Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка I. Духоўны i мастацкі свет Торы: Кніга Быцця
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 451с.
Мінск 2003
Ева, Каін, Авель, Ной — персанажы першатворнага, яшчэ дапатопнага свету. I асаблівую цікавасць выклікае сюжэт пра грэхападзенне, да якога звяртаюцца юрыст, філосаф, філолаг, паэт Гуга Гроцый, а таксама яго вучань і сябра Ёст ван дэн Вондэл. Абодва ўглядаліся ў «крушэнне першага свету» (ondergang der eerste weretd), спрабуючы асэнсаваць трагічныя калізіі сучаснасці і зазірнуць у будучыню.
Як ужо адзначалася раней, кароткая біблейная прыпавесць не толькі папярэджвае пра страшэнную небяспеку адхілення ад шляху Божага, пра трагічную двухсэнсоўнасць пазнання, але і нясе ў сабе ўказанне на свабоду волі як той пачатак, што закладзены ў чалавека Богам і робіць яго сапраўдным чалавекам. 3 «падзення» вынікае вялікая думка пра неабходнасць духоўнага ўзыходжання, несупыннага маральнага самаўдасканалення чалавека, сабранасці і бадзёрасці яго волі. Пытанне ж пра свабоду волі і наканаванасць стала цэнтральным для духоўнага жыцця Германіі і Нідэрландаў яшчэ ў эпоху Рэфармацыі, падчас спрэчкі паміж Эразмам Ратэрдамскім і Марцінам Лютэрам. У верасні 1624 г. Эразм надрукаваў трактат «Аб свабодзе волі», скіраваны супраць лютэраўскай дактрыны жорсткага наканавання, паводле якой чалавек пасля грэхападзення страціў здольнасць да дабра. Больш таго, ён не здольны самастойна засвоіць ласку Божую і нават не здольны верыць па сваёй волі. Эразм выступіў супраць гэтага жорсткага дэтэрмінізму і выказаў думку, што, адмаўляючы свабоду волі, Лютэр тым самым адмаўляе магчымасць усялякага маральнага ўдасканалення чалавека. Для вялікага нідэрландскага мысляра гэта было раўназначным апраўданню ўсялякага зла, якое робіць чалавек, усялякай разбэшчанасці. Лютэр адказаў трактатам з вельмі паказальнай назвай — «Аб рабстве волі», пасля чаго Эразм выпусціў трактат «Заступнік, або Супраць найшкоднейшага ліста Марціна Лютэра». Праз сто гадоў гэтая палеміка прадоўжылася ў спрэчцы паміж лейдэнскімі тэолагамі Якабам Армініем і Франкам Гамарам і іх паслядоўнікамі — паміж армініянамі і гамарыстамі, толькі цяпер гэта каштавала крыві аднаму з бакоў. Армініяне, памяркоўныя кальвіністы, прыхільнікі «новай тэалогіі» Эразма, падалі ў правінцыяльныя штаты Галандыі «рэманстра-
цыю», дзе, выказваючы сваё крэда, абвесцілі, што ўратаванне чалавека залежыць не толькі ад волі Божай, але і ад самога чалавека. Пад уплывам «вялікага пенсіянарыя» Яна ван Олдэнбарнэвелта правінныяльныя штаты пагадзіліся з тым, што ў «рэманстрацыі» армініянаў няма нічога ератычнага. Гэтае рашэнне не задаволіла «контррэманстрантаў». Старшыня унітарыстаў статхаўдэр Маўрыц Аранскі абвінаваціў Олдэнбарнэвелта ў дзяржаўнай здрадзе, і той быў пакараны смерцю праз адсячэнне галавы, a адзін з духоўных лідэраў «рэманстрантаў», Гуга Гроцый, быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне. Вучэнне «рэманстрантаў» было абвешчана ерассю, больш за дзвесце прапаведнікаў былі пазбаўлены сану, а восемдзесят сталі выгнаннікамі.
Драматычныя падзеі 1619 г., пераломныя для ўсяго ходу гісторыі Нідэрландаў, яшчэ раз пацвердзілі, што гэта краіна не толькі вольнай думкі, але і рэлігійнай неталерантнасці, і вельмі моцна паўплывалі на духоўнае самавызначэнне Вондэла (на прыняцце ім каталіцкай традыцыі), а таксама на яго творчасць. Водгукі трагічных перыпетыяў вельмі адчувальныя ў яго велічнай трылогіі «Люцыпар», «Адам у выгнанні», «Ной». Але яшчэ раней, у прадвесці жорсткіх спрэчак, быў напісаны «Адам выгнаны» Гроцыя, які паслужыў для Вондэла пэўнай парадыгмаю і апірышчам у далейшых пошуках.
Хейг дэ Грот, ён жа Гуга Гроцый (Hugo Grotius, 1583— 1645), родам з Дэлфта, быў сапраўдны homo universalis: юрыст, дыпламат, палітык, гісторык, філолаг-класік, паэт і драматург. Надзелены унікальным дарам, ён яшчэ ў васьмігадовым узросце лёгка складаў лацінскія вершы, акрамя таго, ведаў старажытнагрэчаскую, старажытнаяўрэйскую, усходнеарамейскую, арабскую, французскую, нямецкую, англійскую мовы. У адзінаццаць гадоў Гроцый ужо вучыўся на факультэце літаратуры Лейдэнскага універсітэта, у васемнаццаць — напісаў на лаціне вершаваную трагедыю «Adamus Exul» («Адам выгнаны», 1601). У яго спадчыне таксама трагедыі «Хрыстос-Пакутнік», «Сафампанеас» (пра Іосіфа Прыгожага пры егіпецкім двары; гэтую трагедыю Вондэл пераклаў на нідэрландскую мову). Але менавіта «Адам выгнаны» прымусіў суайчынні-
каў Гроцыя ганарыцца ім. Гэтая трагедыя, што дэманструе вытанчанае веданне лаціны і антычнага вершаскладання, віртуознае валоданне ўсімі тыпамі антычнай строфікі і вельмі глыбокае спасціжэнне Бібліі, вельмі сімптаматычна пачынае сабою літаратуру Новага часу, задаючы тон наступным філасофскім разважанням і духоўным пошукам. У прадмове Гроцый пісаў: «Я бяру першы драматычны эпізод Святога Пісання — катастрофу, гэта значыць падзенне чалавека і пераход яго са стану бязвіннага і шчаслівага ў сённяшні, варты жалю, і трактую мноства філасофскіх пытанняў, у асаблівасці метафізічныя (пра Бога, Анёлаў і душы); акрамя таго — фізічныя (пра стварэнне свету), эпічныя, ...геаграфічныя, іншым часам астранамічныя... Так у адзін і той жа час служыў я набожнасці, мудрасці Боскай і чалавечай, і паэзіі»1. Паэт вельмі дакладна адзначае вялікія магчымасці, якія дае яму зварот да біблейнага сюжэта, але адначасова гаворыць аб небяспечнасці такога звароту ў эпоху рэлігійных сварак («у наш час, неабачліва трактуючы святыя тэмы, можна хутчэй абразіць большасць, чым узрадаваць»2) і пра сваё імкненне падняцца над бойкамі, выявіць агульнагуманістычны змест слыннай прыпавесці: «Але я больш за ўсё імкнуўся так утаймоўваць пяро, каб не было ў напісаным нічога, што чапляла б каго-небудзь з хрысціянаў»3.
Гроцый даволі дакладна ідзе за тэкстам першых раздзелаў Кнігі Быцця. Асобныя фрагменты ўяўляюць сабою пашыраныя за кошт энцыклапедычнай эрудыцыі аўтара ці ўзмацнення дыдактызму і псіхалагізму паэтычныя парафразы біблейных вершаў. Але шмат якія матывы адсутнічаюць у Бібліі. Так, безумоўна, няма пачатковага маналога Сатаны (як няма і пэўнага ўказання на гэтую постаць у Кнізе Быцця, але паэт абапіраецца, вядома, на кананічную хрысціянскую экзэгезу) — разгорнутага філасофскага разважання, поўнага дзёрзкасці, ганарлівасці і моцы халоднага розуму. Сатана кідае выклік Богу і Яго
1 Цыт. па: Шнчалнн Ю. А. «Гроцнй — муж от рождення» («Адам нзгнанный» — гуманнстнческая драма на ветхозаветный сюжет) // Вондел Й. ван ден. Трагеднн. М., 1988. С. 484.
2 Тамсама.
3 Тамсама.
ўлюбёнаму стварэнню: «Так что ж я медлю? — В этот день блйстаюіцйй // йль с человеком я сравнюсь, йль он co мной» (тут і далей пераклад Ю. Шычаліна)1. Потым, несумненна пад уплывам Гроцыя, з маналога Люцыпара пачне сваю трагедыю Вондэл, і таксама з выявы Сатаны і супярэчнасцяў, што раздзіраюць яго знутры, пачне сваю паэму «Страчаны Рай» Джон Мілтан. Ужо ў Гроцыя Сатана паўстае як складаная асоба, якая, хоць і процістаіць Богу, не можа не захапляцца Яго найвышэйшым стварэннем — чалавекам і нават зайздросціць яму:
Нз костн мужа созданную женіцнну с немым восторгом мнр узрел; Тнтан младой не помннл тварн нз позднее созданных ее чудесней. Ныне н жена н муж в Саду цветушем нагп: стыд отсутствует у не познавшнх зла; честна, бесхнтростна, проста нх добродетель: благодарнымн устамн Бога славят; непорочные, онн не знают похотн п дерзостно смерть презнрают; боль н скорбь Летейская, н страх, который всех скорбей ужаснее, — нх убегает. Доля нх насколь с моей несхожа долей!
(337)
Ужо ў Гроцыя ўзнікае матыў, які будзе потым геніяльна разгорнуты Мілтанам, — матыў унутранага раздваення Сатаны, асэнсавання ім добраахвотнага падпарадкавання сваёй ганарлівасці як сапраўднага пакарання: «Мчйсь, Злодейство чуждое, // й ты, пустая Гордость, чьйм прйказам я, // увы, йзведал лйхо подчйнснйя» (339). Далей першы хор нагадвае чытачу (гледачу) пра паўстанне Сатаны супраць Бога, пра тое, як быў абрынуты з нябёсаў той, хто калісьці ззяў у вышыні:
Как стремнтельно был ннспровергнут тот, кто прежде блнстал в благодатных лучах н кто, воссняв, эфнрную высь от рождення знал. В восточной небес стороне таков Денннцы свет...
(342)
1 Гроцнй Г. Адам нзгнанный // Вондел Й. ван ден. Трагеднн. М., 1988. С. 341. Далей тэкст трагедыі Гроцыя цытуецца паводле дадзенага выдання, у дужках — старонка.
Гэты напамін пра святло, якое захоўваецца ў самім Сатане і якое, на жаль, падпарадкавалася змроку, будзе таксама разгорнуты Мілтанам. I калі ў Гроцыя гучыць узятае з грэчаскага тэксту Новага Запавету вызначэнне былога статусу Сатаны — Дзянніца (Зараніца, Ранішняя зорка), то ў Вондэла ўпершыню з’явіцца ўзятае з лацінскай Вульгаты імя, паўторанае потым і англійскім паэтам, — Люцыпар («той, што нясе святло»; рус. Люцйфер).
Першы хор гаворыць таксама — і гэта вельмі значная для Гроцыя думка — пра свабоду выбару, дадзеную чалавеку Богам: «I няхай ЧАЛАВЕК, — ён, каго імкне // да сябе і распуста, і годнасць, што // ў чыстай душы жыве, — хай ён памкне // свой няпэўны крок па сцежцы прамой...» (пераклад наш. — Г. С.). 3 пункту гледжання мысляра і паэта, чалавек, які не валодае свабодай волі, — не чалавек, ён не адпавядае задуме Божай. Вуснамі Анёла Гроцый гаворыць пра тое, што толькі чалавек з усіх істотаў на зямлі можа розумам усведамляць свае пачуцці, свядома падпарадкавацца волі Божай: «Свндетель славы Божьей, подчнняйся же // Его свяіценной воле, — вот закон Его: // все для тебя Он создал, но тебя — Себе» (345). Менавіта з вуснаў Сатаны ў яго размове з Евай прагучыць акцэнтацыя жорсткага наканавання.
Гроцый таксама ўпершыню ўводзіць эпізод (магчыма, пад уплывам народнага «Дзейства пра Адама») з няўдалым спакушэннем Адама з боку Сатаны, надаючы амаль цалкам статычнай п’есе ўнутраны драматызм, падкрэсліваючы сілу чалавечага духу. Аднак Адам усё-такі саступае Еве, якую спакусіў Сатана, — саступае з-за літасці і кахання (гэты матыў таксама разгорнуць — кожны пасвойму — Вондэл і Мілтан). Сэрца Адама не можа не адгукнуцца на крык душы Евы: «Судьбу любую мы делнть обязаны, // беда лн, счастье ль, — ты не оставляй меня...» (384). Калі ўсё здарылася, менавіта Адам горка і цвяроза гаворыць пра страшэнную памылку, не аддзяляючы сябе ад Евы: «Закону Высшей Волн предпочлн с тобой // мы нашу алчность, благу душ — страсть плотскую, // н Саду — яблоко. ...Ждет нас rope вечное // н кара скорбя: Бога мы оставшш, н Бог оставнт нас» (392—393). 3 вялікай паэтычнай сілай Гроцый перадае ўзрушаны стан