• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 451с.
    Мінск 2003
    124.72 МБ
    на жыве іскра святла, што мучыць самога Сатану, пячэ яго, не дае перажываць асалоду ад сваёй ганарлівасці, свайго бунту. Ён добра разумее, што страціў навечна вялікую гармонію, выбраўшы пакуты душы, якая не ведае цэласнасці. Часам такая прага да гэтай цэласнасці і шчасця вяртаецца і раздзірае яму душу. Вось Сатана на парозе Эдэма, здзіўлены, зачараваны, глядзіць на прыгажосць Боскага Саду, на прыгажосць людзей, і боль ад страты былой гармоніі шчыміць яму сэрца. Ён гатовы ўжо перамагчы ў сабе нянавісць, палюбіць людзей і Бога, ён расчулены, але... Але галоўнае, жорстка напамінае ён сабе, — выбраны ім шлях непадпарадкавання Богу, паўстання супраць Яго аўтарытэту; галоўнае — яго ўласны гіпертрафаваны гонар. Ён сам асудзіў сябе на гэтыя пакуты:
    Куда, несчастный, скроюсь я, бежав От яростн безмерной п от мук Безмерного отчаянья? Везде В аду я буду. Ад — я сам.
    ...Ужелн места нет в твоей душе Раскаянью, а мнлость невозможна? Увы! Покорность — вот еднный путь, А этого мне гордость не велнт...
    (97)
    А вось, ужо ў вобразе змея, Сатана глядзіць, як працуе неверагодна прыгожая Ева, падвязваючы гібкімі міртамі пышныя кусты роз, і цэлая віхура пачуццяў праносіцца ў ім:
    ...Зло на мгновенье словно отреклось От собственного зла, н Сатана, Ошеломленный, стал на время добр, Забыв лукавство. завнсть, месть. вражду й ненавксть. Но Ад в его грудй, Неугаснмый даже в Небесах, Блаженство это отнял, тем больней Терзая Сатану, чем дольше он На счастье недостнжное глядел;
    Нанснльнейшей злобой распалясь, Намереньям губйтельным успех Суля, в себе он ярость горячял: «Мечты, куда вы завелй! Какйм Обманом сладкйм охмеленный, мог Забыть — зачем я здесь! Нет, не любовь, А ненавнсть, не чаянье сменйть
    На Рай — Геенну прнвлеклн сюда, Но жажда разрушенья всех услад, За вычетом услады разрушенья; Мне в остальном — отказано»
    (261)
    Як гэта нагадвае больш позняе лермантаўскае, напісанае пра яго Дэмана: «Забыть? Забвенья не дал Бог, // Да он н не взял бы забвенья!» У французскага пісьменнікаафарыста XVIII ст. Шамфора ёсць такі запіс: «Я бачыў нямала ганарліўцаў, — казаў М., — але ўсе яны мала чаго вартыя. Адзіны, хто сапраўды ганарлівы, — гэта Сатана з Мілтанава “Страчанага Раю”». Так, пад пяром Мілтана ўзнік складаны вобраз бунтара-індывідуаліста, які будзе натхняць далей і Байрана (вобраз Люцыпара ў містэрыі «Каін»), і Лермантава (паэма «Дэман»), і Врубеля з яго серыяй карцінаў, навеяных лермантаўскай паэмай, і інш. Гэты вобраз, безумоўна, адмоўны ў Мілтана: сваёй калінікалі палымянай рыторыкай Сатана прыкрывае ўласныя прэтэнзіі на ўладу, свой чорны эгаізм, сваю няздольнасць да поўнай, несумненнай любові, да пакаяння. Гэта яшчэ і тып чалавека-багаборцы, што спрабуе пабудаваць абязбожаны свет, і гэты свет не мае пад сабою ніякага цвёрдага апірышча, яму наканавана загінуць. Але бунт Сатаны ў разуменні Мілтана нясе і нешта пазітыўнае, канструктыўнае: ён прымушае людзей яшчэ больш поўна ўсвядоміць сваю свабоду волі, разбурае залішні спакой, падштурхоўвае да бясконцага руху і пераадолення саміх сябе. Сатана ў інтэрпрэтацыі Мілтана ўвасабляе яшчэ і філасофскае адмаўленне, якое прымушае шукаць ісціну, якое існуе ў той ці іншай ступені ў душы кожнага чалавека (гэтая інтэрпрэтацыя асабліва паўплывае на Ё. В. Гётэ і створаны ім у «Фаўсце» вобраз Мефістофеля, які, па сутнасці, складае адно цэлае з Фаўстам — увасабленнем чалавека наогул, усяго чалавецтва). Нагадаем, што і з пункту гледжання самай старажытнай экзэгезы змей, сімвал йецэр га-ра («злога намеру»), ці атаясамлены з ім сатан — гэта інструмент у руках Божых для выпрабавання чалавека.
    Вобразы Адама і Евы былі задуманыя англійскім паэтам як увасабленне гуманістычнага ідэалу, і ён не шкадуе самых яркіх фарбаў, каб апісаць прыгажосць чалавека —
    знешнюю і ўнутраную. У стасунках першых людзей паэт выявіў сваё разуменне сапраўдных адносінаў паміж мужам і жонкаю, свой ідэал кахання. Дарэчы, ён робіць іх мужам і жонкаю ў фізічным сэнсе не толькі таму, што каханне для яго — цэласнасць, адзінства духоўнага і фізічнага, але і дзеля таго, каб падкрэсліць для нас, што грэхападзенне зусім нельга звесці толькі да адкрыцця сексуальнасці, спакусу — толькі да пажадлівасці. Да грэхападзення Адам і Ева ў паэме нагадваюць усё-такі хоць і неверагодна прыгожых, захапляльных, але ж статычных, у нечым нават прымітыўных, герояў ідыліяў. Так, яны не ведаюць ніякіх супярэчнасцяў, не ведаюць болю, пакутаў, не ведаюць смерці... Але ці ведаюць яны тады на самой справе жыццё? Ці ведаюць, што такое каханне, калі ім незнаёмае адчуванне магчымасці страты каханага? I вось у гэтую эдэмскую ідылію ўрываецца са сваімі дзёрзкімі гаворкамі-дыспутамі Сатана, і дыспутуе ён перадусім з Еваю, разумеючы, як тонкі псіхолаг, што жаночая псіхіка больш падуладная ўздзеянню, што жанчына больш тонкая эмацыянальна. Паэт падкрэслівае, што яго Ева свядома — свядома! — выбірае пазнанне, бо яна таксама была папярэджаная Адамам аб пагрозе. Яна шчыра паверыла словам Сатаны і паўтарае за ім:
    Что запретнл Он? Знанье! Запретнл Благое! Запретнл нам обрестн Премудрость! Но такой запрет ннкак Вязать не может. Еслн вяжет смерть Нас вервнем последннм, — в чем же смысл Свободы нашей?
    (271)
    Як часта, разважае з прыкрасцю паэт, у парываннях да свабоды нашага духу, да бязмежных ведаў, мы памылкова лічым Бога нейкім свядомым абмежаваннем на гэтым шляху, мы лічым, што зможам абысціся без Яго... Няма нічога больш горкага, памылковага. Але калісьці чалавек павінен быў усвядоміць і гэтае сваё права на памылку, адчуць свабоду волі. Адбылося тое, што адбылося, і Адам таксама бярэ ў рукі забаронены плод — у імя свайго кахання да Евы. Ён не можа здрадзіць ёй, падштурхнуць таго, хто пахіснуўся, хто спатыкнуўся; да таго
    ж ён успрымае ўсё і як сваю велізарную віну, і толькі TaKan пазіцыя, падкрэслівае Мілтан, не супярэчыць годнасці мужчыны. У вусны Адама паэт укладвае свае самыя запаветныя думкі пра цуд кахання: «...ты — от плотй плоть, // От костй кость моя, й наш удел // Нерасторжмм — в блаженстве й в беде!» (277); «Мы — нераздельны, мы — одно, мы — плоть // Едйнэя, й Еву потерять — // Равно что самого себя утратнгь!» (278); «й еслй смерть меня с тобой сплотйт, /7 Она мне жйзнью будет...» (278). Як ні парадаксальна, дэманструе Мілтан, але менавіта пасля грэхападзення, нягледзячы на лёгкія расколінкі, сваркі, што ўзнікаюць паміж Адамам і Еваю (заканамернае наступства страчанай цэласнасці), іх каханне становіцца сапраўды чалавечным. Цяпер яны зазнаюць боль, бядоту, сцюжу, смерць, цяжкая праца стане асновай іх існавання. Паэт стварае моцны дакладны парафраз славутых радкоў Пісання, укладваючы іх у вусны Бога Сына:
    ...й ты кормнться будешь полевой Травой, н в поте твоего лнца Есть будешь хлеб, пока не отойдешь Обратно в землю, нз которой взят, Зане ты прах н обраташься в прах.
    (295)
    Але гэта не палохае Адама, ён нават асмельваецца адказаць Богу:
    Я должен хлеб свой добывать в трудах. Что за беда! Была бы хуже праздность. Меня поддержнт труд н укрепнт.
    (325)
    Такім чынам, у паэме зліваюцца супярэчлівыя пачуцці і думкі паэта — горыч ад усведамлення таго, што чалавек здольны адпадаць ад Бога, і захапленне годнасцю чалавека, які гатовы несці адказнасць за свае ўчынкі і выпраўляць свае заганы і хібы. Мілтан услаўляе свабоду волі як найвышэйшы дар Бога чалавеку. Нездарма і Сам Бог кажа — і гэтыя словы могуць разглядацца як пэўны ключ да тэксту: «...Человек // По собственному йзволенью пал» (289). Сам Бог ганарыцца Сваім стварэннем, хоць і смуткуе з прычыны яго падзення.
    Цяпер шлях людзей, шлях усяго чалавецтва — шлях жорсткіх выпрабаванняў, пастаяннай неабходнасці выбіраць паміж дабром і злом. Надзвычай важныя эпізоды паэмы тычацца так званых відзежаў будучыні — карцінаў чалавечай гісторыі, той, што паўстае ў Бібліі, і той, што ведаў паэт-мысляр за храналагічнымі межамі біблейнага свету. Гэтыя карціны паказаныя Адаму з вяршыні гары перад выгнаннем з Эдэма, калі Ева спіць пасля страшэннага трывожнага дня падзення. Чаму толькі Адаму? Менавіта ён, мужчына, перш-наперш павінен несці адказнасць за гісторыю. У «відзежах гісторыі» Мілтанам сфармуляваная асаблівая, вельмі глыбокая, трагічна-аптымістычная канцэпцыя гісторыі: гэта гісторыя ўзыходжання роду чалавечага, нягледзячы на ўсе шматлікія падзенні. Як і біблейныя прарокі, Мілтан бачыць адразу дзве плыні чалавечай гісторыі — плынь, звязаную з дэградацыяй, з сацыяльным і духоўным тупіком (гэтым шляхам ідзе, на жаль, значная частка чалавецтва), і плынь, што ўзыходзіць, плынь, у якой чалавецтва рухаецца разам з Богам, набліжаючыся да Яго, спасцігаючы Яго. Калі глядзіць Адам на гэтыя, часам такія жудасныя, карціны гісторыі, крывавыя сцэны жыцця сваіх блізкіх і далёкіх нашчадкаў, здаецца, сэрца яго не вытрымае такога страшэннага цяжару тужлівых ведаў, нясцерпнага адчування ўласнай віны. Але ёсць і тое, што суцяшае: светлыя праведнікі, пакутнікі за веру — яны таксама нашчадкі Адама і Евы. I найвышэйшым суцяшэннем для прабацькоў становіцца веданне, што дзякуючы ім на зямлю прыйдзе найвышэйшае ўвасабленне чалавечнасці — Ісус Хрыстос. Сам Бог, увасобіўшыся ў вобразе Сына Свайго, прынясе вялікую ахвяру дзеля шчасця і гармоніі людей, дзеля іх Уратавання. Аднак усё залежыць не толькі ад гэтага наканавання, падкрэслівае паэт, але і ад свабоднай волі, ад штодзённага выбару кожнага чалавека. Менавіта таму ўручанае Еве Семя Жонкі — сімвал самога жыцця, за якое адказны чалавек, і сімвал Збавіцеля, што народзіцца ад адной з дачок Евы. Гэта так суцяшальна для Прамаці:
    ...уношу
    Одну отраду: по моей внне Стряслось несчастье, но пронзойдет, По мнлоста, которою отнюдь
    He no заслугам я награждена, Обеіцанное Семя от меня Н все потерянное возвратнт!
    (383)
    Як адвечны наказ гучаць чалавецтву словы архангела Міхаіла, які перадае напамін Самога Бога:
    ...Но ты дела,
    В пределах знанья твоего, прнбавь, К ннм веру, воздержанне, терпенье, Н добродетель прнсовокупн, Н ту любовь, что будет зваться впредь Любовью к блнжнему; она — душа Всего. Тогда не будешь ты скорбеть, Утратпв Рай, но обретешь нной, Внутрн себя, стократ блаженный Рай...
    (381—382)
    Шэдэўр Мілтана, выкліканы да жыцця геніяльнай сілай Слова Божага, што гучыць у Бібліі, спарадзіў свае водгукі ў мастацтве — араторыю Ёзэфа Гайдна «Стварэнне свету», оперу Антона Рубінштэйна «Страчаны Рай». Потым іншыя, новыя і новыя паэты, мысляры, будуць углядацца ў радкі вечнай, сумна-высокай і мудрай прыпавесці, зноў і зноў выяўляючы бязмежнасць сэнсаў біблейнага слова... Але недзе там, пакінуўшы Эдэм, спяць пад трывожным небам неабсяжнага свету нашы прабацькі і хутка пачнецца першы дзень чалавечай гісторыі.