Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 451с.
Мінск 2003
Эдэма і чалавечых душаў, якія назаўжды згубілі першаствораную гармонію, але набылі яскравае ўсведамленне адказнасці за кожны свой крок, адчулі прагу самаўдасканалення. Як суцяшэнне гучаць словы Бога пра тое, што пачнецца ад Адама і Евы род чалавечы, а праз яго прыйдзе выратаванне: «...утешенне // несу в несчастьях, веру во спасенье дав // святым обетом. й пространство жнзнн вам // хочу раздвмнуть, чтобы человеков род, // который ныне в вашнх чреслах весь сокрыт, остался» (404). Настае момант развітання з цудоўным Райскім Садам, каб «на прасторы жыцця» пацвердзіць сваю годнасць і дарасці да адпаведнасці задуме Божай.
Разважанні Гроцыя былі працягнутыя Вондэлам, але ўжо на роднай — нідэрландскай — мове. 3 першых крокаў у літаратуры Ёст ван дэн Вондэл (1587—1679) прадэманстраваў сваю прыхільнасць менавіта да біблейных сюжэтаў: п’еса «Вялікдзень [Пасха1], або Вызваленне дзяцей Ізраіля з Егіпта» (1610), напісаная на сюжэт Кнігі Зыходу, гаварыла не толькі пра выратаванне па волі Божай яўрэйскага народа, але і — у алегарычнай форме — пра вызваленне Галандыі ад іспанскага прыгнёту. Праз Біблію паэт і драматург імкнецца прабіцца да першапачатковай, непадзельнай, адзінай спадчыны Адзінабожжа. Пры гэтым асаблівую цікавасць у яго выклікаюць псіхалагічна і драматычна вельмі разнастайныя старазапаветныя сюжэты. Паказальна, што напісаная ім у 1620 г. паэма мае назву «Божыя героі Старога Запавету», а з дваццаці чатырох арыгінальных драмаў дванаццаць апіраюцца на сюжэты са Старога Запавету. Вондэл робіць тытанічную працу па адаптацыі біблейных вобразаў і мовы Бібліі на роднай нідэрландскай мове.
Агульнапрызнанай вяршыняй драматургічнага і паэтычнага майстэрства Вондэла стала трылогія «Люцыпар» (1654), «Адам у выгнанні» (1664) і «Ной, або Пагібель першага свету» (1667). У вобразе Люцыпара Вондэл, апярэджваючы Мілтана, прадбачыць рысы бунтаўшчыкаіндывідуаліста, бунт якога ўтрымлівае ў сабе адначасова і
1 Грэчаскае і славянскае слова Пасха паходзіць ад старажытнаяўрэйскага Пэсах, якое, у сваю чаргу, утварылася ад дзеяслова пасах («прамінаць», «праходзіць міма») у адпаведнасці з аповедам у Кнізе Зыходу.
жудаснае, і пазітыўнае (хаця б разбурэнне самазадаволенасці, парушэнне застою). У ім злучаецца велічнае і агіднае, але апошняе, безумоўна, пераважае. Гэты вобраз нельга звесці ні да аднаго гістарычнага прататыпа (Вільгельма Аранскага Маўклівага ці Маўрыца Аранскага). Ён, паводле словаў Уладзіміра Ошыса, «увабраў шматлікія тыповыя якасці буржуазнага палітыка: карыслівасць, дэмагагізм, уменне іграць на пачуццях натоўпу, схільнасць да ваганняў, да кампрамісу з больш моцным праціўнікам, нарэшце, хлуслівасць і цынізм»1. Гэты ж герой, вызначыўшы, як і Сатана Гроцыя, вельмі значную лінію развіцця далейшай еўрапейскай літаратуры, перайшоў і ў трагедыю Вондэла пра Адама, выгнанага з Эдэма.
Трагедыя «Адам у выгнанні» мае характэрны падзагаловак: «Трагедыя ўсіх трагедыяў». Такім чынам, на думку драматурга, «падзенне» чалавека, адкрыццё ім сваёй здольнасці адпадаць ад Бога і тым самым спараджаць зло, становіцца вытокам дэстабілізацыі гарманічнага свету, створанага Усявышнім, прычынай трагічнага руху гісторыі (нагадаем, што, згодна з Бібліяй, чалавек стаў бы на шлях — але іншы шлях! — пазнання; ён жа, кажучы словамі слыннага рускага паэта, «н жнть торопнтся, н чувствовать спешнт», а таму парушае Божы Запавет). Безумоўна, што ўзорам для Вондэла паслужыла п’еса Гроцыя (гэта падкрэсліваецца і амаль поўным супадзеннем назваў), хаця вондэлаўскі «Адам у выгнанні» — гэта ні ў якім выпадку не пераклад з лаціны «Адама выгнанага», пры тым што ў абодвух творах шмат паралельных месцаў. Гэта своеасаблівае асэнсаванне вечнага сюжэта з улікам досведу вялікага папярэдніка, духоўнага настаўніка і старэйшага сябра. Да таго ж перад Вондэлам стаяла нялёгкая задача: упершыню выявіць складаную філасофскую праблематыку, звязаную з асэнсаваннем прызначэння і лёсу чалавека, не сродкамі вучонай лаціны, але на жывой мове. Як і ў Гроцыя, біблейная моц злучаецца ў яго з дыханнем антычнай трагедыі, але не ў абалонцы антычных метраў, а праз выразную, крыштальна-дакладную сілаба-тоніку. У
1 Ошнс В. В. «Трагнк хорошнй»: Творчество Вондела н нндерландская лнтература XVII века // Вондел Й. ван ден. Трагеднн. М., 1988. С. 458.
спробе адэкватнага ўвасаблення верша Вондэла па-руску (на жаль, пераклады на беларускую мову адсутнічаюць) знакамітаму перакладчыку Яўгену Віткоўскаму дапамог досвед Аляксандра Сумарокава:
Ты, Вечный, образу чьему Являет человек зерцало! Тебя мы зрнлн: создал Ты Нз чермной глнны плоть жнвую 14 удостонл таковую Душою горней чнстоты.
Преіцедро нам в удел назначен Свободной волн дар жнвой: Вовек бессмертный облнк Твой He станет в нас нн тускл, нн мрачен.1 Тут і далей — пераклад Я. Віткоўскага
«Свабоднай волі дар жывы...» Гэтыя словы, што вымаўляе Адам, вызначаюць галоўны філасофскі «нерв» трагедыі, галоўныя яе пытанні: што такое свабода волі? ці магчымы чалавек без гэтага прывабнага, але вельмі небяспечнага дара? У прадмове аўтара мы чытаем інвектывы, звернутыя супраць Пелагія, які лічыў, што чалавек не абавязкова грэшны ад нараджэння пасля грэхападзення прабацькоў, што грэх — асабістая справа кожнага чалавека і кожны можа дасягнуць шчасця і гармоніі. Такая пазіцыя ўяўлялася Вондэлу спрошчанай, шлях да гармоніі для яго быў немагчымы без выратавальнага ўдзелу Бога ў лёсе чалавека. У той жа час ён з вялікай павагай піша пра раннехрысціянскага мысляра Арыгена, які ў трактаце «Аб пачатках» яскрава сфармуляваў тэзіс аб свабодзе волі: «...душы кіруюцца свабодай волі і як сваё ўдасканаленне, так і сваё падзенне ажыццяўляюць сілаю сваёй волі» (2:8). Адно зразумела: Вондэл верыць і ў тое, што адбітак грэхападзення ляжыць на ўсім чалавецтве і вызначае яго цярністы шлях, яго шматлікія хібы і падзенні, і ў тое, што чалавек, надзелены свабодай волі, здольны духоўна ўзыходзіць, свядома набліжацца да Бога, сцвярджаць сваё права на ўратаванне.
1 Вондел Й. ван ден. Трагеднн. М.: Наука, 1988. С. 125. Далей тэкст трагедыі «Адам у выгнанні» цытуецца паводле дадзенага выдання, у дужках — старонка.
У трагедыі Вондэла больш дэтальна распрацаваны як анёльскі, так і дэманалагічны план. Так, у п’есе выступаюць тры архангелы — Гаўрыіл, Міхаіл, Рафаіл (толькі гэтыя анёлы названыя ў Старым Запавеце па імёнах, прычым апошні — у другакананічнай Кнізе Товіта). Затым тыя ж архангелы, якія будуць весці гаворку з першымі людзьмі і выконваць вельмі важныя функцыі аховы і перасцярогі людзей, тлумачэння Божай задумы, з’явяцца ў Мілтана. Апрача Люцыпара, у Вондэла дзейнічаюць Асмадэй і Веліял, прычым спакушае Еву менавіта апошні. У трагедыі Вондэла няма нават спробы спаскусіць Адама, хаця Люцыпар лічыць, што на такі фатальны ўчынак — паспытаць забаронены плод — можа адважыцца толькі мужчына. Веліял як тонкі «псіхолаг» вырашае (і гэты план ухваляе Асмадэй) пачаць з жанчыны:
Наснльно мужу дать сего плода кусок — Нелепо н мечтать, — здесь только хятрость впрок. На сердце мужеско чрез женску половнну Потребно мягко жать. Так лепят воск н глнну, Жар с влагой в ход пустнв, — я в том поруку дам, Что утеряет свой земной венец Адам.
(149)
У словах Веліяла гучыць глыбока схаваная і крыху здзіўленая павага да Адама, як і прызнанне, што проста так звесці яго немагчыма: калі гэта і будзе падзенне, то такое, што вынікае з тонкасці пачуццяў, дадзеных чалавеку, з жару яго сэрца. Сімптаматычна і тое, што, паводле задумы Вондэла, дзеянне адбываецца якраз падчас дзівоснага вяселля, назначанага Богам для самай прыгожай пары закаханых, якая калі-небудзь была на свеце, — для Адама і Евы ў Эдэмскім Садзе. Адам (і гэты план распрацаваны ў Вондэла з яшчэ большым псіхалагічным майстэрствам, чым у Гроцыя) не можа пакінуць у няшчасці сваю каханую. Ён дакладна ўсведамляе, якое страшнае пакаранне чакае іх, але знаходіць у сабе сілы прамовіць: «Подай же яблоко. Одна судьба у нас» (173). Такім чынам, абодва драматургі, і перадусім Вондэл, гавораць пра веліч чалавека як улюбёнага стварэння Бога, пра тое, што ў самім падзенні выяўляецца свабодная воля чалавека, пры гэтым у Адаму — не эгаістычная свабода самавольства і ганарлівасці, але свабода самаахвярнай любові.
Трагедыя Вондэла — твор складаны і супярэчлівы, і ў гэтай супярэчлівасці — яго сапраўды барочная раскоша: з аднаго боку, гранічная збянтэжанасць і трывога за лёс чалавека і чалавецтва, з другога — палымянае імкненне ўбачыць надзею. Залог гэтай надзеі — у неверагоднай прыгажосці створанага Богам і дадзенага Ім чалавеку свету, у вялікіх творчых патэнцыях самога чалавека:
Мы плавно двнжемся вдоль Млечного путн, Светнло мнновав, спешашее взойтн С восточной стороны, на золотой квадрнге, В полуденном венце. Уж недалекн мнгя, Когда взойдут лучя от рая на Землн, В нной, на Небесіі, чтоб там превознеслн Блаженны Ангелы в неслыханных хоралах Брак первых нз людей, счастлнвцев небывалых. Цель наша — впднма: прострем теперь крыла, Уподобляя спуск пареняю орла...
(131)
Магчыма, галоўнае, што адкрыў Вондэл у сваёй трагедыі, — тое, што перад чалавекам заўсёды будзе стаяць праблема маральнага выбару, што для яго няма лёгкіх шляхоў і спрошчаных рашэнняў, што, спадзеючыся на Бога, чалавек павінен нястомна працаваць над уласнай душой, выпраўляючы сябе і ўвесь свет. Нездарма і сам паэт скажа пра сябе ў вершы «Скрабніца»: «Ненсправммец, я нсправнть век хочу, // Век, что себя обрек позорному бнчу...» (297). Сапраўды гамлетаўская, невыканальная задача! Але важна, што чалавек адважваецца, рызыкуе, дзейнічае.
Прамыя ніці звязваюць «Адама выгнанага» Гроцыя і «Адама ў выгнанні» Вондэла з самай славутай і глыбокай літаратурнай інтэрпрэтацыяй прыпавесці пра грэхападзенне — з эпічнай паэмай Джона Мілтана (1608—1874) «Страчаны Рай». Цяпер вядома, што вялікі англійскі паэт уважліва чытаў і Гроцыя і Вондэла, вельмі добра ведаючы лацінскую і нідэрландскую мовы (апошняе было рэдкасцю ў Англіі таго часу). Шмат якія дасягненні і наватарскія прачытанні Мілтана зразумелыя толькі ў святле двух папярэдніх «Адамаў». На Мілтана паўплывалі таксама дзве паэмы Вондэла — «Ян Хрысціцель» і «Разважанні пра