Божы. Але і кожны чалавек, што ажыццяўляе тшувў («вяртанне») — вяртанне да Бога, набліжае гэты лёсавызначальны момант. Як лічыць Дз. У. Шчадравіцкі, з кабалістычным вучэннем быў знаёмы ўжо апостал Павел*. Ён мог успрыняць яго ад свайго настаўніка — іудзейскага мудраца Гамліэля I (Гамалііла; гл. Дзеян 22:3). Гэта паўплывала на разважанні апостала Паўла пра «двух Адамаў» — «з праху» і «нябеснага», прычым маецца на ўвазе, што апошні — Ісус Хрыстос: «Першы чалавек з зямлі, з праху; другі чалавек — Гасподзь з неба. // ...I як мы насілі вобраз таго, хто з праху, так будзем насіць і вобраз нябеснага» (7 Кар 15:47, 49). У Пасланні да Рымлянаў Павел піша: «Таму, як адным чалавекам грэх увайшоў у свет, і праз грэх — смерць, так і смерць перайшла ва ўсіх чалавекаў, таму што ў ім усе саграшылі» (Рым 5:12). Гэта сапраўды блізка кабалістычнай думцы, што душы ўсіх людзей ужо былі заключаныя ў Адаме і разам з ім перажылі падзенне. I зноў у Першым Пасланні да Карынфянаў: «Бо як смерць праз чалавека, так праз чалавека і ўваскрэсенне мёртвых. // Як у Адаме ўсе паміраюць, так у Хрысце ўсе ажывуць...» (7 Кар 15:21—22). Нездарма ж, паводле хрысціянскага падання, на тым месцы, дзе была пахавана галава Адама, і
1 Гл.: Шедровяцкнй Д. В. Введенне в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1. С. 49-50.
знаходзілася Галгофа — ад іўрыцкага слова гульголет — «чэрап». Менавіта на гэтым месцы прыме свае пакуты дзеля людзей Ісус Хрыстос, каб пазбавіць іх ад граху, і Яго кроў, што сцячэ з крыжа, амые чэрап Адама.
Такім чынам, грэхападзенне — складанае, амбівалентнае паняцце ў разуменні Бібліі. Яно прынесла ў свет негатыўны пачатак, і разам з тым яно нясе ў сабе нешта пазітыўнае: яно адкрыла чалавеку самога сябе, тыя глыбіні і бездані, што хаваюцца ў ім, яго моц і яго немач. Праз падзенне з’явілася разуменне неабходнасці свядомага духоўнага самаўдасканальвання чалавека і канчатковага яго прыходу ад страчанага да заслужанага Раю. У сціслым, сімвалічным выглядзе прыпавесць дэманструе і непазбежнасць пераходу ад няведання да ведаў, да пазнання, і горкія плады гэтага пазнання, якое прынесла чалавеку страту былой духоўнай цэласнасці. Прыпавесцю пра грэхападзенне завяршаецца ў Бібліі перадгісторыя чалавецтва і пачынаецца яго сапраўдная гісторыя, асэнсаваная як драматычна-напружаная барацьба дабра і зла.
А пакуль што першыя людзі рыхтаваліся сустрэць першую ноч, што пройдзе за межамі Саду. У Кнізе Быцця сказана, што голас Божы яны пачулі «ў прахалодзе дня» (Быц 3:8), гэта значыць — калі дзень ужо хіліўся да вечара. Што за ноч чакала іх? Можа, ноч чалавечай гісторыі? Яны яшчэ не ведалі пра гэта, як не ведалі на пачатку Стварэння пра дабро і зло. Аб кволай раўнавазе перад тым, як абрынуцца ў цяжкае і жорсткае спасціжэнне свету, у пазнанне, ва ўсведамленне, што ўся гісторыя — вынік ўласнага кроку, разважае паэт Яўген Вінакураў у вершы «Адам»:
Леннвым взглядом обозрев округу, Он в самый первый день траву прнмял, Н лег в тенн смоковннцы, н руку Заведшн за голову, задремал.
Он сладко спал, он спал невозмутнмо Под тншнной Эдемской снневы. Во сне он вндел печн Освенцнма й трупамн наполненные рвы...
Свонх детей он вндел... В неге Рая Была улыбка на лнце светла.
Дремал он, ннчего не поннмая, He знаюіцяй еіце добра н зла.
«ЧАЛАВЕК ПА ВОЛІ ЎЛАСНАЙ ЗАНЯПАЎ...»
(Прыпавесць пра грэхападзенне ў асэнсаванні літаратуры Новага часу)
Мы пакінулі першых людзей, нашых агульных прабацькоў — Адама і Еву — тады, калі яны павінны былі правесці першую ноч за межамі назаўжды страчанага Эдэна (Эдэма), згубленага Раю: «I адаслаў яго (Адама. — Г. С.) Гасподзь Бог з Саду Эдэн, каб апрацоўваў зямлю, ад якой быў узяты. // I выгнаў Адама, і паставіў на ўсходзе каля Саду Эдэн керуваў (херувімаў) і палымяны меч, што наўкол варочаўся, каб ахоўваць шлях да Дрэва Жыцця» (Быц 3:23—24). Вось як убачыў гэты момант знакаміты англійскі паэт XVII ст. Джон Мілтан у паэме «Страчаны Рай»:
Оборотясь, онн в последннй раз На свой недавннй, радостный прнют, На Рай взглянулн: весь восточный склон, Обьятый полыханнем меча, Струясь, клубялся, а в проеме Врат Внднелнсь лнкн грозные, страша Оружьем огненным. Онн невольно Всплакнулн — не надолго. Целый мнр Лежал пред ннмн, где жнлье нзбрать йм предстояло. Промыслом Творца Ведомые, шагая тяжело, Как странннкн, онн рука в руке, Эдем пересекая, побрелн Пустынною дорогою своей.1
Пераклад А. Штэйнберга
Настаў час несці адказнасць за тое, што зачараваныя былі салодкімі, але хлуслівымі словамі змея, што паверылі яму больш, чым Богу і, адступіўшы ад Яго, абрынуліся ў цемру язычніцтва. Гэта адказнасць абернецца ні чым
1 Мнльтон Дж. Потерянный Рай. СПб., 1999. С. 383.
іншым, як чалавечай гісторыяй, і на працягу сваёй гісторыі чалавецтва — прынамсі, тая яго немалая частка, што шануе Біблію, будзе ўглядацца ў фатальны крок сваіх прабацькоў, удумвацца ў яго сэнс. Ужо ў другой палове I ст. да н. э. — першай палове I ст. у Іудзеі складаецца на аснове ранняга агадычнага матэрыялу апакрыфічная «Кніга Адама і Евы», што, як і біблейнае паданне, даволі моцна паўплывала на наступную культурную традыцыю (яўрэйскі арыгінал быў страчаны, дайшлі дзве хрысціянскія апрацоўкі — эфіопская і грэчаская; апошняя ўжо ў IV ст. была перакладзеная на лаціну, а потым — на шматлікія мовы Заходняй Еўропы). У сярэдзіне XII ст. у Еўропе шырокай вядомасцю карысталася англа-нармандскае «Дзейства пра Адама». Тэма грэхападзення ўвайшла ў шматлікія сярэднявечныя містэрыі, але нанова яе адкрываюць — перадусім з боку яе ўнутранага драматызму і трагізму — драматургі эпохі Рэнесансу і пачатку Новага часу. Так, у XVI ст. «Трагедыю пра стварэнне Адама і яго выгнанне з Раю» піша нямецкі паэт і драматург Г. Сакс, свае апрацоўкі слыннага сюжэта даюць Я. Руоф («Адам і Ева»), Г. Макрапедзіус («Адам»), Б. Кругер («Дзейства пра пачатак і канец свету»), I. Штрыкер («Ігрышча пра вартае жалю падзенне Адама і Евы»), Д. Андрэіні («Адам»), Лопэ дэ Вега («Стварэнне свету і першая віна чалавека») і інш. У гэтых парафразах і апрацоўках слыннага сюжэта ўвага ўсё больш засяроджваецца на постаці д’ябла, сатаны, які ператвараецца ў змея і спакушае чалавека. Трагічнае XVII стагоддзе яшчэ больш абвастрае супрацьстаянне Боскага і сатанінскага пачаткаў у свеце і ў душы чалавека, асабліва пільна даследуе матывацыю ўчынку сатаны і фатальнага, але добраахвотнага кроку прабацькоў і праблему адказнасці за яго, гаворыць аб канчатковай перамозе Бога і ўратаванні чалавецтва праз вялікую і самаадданую ахвяру «другога Адама» — Ісуса Хрыста.
Асабліва глыбокія творы на гэтую тэму ўзнікаюць у XVII ст. у Нідэрландах, і невыпадкова менавіта тут. Гэтая маленькая краіна прайшла праз цяжкія выпрабаванні ў XVI — пачатку XVII ст., здаецца, зазнаўшы ўсё: жорсткія калізіі барацьбы за незалежнасць, горыч рабства і радасць свабоды, узлёты і заняпады духу, стабільнасць першай бур-
жуазнай рэспублікі — Галандыі, або Рэспублікі Злучаных Правінцыяў, і супрацьстаянне правінцыялістаў і унітарыстаў, вострыя рэлігійныя канфлікты паміж армініянамі і гамарыстамі (гл. ніжэй) і універсалізм духу, для якога робяцца вузкімі межы дагматыкі той ці іншай канфесіі. Менавіта ў Нідэрландах суседнічаюць як надзвычайны сацыяльны і гістарычны аптымізм, упэўненасць у неабмежаваных магчымасцях чалавека, так і катастрафічнасць мыслення, адчуванне трагізму, хісткасці, ірацыянальнасці рэчаіснасці, якая часам зусім нібыта выслізгвае з-пад улады чалавека. Магчыма, з прычыны такой асаблівай духоўнай і сацыяльна-культурнай сітуацыі Нідэрланды сталі радзімай шмат якіх новых і лёсавызначальных тэндэнцыяў у філасофіі, мастацтве, літаратуры Новага часу (так, менавіта тут раней выяўляюцца тэндэнцыі неастаіцызму і мастацтва барока, а побач з гэтым — філасофскага рацыяналізму і класіцызму ў мастацтве). Дарэчы, дасягненні нідэрландскай літаратуры дагэтуль недаацэненыя. Але ж нідэрландскае «залатое стагоддзе» — гэта не толькі вялікі жывапіс (Пітэр Пауэл Рубенс і Рэмбрандт Хармэнс ван Рэйн, Франс Халс і Антаніс Ван-Дэйк, Ян Вермеер Дэлфцкі і «малыя» галандцы), не толькі вялікая навука (Крысціян Гёйгенс, або Гюйгенс, Антуан Левенгук, Якаб Свамердам, Гуга Гроцый), не толькі вялікая філасофская думка (Урыэль Акоста, Бенэдыкт Спіноза, Юст Ліпсій), але і вялікая літаратура: Гербранд Адрыянс Брэдэра і Самуэль Костэр, Мейдэнскі гурток на чале з Пітэрам Карнэлісам Хофтам і Канстанцінам Гёйгенсам, «генцкі салавей» Даніэль Гейнзій і Ёст ван дэн Вондэл — найбольш універсальны з мастакоў слова, што пісалі па-нідэрландску, адзін з найбуйнейшых паэтаў і драматургаў XVII ст., надзелены надзвычайнай творчай моцай. He ў апошнюю чаргу поспехі нідэрландскай літаратуры былі абумоўленыя новым адкрыццём і прачытаннем Бібліі, асабліва старазапаветных тэкстаў, асэнсаваннем Вечнай Кяігі як свайго кшталту Метатэксту наступнай культуры. На авансцэне літаратуры не толькі ўпершыню з’яўляюцца ў якасці галоўных герояў Іефай, Самсон, Давід, Саламон і іншыя героі Старога Запавету, але актыўна пераасэнсоўваюцца і тыя вобразы, да якіх ахвотна звяртаўся сярэднявечны свет: Адам,