Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 451с.
Мінск 2003
Бога і рэлігію» (гэты ўплыў асабліва адчувальны ў другой паэме Мілтана — «Вернуты Рай», дзе галоўным героем з’яўляецца Ісус Хрыстос). Аднак перадусім творчасць найбольш універсальнага паэтычнага генія Англіі XVII ст. народжаная глыбокім асэнсаваннем усёй Бібліі і глыбокім спасціжэннем свайго часу — часу сацыяльных катаклізмаў і рэлігійных войнаў. Як вядома, Мілтан, адзін з самых адукаваных людзей Еўропы таго часу, быў палымяным прыхільнікам грамадзянскіх свабодаў і рэспублікі. Ён абараняў Англійскую рэспубліку, яе права на існаванне сваімі слыннымі памфлетамі 40—50-х гадоў, увайшоў ва ўрад Кромвеля і заняў пост Лацінскага сакратара, г. зн. вёў усю міжнародную перапіску Англійскай рэспублікі. He супадаючы ў сваіх поглядах з Кромвелем па шмат якіх пытаннях, ён папярэджваў яго аб тым, каб не прынесці зло справе свабоды, не здрадзіць рэспубліцы. Але голас Мілтана не быў пачуты. Калі ў 1660 г. усталявалася ізноў манархія Сцюартаў і пачалася эпоха Рэстаўрацыі, калі рэпрэсіі абрынуліся на ўдзельнікаў рэвалюцыйных падзеяў, Мілтан цудам застаўся жывы. Да гэтага часу ён зусім страціў зрок: у яго была глаукома, якая тады не лячылася, дактары задоўга да трагічнага выніку раілі яму кінуць вельмі цяжкую (асабліва вялікай была нагрузка для вачэй) пасаду Лацінскага сакратара, але Мілтан адказваў: «Калі я на алтар Айчыны паклаў ужо свае вершы, то што значаць вочы?» Паэт меў на ўвазе, што зусім перастаў пісаць вершы ў 40—50-я гады — гады рэвалюцыйных падзеяў. Між іншым, ён пачаў пісаць так рана і так віртуозна — на лаціне, на італьянскай мове, на роднай англійскай. Але цяпер, калі ён жыве пакінуты ўсімі, апрача некалькіх адданых яму душою блізкіх людзей, агорнуты слепатою, над якой смяюцца ворагі, паэзія становіцца выратаваннем: ён дыктуе тое, што паўстае перад яго ўнутраным зрокам, дыктуе «Страчаны Рай» (1667), «Вернуты Рай» (1671), трагедыю «Самсон-змагар» (1671). Дарэчы, і сваю слепату Мілтан разумее не як страшэнную бяду, a — цалкам адпавядаючы духу Бібліі — як вялікі дар Божы. Адняўшы зрок знешні, Бог даў яму сапраўдны зрок унутраны — «каб мог убачыць і распавесці тое, што не можа ўбачыць смяротны зрок». Задума ўзнікла даўно, яшчэ ў
1644 г., калі ў адказ на ўсталяванне ў Англіі жорсткай цэнзуры Мілтан напісаў свой бліскучы трактат у абарону свабоды слова — «Арэапагітыка» (пад арэапагам іншасказальна разумеецца англійскі парламент). Сярод іншага там было сказана пра немагчымасць у нашым свеце жорсткага, дагматычнага размежавання дабра і зла, і, прынамсі, наступнае: «3 тых часоў, калі паспыталі ўсім вядомы яблык, у свет прыйшло разуменне дабра і зла, гэтых двух неаддзельных адзін ад аднаго блізнятаў. 1 магчыма, асуджэнне Адама за пазнанне дабра і зла менавіта ў тым і заключаецца, што ён павінен дабро спасцігаць праз зло». Гэтая вельмі глыбокая дыялектычная думка стане потым стрыжнем «Страчанага Раю».
«Страчаны Рай» — безумоўна, адзін з вечных шэдэўраў сусветнай літаратуры і адна з вяршыняў асаблівай візіянерскай літаратуры, карані якой трэба шукаць у прароцкіх кнігах Танаха, або Старога Запавету, у апакаліптычнай літаратуры. Перад намі паўстае шэраг кінематаграфічна-яскравых і адначасова вельмі складаных для прачытання, па-філасофску глыбокіх відзежаў паэта-прарока, які ўглядаецца ў непадуладны розуму ход чалавечай гісторыі, спрабуе спасцігнуць яе сэнс і адпаведнасць ці неадпаведнасць яе задуме Божай. Мілтан, паэт-мысляр, ператварыў і без таго глыбокую біблейную прыпавесць у грандыёзную філасофскую эпічную паэму, якая таксама цалкам з’яўляецца філасофскай прыпавесцю. У цэнтры яе — роздум пра сутнасць чалавека як найгалоўнейшага стварэння Бога, пра прызначэнне чалавека, лёс чалавецтва, яго шлях праз гісторыю, пра сэнс гэтай гісторыі, часта такой жудаснай і крывавай. Дзякуючы свайму таленту, напружанай творчай фантазіі, глыбокай веры ў Бога і любові да Слова Яго, якое гучыць у Бібліі, паэт, беручы маленькі эпізод Святога Пісання і цалкам усведамляючы яго значнасць для ўсяго наступнага аповеду Бібліі, дае, па сутнасці, цэласную парафразу і Старога, і Новага Запаветаў, стварае вакол асноўнага сюжэтнага ядра грандыёзнае рэлігійна-касмічнае абрамленне, уключае ў тэкст і ўсе свае энцыклапедычныя навуковыя веды, і ўсё сваё бачанне чалавечай гісторыі — ажно да яго часу. Мілтан вельмі выразна акцэнтуе вялікія ідэі, закладзеныя ў біблейнай
прыпавесці, і перадусім — ідэю свабоды волі, дадзенай Богам чалавеку як пацверджанне Яго бязмежнай любові да Свайго стварэння.
Упершыню сюжэт пра грэхападзенне быў апрацаваны сродкамі эпічнай паэзіі, але з захаваннем глыбіннага ўнутранага драматызму, з моцнымі лірычнымі тэндэнцыямі (па сутнасці, геніяльны паэт вельмі добра разумее, што для ўвасаблення такога сюжэта яму бракуе сродкаў аднаго рода паэзіі, яму патрэбен сінтэз усіх трох — эпасу, лірыкі, драмы). Паэма адкрываецца карцінай Пекла, Геены вогненнай, у полымных хвалях якой плаваюць непакорныя анёлы і сам Сатана — Архівораг, ці проста Вораг, як часцей называе яго паэт. Перад Сатаною праходзіць усё яго войска — язычніцкія багі і бажкі, якія, паводле тлумачэння паэта, былі некалі анёламі ў Эмпірэі, а потым адпалі ад Бога, асмеліліся на бунт і былі пакараныя1. Збіраецца пандэмоніум — свайго кшталту рада дэманаў, якая абмяркоўвае пытанне: што рабіць далей — ізноў выступіць супраць Бога адкрыта ці нанесці Яму шкоду ўпотай, хітрасцю? Чытач адразу разумее, што галоўны сюжэт паэмы — не проста грэхападзенне, але глабальная, неверагодна напружаная барацьба дабра і зла ў касмічным маштабе, і гэтая барацьба пачалася ўжо даўно. Праносіцца чутка, што Бог стварыў нейкі новы дзівосны свет, дзе пасяліў свайго ўлюбёнца — Чалавека. Бязбожны сход вырашае дзейнічаць праз гэтую яшчэ не знаёмую ім істоту: калі яна такая важная і дарагая для Усявышняга, то прынесці Яму боль праз яе, разбэсціць яе, прымусіць пасці. Нялёгкую справу дазнацца, дзе знаходзіцца створаны Богам новы свет — Зямля, у чым слабасць Чалавека, бярэ на сябе сам Сатана. 3 дапамогаю хітрасці ён пакідае межы Пекла і нясецца праз жудасны Хаос, праз уладанні вечнай Ночы да Эмпірэя (гэтыя карціны Мілтанава Пекла могуць паспрачацца з палымянымі фантазіямі вялікага Дантэ). Там, ператварыўшыся ў аднаго з херувімаў, ён даведваецца, дзе знаходзіцца Зямля.
1 Безумоўна, на Мілтана, як і на папярэдніх аўтараў, паўплывала знакамітая Кніга Ханоха (Эноха), дзе даецца менавіта такая канцэпцыя паходжання зла, і адштурхоўваецца яе аўтар ад таямнічага эпізоду ў пачатку 6-га раздзела Кнігі Быцця, аб чым будзе асобная гаворка ў адным з наступных раздзелаў.
Тым часам у Эдэме мірна працуюць, з асалодаю карыстаюцца ўсімі вялікімі дарамі, якімі надзяліў іх Бог, першыя людзі — Адам і Ева. Сатана падслухоўвае іх размову і са здзіўленнем даведваецца пра забарону — есці плады з Дрэва Пазнання дабра і зла:
...Здесь роковое где-то есть Познанья Древо; от него вкушать Нельзя. Познанье нм запрешено? Нелепый, подозрнтельный запрет! Зачем ревннво запретнл Господь Познанье людям? Разве может быть Познанье преступленьем нлн смерть В себе танть? Неужто жнзнь людей Завнснт от неведенья? Ужель Неведенье — едннственный залог Покорностн н веры н на нем Блаженство нх основано? Какой Отлнчный способ нм наверняка Погнбель уготовать! Разожгу
В ннх жажду знанья. Научу презреть Завнстлнвый закон, который Бог Предначертал для уннженья тех, Кого познанье бы могло сравнять С богамн.1
Тут і далей — пераклад А. Штэйнберга
Як бачым, Сатана памылкова і адначасова цынічна абгрунтоўвае забарону людзям есці плады з таямнічага Дрэва толькі зайздрасцю да іх Самога Бога. Аднак з маналога Сатаны відавочная яго ўласная зайздрасць да людзей і да Бога, захапленне Яго творчай сілаю, якое ён не можа скрыць. Пытанне пастаўлена ім глыбока і слушна: няўжо вера чалавека — сляпая вера, якая грунтуецца на неразуменні дабра і зла і вынікае толькі з тых цудоўных дароў, якімі адарыў яго Бог? Што будзе, калі людзі спасцігнуць ліха, зазнаюць пакуты? Ці захаваюць яны веру? I мы разумеем, што гэта ўжо — пытанне для нас, адно з асноўных пытанняў паэмы.
Між тым Бог, Які бачыць і ведае ўсё і трывожыцца за Свае стварэнні, пасылае архангела Рафаіла, каб той папярэдзіў Адама аб бядзе, што ўжо падсцерагае яго. Заўва-
1 Мяльтон Дж. Потерянный Рай. СПб., 1999. С. 112—113. Далей тэкст паэмы Мілтана цытуецца паводле дадзенага выдання, у дужках — старонка.
жым, што матыва папярэджання няма ў Бібліі, але ён патрэбны паэту, каб яшчэ раз падкрэсліць бязмежную літасць і любоў Бога да чалавека, а таксама яшчэ больш рэзка акцэнтаваць вольны выбар, які здзейсніць папярэджаны чалавек. Адначасова для паэта гэта зручны момант праз велізарную рэтраспекцыю (здзіўлены Адам распытвае, Рафаіл адказвае і тлумачыць) давесці да чытача перадгісторыю непасрэднага сюжэта — распавесці пра адпадзенне Сатаны ад Бога, пра грандыёзную бойку, што ўжо адбылася аднойчы паміж войскам мяцежных анёлаў і войскам Бога, пра Стварэнне свету і самога Адама. Адам папярэджаны і ўстрывожаны, але падкопы Сатаны ўжо ўцягнулі Еву ў яго злосную сетку. Яна паспытала забаронены плод, а ўслед за ёю Адам — і не таму, што ён паддаўся спакусе, а дзеля Евы, каб не пакінуць яе ў бядзе. Пакаранне Божае непазбежнае: Адам і Ева прымушаныя пакінуць Эдэм, страціць Зямны Рай. Так канчаецца перадгісторыя і пачынаецца драматычная гісторыя роду чалавечага.
Змест паэмы не можа быць зведзены толькі да гэтага руху сюжэта, да кампазіцыйнай яе будовы. Уся справа ў глыбокай філасофскай насычанасці вобразаў галоўных герояў — Сатаны і першых людзей. Сатана пад пяром Мілтана — постаць незвычайная. Паэт падкрэслівае, што Архівораг Бога не можа быць дробязным, і сама барацьба Бога і Яго воінства за ўсталяванне ў свеце дабра — гэта барацьба неверагодна цяжкая. Вось чаму Сатана ў паэме не толькі агідны, падобны да вялізнага змея, але адначасова велічны целам і духам. Яго твар ззяе як ранішняя зорка — Люцыпар (так называлі ў антычнасці планету Венеру, якая лічылася ў язычніцкай свядомасці выявай шматлікіх багіняў кахання і ўрадлівасці — шумерскай Інаны, вавілонскай Іштар, ханаанскай Астарты, грэчаскай Афрадыты, рымскай Венеры, таму і другая лацінская назва планеты Венеры — Люцыпар-Люцыфер набыла станоўча адмоўнае значэнне ў хрысціянскай свядомасці). Мілтан нагадвае гэты парадокс, звязаны з прамым значэннем імя героя: як увасабленне змроку можа ззяць ярка, несці святло? Справа ў тым, што, на думку паэта, нават гэтае зло — не абсалютнае; пад чорнаю абалонкаю зла ўсё роў-